Difference between revisions 3947369 and 3947392 on bewiki

{{Сайт
|імя            = «Нехта»
|лагатып        = 
|здымак экрана  = 
|подпіс         = 
|url            = [https://nexta.news/ nexta.news]
|слоган         = [[Жыве Беларусь!]]
|alexa          = {{Падзенне}}[https://www.alexa.com/siteinfo/nexta.news 3 729 389]
|камерцыйны     = не
|тып            = [[СМІ]]
|рэгістрацыя    = няма
|мовы           = [[Руская мова|руская]]
|уладальнік     = [[Сцяпан Аляксандравіч Пуціла|Сцяпан Пуціла]]
|аўтар          = Сцяпан Пуціла
|пачатак працыадкрыты        = {{Дата пачатку|4|10|2015|1}}<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Інфармацыя пра канал «Нехта»|спасылка=https://www.youtube.com/c/nexta_tv/about|выдавец=«[[Youtube]]»|мова=ru|дата публікацыі=4 кастрычніка 2015|дата доступу=29 мая 2021}}</ref>
|чысты прыбытак             = няма
|бягучы стан  тус  = дзеючы
}}
'''NEXTA''' — дэцэнтралізаваны беларускі сродак масавай інфармацыі. Агульная лічба падпісантаў ва ўсіх сацсетках — каля двух мільёнаў, з якіх 587 тыс. на [[YouTube]] і 1542 тыс. у [[Telegram]]-каналах. Заснавальнік — [[Сцяпан Аляксандравіч Пуціла|Сцяпан Пуціла]]. Telegram-канал NEXTA з’яўляецца найбольш папулярным у [[Беларусь|Беларусі]]<ref>[https://by.tgstat.com/ Telegram-каналы Беларусь]</ref>.

== Гісторыя ==
(contracted; show full);[https://t.me/nexta_lite NEXTA Lite]</ref>. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з [[МУС Беларусі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29832102.html Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі]</ref>. Былы міністр унутраных спраў [[Ігар Шуневіч]] перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTA<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=231928 На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі]
, [[Наша Ніва]]</ref>, аднак блогер гэтую заяву абвергнуў<ref>[https://belsat.eu/news/shunevich-skazau-shto-vylichyu-krynitsy-utsechki-sluzhbovaj-infarmatsyi-mus-nexta-geta-znyapraudzhvae/ Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае], [[Белсат]]</ref>.

На Telegram-канале амаль адсутнічая якая-колечы рэклама. У ліпені [[2019]] NEXTA ўпершыню апублікаваў рэкламны пост, аднак ужо праз некалькі хвілін выдаліў «па патрабаванні заказчыка». Блогер мяркуе, што беларускi офiс букмекерскай канторы зняў рэкламу пад ціскам [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|спецслужбаў]], каб прадухіліць любыя спробы далейшага фінансавання ягонага праекту з боку беларускіх кампаній<ref>[https://euroradio.fm/nexta-upershynyu-apublikavau-reklamu-praz-5-hvilin-vydaliu-shto-zdarylasya Nexta ўпершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?], [[Еўрарадыё]]</ref>.

Увосень [[2018]] канал NEXTA на YouTube апынуўся пад пагрозаюй закрыцця з-за скаргаў з боку [[Белтэлерадыёкампанія|Белтэлерадыёкампаніі]] на парушэнне аўтарскіх правоў. Паводле блогера, спачатку яго хацелі забаніць за таварны знак, а пасля тэлеканалы [[Беларусь 1|Беларусь-1]], [[Агульнанацыянальнае тэлебачанне|АНТ]], [[СТБ]] «ад імя фэйкавай асобы пачалі дасылаць скаргі за нібыта незаконна выкарыстаны кантэнт і парушэнне аўтарскіх правоў»<ref>[https://belsat.eu/news/bt-hocha-znishchyts-nexta-paslya-strajkau-suprats-belsatu-dzyarzhkanal-damagaetstsa-vydalennya-youtube-kanalu-blogera/ БТ хоча знішчыць NEXTA. Пасля страйкаў супраць «Белсату» дзяржканал дамагаецца выдалення youtube-каналу блогера], Белсат</ref>. Пасля гэтага Сцяпан Пуціла вырашыў выдаляць лагатыпы дзяржаўных тэлеканалаў са сваіх відэа<ref>[https://euroradio.fm/prosta-vydalyu-lagatypy-youtube-kanal-nexta-blakuyuc-z-za-autarskih-pravou «Проста выдалю лагатыпы». Youtube-канал NEXTA блакуюць з-за скаргаў БТ], Еўрарадыё</ref>.

Аўдыторыя Telegram-канала NEXTA значна ўзрасла таго, як ён першым апублікаваў навіну пра [[Гібель Яўгена Патаповіча|інспектара ДАІ, якога знайшлі застрэленым]] пад Магілёвам [[16 мая]] [[2019]] года. Акрамя «злітай» інфармацыі з праваахоўных органаў, блогер апублікаў таксама фота загінулага супрацоўніка. Літаральна за тыдзень аўдыторыя канала павялічылася з 49 тысяч да больш як 86 тысяч падпісантаў<ref name="tut"/>. Фільм блогера і журналіста «[[Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы|Лукашенко. Уголовные материалы]]», які выйшаў у кастрычніку 2019 года, за 5 дзён набраў 1 млн праглядаў на YouTube<ref>[https://belsat.eu/programs/nexta-razzlavau-lukashenku-nexta-na-belsatse/ belsat.euНехта раззлаваў Лукашэнку: НЕХТА на Белсаце], [[Белсат]]</ref>, затым колькасць дасягнула 3,4 млн праглядаў.

З 9 па 16 жніўня 2020 года Telegram-канал NEXTA Live павялічыў сваю аўдыторыю з 427 тыс. чалавек да 2 млн 165 тыс. чалавек, тым самым стаўшы адным з самых папулярных Telegram-каналаў у свеце<ref>https://by.tgstat.com/en/channel/@nexta_live</ref>.

(contracted; show full)== Спасылкі ==
* [http://mininform.gov.by/documents/respublikanskiy-spisok-ekstremistskikh-materialov/ Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў] (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь)

{{вонкавыя спасылкі}}
{{Палітычны крызіс у Беларусі}}

[[Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі]]