Difference between revisions 3947316 and 4002764 on bewiki

{{Дзяржаўны дзеяч
 | беларускае імя            = Ігар Анатолевіч Шуневіч
 | арыгінальнае імя          = 
 | партрэт                   = 
 | шырыня партрэта           = 180пкс
 | подпіс                    = 
 | герб                      = 
 | подпіс герба              =

 | тытул                     = [[Міністр унутраных спраў Беларусі]]
 | парадак                   = 8
 | сцяг                      = MUS Belarus crest.PNG
 | перыядпачатак             = [[11 мая]] [[2012]] - [[10 чэрвеня]] [[2019]]
 | перыядканец               = 
 | папярэднік                = [[Анатоль Нілавіч Куляшоў]]
 | пераемнік                 = [[Юрый Хаджымуратавіч Караеў]]

 | прэм'ер                   = [[Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч]]<br/>[[Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў|Андрэй Кабякоў]]<br/>[[Сяргей Мікалаевіч Румас|Сяргей Румас]]
 | прэзідэнт                 = [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка]]
 | каментар                  =

 | дата нараджэння           = 27.3.1967 
 | месца нараджэння          =  
 | дата смерці               = 
 | месца смерці              = 
 | пахаваны                  = 
 | дынастыя                  = 
 | бацька                    = 
 | маці                      = 
 | муж                       = 
 | жонка                     = 
 | у шлюбе                   = 
 | дзеці                     =

 | гады службы               = 
 | прыналежнасць             = 
 | род войскаў               = 
 | званне                    = {{РБ, Генерал-лейтэнант}}[[генерал-лейтэнант]] міліцыі<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 7  мая 2015 | url = http://president.gov.by/by/news_by/view/chargovyja-voinskija-i-spetsyjalnyja-zvanni-prysvoeny-kiraunikam-silavyx-vedamstvau-11350| загаловак = Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = | дата = | мова = by| каментар = }}</ref>
 | камандаваў                = 
 | бітвы                     =

 | навуковая сфера           = 
 | месца працы               = 
 | вядомы як                 =

 | партыя                    = 
 | дзейнасць                 = 
 | прафесія                  = 
 | адукацыя                  = 
 | вучоная ступень           = 
 | манаграма                 = 
 | рэлігія                   = 
 | узнагароды         ={{{!}} style="background:transparent"
{{!}} {{Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь}}
{{!}} {{За бездакорную службу 1 ступені}}
{{!}} {{За бездакорную службу 2 ступені}}
{{!}} {{За бездакорную службу 3 ступені}}
{{!}}-
{{!}} {{Медаль 90 гадоў беларускай міліцыі}}
{{!}} {{Медаль 90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі}}
{{!}} {{Медаль 90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь}}
{{!}}-
{{!}} 
{{!}}}
 | аўтограф                  = 
 | Commons                   = 
}}
{{цёзкі2|Шуневіч}}
'''Ігар Анатолевіч Шуневіч''' ({{ДН|27|3|1967}}; {{МН|Луганская вобласць|ў Луганскай вобласці|}}, [[Украінская ССР]], [[СССР]]) — дзяржаўны дзеяч [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]], [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|міністр унутраных спраў]] з 11 мая 2012 па 10 чэрвеня 2019 года, [[генерал-лейтэнант]] міліцыі.

== Біяграфія ==
Скончыў [[Акадэмія міліцыі МУС Беларусі|Акадэмію міліцыі МУС Беларусі]] ([[1992]]), служыў у сістэме органаў унутраных спраў рэспублікі на розных пасадах — пачынаў служыць следчым, дайшоў да намесніка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама.

У [[2007]]—[[2012]] узначальваў следчае ўпраўленне [[КДБ]], галоўнае ўпраўленне контрразведвальнага забеспячэння праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

[[17 студзеня]] 2012 года Шуневіч быў прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнікам крымінальнай міліцыі.

[[11 мая]] [[2012]] года прызначаны міністрам унутраных спраў.

Ігар Шуневіч прыходзіў на пасаду жыхаром двухпакаёўкі ў міліцэйскім доме на [[Грушаўка (прадмесце)|Грушаўцы]]. Атрымаў 14 сотак элітнай зямлі рашэннем Мінгарвыканкама ад 6 лютага 2014 года і неўзабаве пачаў будоўлю. Атрымаўся двухпавярховік плошчай каля 295 квадратных метраў<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=231930 nashaniva.by]</ref>.

[[Файл:Шуневіч у форме НКУС.jpg|міні|злева|Графіці на трансфарматарнай станцыі ў двары побач з [[Плошча Перамогі (Мінск)|плошчай Перамогі]], якое паказвала міністра МУС Ігара Шуневіча ў палявой форме НКУС і пісталетам у руцэ, побач надпіс «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».]]
На парадзе Перамогі [[9 мая]] [[2015]] года ў Мінску Ігар Шуневіч з’явіўся ў форме супрацоўніка [[НКУС]] узору [[1943]] года. Паводле міністра, ён апранае гэтую форму «кожны год 9 мая», каб выказаць павагу да супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі ў час вайны і пасля яе. Шуневіч сказаў, што форму камісара НКУС ён пашыў сабе «паводле ўнутранага пераканання і за ўласны кошт»<ref name="svaboda28331609">[https://www.svaboda.org/a/28331609.html Шуневіч заявіў пра інфармацыйную вайну супраць МУС з мэтай «зьмены сацыяльнага ладу»]</ref>.

1 снежня 2016 года Шуневіч у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» заявіў, што «''ў гэтым годзе супраць супрацоўнікаў міліцыі было распачата 123 крымінальныя справы''». 31 мая 2017 года міністр паведаміў журналістам, што МУС кожны тыдзень выяўляе тых, хто парушае прафесійную дысцыпліну<ref name="svaboda.org">[https://www.svaboda.org/a/29991644.html svaboda.org]</ref>.

Атрымаў вядомасць яго адказ на пытанне журналіста пра інцыдэнт са [[Мінскі гарадавы|скульптурай гарадавога]], размешчанай насупраць будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У 2018 годзе падлетка, які даў поўху скульптуры, міліцыянты прымусілі выбачыцца на камеру. Шуневіч пасля заявіў, што ролік з выбачэннямі быў яго ідэяй<ref>[https://news.tut.by/society/618093.html?crnd=94963 news.tut.by]</ref>.

Барацьба з [[ЛГБТ]] пры Шуневічу стала асобнай старонкай у міністэрстве ўнутраных спраў. Міністэрства між іншым пачало выпускаць заявы, прысвечаныя [[традыцыйныя каштоўнасці|«традыцыйным каштоўнасцям»]] у [[Дзень барацьбы з гамафобіяй]]. Сам міністр сказаў: «''Існуе пэўная катэгорыя грамадзян, якіх я, — прабачце за слэнг, гэта мой тэрмін, мая дэфініцыя — называю „дзіравыя“. Некаторыя з іх зрабілі сабе адтуліны ў тых месцах, якія прыродай не прадугледжаныя''»<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=231935 nashaniva.by]</ref>.

Моцна ўдарыла па іміджы МУС і яго кіраўніка гісторыя [[гібель Яўгена Патаповіча|гібелі супрацоўніка ДАІ Яўгена Патаповіча]] ў [[Магілёў|Магілёве]] і «цыганскі пагром», учынены міліцыяй у маі 2019 года. У выніку кіраўніцы [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|прэзідэнцкай адміністрацыі]] [[Наталля Качанава|Наталлі Качанавай]] давялося ехаць у Магілёў і выбачацца перад [[цыганы на Беларусі|цыганамі]]<ref name="svaboda.org"/>.

10 чэрвеня 2019 г. міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сышоў у адстаўку. Гэта адбылося падчас рабочай сустрэчы з [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнтам Беларусі]] [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандрам Лукашэнкам]], на якой абмяркоўвалася падрыхтоўка да [[II Еўрапейскія гульні|II Еўрапейскіх гульняў]]<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=231931 nashaniva.by]</ref>.

Паводле ўказа Прэзідэнта Беларусі ў снежні 2019 года экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч увайшоў у склад абноўленага Савета бяспекі<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=243270 nashaniva.by]</ref>.

20 кастрычніка 2021 года ачоліў [[Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў]]<ref>[https://sputnik.by/20211020/shunevich-vozglavil-belorusskoe-obschestvo-okhotnikov-i-rybolovov-1057331538.html Шуневич возглавил белорусское общество охотников и рыболовов][</ref>. Яго абралі на з’ездзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання па прадстаўленні Саўміна і па ўзгадненні з Аляксандрам Лукашэнкам<ref>https://euroradio.fm/byly-kiraunik-mus-shunevich-acholiu-belaruskae-tavarystva-palyaunichyh-i-rybalovau</ref>.

== Погляды ==

=== Літаратурныя зацікаўленні ===
На Мінскім кніжным кірмашы ў Ігара Шуневіча пацікавіліся яго літаратурнымі густамі. Міністр адказаў, што сучасных аўтараў не прызнае, але любіць класіку. Шмат разоў перачытваў [[Пан Тадэвуш|«Пана Тадэвуша»]], а калі зусім часу няма, то ўголас [[Новая зямля (паэма)|«Новую зямлю»]] чытае жонка, — расказаў ён<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=205517 nashaniva.by]</ref>.

=== Стаўленне да [[ЛГБТ]] ===
[[17 мая]] [[2018]] года, у [[Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй]] на будынку [[пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі|пасольства Вялікабрытаніі]] ў [[Мінск]]у з’явіўся [[ЛГБТ-сцяг]]<ref name="tutФіёна">[https://news.tut.by/society/593149.html На посольстве Великобритании в Минске вывесили ЛГБТ-флаг] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20201203095331/https://news.tut.by/society/593149.html |date=3 снежня 2020 }}</ref>. [[20 мая]] [[Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі]] апублікавала на сваім сайце матэрыял пад назвай «Мы за сапраўднае!» ({{lang-ru|Мы за подлинное!}}), у якім выказала шкадаванне аб тым, што над пасольствам Вялікабрытаніі быў вывешаны вясёлкавы сцяг — сімвал гомасексуалаў, назвала аднаполыя адносіны падробкай і заявіла, што Беларусь абапіраецца на падмурак традыцыйных інстытутаў сям’і і шлюбу<ref name="svabodaзасапраўднае">[https://www.svaboda.org/a/29238676.html «Мы за сапраўднае, яны ня пройдуць!» МУС Беларусі назвала адносіны геяў падробкай]</ref>.

Падобная заява выклікала абурэнне ў часткі грамадства. Эксперты назвалі выпадак недарэчным, паколькі замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы належаць да юрысдыкцыі [[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь|Міністэрства замежных спраў]], а не ўнутраных<ref name="svabodaДзіўна">[https://www.svaboda.org/a/29240610.html «Дзіўна, недарэчна, нават сьмешна» — экспэрты пра шкадаваньне МУС наконт вясёлкавага сьцяга]</ref>.

[[22 мая]] ў перадачы «Размова з прэзідэнтам» на тэлеканале [[Беларусь 1|«Беларусь-1»]] [[міністр унутраных спраў Беларусі|міністр унутраных спраў]] Ігар Шуневіч сярод іншага патлумачыў рэакцыю МУС на вывешванне сцяга на пасольстве Вялікабрытаніі. Ён заявіў, што «не рэагаваць на падобнага кшталту падзеі мы не маем ніякага права», бо «гэта ўнутраная справа, у тым ліку нашага міністэрства», дадаўшы, што «праблема пранікнення ў наша грамадства ўсіх неўласцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасцей, ідэалогіі, і да т. п., безумоўна, адбываецца, і большых імунітэтаў, на жаль, апроч нашай гісторыі і рэлігіі, няма»<ref name="svabodaШуневіч">[https://www.svaboda.org/a/29244011.html svaboda.org]</ref>.

[[7 чэрвеня]] Шуневіч заявіў, што [[грамадзянская супольнасць]] «не прайшла праверку» вясёлкавым сцягам на пасольстве Вялікабрытаніі, бо ніводная арганізацыя не абурылася ім і не запатрабавала зняць «гэты прадмет, які быў вывешаны ў парушэнне [[Венская канвенцыя аб дыпламатычных зносінах|Венскай канвенцыі]]». Заяву МУС ён назваў «вельмі карэктнай і дыпламатычнай», а таксама заявіў, што «мы ж дыскрымінуем злачынцаў», але наконт ЛГБТ-супольнасці «ніякай дыскрымінацыі няма, ёсць правілы суіснавання, акрамя законаў, якія павінны паважаць усе»<ref name="svabodaШу2">[https://www.svaboda.org/a/szunievicz-pajedziem-pajadzim/29277777.html Шуневіч пра рэстарацыю ля Курапатаў: «Буфэрам паміж бакамі ня будзем»]</ref>.

== Узнагароды ==
* [[Ордэн Айчыны|Ордэн Айчыны III ступені]] (2014)<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 12 студзеня 2014 | url = http://www.belta.by/ru/all_news/president/Rukovoditeli-gosorganov-Belarusi-nagrazhdeny-ordenami-Pocheta-i-Otechestva-III-stepeni_i_656875.html| загаловак = Руководители госорганов Беларуси награждены орденами Почета и Отечества III степени| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = | дата = | мова = ru| каментар = }}</ref>

== Ацэнкі ==
Палітычны аглядальнік [[Валерый Карбалевіч]] адзначыў, што апошнія гады дзейнасці МУС на чале з Ігарам Шуневічам спадарожнічалі пастаянныя непрыемныя гісторыі. Пры гэтым МУС зацята бараніла існы палітычны рэжым ад апанентаў<ref name="svaboda.org"/>.

Журналіст [[Юрый Дракахруст]] падкрэсліў, што міністр Шуневіч меў уласнае палітычнае аблічча. Расійскія тэлеграм-каналы пісалі пра Шуневіча як пра прыхаванага лідара «рускай партыі» ў кіраўніцтве Беларусі. Адстаўку Шуневіча ён звязаў з аднаўленнем балансу на фоне шэрагу антыліберальных крокаў<ref>[https://www.svaboda.org/a/29991633.html svaboda.org]</ref>.

Пісьменнік [[Віктар Марціновіч]] сказаў пра міністра Ігара Шуневіча, што той «''трымаўся на пасадзе як палітык (наколькі „папулярны“ — іншае пытанне) і сышоў таксама як палітык, а не як вінцік ва ўладнай іерархіі, што выпраўлены на вуліцу рашэннем прэзідэнта''»<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=231974 nashaniva.by]</ref>.

Дзяржсакратар [[Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь|Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь]] [[Станіслаў Зась]] высока ацаніў дзейнасць Ігара Шуневіча на чале МУС. Ён адзначыў, што ўсе задачы, якія стаялі перад МУС у тыя гады, былі паспяхова вырашаны. Паводле яго, эфектыўныя кіраўнічыя рашэнні І. Шуневіча надалі новы імпульс рэфармаванню сістэмы аддзелаў унутраных спраў, барацьбе з крыміналам, асабліва ў сферы наркакантролю, і іншымі негатыўнымі з’явамі<ref>[https://mvd.gov.by/by/news/5498 mvd.gov.by]</ref>.

{{зноскі}}

{{Міністры ўнутраных спраў Беларусі}}

{{DEFAULTSORT:Шуневіч Ігар}}

[[Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь)]]