Difference between revisions 4000823 and 4031700 on bewiki

{{Вайсковае фарміраванне
|назва               = 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
|выява               = [[File:5 обрспн.jpg|150px]]
|подпіс              = Нарукаўны знак 5-й асобнай брыгады
|гады                = з [[1963]] г.
|краіна              = {{Сцягафікацыя|СССР}}<br/>{{Сцягафікацыя|Беларусь}}
|падпарадкаванне     = 
|у складзе           = [[Сілы спецыяльных аперацый УС РБ|Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь]]
|тып                 = 
|уключае_ў_сябе      = 
|роля                = 
|памер               = 
|камандная_структура = 
|размяшчэнне         = [[Горад Мар'іна Горка|Мар'іна Горка]]
|мянушка             = 
|заступнік           = 
|дэвіз               = 
|колеры              = 
|марш                = 
|талісман            = 
|рыштунак            = 
|бітвы               = [[Афганская вайна (1979—1989)]], [[Карабахскі канфлікт]], [[Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)]]
|знакі_адрознення    = 
|цяперашні_камандзір = Аляксей Міхайлавіч Папоў
|вядомыя_камандзіры  = [[Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч]]
}}

'''''5-я асо́бная брыга́да спецыя́льнага прызначэ́ння''''' ('''''5-я абрспп''''') — ваеннае фарміраванне [[Узброеныя Сілы СССР|УС СССР]] і [[Узброеныя Сілы Беларусі|Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь]].

== Гісторыя брыгады ў савецкі перыяд ==

=== Фарміраванне часці ===
Падставай для фарміравання брыгады стала дырэктыва Генштаба УС СССР № 140547 ад [[19 ліпеня]] [[1962]] года. Згодна з ёй у складзе [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай вайсковай акругі]] трэба было сфармаваць ''5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння''.

Месцам дыслакацыі брыгады выбралі горад [[Мар’іна Горка|Мар’іна Горка]] [[Пухавіцкі раён|Пухавіцкага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]].

Аснову афіцэрскага складу фарміруючайся брыгады склалі афіцэры, якія скончылі гадавыя курсы Ваенна-дыпламатычнай акадэміі і афіцэры, што служылі ў разведвальных падраздзяленнях Беларускай ваеннай акругі. Таксама для камплектацыі радавога складу былі адпраўленыя радавыя тэрміновай службы, якія адслужылі ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння не менш двух гадоў.

Усяго ў першапачатковы склад зноў сфармаванай брыгады ўвайшло 137 чалавек.

Днём заснавання часткі лічыцца [[1 студзеня]] [[1963]] года<ref name="СпН">[http://vsr.mil.by/2014/01/04/5-ya-otdelnaya-brigada-specialnogo-naznacheniya/ 5-я отдельная бригада специального назначения.] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160304231733/http://vsr.mil.by/2014/01/04/5-ya-otdelnaya-brigada-specialnogo-naznacheniya/ |date=4 сакавіка 2016 }}</ref>.

=== Станаўленне і развіццё брыгады ===
З вясны 1963 года асабісты склад брыгады асвойвае паветрана-дэсантную падрыхтоўку і здзяйсняе парашутныя скачкі з самалётаў [[Ан-2]], [[Ан-12]] і [[Лі-2]].

[[19 лістапада]] [[1964]] года начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі [[генерал-лейтэнант]] [[Мікалай Васільевіч Агаркаў|Мікалай Агаркаў]] уручыў камандзіру брыгады [[Палкоўнік|палкоўніку]] Кавалеўскаму [[Баявы Сцяг]].

Да [[1965]] годзе брыгада была ўкамплектавана па штаце мірнага часу і прызнана адказваючай патрабаванням баявой гатоўнасці.

У маі [[1968]] года ў штаце брыгады сфарміравана ''спецыяльная рота мініравання''.

У перыяд з [[1975]] па [[1982]] гады брыгада атрымлівала ад камандавання на ўсіх выніковых праверках і вучэннях ацэнку «выдатна».

У [[1978]] годзе брыгада атрымала статус ''«асобнай»''. Поўнае яе імя стала: ''5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння''.

У [[1970-я|70-я]] і [[1980-я|80-я]] гады на базе 5-й абрспп праходзілі выпрабаванні найноўшага ўзбраення і рыштунку для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.

У складзе 5-й абрспп упершыню сярод аднатыпных брыгад з’явілася унікальнае падраздзяленне — ''асобная рота спецыяльнага прызначэння''. Асабісты склад дадзенай роты складаўся выключна з [[Афіцэр|афіцэраў]] і [[Прапаршчык|прапаршчыкаў]]. Асноўнай задачай роты ў выпадку поўнамаштабных баявых дзеянняў была дастаўка і ўстаноўка партатыўных ядзерных зарадаў на стратэгічныя аб’екты праціўніка.

У [[1989]] годзе з асабістага дазволу Міністра абароны СССР ваеннаслужачым ''асобнай роты спецыяльнага прызначэння'' дазволена мець нарукаўны знак — чорная ліса і нагрудны знак, што з’яўлялася для УС СССР унікальнай з’явай. Лічылася, што ўзровень падрыхтоўкі дадзенай роты адпавядаў падрыхтоўцы атрада спецыяльнага прызначэння «Вымпел» КДБ СССР.

=== 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння ===
Да пачатку [[1984|1984 года]] ваеннае кіраўніцтва СССР прымае рашэнне аб ліквідацыі каналаў пастаўкі ўзбраенняў і боепрыпасаў групоўкам [[Афганістан|афганскіх]] [[Афганскія маджахеды|маджахедаў]]. Варта было ўзяць пад кантроль караванныя дарогі і сцежкі, якія злучаюць Афганістан і [[Пакістан]]. Разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі не спраўляліся з функцыямі па знішчэнні караванаў якія забяспечвалі маджахедаў, паколькі яны не адпавядалі колькасці разведвальных падраздзяленняў і аддаленасці многіх караванных сцежак ад гарнізонаў, да якіх яны прыпісваліся. Таксама разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі павінны былі ажыццяўляць разведку для сваіх [[Полк|палкоў]] і [[Брыгада, войска|брыгад]].

З’явіўся план стварэння так званай прыгранічнай зоны «Заслона», па лініі Джалалабад — [[Горад Газні|Газні]] — [[Горад Кандагар|Кандагар]]. З дапамогай гэтай памежнай зоны камандаванне 40-й арміі планавала перакрыць каля 200 караванных маршрутаў, па якіх мяцежнікі вазілі з [[Пакістан|Пакістана]] зброю і боепрыпасы.

Выхадам са стварыўшайся сітуацыі ваеннае кіраўніцтва СССР палічыла адпраўку ў лютым двух наяўных на тэрыторыі [[Афганістан|Афганістана]] ''атрадаў спецыяльнага прызначэння'' (154-ы ааспп і 177-ы ааспп) на прыгранічныя да [[Пакістан|Пакістану]] ўчасткі. 154-ы ааспп быў перадыслакаваны ў Джалалабад. 177-ы ааспп у [[Горад Газні|Газні]].

Па выніках гадавой дзейнасці гэтых атрадаў выявілася неабходнасць ва ўвядзенні дадатковых спецпадраздзяленняў.

15-й абрспп у лютым трэба было ўвайсці ў [[Афганістан]] і ўстаць штабам у г. Джалалабад правінцыі [[Правінцыя Нангархар|Нангархар]]. Перадыслакацыя скончылася да [[Сакавік|сакавіка]] [[1985|1985 года]].

У сувязі з тым, што 15-я абрспп, як і астатнія злучэння спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]], былі кадрыраванымі (няпоўнага складу), у яго склад увайшлі атрады сфармаваныя ў розных брыгадах<ref>[http://www.agentura.ru/specnaz/gru/3etap/ Спецназ ГРУ:1979-1989 (афганский этап)] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20140502195054/http://www.agentura.ru/specnaz/gru/3etap/ |date=2 мая 2014 }}</ref>.

Кіраўніцтвам [[Узброеныя Сілы СССР|УС СССР]] было прынята рашэнне аб фарміраванні на базе 5-й абрспп ''334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння'' (''334-й ааспп''), які ў далейшым павінен быў увайсці ў склад 15-й абрспп.

Дырэктыва Генштаба УС СССР аб фармаванні атрада выйшла [[7 снежня]] [[1984]] года. Фарміраванне атрада адбылося ў перыяд з [[12 снежня]] 1984 года па [[13 студзеня]] [[1985]] года. Для камплектавання 334-га ааспп акрамя ваеннаслужачых самай 5-й абрспп былі прыцягнутыя ваеннаслужачыя з іншых фармаванняў спецыяльнага прызначэння:2-й абрспп, 4-й абрспп, 8-й абрспп, 14-й абрспп, 22-й абрспп і 1071-га вучэбнага палка.

У перыяд з [[17 сакавіка|17]] па [[29 сакавіка]] атрад здзейсніў марш з г. [[горад Чырчык|Чырчык]] [[Узбекская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Узбекскай ССР]] у г. [[Горад Асадабад|Асадабад]], адміністрацыйны цэнтр правінцыі [[Правінцыя Кунар|Кунар]] на ўсходзе [[Афганістан|Аўганістану]].

29 сакавіка 1985 года ''334-й ааспп'' (вайсковая часць 83506) увайшоў у склад 15-й абрспп. Атрад атрымаў умоўную назва ''5-ы асобны мотастралковы батальён'' і пазыўны ''«Тарыф»''.

Праз тры тыдні, 21 красавіка ''334-й ааспп'' удзельнічаў у першым самастойным рэйдзе, у ходзе якога з-за неспрактыкаванасці камандзіраў падраздзяленняў і грубых памылак, дапушчаных камандаваннем атрада панёс цяжкія страты<ref>[http://war.kruzzz.com/file2560.html 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы]</ref>.

У перыяд з сакавіка 1985 па май 1988 года 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння здзейсніў 250 баявых выхадаў, у якіх было знішчана каля 3000 маджахедаў.

=== Удзел 5-й абрспп у лакальных канфліктах на тэрыторыі СССР ===
У перыяд з [[24 студзеня]] па [[3 сакавіка]] [[1990]] года брыгада практычна ў поўным складзе (805 чалавек) удзельнічала ў баявых дзеяннях па нейтралізацыі членаў незаконных узброеных фарміраванняў у [[Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Армянскай ССР]] падчас [[Карабахскі канфлікт|Нагорна-Карабахскага канфлікту]]<ref>[http://sof-mag.ru/spec_arms/belarus_5br.html 5-я отдельная бригада специального назначения ВС Беларуссии.]</ref><ref>[http://vsr.mil.by/2013/01/04/29516/ Спецназ — Надёжный Щит Родной Страны.] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160304210151/http://vsr.mil.by/2013/01/04/29516/ |date=4 сакавіка 2016 }}</ref>.

== Злучэнне ў Узброеных Сілах Беларусі ==
[[31 снежня]] [[1992]] года 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння перайшла пад юрысдыкцыю [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] і ўвайшла ў склад яе узброеных сіл.

[[12 верасня]] [[2002]] года [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь]] уручыў камандзіру 5-й абрспп новы [[Баявы Сцяг]] наўзамен савецкага.

У [[2008]]—[[2011]] гадах байцы венесуэльскага камандас [[DISIP]] [[Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы|неаднаразова наведвалі Беларусь]], дзе прайшлі курс падрыхтоўкі ад БФСТ «Дынама» і 5-й брыгады спецназа<ref>[https://m.youtube.com/watch?v=VzayendxlNs Визит Commandos Disip в Минске. Disip in Minsk Часть 1] — Видео на [[Youtube]]</ref>. 

Па некаторых дадзеных, у 2011 годзе былыя ваеннаслужачыя 334-га асобнага атрада 5-й брыгады прымалі ўдзел у [[Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)|лівійскім канфлікце]]<ref>{{cite web | author=Александр Коц, Дмитрий Стешин| url =https://www.kp.by/daily/25664/825870/| title=«На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны»|publisher=www.kp.ru|date=2011-04-06|accessdate=2019-06-10}}</ref><ref>{{cite web | author=| url =https://ria.ru/20180202/1513834267.html| title=«Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск»|publisher=www.ria.ru|date=2018-02-02|accessdate=2019-06-10}}</ref>.

У [[2013]] годзе брыгада ўдзельнічала ў сумесным з [[Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі|УС РФ]] ваенным вучэнні «[[Захад‑2013]]».

У [[2014]]—[[2015]] гадах на базе 5-й брыгады і Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі БФСТ «Дынама» праходзілі падрыхтоўку байцы сіл спецыяльных аперацый [[Нігерыя|Нігерыі]]<ref>[http://csp.by/news/v-smi/nigeriyskie-soldaty-prokhodyat-spetsialnuyu-podgot/ Нигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20180716140632/http://csp.by/news/v-smi/nigeriyskie-soldaty-prokhodyat-spetsialnuyu-podgot/ |date=16 ліпеня 2018 }} - Центр специальной подготовки Республики Беларусь</ref><ref>[https://vk.com/africa_war?w=wall-120370683_4407 Военнослужащие специальных сил Нигерии проходят обучение в Республике Беларусь (Фото)]</ref><ref>[https://military-az.com/forum/viewtopic.php?f=6&t=1479&start=40 Снайперские винтовки]</ref>.
=== Падаўленне пратэстаў 2020 года і забойства Генадзя Шутава ===
У жніўні і восенню 2020 года ваеннаслужачыя 5-й брыгады ўдзельнічалі ў сілавых разгонах мірных [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|дэманстрантаў, якія пратэставалі]] пасля [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў]] у Рэспубліцы Беларусь<ref>{{Cite web|lang=ru|url=https://sputnik.by/defense_safety/20200818/1045499369/Lukashenko-zayavil-ob-ispolzovanii-SSO-dlya-navedeniya-poryadka-v-strane.html|title=Лукашенко заявил об использовании ССО для наведения порядка в стране|publisher=Sputnik Беларусь|accessdate=2020-11-10}}</ref><ref>{{Cite web|lang=ru|url=https://nashaniva.by/?c=ar&i=259837&lang=ru|title=В разгоне протестов принимают участие офицеры спецназа Минобороны в штатском?|publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|accessdate=2020-11-10}}</ref><ref>{{Cite web|lang=ru|url=https://news.21.by/other-news/2020/09/22/2124617.html|title=На улицах Минска появились внедорожники, которые есть только у Сил спецопераций. Разобрались в вопросе|publisher=21.by|accessdate=2020-11-10|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210303181332/https://news.21.by/other-news/2020/09/22/2124617.html|archivedate=3 сакавіка 2021|deadurl=yes}}</ref>. Удзел ваеннаслужачых 5-й брыгады быў афіцыйна пацверджаны ў лютым 2021 года на судзе над двума пратэстуючымі. Капітан Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсень Галіцын разам з прыкладна 20 іншымі вайскоўцамі ССА УС РБ ўдзельнічалі ў падаўленні пратэстаў у [[Брэст|Брэсце]] ў жніўні 2020 года і застрэлілі [[Генадзь Валер’евіч Шутаў|Генадзя Шутава]], прычым на судзе Гаўрылаў сцвярджаў, што цэліўся Шутаву ў левае перадплечча<ref>{{Cite web|date=2021-02-17|title=На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў|url=https://www.svaboda.org/a/31107424.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210218060308/https://www.svaboda.org/a/31107424.html|archivedate=2021-02-18|accessdate=2021-02-18|website=|publisher=[[Радыё Свабода]]|language=be}}</ref><ref>{{Cite web|date=2021-02-17|title=На суде по делу Шутова стало известно, кто отдал приказ использовать вооруженных военнослужащих во время протестов в Бресте|url=https://nn.by/?c=ar&i=268488&lang=ru|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210218060640/https://nn.by/?c=ar&i=268488&lang=ru|archivedate=2021-02-18|accessdate=2021-02-18|website=|publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|language=ru}}</ref><ref>{{Cite web|date=2021-02-16|title=«Хотел выстрелить в предплечье». Военнослужащий, застреливший 11 августа Геннадия Шутова, дал показания в суде|url=https://nn.by/?c=ar&i=268420&lang=ru|url-status=live|archiveurl=https://archive.vn/Bu5J6|archivedate=2021-02-18|accessdate=2021-02-18|website=|publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|language=ru}}</ref><ref>{{Cite web|date=2021-02-16|title=«Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава|url=https://www.svaboda.org/a/31105418.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210218061913/https://www.svaboda.org/a/31105418.html|archivedate=2021-02-18|accessdate=2021-02-18|website=|publisher=[[Радыё Свабода]]|language=be}}</ref>.

== Камандзіры 5-й абрспп ==
Спіс камандзіраў 5-й абрспп<ref name="СБР">[http://5obr-spn.ru Сайт 5-й обрспн] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20140703014106/http://5obr-spn.ru/ |date=3 ліпеня 2014 }}</ref><ref>''Александр Север''. Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М<span id="cxmwrw" tabindex="0">.</span>: Эксмо, 2012. </ref>:
* Кавалеўскі Іван Іванавіч: 1962—1966;
* Каваленка Іван Антонавіч: 1966—1968;
* Еўтушэнка Генадзь Пятровіч: 1969—1972;
* Карташоў Валянцін Аляксандравіч: 1973—1976;
* Фалееў Яўген Іванавіч: 1976—1979;
* Колб Рыгор Ананьевіч: 1979—1982;
* Іваноў Эдуард Міхайлавіч: 1982—1984;
* Сапалаў Юрый Аляксандравіч: 1984—1987;
* Герасімаў Дзмітрый Міхайлавіч: 1987—1988;
* [[Уладзімір Віктаравіч Барадач|Барадач Уладзімір Віктаравіч]]: 1988—1991;
* Крот Іван Міхайлавіч: 1991—1992;
* [[Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч|Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч]]: 1992—1995;
* Вільчкоўскі Іван Багуслававіч: 1995—1999;
* Чмыроў Аляксандр Прохаравіч: 1999—2003;
* Злацін Георгій Самуілавіч: 2003—2005;
* Ціханаў Павел Віктаравіч: 2005—2007;
* Карук Уладзімір Васільевіч: 2007—2010;
* Навуменка Аляксандр: 2010—2012;
* Сімкін Сяргей Алегавіч: 2012—2014; <ref>[http://vsr.mil.by/2013/02/19/odna-pyaterka-na-dvoix/ Одна пятёрка на двоих] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170706135516/http://vsr.mil.by/2013/02/19/odna-pyaterka-na-dvoix/ |date=6 ліпеня 2017 }}</ref>
* Папоў Аляксей Міхайлавіч: 2014 — ц. ч. 

== Галерэя ==
Былая вайсковая частка, некалькі будынкаў якой было перададзенна 5-й брыгадзе. 
<gallery>
Мар’іна Горка. Вайсковая часць 2.jpg
Мар’іна Горка. Вайсковая часць 3.jpg
Мар’іна Горка.Гандлёвы цэнтр «Усходні».jpg
Marjina Horka, Military Unit (2012).jpg
Marjina Horka. Barracks (about 1939).jpg
Мар’іна Горка. Вайсковая часць 1.jpg
</gallery>

== Гл. таксама ==
* [[Узброеныя Сілы Беларусі|Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь]]
* [[Сілы спецыяльных аперацый УС РБ]]

== Літаратура ==
* ''Александр Север.'' Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, 2012. — ISBN 978-5-699-55864-3.
* 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. + 48 с. цв. вкл. — (серия «Библиотека разведчика»). — Тираж 1800 экз. — ISBN 978-5-93165-239-9.
== Спасылкі ==
* [http://5obr-spn.ru Сайт 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20140703014106/http://5obr-spn.ru/ |date=3 ліпеня 2014 }}
* [https://www.youtube.com/watch?v=u6PNMDBcObg Мы — Спецназ. 5-я асобная брыгада.] [https://www.youtube.com/watch?v=u6PNMDBcObg Мар’іна Горка.]
* [https://www.youtube.com/watch?v=LP4Pobawnuc 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння] — фільм пра 334-м ааспп. Зняты беларускім тэлебачаннем падчас святочных мерапрыемстваў у гонар 25-годдзя стварэння атрада, якія праходзілі 15 мая 2010 года ў горадзе Мар’іна Горка Рэспублікі Беларусь.
* [http://asadabad.ru Сайт 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння]

{{зноскі}}
{{Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь}}
[[Катэгорыя:Брыгады Беларусі]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1963 годзе]]
[[Катэгорыя:Мар’іна Горка]]
[[Катэгорыя:1963 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пухавіцкі раён]]