Difference between revisions 3843105 and 3844505 on bewiki

{{Арганізацыя
|сайт={{url|press-club.by}}|дата_заснавання1={{Дата пачатку|29|7|2011|1}}
}}
«'''Press Club Belarus'''» («Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб») — культурна-асветніцкая ўстанова, галоўнай мэтай якой з’яўляецца развіццё медыясупольнасці, першапачаткова створаная ў [[Варшава|Варшаве]] вядомымі беларускімі журналістамі<ref name="FOJO">{{Cite web|date=2021-04-20|title=Press Club Belarus: from Media Hub to Political Prisoners and Propaganda Busters|url=http(contracted; show full)org/web/20150401222327/http://press-club.by/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d1%81/</ref>. З’яўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпламатамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі<ref>[http://solidarityby.eu/by/p/pres-klubu_belarus_adzin_god_chargovaya_sustrecha_belaruskih_jurnalis Прэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве]{{Недаступная спасылка|date=January 2021|bot=InternetArchiveBot|fix-attempted=yes}}</ref>.

Сярод заснавальнікаў кл
юубу [[Юлія Вітальеўна Слуцкая|Юлія Слуцкая]], Зміцер Новікаў, Аляксандр Старыкевіч, [[Алесь Ліпай]], [[Аляксандр Леанідавіч Уліцёнак|Аляксандр Уліцёнак]], [[Аляксей Дзікавіцкі]], [[Пётр Паўлавіч Марцаў|Пётр Марцаў]]. Мэта праекту — дапамагчы беларускім журналістам і іншым медыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і [[Свабода слова ў Беларусі|свабоды слова]] ў [[Сродкі масавай інфармацыі|СМІ]]<ref>[http://naviny.by/rubrics/politic/2011/06/30/ic_news_112_371208/ В Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь»] [[naviny.by]]</ref>. Падчас Генеральнай асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 году, «Press Club Belarus» быў прыняты ў {{нп3|Міжнародная асацыяцыя прэсавых клубаў|Міжнародную асацыяцыю прэсавых клюубаў|en|International Association of Press Clubs}}, дзе атрымаў статус назіральніка<ref>[http://belarusinfocus.info/by/p/5918pres-klub_belarus_prynyaty_y_mijnarodnuyu_asatsyyatsyyu_pres-klubay Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў] belarusinfocus.info</ref>.

У канцы 2015 года культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» афіцыйна запрацавала ў Мінску. З лекцыямі і трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, даследчыкі медыя. «Press Club Belarus» таксама запусціў праекты: «MediaIQ» для фіксавання выканання беларускімі медыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клуба» – нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты і медыяменеджэары могуць атрымаць новыя веды і кампетэнцыі<ref name="FOJO" />.

Напрыканцы 2020 года мінская сядзіба «Press Club Belarus» была абшукана, а шэраг актывістаў клуба былі затрыманы па абвінавачваннях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік [[Юлія Вітальеўна Слуцкая|Юлія Слуцкая]], праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар [[Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі|Сяргей Альшэўскі]] і аператар Пётр Слуцкі<ref>[https://news.tut.by/society/713401.html Основательнице Пресс-клуба (contracted; show full)

== Місія ==
* Захаваць прафесію журналіста ва ўмовах падзення яе аўтарытэта і эканамічнай прывабнасці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі.
* Стымуляваць фармаванне канкурэнтнага медыярынка.
* Насычаць даверам дыскусію розных акт
оараў на рынку напярэдадні і падчас пераўтварэнняў.<ref>https://web.archive.org/web/20200702180718/https://press-club.by/about</ref>

== Гл. таксама ==
* [[Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі|Сяргей Альшэўскі]]
* [[Юлія Вітальеўна Слуцкая|Юлія Слуцкая]]


== Зноскі ==
{{заўвагі|2}}


{{вонкавыя спасылкі}}


[[Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Журналісцкія арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2011 годзе]]
[[Катэгорыя:Свабода слова]]