Difference between revisions 3843749 and 3860175 on bewiki

'''BYPOL''' — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]]. Аб’яднанне вядзе [[YouTube]]- і [[Telegram]]-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.

(contracted; show full), у якім супрацоўнікі АМАПу абражаюць пратэстоўцаў 23 жніўня каля [[Палац Незалежнасці (Мінск)|Палаца Незалежнасці]]. У роліку дададзены каментарый, што такімі паводзінамі яны парушаюць Загад МУС № 67 «Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»<ref>[https://belaruspartisan.by/life/520212/ "Пи**eц, я купюр заработал!" У сеціва злілі новае відэа], [[Белорусский партизан]] (11 снежня 2020)</ref>.

17 снежня на YouTube-канале апублікаваны відэаролік пра здзекі ў 
{{нп3|Фрунзенскім РУУСая РУУС (Мінск)|Фрунзенскай РУУС г. Мінска|be-x-old|Фрунзэнская РУУС (Менск)}} 12 жніўня. На кадрах відаць, як затрыманыя, сярод якіх жанчыны і непаўналетнія, стаяць на каленях або ляжаць тварам у падлогу з заламанымі за спіну рукамі. На допыце людзей б'юць пад дых або па нырках, прымушаюць аблізваць дубінку. Падчас допытаў людзей запалохваюць, пагражаюць. ​Некаторыя затрыманыя моцна збітыя, у іх на твары гематомы, драпіны і сінякі. Пакуль ідзе допыт, відаць, як на заднім плане невядомы ў цывільным і балаклаве збівае дубінкай мужчыну.

(contracted; show full)== Зноскі ==
{{заўвагі|2}}

[[Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)]]
[[Катэгорыя:Злачынствы супраць чалавечнасці]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі]]

{{Палітычны крызіс у Беларусі}}