Difference between revisions 3949619 and 4002759 on bewiki

{{Навуковец}}
{{цёзкі2|Марзалюк}}
'''І́гар Алякса́ндравіч Марзалю́к''' (нар. {{ДН|11|9|1968}}, {{МН|Краснаполле|у Краснаполлі|}}, [[Магілёўская вобласць]]) — беларускі [[Гісторыя|гісторык]] і [[Беларуская археалогія|археолаг]], [[палітык]]. [[Член-карэспандэнт]] [[НАН Беларусі]] (2019), [[Доктар навук|доктар]] гістарычных [[Навука|навук]] (2003), [[прафесар]].

== Біяграфія ==
Нарадзіўся 11 верасня 1968 г. у пасёлку [[Краснаполле]] Магілёўскай вобласці. Паводле ўласных слоў, Ігар Марзалюк паходзіць па мацярынскай лініі ад [[палякі|польскай]] каталіцкай шляхты з [[Мсціслаўскае ваяводства|Мсціслаўскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і ганарыцца сваімі польскімі каранямі<ref>''Марзалюк, І.'' [http://kamunikat.org/download.php?item=9361-1.pdf&pubref=9361 Сімптомы «пажаданай гісторыі»]… С. 52.</ref>.

Пра сваю культурную ідэнтычнасць Ігар Марзалюк адначыў у 2013 г.:<ref>''Лукашук, З.'' [http://euroradio.fm/adkryyu-strashennuyu-taynu-bolshasc-senatarau-dobra-gavorac-na-move «Адкрыю страшэнную тайну — большасць сенатараў добра гавораць на мове»]</ref>
{{цытата|Для мяне беларушчына — неад'емны складнік маёй культурнай ідэнтычнасці. Быць беларусам было натуральна і арганічна з самага дзяцінства. У мяне была беларускамоўная вясковая школа, дзед — член Таварыства беларускай школы. І "нашаніўскія" выданні я пабачыў не ў музеі, а на кніжнай палічцы майго дзеда.}}

У 1992 г. скончыў гістарычны факультэт [[Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова|Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова]]. Завочна скончыў аспірантуру. У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Магілёў у XII—XVIII стст. (па матэрыялах археалагічнага даследавання і пісьмовых крыніц)» (навук. кіраўнік — [[Георгій Васілевіч Штыхаў|Г. В. Штыхаў]]). Працаваў археолагам у Магілёўскай архітэктурна-рэстаўрацыйнай фірме «АРТ-М». З 1996 па 1999 гг. старшы выкладчык кафедры філасофіі, а з 1999 па 2002 гг. — дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін [[Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова|МДУ імя А. А. Куляшова]]. У 2003 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы насельніцтва беларускіх зямель у X—XVII стст.)». Называў сябе самым маладым доктарам гістарычных навук<ref>[http://mstislaw.by/msc-sla-shchyna-adna-z-vazhnejshyh-zhyvatvornyh-kryn-c-nashaj-g-story?page=62 «Мсціслаўшчына — адна з важнейшых, жыватворных крыніц нашай гісторыі…»]</ref> (насамрэч такім быў [[Дзяніс Уладзіміравіч Дук|Д. Дук]]). У 2004—2016 гг. загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін [[Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова|МДУ імя А. А. Куляшова]]. З восені 2016 — дэпутат, старшыня пастаяннай камісіі [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі]] па навуцы, культуры і адукацыі.

27 жніўня 2020 паведаміў, што ў яго здарыўся мікраінсульт. Праблемы са здароўем, маўляў дэпутат, праявіліся пасля атрыманых пагрозаў. «''Як тут не хвалявацца, калі адраджэнцы ў тэлеграме жадаюць смерці, смерці сям’і, пагражаюць забойствамі… Калі гэта дэмакратыя, то супраць такой дэмакратыі я гатовы ісці са зброяй у руках''»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=258030 Памятаеце тое відэа, дзе дэпутат Марзалюк блукае па горадзе ў дзіўным стане? Ён кажа, што перанёс інсульт на нагах] // nn.by 27 жніўня 2020</ref>.

== Працоўная і навуковая дзейнасць ==
Займаўся археалагічнымі раскопкамі на Магілёўшчыне, вёў даследніцкую работу ў архівах Магілёва, Мінска, Вільнюса. Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях і чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі ў Польшчы, Германіі і Чэхіі. Узначальвае абласную грамадскую арганізацыю «[[Магілёўскае краязнаўчае таварыства]]».

Аўтар даследаванняў па гісторыі Магілёва, у т.л. кнігі «Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах» (1997, у сааўтарстве з [[А. Р. Агееў|А. Р. Агеевым]] і [[І. А. Пушкін]]ым; 2-е выд. перапрац. і дап. 1999). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Гісторыя рэлігіі Беларусі (10—18 ст.)» (1997), манаграфіі «Магілёў у 12—18 ст. Людзі і рэчы» (1998).

== Палітычная дзейнасць ==
{{Вонкавыя медыяфайлы
 |topic    = 
 |subtopic = 
 |width    = 
 |image1   = 
 |audio1   = 
 |video1   = [https://www.youtube.com/watch?v=t2RlFZbHdXg Ігар Марзалюк пра «Дэкрэт № 3» падчас «маршу» ў Магілёве]
}}
{{Вонкавыя медыяфайлы
 |topic    = 
 |subtopic = 
 |width    = 
 |image1   = 
 |audio1   = 
 |video1   = [https://www.youtube.com/watch?v=xOLhIvttRuM Ігар Марзалюк слухае А. Лукашэнку]
}}
Член [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі|Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] V склікання (2012—2016, пастаянная камісія па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы). З 2016 г. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [[Спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання|VI склікання]], старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

Неаднаразова выказваўся ў падтрымку «[[Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства|Дэкрэта аб дармаедстве]]»<ref>{{cite web|url = https://news.tut.by/society/523526.html?crnd=70117|title = Два депутата парламента из Могилева ответили на обращения против налога на тунеядство|author = |authorlink = |date = 13-12-2016|publisher = tut.by|language = ru|archiveurl = https://web.archive.org/web/20190420213707/https://news.tut.by/society/523526.html?crnd=70117|archivedate = 21-4-2019|accessdate = 21-4-2019}}</ref>.

9 сакавіка 2017 г. прэзідэнт Беларусі [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]] заклікаў чыноўнікаў і дэпутатаў (у тым ліку, мясцовых саветаў), каб яны актыўней працавалі з насельніцтвам адносна выканання [[Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства|прэзідэнцкага дэкрэта № 3]]<ref>[http://naviny.by/new/20170309/1489054557-vinovnymi-za-situaciyu-s-dekretom-no-3-lukashenko-nazval-otvetstvennyh Виновными за ситуацию с декретом № 3 Лукашенко назвал «ответственных чиновников»]</ref>. 15 сакавіка 2017 г. у [[Магілёў|Магілёве]] падчас несанкцыянаванага пратэсту людзей (500—700 чал.<ref name="svaboda.org">[http://www.svaboda.org/a/28434659.html Дэпутат Марзалюк запытаў начальніка Магілёўскай абласной міліцыі, чаму затрымалі ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў»]</ref>) супраць [[Пратэсты ў Беларусі (2017)|прэзідэнцкага дэкрэта № 3]], Ігар Марзалюк як мясцовы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу актыўна выступаў перад прысутнымі пратэстуючымі, абяцаючы, што «''рэзка будзе пашыраны пералік людзей, якія маюць права не плаціць збор''» і да 25 сакавіка 2017 г. з [[Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства|дэкрэта № 3]] «''усю дурасць прыбяруць''»<ref>[https://news.tut.by/economics/535481.html «Всю дурость уберут». Марзалюк на «Марше нетунеядцев» рассказал, когда изменят декрет № 3] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170319192157/https://news.tut.by/economics/535481.html |date=19 сакавіка 2017 }}</ref>. Магілёўскі праваабаронца Аляксандр Хамратаў звярнуўся ў суд Ленінскага раёна г. Магілёва па тлумачэнні, чаму Ігар Марзалюк не прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, бо Ігар Марзалюк, паводле слоў Аляксандра Х., нанёс Хамратаву «маральную шкоду» і ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу<ref name="racyja.com">[http://www.racyja.com/hramadstva/u-magilyove-zapatrabavali-prytsyagnuts/ У Магілёве запатрабавалі прыцягнуць дэпутата Марзалюка да адказнасці]</ref>. Ленінскі РАУС г. Магілёва адмовіў у прэтэнзіях, бо ў дзеяннях дэпутата Марзалюка «адсутнічае склад правапарушэння». У адказ на запыт, чым адрозніваюцца паводзіны пратэстуючых на несакцыянаваным мітынгу і дэпутата парламента, Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама паведаміла, што «''ў абавязкі органаў унутраных спраў не ўваходзіць тлумачэнне дзейнага заканадаўства і юрыдычная кансультацыя''», таму дэпутат Марзалюк не быў прыцягнуты да адказнасці<ref name="racyja.com"/>.

У пачатку красавіка ў адказ на зварот да яго магілёўскіх праваабаронцаў аб дапамозе ў вызваленні і рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў акцыі, Ігар Марзалюк паведаміў, што накіраваў запыт начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама «з просьбай інфармавання аб прычынах затрымання» ўдзельнікаў праведзенага 15 сакавіка ў Магілёве «Маршу недармаедаў». У сваім адказе Марзалюк таксама піша, што калі затрыманыя парушылі заканадаўства, то адміністрацыйнае спагнанне накладзенае на іх правамернае і меры па іх вызваленні і рэабілітацыі не могуць быць прынятыя. Адказ Марзалюк даў на рускай мове, нягледзячы на тое што заканадаўства аб зваротах грамадзян абавязвае даваць адказ на мове звароту, у гэтым выпадку беларускай<ref name="svaboda.org"/>.

19 красавіка 2019 года, падчас штогадовага паслання прэзідэнта Беларусі вельмі эмацыйна адрэагаваў на словы прэзідэнта аб суверэнітэце рэспублікі: ён плакаў, энергічна ківаў і апладзіраваў<ref>{{cite web|url = https://sputnik.by/video/20190419/1040866175/Rastrogannyy-deputat-Marzalyuk-stal-lyubimtsem-sotsialnykh-setey--video.html|title = Растроганный депутат Марзалюк стал любимцем социальных сетей – видео|author = |date = 2019-04-19|work = [[Sputnik]]|language = ru|accessdate = 2021-01-18}}</ref>. 6 мая 2019 года дэпутат ўрачыста адкрыў немудрагелістыя металічныя парэнчы на тэрыторыі гарадскога парку напярэдадні Дня Перамогі<ref>{{cite web|url = https://realt.onliner.by/2019/05/07/perila|title = В Могилеве торжественно открыли перила|author = |date = 2019-05-07|work = [[Onliner.by]]|language = ru|accessdate = 2021-01-18}}</ref><ref>{{cite web|url = http://www.ctv.by/novosti-mogileva-i-mogilevskoy-oblasti/nebolshoy-podarok-v-mogilyove-obustroili-spusk-v-gorodskom|title = «Небольшой подарок»: в Могилёве обустроили спуск в городском парке|author = |date = 2019-05-06|work = [[СТБ]]|language = ru|accessdate = 2021-01-18}}</ref>.

Напярэдадні [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі]] (2020) выказаўся наконт перадвыбарнай кампаніі часткі альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, назваўшы іх ''вестунамі грамадзянскай вайны'', якім ''не патрэбна спакойная сацыяльная эвалюцыя, не патрэбна моцная, па сапраўднаму суверэнная беларуская дзяржава.'' {{цытата|Ім не патрэбны выбары — ім патрэбны фарс і памнажэнне нянавісці. Наша задача, задача патрыётаў, задача беларускіх дзяржаўнікаў, спыніць іх. Паказаць і ім, і іх замежным куратарам, што канстытуцыйны лад Беларусі нельга змяніць пры дапамозе гвалту, пры дапамозе перавароту <ref>[https://www.belta.by/opinions/view/vestuny-gramadzjanskaj-vajny-7333/ Вестуны грамадзянскай вайны] // belta.by 31 мая 2020</ref>.}}

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага [[Усебеларускі народны сход|Усебеларускага народнага сходу]] распрацоўвае прапановы па змяненні [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Беларусі]] і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне<ref>{{cite web|url=https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32100105&p1=1&p5=0 |title=Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии»|publihser = Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь |date = 2021-03-17 |language=ru|accessdate = 2021-03-20}}</ref>.

== Гістарычныя погляды ==
У 2019 годзе ў артыкуле [[Настаўніцкая газета|Настаўніцкай газеты]] ахарактарызаваў [[паўстанне 1863—1864 гадоў]] выключна польскім, а [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]] назваў носьбітам [[польскі нацыяналізм|польскага нацыяналізму]]<ref>{{cite web|url = https://history.nashaniva.by/?c=ar&i=223302|title = Марзалюк у «Настаўніцкай газеце»: Паўстанне 1863 года было польскім, а Каліноўскі быў польскім нацыяналістам|author = |authorlink = |date = |publisher = history.nashaniva.by|language = |archiveurl =  https://web.archive.org/web/20190408150359/https://history.nn.by/?c=ar&i=223302|archivedate =8-4-2019|accessdate = 8-4-2019}}
</ref>. У сакавіку 2019 года ў інтэрв’ю тэлеканалу [[Беларусь 1]] выказаўся пра асобу Кастуся Каліноўскага: «''Ёсць фігуры, якія могуць быць культавымі для нейкай субкультуры. Але чалавек, які называе, скажам, праваслаўе „сабачай верай“ (калі ў нас 80 % праваслаўных), ці можа такі чалавек быць нацыянальным героем краіны?''»<ref>{{cite web|url = https://www.svaboda.org/a/29826566.html|title = Марзалюк: той, хто называў праваслаўе «сабачай верай», ня можа быць нацыянальным героем|author = |authorlink = |date = 17-3-2019|publisher = svaboda.org|language = be-x-old|archiveurl = https://web.archive.org/web/20190408151150/https://www.svaboda.org/a/29826566.html|archivedate = 8-4-2019|accessdate = 8-4-2019}}
</ref><ref>{{cite web|url = https://www.tvr.by/bel/news/glavnyy-efir/intervyu_s_predsedatelem_postoyannoy_komissii_palaty_predstaviteley_natsionalnogo_sobraniya_belarusi/|title = Інтэрв’ю са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|author = |authorlink = |date = |publisher = tvr.by|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 8-4-2019}}</ref>.

У красавіку 2019 года падтрымаў знос крыжоў у [[Курапаты|Курапатах]]: «''У межах зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, паводле беларускага заканадаўства, без дазволу Міністэрства культуры нельга ўзводзіць спаруды… У нас перад Вялікаднем прынята наводзіць парадак на месцах смутку, на месцах, дзе сапраўды загінулі людзі''»<ref>{{cite web|url = https://www.svaboda.org/a/29866464.html|title = Дэпутат Марзалюк назваў знос крыжоў у Курапатах навядзеньнем парадку перад Вялікаднем|author = |authorlink = |date = 7-4-2019|publisher = svaboda.org|language = be-x-old|archiveurl = https://web.archive.org/web/20190408180044/https://www.svaboda.org/a/29866464.html|archivedate = 8-4-2019|accessdate = 8-4-2019}}</ref>.

9 лістапада 2020 у эфіры [[СТБ|Сталічнага тэлебачання]] сцвярджаў, што ''«... казкі пра беларускіх князёў з павязкамі — гэта легенда аўстрыйская, пра аўстрыйскі чырвона-бела-чырвоны, украдзеная беларускімі нацыяналістамі ў пачатку 90–х гадоў ХХ стагоддзя і ўведзеная ў іх кніжачку. Калі казаць пра бел-чырвона-белы, то ён узнік у 1917 годзе. Чырвоная паласа з’явілася для таго, каб сімвалізаваць лютаўскую рэвалюцыю. На жаль, самая вялікая трагедыя гэтага палотнішча бел-чырвона-белага – гэта тое, што яго сапраўды выкарыстоўвалі беларускія нацыяналісты-калабарацыяністы, якія бралі ўдзел у супрацоўніцтве з нацыстамі''». Свярджаў таксама, што лозунг «[[Жыве Беларусь]]», ''«... калі мы кажам не пра словаспалучэнне, а пра прывітанне, то мы адкрываем статут [[СБМ|Саюза беларускай моладзі]] і бачым, што калі вы ніжэй па статусу, вы падыходзіце да старэйшага і вітаецеся: «Жыве Беларусь», прычым выкідваеце руку – зігуеце. А вам у адказ ваш начальнік лаканічна адказвае: «Жыве»''<ref>[http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/igor-marzalyuk-chelovek-mozhet-pomenyat-politicheskuyu-tochku Игорь Марзалюк: человек может поменять политическую точку зрения, но не в тот момент, когда происходит какое-то испытание]</ref>.

== Грамадзянская пазіцыя ==
У 2016 годзе ў інтэрв’ю [[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода|«Радыё Свабода»]] выказаўся ў [[гамафобія|гамафобным]] духу<ref>[https://www.svaboda.org/a/prafesar-marzaliuk/28053693.html Прафэсар Марзалюк ня будзе прымушаць дэпутатаў Палаты размаўляць па-беларуску]</ref>:
{{цытата|Я выступаю за [[смяротнае пакаранне]]. Я выступаю катэгарычна супраць [[аборт]]аў. Я катэгарычна супраць прапаганды [[гомасексуалізм]]у. Я не лічу, што перверсія і дэвіяцыя павінны лічыцца нормай. Я хрысціянін, я за традыцыйную, нармальную сістэму каштоўнасцей. Я хачу, каб Беларусь заставалася цэнтрам нармальнай хрысціянскай ідэнтычнасці. І самае парадаксальнае, што мы са сваёй постсавецкай спадчынай і неасавецкай спадчынай — захоўваем традыцыйнае праваслаўе, традыцыйны каталіцызм, традыцыйны пратэстантызм.

Мяне ванітуе ад слова «[[гендар]]», «гендарны баланс». [[Фемінізм|Феміні]]сткі — гэта жанчыны, у якіх ня склалася асабістае жыццё. Альбо гэта латэнтныя лесбіянкі, альбо гэта людзі, якія не рэалізавалі сябе ў жыцці. Няма фемінізму і гендара. Ёсць полавая ідэнтычнасць.}}

== Узнагароды ==
Узнагароджаны [[Ордэн Пашаны (Беларусь)|ордэнам Пашаны]] (2019)<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=241582 Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны]</ref>, [[Медаль «За працоўныя заслугі» (Беларусь)|медалём «За працоўныя заслугі»]], нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва» Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў<ref>[http://house.gov.by/by/deputies-by/view/marzaljuk-igar-690/ Марзалюк Ігар Аляксандравіч]</ref>.

== Выбраная бібліяграфія ==
* Магілёў у ХІІ — ХVIII стст. Людзі і рэчы / І. А. Марзалюк. — Магілёў; Мінск: Веды, 1998.
* Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (Х — ХVII стст.) / І. А. Марзалюк. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003. — 324 с.
* Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія / І. А. Марзалюк. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2009. — 148 с.
* [http://kamunikat.org/download.php?item=9361-1.pdf&pubref=9361 Сімптомы «пажаданай гісторыі»] / І. Марзалюк // ARCHE. — 2008. — № 3. — С. 37—52.
* [http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_926840.pdf У абарону праўдзівай гісторыі Новагародка] / І. Марзалюк // Беларуская думка. — 2013. — № 11. — С. 88—95.
* Успаміны пра Сяргея Рассадзіна / І. Марзалюк, Т. Маслюкоў // [[Маладосць]]. — 2017. — N 12. — С. 134—135.

== Зноскі ==
{{reflist|2}}

== Літаратура ==
* Марзалюк Ігар Аляксандравіч // Магілёўская даўніна. — Магілёў, 1995. — С. 15.
* Марзалюк Ігар Аляксандравіч // Памяць: Краснапольскі раён. — Мн., 2001. — С. 479.
* [http://nir.msu.mogilev.by/index.php?mod=resource&act=more&id=95 Марзалюк Игорь Александрович] // Учреждение образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова». {{ref-ru}}

== Спасылкі ==
{{навігацыя}}
* [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, A.Ф.'']] [http://pawet.net/library/history/bel_history/smalianchuk/16/'Homo_Sovieticus'_і_беларуская_постсавецкая__гістарыяграфія.html «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія] / А. Ф. Смалянчук // Історіографічні дослідження в Украіні. Випуск 22. Доповіді та матеріали Міжнародної наукової конференції «Інститут історії України на зламі епох, у світлі традицій та перетворень. 75 років інституціонального буття» (20-21 жовтня 2011 р., м. Київ). — Кіів: Iнститут історіі Украіни, 2012. — С. 189—200.
* [[Генадзь Мікалаевіч Сагановіч|''Сагановіч, Г.'']] [http://www.belhistory.eu/henadz-sahanovich-pryvid-nacyi-ў-imgle-stereatypaў/ Прывід нацыі ў імгле стэрэатыпаў] // Беларускі Гістарычны Агляд. — 2003. — Том 10. — Сшыткі 1-2 (18-19). — С. 280—318.
* ''Мікульскі, Ю.'' [http://csl.bas-net.by/press-nan/2013/01/29_uvekavechanne_mifa.pdf Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку] / Ю. Мікульскі // Беларуская думка. — 2013. — № 1. — С. 69—76.
* [[Аляксандр Іванавіч Груша|''Груша, А.'']] [http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_97749.pdf Нужен ли Новогрудку памятник Миндовгу?] / А. Груша // Беларуская думка. — 2013. — № 8. — С. 96—103.
* [[Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч|''Краўцэвіч, А.'']] [http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_357733.pdf Блуканне па міфах] / А. Краўцэвіч // Беларуская думка. — 2013. — № 5. — С. 84—86.
* [https://history.nashaniva.by/?c=ar&i=229569 Гісторык патлумачыў, чаму заявы Марзалюка пра колькасць ахвяр савецкага рэжыму — цынічная няпраўда] // Наша Ніва, 29 красавіка 2019

{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Марзалюк Ігар Аляксандравіч}}
[[Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ]]
[[Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання]]
[[Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)]]