Difference between revisions 3990649 and 4003362 on bewiki

{{Кампанія 
|назва = Унітарнае прадпрыемства «А1»
|лагатып = A1_Logo_Red.jpg
|тып = 
|лістынг на біржы = 
|дзейнасць = 
|дэвіз = 
|размяшчэнне = 
|заснавана = 
|ранейшыя назвы = СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь», Унітарнае прадпрыемства «Вэлком»
|заснавальнікі = 
|ключавыя фігуры = [[Гельмут Дуз]] (генеральны дырэктар)
|галіна = тэлекамунікацыі
|прадукцыя = Паслугі мабільнай і фіксаванай сувязі, анлайн-тэлебачанне, выраб забаўляльнага
кантэнту, паслугі ICT
|абарот = {{спад}} 402,6 млн [[Еўра|€]] (2020)<ref name="a1groupresults2019">[https://www.a1.group/en/ir/interim-results Interim Results - A1 Telekom Austria Group]{{Ref-en}}</ref>
|аперацыйны прыбытак = {{спад}} 172,8 млн [[Еўра|€]] (2020)<ref name="a1groupresults2019" /> 
|колькасць супрацоўнікаў = ~3000 чал. (2020)
|сайт = A1.by/be
}}
'''Унiтарнае прадпрыемства «А1»''' (А1, да 2019 года — velcom) — найбуйнейшы беларускі прыватны правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ і кантэнт-паслуг<ref>[https://belretail.by/news/velcom-obyyavil-o-repozitsionirovanii-na-ryinke-i-smenit-brend-na-a velcom объявил о репозиционировании на рынке и сменит бренд на А1]</ref>, другі па колькасці абанентаў аператар сотавай сувязі ў Беларусі<ref>[http://www.belnetmon.bn.by/tracking.html BELNETMON — Net Monitor in Belarus — Колькасць абонентаў у Беларусi]</ref>. Прадстаўляе паслугі сувязі стандарта GSM 900/1800, UMTS ([[WCDMA]]/HSDPA/HSUPA/HSPA+) і 4G (праз сетку beCloud), паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах ADSL, [[Ethernet]] і GPON, паслугі лічбавага тэлебачання IPTV пад брэндам [[VOKA]].

== Гісторыя ==
[[Выява:Velcom-old.jpg|thumb|right|Лагатып кампаніі з 1999 па 2008.]]
Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць па прадстаўленні паслуг і тавараў мабільнай сувязі [[16 красавіка]] [[1999]] года пад назвай СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» і стала першым сотавым аператарам стандарта GSM у Беларусі (першы сотавы аператар — NMT-аператар «[[БелСел]]»).

Да старту камерцыйнай эксплуатацыі былі запушчаны 10 базавых станцый (9 у [[Мінск]]у, 1 — у Арэшніках па дарозе на Нацыянальны аэрапорт «Мінск»). Да лета [[2000]] г. да сеткі А1 былі падключаны ўсе абласныя гарады Беларусі. Мабільная сувязь з’явілася на трасе Мінск — Брэст — Орша і ў бліжэйшых населеных пунктах. З 23 красавіка 2007 г. мабільная сувязь А1 стала даступна ўсяму гарадскому насельніцтву Беларусі. У красавіку 2019 аператар запусціў першую GSM-сетку на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка<ref>{{Cite web|url=https://tech.onliner.by/2019/04/23/svyaz-6|title=В зоне отчуждения в Чернобыле запустили мобильную связь|publisher=[[Onliner.by]]|lang=ru|accessdate=2019-04-23}}</ref>.

З 15 сакавіка [[2001]] г. абаненты А1 атрымалі магчымасць адпраўляць і прымаць [[SMS]]<ref>{{Cite web|url=https://tech.onliner.by/2019/04/09/20-let-gsm-velcom|title=Девять БС и один человек в кол-центре. Как 20 лет назад начиналась GSM-связь в Беларуси|publisher=[[Onliner.by]]|lang=ru|accessdate=2019-04-10}}</ref>, у чэрвені [[2005]] г. — MMS.

2 чэрвеня [[2003]]-га аператар запусціў паслугу GPRS. У снежні 2005 года ў трох абласцях Беларусі стала даступна тэхналогія EDGE<ref>{{Cite web|title=velcom: технология EDGE доступна в трех областях Беларуси |url=https://a1.by/ru/company/p/30.5082|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-16}}</ref>.

30 сакавіка [[2006]] г. кампанія А1 першай у Беларусі распачала тэставую эксплуатацыю сувязі трэцяга пакалення. 3G-сетка была разгорнута за 27 дзён. Камерцыйны запуск сеткі 3G у [[Мінск]]у і [[Гомель|Гомелі]] адбыўся 17 сакавіка 2010 г<ref>{{Cite web |url=http://beloperators.info/content/view/3882/38/ |title=velcom становится полноправным 3G-оператором |accessdate=2010-04-05 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20110301012717/http://beloperators.info/content/view/3882/38 |archivedate=2011-03-01 |deadlink=yes }}</ref>. У лютым 2016-га А1 першым у Беларусі запусціў 3G-сетку ў дыяпазоне 900 МГц, а ў маі 2019 палепшыў прапускную здольнасць 3G-сеткі, першым аснасціўшы базавыя станцыі чацвёртай апорнай радыёчастатой ў дыяпазоне 2100 МГц.<ref>{{Cite web|url=https://tech.onliner.by/2019/05/03/velcom-a1-2|title=velcom <nowiki>|</nowiki> A1 получил четвертую частоту для 3G|publisher=Onliner.by|lang=ru|accessdate=2019-05-04}}</ref>

[[Выява:Velcom_logo.svg|thumb|right|Лагатып кампаніі «Вэлком» у 2008—2019]]
З лістапада 2007 года кампанія ўваходзіць у склад [[A1 Telekom Austria Group]] у выніку набыцця спачатку 70 % (лістапад 2007 г.), а потым астатніх 30 % (кастрычнік [[2010]] г.) акцый. Пасля гэтага у маі 2008 года кампанія правяла рэбрэндынг, змяніўшы лагатып і назву на УП «Вэлком»<ref>{{Cite web|title=ИП "МЦС" изменило своё официальное название на ИП "Велком" и модернизировало бренд|url=https://a1.by/ru/company/p/30.4405|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-16}}</ref>. З чэрвеня 2019 абаненты А1 могуць карыстацца інтэрнэтам па дамашняй цане ў сетках аператараў A1 Telekom Austria Group.<ref>{{Cite web|title=За границей как дома: velcom &#124; A1 предложил 1 ГБ трафика в роуминге всего за Br5,9|url=https://www.interfax.by/article/1259481|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2019-06-03}}</ref>

У маі [[2009]] года кампанія падпісала эксклюзіўны дагавор з ТАА СП «[[БелСел]]» аб прадстаўленні паслуг шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт на аснове тэхналогіі CDMA2000 (EV-DO Rev.A). Паслугі прадстаўляліся да [[16 мая]] [[2013]] года<ref>{{Cite web|url=https://a1.by/ru/company/p/30.20651|title=О приостановлении оказания услуги «Высокоскоростной мобильный интернет» в некоторых областных и районных центрах|publisher=www.a1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-15}}</ref>.

У [[2014]] годзе запушчана лічбавае тэлебачанне VOKA, распачата будаўніцтва ўласнага дата-цэнтра кампаніі, адкрыта афіцыйная інтэрнэт-крама. У траўні 2020 года кампанія пашырыла каналы анлайн-продажаў і адкрыла першую віртуальную краму<ref>{{Cite web |url=https://interfax.by/news/tovary_i_uslugi/torgovlya/1275577/|title=A1 запустил первый в Беларуси виртуальный магазин|publisher=interfax.by |lang=ru |accessdate=2020-05-8}}</ref>.

Да [[2017]] года А1 ператвараецца ў буйнога гульца на рынку фіксаванай сувязі Беларусі шляхам набыцця шэрагу інтэрнэт-правайдараў. У гэтым жа годзе кампанія А1 стала першым мабільным аператарам у свеце, які запусціў у камерцыйную эксплуатацыю цалкам віртуальнае ядро мабільнай сеткі.

У 2017 г. А1 атрымаў дазвол на камерцыйны запуск першай у Беларусі вузкапалоснай сеткі NB-IoT<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/p/30.42604 |title=velcom запустил первую в стране сеть для «интернета вещей»|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-16}}</ref>, прызначанай для «інтэрнэту рэчаў». Па стане на 2019 г. гэта тэхналогія запушчана ў Мінску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі.

У красавіку [[2018]] года абанентам А1 сталі даступны званкі па [[Wi-Fi]] з выкарыстаннем тэхналогіі VoWiFi (Voice over Wi-Fi, альбо Wi-Fi Calling)<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/p/30.44670 |title=velcom запустил для своих абонентов звонки по Wi-Fi |publisher=A1.by |lang=ru |accessdate=2019-08-16}}</ref>. У снежні 2019 года А1 першым у краіне ўкараніў тэхналогію [[VoLTE]] (Voice over LTE)<ref>{{Cite web |title=A1 первым в Беларуси запустил VoLTE |url=https://42.tut.by/665047 |website=[[TUT.BY]] |language=ru |accessdate=2019-12-18 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20191217190144/https://42.tut.by/665047 |archivedate=17 снежня 2019 |deadurl=yes }}</ref>.

Летам 2018 года А1 у партнёрстве з ЗАТ «Банк Рашэнне» і міжнароднай плацежнай сістэмай Visa запусціў віртуальную карту A1 banking для аплаты шырокага спектра паслуг. У лістападзе 2020 года А1 і Visa падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве з мэтай развіцця лічбавых фінансавых сэрвісаў у краіне, а таксама пашырэння фінансавых паслуг дадатку А1 banking<ref>{{Cite web  |url=http://doingbusiness.by/a1-i-visa-zaklyuchili-soglashenie-o-strategicheskom-partnerstve-s-celyu-razvitiya-cifrovih-finansovih-servisov|title=А1 и Visa заключили соглашение о стратегическом партнерстве с целью развития цифровых финансовых сервисов|publisher=doingbusiness.by|lang=ru|accessdate=2020-12-21|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201128030527/http://doingbusiness.by/a1-i-visa-zaklyuchili-soglashenie-o-strategicheskom-partnerstve-s-celyu-razvitiya-cifrovih-finansovih-servisov|archivedate=28 лістапада 2020|deadurl=yes}}</ref>.

[[21 сакавіка]] [[2019]] года А1 пачаў прадстаўляць паслугі перадачы даных па тэхналогіі 4G<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/p/30.49269|title=Абонентам телеком-оператора velcom стала доступна 4G-сеть |publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-16}}</ref>. Да канца 2019 года 4G-сетка стала даступна абанентам А1 ва ўсіх буйных гарадах у дыяпазоне радыёчастот 1800 МГц. У снежні 2019 года кампанія абвясціла аб стратэгічным партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud па развіцці мабільнай сувязі стандарту 4G у Беларусі, якое разлічана на 3 гады<ref>{{Cite web |url=https://www.a1.by/ru/company/news/p/4g-set-po-vsej-strane|title=A1 и beCloud развернут в Беларуси 4G-сеть по всей стране |publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-12-13}}</ref>. Каб 4G-сетка ў частотным дыяпазоне 800 МГц стала даступная ў сельскай мясцовасці, у 2020 годзе А1 часткова прадаставіў сваю інфраструктуру пад базавыя станцыі, а таксама тарнспартную сетку на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптвалаконных ліній сувязі. Дзякуючы гэтаму ў жніўні 2020 года зона пакрыцця сеткі 4G у Гомельскай вобласці пашырылася да 96,4 %<ref>{{Cite web |url=https://www.naviny.media/new/20200731/1596192379-a1-sravnyal-pokrytie-4g-i-3g-po-vsey-gomelskoy-oblasti|title=A1 сравнял покрытие 4G и 3G по всей Гомельской области|publisher=naviny.by|lang=ru|accessdate=2020-12-21}}</ref>, а ў красавіку 2021 года да 81 % тэрыторыі Магілёўскай вобласці<ref>{{Cite web |url=https://interfax.by/news/nauka_i_tekhnologii/internet/1294300/|title=Теперь и в сельской местности: A1 и beСloud увеличили 4G-покрытие на Могилевщине в 7 раз|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2021-05-07}}</ref>.

[[8 красавіка]] [[2019]] года кампанія аб’явіла аб пачатку рэбрэндынгу. У пераходны перыяд да жніўня 2019 года ў камунікацыях выкарыстоўваўся дуал-брэнд velcom | A1. З 12 жніўня — адзіны брэнд А1.

У красавіку 2019 года A1 забяспечыў бясплатны доступ у інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi у 18 электрацягніках Беларускай чыгункі<ref>{{Cite web |url=https://www.a1.by/ru/company/p/30.50102|title=velcom &#124; A1 завершил проект по улучшению качества связи вдоль «критских коридоров» |publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-16}}</ref>. У чэрвені 2019 года аператар запусціў 38 новых базавых станцый уздоўж чыгуначных шляхоў для паляпшэння якасці мабільнай сувязі ў цягніках.

З красавіка па май [[2019]] года А1 запяспечыў мабільнай сувяззю ўсе тунэлі Маскоўскай і Аўтазаводскай ліній Мінскага метрапалітэна<ref>{{Cite web |title=velcom &#124; A1 запустил в тестовом режиме связь в тоннелях Московской линии метро |url=https://tech.onliner.by/2019/04/29/velcom-218 |author=Ян Альшэўскі |date=2019-04-29 |website=Onliner.by |lang=ru |accessdate=2019-04-29}}</ref><ref>{{Cite web |title=velcom &#124; A1 обеспечил связью тоннели Автозаводской линии минского метро |url=https://www.interfax.by/article/1258591 |date=2019-05-14 |website=interfax.by |lang=ru |accessdate=2019-05-14}}</ref>, у лістападзе 2020 года сувязь стала даступная на Зеленалужскай лініі<ref>{{Cite web |title=А1 обеспечил связь к открытию третьей линии минского метро|url=https://interfax.by/news/tovary_i_uslugi/svyaz/1286067/|date=2020-10-30|website=interfax.by |lang=ru |accessdate=2020-12-21}}</ref>.

12 жніўня 2019 года кампанія першай у Беларусі запусціла віртуальныя eSIM-карткі<ref>{{Cite web |title=A1 первым в Беларуси запустил eSIM |url=https://tvnews.by/comm/14741-a1-pervym-v-belarusi-zapustil-esim.html|date=2019-08-12 |website=tvnews.by |lang=ru |accessdate=2019-08-15}}</ref>, а ў лістападзе 2019 дала магчымасць перайсці на eSIM анлайн у асабістым кабінеце. З 31 жніўня 2021 года абонентам кампаніі можна стаць дыстанцыйна праз рэгістрацыю eSIM-карткі ў мабільным дадатку «Мой А1».

У жніўні 2019 года А1 прадставіў першы смартфон пад уласнай гандлёвай маркай — А1 Альфа<ref>{{Cite web |title=Уласны смартфон, «разумны дом», кіно ў панарамным фармаце: A1 распавёў, што будзе рабіць далей|url=https://m.nashaniva.by/articles/235431/ |date=2019-08-12 |website=nashaniva.by |lang=be |accessdate=2019-08-15}}</ref>, у ліпені 2020 года стартавалі продажы «А1 Альфа 20+»<ref>{{Cite web |title=А1 предложил смартфон «A1 Альфа 20+» за 529 рублей |url=https://tech.onliner.by/2020/07/29/a1-predlozhil-smartfon-a1-alfa-20-za-529-rublej |date=2020-07-29 |website=tech.onliner.by|lang=ru |accessdate=2020-12-21}}</ref>.

12 лістапада 2019 пры ўдзеле А1 была падпісана сумесная беларуска-аўстрыйская дэкларацыя па ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і развіцця тэхналогіі [[5G]]<ref>{{Cite web |title=При участии А1 подписана декларация о развитии 5G между Австрией и Беларусью |url=https://www.a1.by/ru/company/news/p/deklaratsiya-o-razvitii-5g |date=2019-08-12 |website=A1.by |lang=ru |accessdate=2019-11-13}}</ref>. Кампанія падала заяўку на выдзяленне радыёчастотнага спектру, які адказвае патрабаванням міжнародных стандартаў, а таксама вядзе распрацоўку архітэктуры сеткі [[5G]]. 22 мая 2020 года А1 у тэставым рэжыме запусціла ў эксплуатацыю першую ў Беларусі сетку [[5G]] SA (Standalone), створаную на аснове аўтаномнай архітэктуры<ref>{{Cite web |title=A1 запустила в Минске тестовую зону «чистого» 5G |url=https://naviny.by/new/20200522/1590140585-a1-zapustila-v-minske-testovuyu-zonu-chistogo-5g|website=naviny.by |lang=ru |accessdate=2020-06-29}}</ref>. 25 мая 2020 года ў гэтай сеткі быў здзейснены першы ў Беларусі і СНД званок па тэхналогіі VoNR<ref>{{Cite web |title=Первый в СНГ 5G-звонок совершен в сети А1|url=https://interfax.by/news/tovary_i_uslugi/svyaz/1276550/|lang=ru |accessdate=2020-06-29}}</ref>.

14 мая 2020 года кампанія прадставіла сістэму «А1 Разумны дом»<ref>{{Cite web |title=Дома всё в порядке: А1 представил собственную систему умного дома |url=https://naviny.by/article/20200514/1589466055-doma-vsyo-v-poryadke-a1-predstavil-sobstvennuyu-sistemu-umnogo-doma|website=naviny.by |lang=ru |accessdate=2020-06-29}}</ref>.

У час [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў 2020 года]] супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку [[Рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі]], 26 кастрычніка, у дзень абвяшчэння страйку, супрацоўнікі кампаніі А1 выйшлі на ганак каля галоўнага офіса, каб падтрымаць страйкоўцаў. Агулам на ганку сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, людзі трымалі ў руках [[Бела-чырвона-белы сцяг|бела-чырвона-белыя сцягі]]. У той жа дзень у кіраўніцтве кампаніі заявілі, што ''«не будуць абмяжоўваць канстытуцыйныя правы сваіх супрацоўнікаў»''<ref name="svb12345">[https://svb1234.azureedge.net/a/31607288.html 10 фактаў пра кампанію А1, на якую ціснуць сілавікі і прапагандысты]</ref>.

18 лютага 2021 года кампанія прадставіла музычны сэрвіс А1 Xplore Music от Deezer. Абаненты кампаніі атрымалі доступ да стрымінгавай платформы на спецыяльных умовах<ref>{{Cite web  |title=A1 предлагает абонентам подписку на известный сервис с музыкой за 5,9 рубля  |url=https://42.tut.by/719471|website=42.tut.by|lang=ru  |accessdate=2021-03-31|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210303143904/https://42.tut.by/719471|archivedate=3 сакавіка 2021|deadurl=yes}}</ref>.

[[10 снежня]] [[2021]] года быў затрыманы прэс-сакратар кампаніі Мікалай Брэдзелеў, яго асудзілі на 15 сутак. На [[пакаяльнае відэа|«пакаяльным» відэа]] сілавікоў Брэдзелеў пад ціскам казаў, што нібыта перадаваў блогеру [[Антон Гадзімавіч Матолька|Антону Матольку]] інфармацыю, ''«звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю»''<ref name="svb1234">{{cite web|author = |last = |first = |authorlink = |coauthors = |date = 2021-12-13|url = https://svb1234.azureedge.net/a/31606967.html|title = Прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 пакаралі арыштам на 15 сутак|format = |work = |publisher = |accessdate = 2021-12-19|language = be|postscript = }}</ref>, а таксама быў [[аўтынг|вымушаны прызнаць сваю гомасексуальнасць]]<ref name="belsat2">[https://belsat.eu/news/13-12-2021-signal-mauchats-tsi-kult-bednastsi-shto-znachats-zatrymanni-top-supratsounikau-a1-hyundai-i-epam/ Сігнал маўчаць ці культ беднасці? Што значаць затрыманні топ-супрацоўнікаў A1, «Hyundai» і EPAM 2021.12.13]</ref>. У праўладных тэлеграм-каналах былі {{нп5|Порнапомста|выкладзены ягоныя інтымныя фотаздымкі|ru|Порноместь}} з пагрозамі, што ''«{{нп5|апушчаны|праблем з сексам у турме ў яго дакладна не будзе|ru|Опущенный}}»''. [[Пасольства Аўстрыі ў Беларусі]] адрэагавала на інцыдэнт з затрыманнем Брэдзелева, назваўшы парушэннем асабістых правоў абнародаванне відэа з ягоным удзелам<ref name="svb1234"/>. У кампаніі заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных прэтэнзій ад беларускіх уладаў і што Брэдзелеў не меў доступу да персанальных дадзеных кліентаў. [[12 снежня]] [[2021]] года намеснік кіраўніка [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|адміністрацыі прэзідэнта]] [[Ігар Луцкі]] заявіў<ref name="belsat1">{{cite web|author = |last = |first = |authorlink = |coauthors = |date = 2021-12-19|url = https://belsat.eu/news/19-12-2021-a1-zlivau-ne-toj-kantent-i-ne-tudy-lukashenka-zagadau-prynyats-zhorstkiya-mery-u-dachynenni-kampanii/|title = «А1 зліваў не той кантэнт і не туды». Лукашэнка загадаў «прыняць жорсткія меры» у дачыненні кампаніі|format = |work = |publisher = [[Белсат]]|accessdate = 2021-12-19|language = be|postscript = }}</ref>:
{{цытата|Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдар А1, які працуе на тэрыторыі Беларусі, у некаторым сэнсе «зліваў» не той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы. У гэтай сувязі прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь [Лукашэнкам] дадзена даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі.}}

== Уласнікі і кіраўніцтва ==
Да студзеня [[2005]] года 69,9 % акцый А1 належалі кіпрскай кампаніі Samauwi Brothers Telecom (SB Telecom Ltd.), 30 % — ЗАТ «Белтэхэкспарт», 0,1 % — РУП «Белтэлекам». У студзені 2005 г. у лік трымальнікаў акцый кампаніі ўвайшла дзяржава: яна атрымала 30,9 %, за SB Telecom засталося 49 %, ЗАТ «Белтэхэкспарт» — 20 %, «Белтэлекам» — 0,1 %.

У жніўні [[2007]] года кіпрская кампанія SB Telecom выкупіла 100 % акцый прадпрыемства за $556 млн<ref>[http://www.charter97.org/bel/news/2007/08/22/velcom «Хартия’97», «Velcom действительно продали», 22 августа 2007] {{Wayback|url=Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20070930201948/http://www.charter97.org/bel/news/2007/08/22/velcom |date=2007093020194830 верасня 2007 }}</ref>.

У пачатку кастрычніка 2007 г. аўстрыйская кампанія A1 Telekom Austria Group падпісала дагавор аб куплі 70 % акцый SB Telecom<ref>[https://www.a1.group/en/newsroom/2007-10-3-telekom-austria-group-enters-the-belarusian-mobile-communications-1 Telekom Austria Group Enters the Belarusian Mobile Communications Market {{Ref-en}}]</ref>, а ў кастрычніку 2010 года — астатніх 30 % акцый.

Генеральным дырэктарам кампаніі па стане на 2021 год з’яўляецца Гельмут Дуз.

== Дзейнасць ==

=== Мабільная сувязь ===
Кампанія А1 прадстаўляе паслугі сувязі стандарта GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+), 4G на тэрыторыі Беларусі.

Абанентам аператара даступны базавыя паслугі (галасавая сувязь, перадача даных, SMS, MMS, галасавая пошта і інш.), а таксама дадатковыя сэрвісы (роўмінг, паслугі для бізнесу і забаўляльныя паслугі).

==== Нумары абанентаў ====
* +375 '''29 1''' xx xx xx, +375 '''29 3''' xx xx xx, +375 '''29 6''' xx xx xx, +375 '''29 9''' xx xx xx
* +375 '''44 4''' xx xx xx, +375 '''44 5''' xx xx xx, +375 '''44 7''' xx xx xx

У сувязі з уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі MNP нумары абанентаў могуць прымаць значэнні: +375 '''25''' xxx xx xx, +375 '''29''' xxx xx xx, +375 '''33''' xxx xx xx.

=== Фіксаваная сувязь ===
Кампанія пачала будаўніцтва ўласнай аптавалаконнай сеткі для кліентаў — юрыдычных асоб у верасні 2014 года<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/p/30.27065|title=velcom предлагает бизнесу выгодный безлимитный фиксированный интернет|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-17}}</ref>.

У 2016—2018 гадах А1 правёў шэраг здзелак па набыцці беларускіх інтэрнэт-правайдараў — «Атлант Тэлекам» (Мінск)<ref>{{Cite news|title=Официально: velcom покупает "Атлант Телеком"|url=https://42.tut.by/521868|accessdate=2018-03-31|language=ru|archiveurl=https://web.archive.org/web/20180401004831/https://42.tut.by/521868|archivedate=1 красавіка 2018|deadurl=yes}}</ref>, «Айчына плюс» (Мінск)<ref>{{Cite web|url=https://tvnews.by/comm/13739-velcom-operator-sammit.html|title=Провайдеры "Саммит", "Айчына Плюс" и "Драйв" передали активы velcom|publisher=tvnews.by|lang=ru|accessdate=2018-12-28}}</ref>, «Белінфанэт» (Мінск), «Гарант» (Гомель<ref>{{Cite web|url=https://tech.onliner.by/2017/08/01/velcom-171|title=velcom купил еще одного интернет-провайдера — гомельский «Гарант». Возможны новые поглощения - Технологии onliner.by|author=Константин Сидорович|publisher=Onliner.by|lang=ru|accessdate=2018-03-31}}</ref> і Віцебск<ref>{{Cite web|url=https://news.vitebsk.cc/2018/04/24/velcom-soobshhil-o-zavershenii-sdelki-po-pokupke-vitebskogo-garanta/|title=velcom сообщил о завершении сделки по покупке витебского «Гаранта»|publisher={{нп3|Народныя навіны Віцебска|Народныя навіны Віцебска|en|Narodnya Naviny Vitsebska}}|lang=ru|accessdate=2018-10-06}}</ref>), «Ранак Медыя» (Светлагорск). А таксама большасці прыватных і некаторых карпаратыўных абанентаў інтэрнэт-правайдара «Дзелавая сетка» (Мінск)<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/p/30.43442|title=velcom продолжает расширять базу клиентов фиксированного интернета|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-17}}</ref>.

У цяперашні час А1 прадстаўляе паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах GPON, Ethernet, ADSL ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Бабруйску, Жлобіне, Добрушы, Рэчыцы, Светлагорску, Наваполацку.

На 30 чэрвеня 2021 г. абаненцкая база сеткі фіксаванай сувязі ад А1 складала 660,8 тыс. карыстальнікаў<ref name="a1groupresults" />. Большасць інтэрнэт-тарыфаў аператара з’яўляюцца комплекснымі, то бок маюць на ўвазе адначасовае атрыманне і паслугі лічбавага тэлебачання пад брэндам VOKA<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/p/30.43838|title=Абоненты домашнего интернета velcom переходят на единую платформу VOKA|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-08-17}}</ref>.

=== Відэасэрвіс VOKA ===
{{main|VOKA}}
Відэасэрвіс ад А1 прадстаўляецца пад брэндам [[VOKA]]. Для кліентаў фіксаванага інтэрнэту А1 сэрвіс працуе па тэхналогіі IPTV і прадстаўляе больш за 160 каналаў (у т. л. 47 у HD-якасці)<ref>[https://tech.onliner.by/2018/05/17/velcom-200 velcom ввел «оптовый» тариф для телевидения VOKA]</ref>. У сетках іншых аператараў мабільнай і фіксаванай сувязі паслуга прадстаўляецца па тэхналогіі OTT і ўключае ў сябе больш за 140 тэлеканалаў (у т. л. 39 у HD). VOKA падтрымлівае розныя інтэрактыўныя функцыі: паўза, перамотка і архіў тэлеперадач, а таксама магчымасць працягнуць прагляд на іншай прыладзе. Для ўсіх карыстальнікаў сэрвісу даступны фільмы, мультфільмы і серыялы анлайн-кінатэатраў MEGOGO, «Амедиатека», START, ivi, а таксама кантэнт студыі Disney. Сэрвіс даступны для мабільных прылад на Android і iOS, для SmartTV на Tizen, WebOS, Android TV, праз прыстаўкі Redbox Mini, Xiaomi Mi Box 3, Apple TV (праз AirPlay). На камп’ютарах карыстацца відэасэрвісам можна праз праграму VOKA для Windows або праз вэб-версію.

У 2018 г. у сэрвісу VOKA пачаў з’яўляцца ўласны мэдыякантэнт: раздзелы «Наш футбол» і «Наш хакей» з трансляцыямі матчаў з удзелам беларускіх клубаў і зборных, live-трансляцыі канцэртаў, музычных фестываляў, канферэнцый і форумаў, а таксама трансляцыі кіберспартыўных турніраў у раздзеле «Кіберспорт». Таксама для карыстальнікаў даступны раздзел «CINEVOKA — кіно па-беларуску», у якім размяшчаюцца вядомыя фільмы ў прафесійнай агучцы на беларускую мову<ref>[https://probusiness.io/press/5500-samyy-interaktivnyy-videoservis-belarusi-istoriya-prodvizheniya-voka-v-2018-godu.html Самый интерактивный видеосервис Беларуси. История продвижения VOKA в 2018 году]</ref>. З чэрвеня 2019 года у карыстальнікаў відэасэрвіса з’явілася магчымасць глядзець у агучцы папулярныя серыялы НВО: першы сезон серыяла «Секс у вялікім горадзе», міні-серыял «Чарнобыль» і заключны сезон «Гульні тронаў».

У 2018 г. відэасэрвіс пачаў папаўняць профіль кантэнтам уласнай вытворчасці. У раздзеле VOKA SHOW можна знайсці агляды, міні-рэаліці і ТБ-шоў, створаныя эксклюзіўна для платформы.

28 студзеня 2019 г. у відэасэрвісе VOKA з’явілася самая вялікая ў краіне бібліятэка кантэнту ва ультравысокай раздзяляльнасці Ultra High-Definition (4K) <ref>[https://tvnews.by/tb/13886-v-videoservise-voka-pojavilsja-4k-kontent.html В видеосервисе VOKA появился 4K-контент]</ref>.

==== VOKA CINEMA ====
У жніўні 2017 г. у партнёрстве з сеткай кінатэатраў Silver Screen адкрыўся мультыплекс VOKA CINEMA (да 2019 г. — velcom cinema). Кінатэатр уключае ў сябе сем высокатэхналагічных кіназалаў<ref>{{Cite web|url=https://realt.onliner.by/2017/08/09/kino-dana-mall|title=Интерьер hi-tech, 7 кинозалов, билеты от 7 до 26 рублей. Как выглядит новый мультиплекс в Dana Mall |publisher=[[Onliner.by]]|lang=ru|accessdate=2019-04-18}}</ref>.

У 2018 годзе на базе VOKA CINEMA запушчаны праект па паказе артхаўснага кіно Silver ART<ref>{{Cite web|url=https://officelife.media/news/in-minsk-will-show-three-films-almodovar-with-general-world-collection-of-nearly-76-billion/|title=В Минске покажут три фильма Альмодовара с общим мировым сбором почти $76 млн
|publisher=officelife.media|lang=ru|accessdate=2019-04-18}}</ref>, а ў 1019 адкрыты кінаклуб «Артфармат» для аматараў аўтарскага кіно<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/news/p/otkrytie-kinoklub-artformat|title=В VOKA CINEMA открывается киноклуб «Артформат»|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-11-13}}</ref>.

У жніўні 2019 года ў кінатэатры адкрылася першая ва Усходняй Еўропе кіназала з вуглом агляду 270 градусаў па тэхналогіі ScreenX<ref>{{Cite web|url=https://34mag.net/post/screenx-mensk |title=У Беларусі з'явілася кіназала з вуглом агляду 270 градусаў
|publisher=34Mag|lang=be|accessdate=2019-09-14}}</ref>.

У верасні 2019 года VOKA і Silver Screen пачалі сумесны праект «[[Тутэйшын Студыя]]» па перакладу навінак кіно на беларускую мову<ref>{{Cite web|url=https://novychas.by/kultura/nuljavud-novy-film-dzejmsa-franka-vyhodzic-pa|title=«Нулявуд» — новы фільм Джэймса Франка выходзіць па-беларуску адначасова з сусветнай прэм’ерай|publisher=Новы час|lang=be|accessdate=2019-09-14}}</ref>. Першымі былі агучаны фільмы «[[Нулявуд]]» і «[[Шлюбная гарачка]]».

==== VOKA Smartfilm ====
Пачынаючы з 2010 года кампанія А1 пры падтрымцы [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]] штогод праводзіць фестываль мабільнага кіно. З 2016 года фестываль набыў міжнародны статус<ref>{{Cite web|url=https://smartfilm.by/news/79|title=velcom Smartfilm – старт в новом формате|publisher=smartfilm.by|lang=ru|accessdate=2020-02-20}}</ref>. З кожным годам колькасць работ і геаграфія ўдзельнікаў павялічваецца. У 2020 годзе прайшоў дзевяты Міжнародны фестываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm, у конкурснай праграме якога было прадстаўлена 356 кароткаметражных фільмаў з 75 краін свету<ref>{{Cite web|url=https://smartfilm.by/news/148|title=Гран-при фестиваля VOKA Smartfilm получил белорусский фильм «86»|publisher=smartfilm.by|lang=ru|accessdate=2020-04-17}}</ref>.

=== Кіберспорт ===
У лютым 2020 года пры садзейнічанні кампаніі А1 было створана і зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя камп’ютарнага спорту».<ref>{{Cite web|url= https://naviny.by/new/20200303/1583235731-v-belarusi-sozdana-federaciya-kompyuternogo-sporta|title=В Беларуси создана федерация компьютерного спорта|publisher=naviny.by|lang=ru|accessdate=2020-03-27}}</ref> 17 красавіка 2020 года зарэгістравана Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту (БАКС)<ref>{{Cite web|url= https://naviny.by/new/20200424/1587742463-v-belarusi-poyavilas-associaciya-kompyuternogo-sporta|title=В Беларуси появилась ассоциация компьютерного спорта|publisher=naviny.by|lang=ru|accessdate=2020-05-8}}</ref>. Членамі БАКС з’яўляюцца А1, відэасэрвіс VOKA і Беларуская федэрацыя камп’ютарнага спорту. Асацыяцыя створана для развіцця і папулярызацыі камп’ютарнага спорту ў Беларусі, падтрымкі прафесійных гульцоў, трэнераў і суддзяў, правядзення спаборніцтваў і развіцця міжнародных кантактаў.

4 мая 2020 года ў тэставай сеткі 5G SA кампаніі А1 прайшоў першы кіберспартыўны матч па мабільным анлайн-гульням. Падчас тэставання хуткасць перадачы дадзеных склала 1,2 Гбіт / с, а ping — 10 мілісекунд<ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/nauka_i_tekhnologii/internet/1277100/|title=А1 испытала мобильный гейминг в тестовой сети 5G SA|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>.

=== Дата-цэнтр і ІКТ-паслугі ===
У верасні 2017 г.у Мінску А1 запусціў адзін з найбуйнейшых у Беларусі цэнтраў апрацоўкі даных (ЦАД)<ref>{{Cite web|url=https://naviny.media/article/20170914/1505391735-velcom-otkryl-krupneyshiy-v-belarusi-data-centr|title=velcom открыл крупнейший в Беларуси дата-центр|publisher=naviny.by|lang=ru|accessdate=2021-05-07}}{{Недаступная спасылка}}</ref>. Чатыры модулі ЦАД разлічаны на 800 серверных стоек і маюць уласнае аптычнае кольца з прапускной здольнасцю 1 Тбіт/сек. Па стане на чэрвень 2018 года запушчаны ў эксплуатацыю 1-ы модуль на 200 серверных стоек<ref>{{Cite web|url=https://www.kv.by/post/1054738-ekskursiya-po-data-centru-velcom|title=Экскурсия по дата-центру velcom|publisher=kv.by|lang=ru|accessdate=2021-05-07}}</ref>.

Дата-цэнтр А1 мае міжнародны сертыфікат Uptime Institute (UI) па ўзроўні адмоваўстойлівасці Tier III у катэгорыях Design і Facility, таксама сертыфікат PCI DSS, які пацвярджае забеспячэнне бяспекі інфраструктуры кліентаў і абарону дадзеных аплатных карт<ref>{{Cite web|url=https://primepress.by/news/kompanii/data_tsentr_operatora_velcom_a1_podtverdil_sootvetstvie_standartam_bezopasnosti_pci_dss-11464/?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop|title=Дата-центр оператора velcom A1 подтвердил соответствие стандартам безопасности PCI DSS|publisher=primepress.by|lang=ru|accessdate=2021-04-29}}</ref>.

У сакавіку 2019 года дата-цэнтр атрымаў атэстат адпаведнасці нацыянальным патрабаванням па абароне інфармацыі<ref>{{Cite web|url=https://www.belta.by/society/view/informatsiju-zaschischaet-zakon-i-oblako-62-354894-2019/|title=Информацию защищает закон… и "Облако-62"|publisher=belta.by|lang=ru|accessdate=2021-05-07}}</ref>. У жніўні 2019 года дата-цэнтр А1 падцвердзіў адпаведнасць стандарту ISO 27001<ref>{{Cite web|url=https://dev.by/news/a1-predstavil-paket-novykh-produktov-i-uslug|title=A1 представил пакет новых продуктов и услуг|publisher=dev.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>, у маі 2020 года — дзяржаўнаму стандарту Рэспублікі Беларусь ISO / IEC 27001-2016<ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/biznes/novosti__kompaniy/1275875/|title=Дата-центр А1 подтвердил соответствие требованиям стандарта СТБ ISO/IEC 27001-2016|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>. У верасні 2020 года кампанія атрымала ліцэнзію на выкананне работ і аказанне паслуг у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі крытычна важных аб’ектаў інфарматызацыі (КВАІ) <ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/biznes/novosti__kompaniy/1282486/|title=А1 получила лицензию на выполнение работ в области обеспечения инфобезопасности КВОИ|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2021-04-29}}</ref>. У кастрычніку 2020 года кампанія A1 атрымала статус плацінавага партнёра «Лабараторыі Касперскага»<ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/biznes/businesses/1285194/|title=А1 стала платиновым партнером "Лаборатории Касперского"|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2021-04-29}}</ref>.

У цяперашні час дата-цэнтр прадастаўляе наступныя паслугі: арэнда воблачных рашэнняў (IaaS, прыватныя воблакі, «Воблака-62»), размяшчэнне сервернага і сеткавага абсталявання (Colocation, HaaS), сэрвісы і рашэнне ІКТ (Baas, Veeam Cloud Connect, DraaS, комплексная тэхнічная падтрымка Oracle і інш.), IT-кансалтынг, аддалены офіс, а таксама карыстанне праграмнымі прадуктамі Microsoft на ўмовах падпіскі<ref>{{Cite web|url=https://probusiness.io/special_project/6847-sosredotochtes-na-razvitii-biznesa-a-nam-doverte-tekhnicheskiy-aspekt-ego-optimizacii-intervyu-s-top-menedzherom-a1-robertom-dashyanom.html|title=«Сосредоточьтесь на развитии бизнеса, а нам доверьте технический аспект его оптимизации». Интервью с топ-менеджером А1 Робертом Дашяном|publisher=probusiness.io|lang=ru|accessdate=2021-05-07}}</ref>.

З 1 красавіка 2021 года Унітарнае прадпрыемства «А1» перадало правы і абавязкі па шэрагу дамоваў аказання ІКТ-паслуг новай кампаніі «А1 ІКТ сэрвісы». ТАА «А1 ІКТ сэрвісы» працуе пад брэндам А1 і зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій<ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/biznes/novosti__kompaniy/1292707/|title=Одним из новых резидентов ПВТ стала компания "А1 ИКТ сервисы"|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2021-05-07}}</ref>.

=== Сонечная электрастанцыя ===
Летам 2016 года паблізу [[Брагін]]а (Гомельская вобласць) А1 запусціў [[Брагінская СЭС|сонечную электрастанцыю]], якая складаецца з 85 тысяч сонечных панэлей<ref>{{Cite web|url=https://tech.onliner.by/2016/08/19/velcom-149|title=velcom запустил солнечную электростанцию размером с 60 футбольных полей|publisher=[[Onliner.by]]|lang=ru|accessdate=2018-11-11}}</ref>. Станцыя пабудавана на тэрыторыі, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і таму мала прыдатна для вядзення сельскай гаспадаркі. Для злучэння паміж сабой усіх сонечных модуляў кампанія А1 праклала каля 800 км кабельных ліній. За 5 гадоў работы сонечны парк А1 выпрацаваў 129 360 452 кВт•ч чыстай электраэнергіі<ref>{{Cite web|url=https://citydog.by/post/zaden-solnechnyj-park/|title=Солнечному парку А1 – 5 лет! Знаете, сколько он выработал электроэнергии?|publisher=[[citydog.by]]|lang=ru|accessdate=2021-09-06}}</ref>.

У кастрычніку 2017 г. у Любанскім раёне Мінскай вобласці А1 запусціў першую ў Беларусі базавую станцыю сувязі, якая працуе на сонечнай энергіі<ref>{{Cite web|url=https://naviny.by/article/20171004/1507110844-velcom-zapustil-bazovuyu-stanciyu-na-solnechnyh-batareyah|title=velcom запустил базовую станцию на солнечных батареях|publisher=naviny.by|lang=ru|accessdate=2019-04-03}}</ref>.

== Бяспека і крытыка ==
Аўстрыйскіх інвестараў адразу з 2007 года абвінавачвалі ў прыхільнасці да «{{нп3|Апошняя дыктатура Еўропы|апошняга дыктатара Еўропы|be-x-old|Апошняя дыктатура Эўропы}}» дзеля добрага бізнэсу<ref name="Österreichs" />. Масавыя акцыі пратэсту пасля [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)|прэзідэнцкіх выбараў 2010 года]], у прыватнасці [[Плошча 2010]], былі жорстка падаўлены, але пазней высветлілася, што ўлады шпіёнілі за пратэстоўцамі, выкарыстоўваючы дадзеныя іх мабільных тэлефонаў<ref name="Österreichs" />. «A1» заўсёды падкрэслівала, што не перадавала актыўна якія-небудзь дадзеныя кліентаў: «У адрозненне ад большасці іншых краін любы доступ да асабістых дадзеных і дадзеных выклікаў ажыццяўляецца без рашэння суда і без удзелу аператара мабільнай сеткі», — тлумачыў аператар у той час<ref name="Österreichs">{{Cite journal|last=Brunner|first=Simone|date=2021-10-10|title=Alexanders Werk und Österreichs Beitrag|journal={{нп3|profil|profil|de|profil (Zeitschrift)}}|language=de|volume=42|pages=66–67}}</ref>.

У ліпені 2016 года праваабарончая арганізацыя «[[Amnesty International]]» абвінаваціла «A1 Беларусь» у датычнасці да сачэння за беларускімі грамадзянамі. Паводле справаздачы праваабаронцаў, кампанія прадастаўляе ўладам практычна неабмежаваны доступ да размоў сваіх кліентаў і іх дадзеных. «[[A1 Telekom Austria Group]]» адрэагавала на абвінавачванні, у сваім адказе спаслаўшыся на тое, што яна ўсяго толькі выконвае заканадаўства краіны<ref>{{Cite web|last=|first=|date=2016-07-07|title=Weißrussland: Telekom Austria erfüllt nur ihre Pflicht|url=https://www.diepresse.com/5044823/weissrussland-telekom-austria-erfullt-nur-ihre-pflicht|dead-url=no|archiveurl=https://archive.vn/2VpZo|archivedate=2020-09-21|accessdate=2020-09-21|website=|publisher=[[Die Presse]]|language=de}}</ref>.

Са слоў сына жонкі [[Мікалай Віктаравіч Статкевіч|Мікалая Статкевіча]], напярэдадні святкавання [[100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі|100-годдзя БНР]] у сакавіку 2017 года аператарам былі заблакаваныя смартфоны беларускага палітыка [[Мікалай Віктаравіч Статкевіч|Мікалая Статкевіча]] і былі перададзены ягоныя паролі ад [[Facebook]] і [[Viber]]<ref>{{Cite web|last=|first=|date=2017-03-25|title=Статкевича, его жену и ее сына «отрубили от любой связи»|url=https://nashaniva.by/?c=ar&i=187795&lang=ru|dead-url=no|archiveurl=https://archive.vn/PUJ2T|archivedate=2020-09-21|accessdate=2020-09-21|website=|publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|language=ru}}</ref>. A1 ніяк не адрэагаваў на абвінавачанні.

23 жніўня 2020 года падчас мітынга ў Мінску ва ўсіх аператараў мабільнай сувязі ўзніклі праблемы з інтэрнетам<ref>{{cite web| author =| date =2020-08-23| url =https://42.tut.by/697767/| title =«По требованию госорганов». А1 пояснил, откуда сегодня проблемы с интернетом в Минске|  language  =ru|  publisher =[[TUT.BY]]| accessdate =  2020-08-24| archiveurl =https://web.archive.org/web/20200831082137/https://42.tut.by/697767| archivedate =31 жніўня 2020| deadurl =yes}}</ref>. Паводле паведамлення А1, гэта было зроблена згодна з патрабаваннем дзяржаўных органаў для забеспячэння нацыянальнай бяспекі<ref>{{cite web| author =| date =2020-08-26| url =https://tech.onliner.by/2020/08/26/a1-soobshhil-ob-uxudshenii-kachestva-mobilnogo-interneta-po-trebovaniyu-gosorganov| language=ru|title =A1, МТС и life:) сообщили об ухудшении качества связи по требованию госорганов|publisher =[[Onliner.by]]|accessdate = 2020-08-27}}</ref>. У гэты ж дзень прадастаўленне паслугі перадачы дадзеных было адноўлена ў поўным аб’ёме. 26 жніўня кампанія загадзя папярэдзіла абанентаў аб падобных праблемах<ref>{{cite web| author =|language=ru| date =2020-08-26| url =https://tech.onliner.by/2020/08/26/a1-soobshhil-ob-uxudshenii-kachestva-mobilnogo-interneta-po-trebovaniyu-gosorganov| title =A1, МТС и life:) сообщили об ухудшении качества связи по требованию госорганов|publisher=[[Onliner.by]]|accessdate = 2020-12-21}}</ref>. Веерныя адключэнні інтэрнета працягваліся і ў наступныя месяцы<ref>{{Cite web|last=|first=|date=2020-10-25|title=«По требованиям госорганов». В Минске снова проблемы с мобильным интернетом|url=https://42.tut.by/705309|dead-url=no|archiveurl=https://archive.vn/NUgAG|archivedate=2020-10-25|accessdate=2020-10-25|website=|publisher=[[TUT.BY]]|language=ru}}</ref>. У справаздачы беларускай праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» спыненне працы было прыраўнена да парушэння правоў чалавека, бо гэта фактычна ''«разгон мірнай дэманстрацыі, толькі анлайн»''<ref>{{Cite web|last=|first=|date=2020-09-07|title=Wie ein österreichischer Mobilfunkanbieter dem Regime in Belarus hilft|url=https://web.de/magazine/politik/oesterreich-mobilfunk-anbieter-a1-regime-belarus-hilfe-35062664|dead-url=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20200916201127/https://web.de/magazine/politik/oesterreich-mobilfunk-anbieter-a1-regime-belarus-hilfe-35062664|archivedate=2020-09-21|accessdate=2020-09-21|website=|publisher={{нп3|WEB.DE|WEB.DE|de|WEB.DE}}|language=de}}</ref>.

21 верасня 2020 года Асацыяцыя еўрапейскіх тэлекамунікацыйных аператараў сувязі (ETNO) выступіла з заявай па сітуацыі з адключэннем інтэрнэту ў Беларусі. У ім ёсць і публічная пазіцыя A1 Telekom Austria Group: «А1 у Беларусі не можа прадастаўляць паслугі сувязі без доступу да манапалізаванага дзяржавай знешняга каналу — галасавая сувязь і перадача даных як на нацыянальным, так і міжнародным узроўнях знаходзяцца пад кантролем упаўнаважаных дзяржаўных органаў»<ref>{{cite web| author =| date =2020-09-21| url =https://aif.by/it-news/associaciya_operatorov_evropy_prokommentirovala_otklyucheniya_interneta_v_rb| language=ru|title =Ассоциация операторов Европы прокомментировала отключения интернета в РБ|publisher =aif.by| accessdate = 2020-12-21}}</ref>.

У кастрычніку 2020 года Міжнародная кааліцыя #KeepItOn апублікавала адкрыты ліст з заклікам да беларускіх пастаўшчыкоў тэлекам-паслуг процідзейнічаць адключэнню інтэрнэту. У адказе ад кампаніі А1 гаворыцца: «Абмежаванне доступу да інтэрнэт-паслугаў не ляжыць ні ў плоскасці інтарэсаў кампаніі, ні яе кліентаў. Аднак, як і ў любой краіне, у якой працуе A1 Telekom Austria Group, кампанія абавязаная выконваць мясцовыя заканадаўчыя і нарматыўныя патрабаванні. У выпадку невыканання дадзеных патрабаванняў наступствы ад іх рэалізацыі могуць насіць значна больш маштабны характар»<ref>{{cite web| author =| date =2020-10-30| url =https://42.tut.by/706025| language  =ru|  title =Международная коалиция призвала операторов Беларуси бороться с отключениями интернета. А1 ответил|  publisher =[[TUT.BY]]| accessdate =  2020-12-21| archiveurl =https://web.archive.org/web/20201103041751/https://42.tut.by/706025| archivedate =3 лістапада 2020| deadurl =yes}}</ref>.

Вядомы крытык «A1» [[Вераніка Валер’еўна Цапкала|Вераніка Цэпкала]], якая шмат гадоў працавала ў «velcom» у аддзелах продажаў і карпаратыўных кліентаў, а ў кастрычніку 2020 года сказала: ''«Я не лічу правільным, што кампанія з [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] так відавочна падтрымлівае Лукашэнку і яго недэмакратычныя каштоўнасці. Па-іншаму нельга назваць яе паводзіны, калі яна адключае мабільны Інтэрнэт кожную нядзелю. Што робіць А1, каб дыстанцыявацца ад гэтага крывавага {{нп3|Рэжым Лукашэнкі|рэжыму|be-x-old|Рэжым Лукашэнкі}}?»''<ref name="Österreichs" />

У чэрвені 2021 года прапагандыст {{нп3|Дзяніс Анатольевіч Мельянцоў|Дзяніс Мельянцоў|be-x-old|Дзяніс Мельянцоў}} агучыў пагрозу нацыяналізаваць тэлекамунікацыйнага аператара, які належыць аўстрыйскім інвестарам, у адказ на ўвядзенне [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] санкцый<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=275051 Дзяніс Мельянцоў: Можна нацыяналізаваць Прыёрбанк і А1] — [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]], 25.06.2021</ref>.

== Статыстыка ==
На [[30 чэрвеня]] [[2021]] года паслугамі мабільнай сувязі кампаніі карысталіся 4,935 млн абанентаў. Колькасць карыстальнікаў, у якіх падключаны паслугі фіксаванага інтэрнэта і ТБ, склала 660,8 тыс. Доля кампаніі на рынку мабільнай сувязі склала 42,2 %<ref name="a1groupresults">[https://www.a1.group/en/ir/interim-results Interim Results — A1 Telekom Austria Group]{{Ref-en}}</ref>.

Мабільнай сувяззю 2G ахоплена 99,3 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае 99,9 % насельніцтва (100 % гарадскіх жыхароў). 3G даступна на 98,2 % тэрыторыі краіны. Па стане на 1 чэрвеня 2020 г. у сетцы А1 працавала 4 080 базавых станцый і 30 582 прыёмаперадатчыка ў амаль усіх населеных пунктах краіны, а таксама 7 камутатараў: 2 у Мінску і па аднаму ў кожным абласным цэнтры.

Кліенты кампаніі могуць карыстацца паслугай міжнароднага роўмінгу ў 193 краінах і тэрыторыях свету ў 473 сетках аператараў<ref>{{Cite web |url=https://www.a1.by/ru/private/roaming |title= Где работает роуминг: страны и территории|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>. Унітарнае прадпрыемства «А1» мае ўласную сетку цэнтраў продажаў і абслугоўвання, якая складаецца з 84 крамаў у 32 гарадах Беларусі<ref>[https://a1.by/be/company/ Пра кампанію{{Ref-be}}]</ref>. Дылерская сетка налічвае больш за 500 салонаў па ўсёй краіне.

{| class="wikitable" style="text-align:center;"
|+
|-
! Год
! 2007
! 2008
! 2009
! 2010
! 2011
! 2012
! 2013
|-
! Абанентаў, млн (доля на рынку)
| 3,059 (43,4 %)
| 3,698 (44,8 %)
| 4,102 (42,7 %)
| 4,354 (41,9 %)
| 4,620 (41,1 %)
| 4,800 (43,5 %)
| 4,947 (42,5 %)
|-
! Пранікненне
| 71,5 %
| 85,1 %
| 99,4 %
| 109,6 %
| 118,8 %
| 116,6 %
| 123,0 %
|-
! Год
! 2014
! 2015
! 2016
! 2017
! 2018
! 2019
!2020
|-
! Абанентаў, млн (доля на рынку)
| 4,950 (42,4 %)
| 4,956 (42,5 %)
| 4,945 (43,2 %)
| 4,864 (42,5 %)
| 4,873 (42 %)
| 4,890 (41,8 %)
| 4,916 (42, 0 %) <ref name="a1groupresults" />
|-
! Пранікненне
| 123,3 %
| 123,0 %
| 120,3 %
| 120,5 %
| 122,4 %
| 123,8 %
|
|-
! Абанентаў фіксаванай сувязі (карыстальнікі паслуг інтэрнэта і ТБ), млн
| -
| -
| 0,279
| 0,463
| 0,657
| 0,616
| 0,627
|}

Выручка кампаніі (паводле даных міжнароднай фінансавай справаздачнасці) па выніках 3 квартала 2021 г. склала 108,8 млн еўра, паказчык EBITDA (прыбытак да выліку выдаткаў па працэнтах, выплаты падаткаў і амартызацыйных адлічэнняў) — 47,2 млн еўра.

За 2020 год сума выручкі склала 402,6 млн еўра, EBITDA — 172,8 млн еўра<ref name="a1groupresults" />.
{| class="wikitable" style="text-align:center;"
!Год||Выручка, млн еўра||EBITDA, млн еўра||EBITDA Margin||Аперацыйны даход, млн еўра||Capex
|-
| '''2011'''
| 260,9
| 106,6
| 40,9 %
| −255,2
| 44,9
|-
| '''2012'''
| 301,2
| 124,4
| 41,3 %
| 29,5
| 43,7
|-
| '''2013'''
| 331,7
| 155,9
| 47,0 %
| 71,6
| 34,0
|-
| '''2014'''
| 355,0
| 172,4
| 48,6 %
| 82,2
| 48,5
|-
| '''2015'''
| 332,2
| 163,7
| 49,3 %
| 86,6
| 66,1
|-
| '''2016'''
| 321,0
| 151,5
| 47,2 %
| 87,8
| 73,7
|-
| '''2017'''
| 390,5
| 181,3
| 46,4 %
| 123,1
| 47,1
|-
| '''2018'''
| 390,9
| 177,7
| 45,5 %
| 90,3
| 49,7
|-
| '''2019'''
| 426,1
| 190,9
| 44,8 %
| 100,7
| 105,1
|-
| '''2020'''
| 402,6
| 172,8
| 42,9 %
| 109,3
| 26,8
|}

== Карпаратыўная сацыяльная адказнасць ==
У спісе прыярытэтных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі — дапамога дзецям, садзейнічанне захаванню нацыянальных каштоўнасцей і экалогія <ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/biznes/novosti__kompaniy/1269927/|title=А1 начинает реализацию экологических проектов|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2020-01-16}}</ref>.

=== Дапамога дзецям ===
Дабрачынны праект #velcombegom — адна з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў кампаніі: штогод з 2015 па 2019 праводзілася 2-3 дабрачынныя акцыі<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/news/p/velcombegom_results_01.07.2019|title=#velcombegom финиширует|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-09-14}}</ref>. Мэта праекта — аказанне дапамогі дзіцячым медыцынскім установам і садзейнічанне прасоўвання здаровага ладу жыцця і папулярызацыі бегу. Бенефіцыярамі акцыі былі рэспубліканскія дзіцячыя цэнтры медыцынскай рэабілітацыі, Дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў c асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іншыя дзіцячыя медыцынскія ўстановы. За час правядзення праекта кампанія пералічыла ім больш за 700 000 беларускіх рублёў фінансавай дапамогі. У 2018 г. акцыя «Бягучыя гарады» #velcombegom стала пераможцам Міжнароднага конкурсу камунікацыйных праектаў Eventiada IPRA Golden World Awards 2018 у намінацыі «За лепшы праект у сферы здаровага ладу жыцця»<ref>[http://marketing.by/novosti-rynka/proekt-begushchie-goroda-velcombegom-stal-pobeditelem-mezhdunarodnogo-konkursa-kommunikatsionnykh-pr/ «Бегущие города #velcombegom» стал победителем Международного конкурса коммуникационных проектов в Москве]</ref>.

23 чэрвеня 2020 года кампанія А1 запусціла дабрачынную спартыўную анлайн-акцыю «100 гадзін з А1»<ref>{{Cite web|url=https://www.belta.by/society/view/blagotvoritelnost-i-sport-onlajn-a1-i-nok-belarusi-zapuskajut-aktsiju-v-pomosch-detjam-395842-2020|title=Благотворительность и спорт онлайн: А1 и НОК Беларуси запускают акцию в помощь детям|publisher=belta.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>. Па выніках акцыі А1 акажа фінансавую падтрымку Рэспубліканскаму клінічнаму цэнтру паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям. 1 чэрвеня 2021 года стартаваў другі сезон «100 гадзін з А1». Пасля завяршэння акцыі А1 аказаў матэрыяльную дапамогу Міжнароднай грамадскай арганізацыі «SOS-Дзіцячыя вёскі». На вылучаныя сродкі ў SOS-Дзіцячай вёсцы Магілёў будуць усталяваныя сонечныя панелі і паветравая цеплавая помпа, на тэрыторыі SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны будзе высаджана алея з імяннымі дрэвамі актыўных удзельнікаў акцыі<ref>{{Cite web|url=https://officelife.media/article/colleagues-say/26721-50-000-gadzin-z-a1-uchastniki-blagotvoritelnoy-aktsii-dosrochno-dostigli-glavnoy-tseli/|title=«50 000 ГАДЗІН З А1»: УЧАСТНИКИ БЛАГОТВОРИТЕЛЬНОЙ АКЦИИ ДОСРОЧНО ДОСТИГЛИ ГЛАВНОЙ ЦЕЛИ|publisher=officelife.media|lang=ru|accessdate=2021-08-29}}</ref>.

Падтрымкай людзей з аўтызмам А1 займаецца з 2015 г. У 2016 г. па ініцыятыве МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампаніі А1 на базе Студыі Пушкаровай быў створаны Сямейны інклюзіў-тэатр «і», якому кампанія аказвае фінансавую і інфармацыйную падтрымку ў якасці генеральнага партнёра. З 2016 г. А1 прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай акцыі Light It Up Blue 2 красавіка, накіраванай на падтрымку людзей з аўтызмам<ref>[https://telegraf.by/2016/04/48/318337-zajgi-sinim-v-ramkah-socialnoi-akcii-velcom-minskie-zdaniya-vklyuchili-sinyuyu-podsvetku «Зажги синим!»: в рамках социальной акции velcom минские здания включили синюю подсветку]</ref>.

З 2016 па 2020 гады капманія А1 рэалізоўвала праект «Я бачу!» сумесна з Беларускім дзіцячым фондам пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мэта праекта — дапамога ў своечасовай дыягностыцы і выяўленне ранніх парушэнняў зроку ў дзяцей школьнага ўзросту, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. За 4 гады 35 лекараў-афтальмолагаў наведалі 693 школы ў Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і Віцебскай вобласцях і правялі дыягностыку зроку ў 51 474 школьнікаў<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/news/itogi-proekta-a1-i-bdf-ya-vizhu-osmotreno-bolee-51-tys-detej-iz-62-rajonov-belarusi/p/itogi-ya-vizhu|title=Итоги проекта А1 и БДФ«Я вижу!»: осмотрено более 51 тыс. детей из 62 районов Беларуси|publisher=a1.by|lang=ru|accessdate=2020-03-04}}</ref>. Да фіналу праекта пры ўдзеле прадстаўнікоў творчага аб’яднання «Сучасны комікс» быў падрыхтаваны і выпушчаны зборнік коміксаў «Я бачу!» <ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/obshchestvo/kultura/1272316/|title=Три в одном: вышла коллекция комиксов про суперочки «Я вижу!»|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2020-03-04}}</ref>.

У верасні 2019 г. А1 стаў генеральным партнёрам футбольнай школы «Юніёр». Супрацоўніцтва складацца з некалькіх напрамкаў па развіцці дзіцяча-юнацкага спорту, уключаючы распрацоўку брэнда «А1 Юніёр» і закупку новай экіпіроўцы для гульцоў клуба<ref>{{Cite web|url=https://fc-junior.by/a1yunior/|title=А1 Юниор|publisher=fc-junior.by|lang=ru|accessdate=2019-10-03}}</ref>.

=== Падтрымка беларускай мовы і культуры ===
А1 падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне цікавасці да беларускай нацыянальнай спадчыны, традыцый, гісторыі, культуры і мастацтва.

У 2015 годзе кампанія А1 пры падтрымцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама распачала сацыяльна арыентаваны і адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску», а ў 2016 годзе ініцыятыва ахапіла школы па ўсёй Беларусі. Перад вучнямі пачатковых класаў выступалі вядомыя асобы, у т.л. [[Уладзімір Ліпскі]], [[Юрый Жыгамонт]], [[Раіса Баравікова]], [[Таццяна Сівец]], [[Андрусь Такінданг]], [[Аліна Талай]] і іншыя. У 2017—2018 гадах вучням 7-8 класаў з усёй Беларусі прапанавалася запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся таксама прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі, яны прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=201717 Паслы замежных дзяржаў масава загаварылі па-беларуску]</ref>.

У 2016—2019 гадах сумесна з «[[Кінаконг]]» кампанія праводзіла праект «Беларускія ўікэнды». За гэты час былі перакладзены і агучаны па-беларуску больш за 20 карцін. Фільмы праекта былі паказаны ў больш за 60 кінатэатрах краіны, а сеансы наведалі больш за 50 тысяч гледачоў<ref>[http://marketing.by/keysy/57-tysyach-gledacho-belaruskikh-uikenda-yak-u-velcom-atrymalasya-padtrymats-kino-na-belaruskay-move-/ 57 тысяч гледачоў «Беларускіх уікэндаў»: як у velcom атрымалася падтрымаць кіно на беларускай мове]</ref>.

У 2018—2019 гадах кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk правяла сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага. Уся камунікацыя ў ім вялася на беларускай мове. У праекце прынялі ўдзел больш за 800 старшакласнікаў<ref>[http://www.belmir.by/2019/01/15/участники-velcom-youth-приступают-к-реализации/ Участники velcom YOUTH приступают к реализации своих идей]</ref> з 230 навучальных устаноў па ўсёй краіне. Дзесяць фіналістаў праекта 18 мая 2019 сталі спікерамі маладзёжнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. 2 лютага 2021 г. стартаваў новы сезон праекта «Першыя», па выніках якога аўтары самых цікавых ідэй выступяць на TEDxYouth @ Minsk 2021<ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/obshchestvo/society-different/1291086/|title="А1 открывает прием заявок на новый конкурс идей для старшеклассников "Першыя"|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2021-05-07}}</ref>.

У кастрычніку 2019 года стартаваў праект «Першыя», які быў рэалізованы кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/news/a1-nachal-priyom-zayavok-na-konkurs-idej-dlya-starsheklassnikov-pershyya/p/priyom-zayavok-pershyya|title=А1 начал приём заявок на конкурс идей для старшеклассников «Першыя»|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-10-09}}</ref>. Больш за 1000 школьнікаў з усёй Беларусі прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах, больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі для ўдзелу ў конкурсе. Члены журы адабралі 10 фіналістаў, якія 19 верасня 2020 года публічна прадставілі свае сацыяльна значныя ідэі на моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/news/opredeleny-10-finalistov-konkursa-idej-dlya-belorusskih-starsheklassnikov-pershyya/p/finalisty-pershyya|title=Определены 10 финалистов конкурса идей для белорусских старшеклассников «Першыя»|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2020-03-27}}</ref>.

У 2019—2020 гадах А1 выступіў генеральным партнёрам 100-га сезона [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/be/company/news/p/a1-generalnyj-partner|title=А1 – генеральны партнёр 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы|publisher=A1.by|lang=be|accessdate=2019-09-14}}</ref>. Дзякуючы партнёрству арганізавана бясплатная прамая трансляцыя знакавых спектакляў тэатра на відэасэрвісе VOKA, такіх як «Радзіва „Прудок“», «Дзве душы», «Людзі на балоце», «Паўлінка» і іншыя<ref>{{Cite web|url=https://naviny.by/new/20200302/1583149352-spektakl-shabany-kupalovskogo-teatra-pokazhut-v-pryamom-efire-na-voka|title=Спектакль «Шабаны» Купаловского театра покажут в прямом эфире на VOKA|publisher=naviny.by|lang=ru|accessdate=2020-03-27}}</ref>.

28 снежня 2019 года А1 выступіў генеральным партнёрам Венскага балю ў Палацы Незалежнасці. Па выніках мерапрыемства кампанія аказала фінансавую дапамогу грамадскаму аб’яднанню «SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь»"<ref>{{Cite web|url=https://marketing.by/novosti-rynka/a1-priobretaet-status-partnera-venskogo-bala-vo-dvortse-nezavisimosti/|title=А1 приобрел статус партнера Венского бала во Дворце независимости, но вызвал возмущение пользователей|publisher=marketing.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>.

З кастрычніка 2019 года кампанія А1 сумесна з Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны і Музеем гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча рэалізуе праект #UNOVIS100<ref>{{Cite web|url=http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=16854|title=Праект #UNOVIS100|publisher=kimpress.by|lang=be|accessdate=2020-02-20}}</ref> у гонар 100-годдзя мастацкага аб’яднання УНОВІС. 15 лютага 2020 года ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі]] адкрылася першая ў краіне выстава мастака-супрэматыста Лазара Хідэкеля «Нас зразумеюць праз 100 гадоў»<ref>{{Cite web|url=https://afisha.tut.by/news/anews/672687.html|title=В художественном музее открывается выставка Лазаря Хидекеля. Вот чем она крута|publisher=afisha.tut.by|lang=ru|accessdate=2020-02-20|archiveurl=https://web.archive.org/web/20200220114923/https://afisha.tut.by/news/anews/672687.html|archivedate=20 лютага 2020|deadurl=yes}}</ref>.

21 лютага кампанія А1 прадставіла новы праект, у рамках якога ў некаторых гарадах страны з’явіліся інтэрактыўныя арт-інсталяцыі<ref>{{Cite web|url=https://naviny.by/new/20200221/1582279953-mova-belaruskih-garadou-vyasnoy-u-minsku-i-ablasnyh-centrah-zyavicca-seryya|title=«МОВА» беларускіх гарадоў: вясной у Мінску і абласных цэнтрах з’явіцца серыя арт-інсталяцый|publisher=naviny.by|lang=be|accessdate=2020-02-28}}</ref>. З мая па снежань 2020 года скульптуры-літары, якія ўяўляюць сабой вулічную мэбля і разам утвараюць слова «МОВА», устаноўлены ў Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску і Гродне<ref>{{Cite web|url=https://mogilev.online/2020/12/10/173866.html|title=В Могилеве появилась арт-инсталляция «МОВА» Беларуси от А1  |publisher=mogilev.online|lang=ru|accessdate=2020-12-11}}{{Недаступная спасылка}}</ref>. Праект рэалізаваны А1 сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы».

=== Экалогія ===
У 2020 годзе кампаніяй А1 і грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запушчана сацыяльная кампанія «Выйдзі на сувязь з прыродай»<ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/obshchestvo/priroda/1276388/|title=У белорусских птиц появились телефонные номера|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>. З 21 мая кожны жадаючы можа патэлефанаваць па персанальным нумарах птушкам і паслухаць іх спевы. З мая 2020 па люты 2021 на нумары беларускім птушкам патэлефанавалі 183 285 раз<ref>{{Cite web|url=http://www.belmir.by/2021/03/01/%D0%B7%D0%B0-9-%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B2-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B-%D0%BF%D0%BE%D0%B7%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D0%B8%D0%BB%D0%B8-%D0%BF%D1%82%D0%B8%D1%86%D0%B0%D0%BC/|title=За 9 месяцев белорусы позвонили птицам более 180 тысяч раз|publisher=Беларусь и мир|lang=ru|accessdate=2021-03-05}}</ref>.

У чэрвені-ліпені 2020 года прайшоў конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ», экалагічны праект кампаніі А1 у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праграмай Развіцця ААН у Беларусі<ref>{{Cite web|url=https://www.belta.by/society/view/ekologija-na-praktike-a1-nachinaet-sovmestnyj-obrazovatelnyj-proekt-s-zelenymi-shkolami-belarusi-393601-2020/|title=Экология на практике: А1 начинает совместный образовательный проект с зелеными школами Беларуси|publisher=[[Белорусское телеграфное агентство|БелТА]]|lang=ru|accessdate=2020-12-21}}</ref>. Па яго выніках былі абраныя 7 «Зялёных школ» — па адной у кожнай вобласці Беларусі і ў Мінску <ref>{{Cite web|url=https://rcek.by/pobediteli-ekologicheskogo-konkursa-energiya-solntsa-dlya-zelenyh-shkol/|title=Определены семь победителей экологического конкурса «Энергия солнца для Зеленых школ»|publisher=rcek.by|lang=ru|accessdate=2020-11-11}}</ref>. Да снежня 2020 года кампанія завяршыла ўстаноўку сонечных панэляў у навучальных установах, якія перамаглі ў конкурсе<ref>{{Cite web|url=https://rcek.by/a1-ustanovil-solnechnye-paneli-v-semi-zelenyh-shkolah-belarusi/|title=А1 УСТАНОВИЛ СОЛНЕЧНЫЕ ПАНЕЛИ В СЕМИ «ЗЕЛЕНЫХ ШКОЛАХ» БЕЛАРУСИ|publisher=rcek.by|lang=ru|accessdate=2020-12-21}}</ref>.

16 красавіка 2021 года запушчаны праект «А1гарод», у рамках якога на даху галаўнога офіса А1 ў Мінску з’явілася экалагічная прастора-агарод. Кампанія рэалізуе канцэпцыю «зялёнага офіса», мінімізуе выкарыстанне паперы, укараняе электронны дакументаабарот і вядзе раздзельны збор і сартаванне смецця<ref>{{Cite web|url=https://www.belrynok.by/2021/04/16/a1-razvivaet-zelenyj-ofis-v-minske-posadili-ogorod-na-kryshe/|title=А1 развивает «Зеленый офис»: в Минске посадили огород на крыше|publisher=[[Белорусы и рынок (1990)|Белорусы и рынок]]|language=ru|accessdate=2021-04-20}}</ref>.

=== Лічбавая граматнасць ===
У кастрычніку 2020 года кампанія А1 запусціла валанцёрскі праект #яонлайн. Мэта праекта — дапамагчы навучыць людзей, якія хочуць стаць свабоднымі карыстальнікамі мабільнага інтэрнэту <ref>{{Cite web|url=https://dev.by/news/yaonlain-A1|title=Волонтёры объяснят бабушкам и дедушкам, зачем им интернет|publisher=dev.by|lang=ru|accessdate=2020-12-21}}</ref>.

У 2021 годзе ў партнёрстве з ЮНФПА запусцілі адукацыйную праграму для павышэння лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту. У чэрвені 2021 года выпушчаны #яонлайн — анлайн-даведнік па мабільных тэхналогіях. У ліпені для валанцёраў у офлайн і анлайн фармаце пачалося #яанлайн-навучанне ва ўсіх рэгіёнах Беларусі<ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/obshchestvo/obrazovanie/1300555/|title=#яонлайн-обучение: А1 и ЮНФПА запустили образовательную программу по цифровой грамотности|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2021-08-13}}</ref>.

== Праца А1 у перыяд пандэміі COVID-19 ==
У сакавіку 2020 года кампанія А1 запусціла ініцыятыву #оставайсяонлайн з мэтай падтрымкі сваіх абанентаў і насельніцтва ва ўмовах [[Распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі|распаўсюджвання COVID-19 у Беларусі]]<ref>{{Cite web|url=https://www.belta.by/society/view/ostavajsjaonlajn-a1-predostavil-besplatnyj-bezlimitnyj-internet-i-otkryl-dostup-k-videoservisu-voka-384784-2020/|title=#оставайсяонлайн: А1 предоставил бесплатный безлимитный интернет и открыл доступ к видеосервису VOKA абонентам|publisher=belta.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref><ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/stayonline|title=#оставайсяонлайн с А1|publisher=a1.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>.

З пачатку пандэміі кампанія аказала фінансавую дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы, Гарадской дзіцячай клінічнай інфекцыйнай бальніцы, таксама забяспечыла медыкаў смартфонамі і бясплатнай рабочай мабільнай сувяззю. Кампаніяй запушчаны USSD-нумар і кароткі нумар для дабрачынных ахвяраванняў на карысць медыцынскіх работнікаў. Зробленыя бясплатнымі званкі на гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя па пытаннях каранавіруснай інфекцыі, на нумары дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой для сваіх абанентаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу, на гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту і на інфармацыйную лінію для пажылых людзей<ref>{{Cite web|url=https://interfax.by/news/zdorove/meduslugi/1287714/|title=А1 поможет детской "инфекционке" закупить оборудование и препараты для лечения COVID-19|publisher=interfax.by|lang=ru|accessdate=2020-12-21}}</ref>.
{{зноскі}}

== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
* [https://www.A1.by/be Афіцыйны сайт А1]
* [http://A1.group A1 Telekom Austria Group]
{{Вонкавыя спасылкі}}

{{Сотавая сувязь у Беларусі}}

[[Катэгорыя:Аператары мабільнай сувязі Беларусі]]