Difference between revisions 4001035 and 4028727 on bewiki

{{Арганізацыя}}
'''BYPOL''' — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць {{нп3|Рэжым Лукашэнкі|рэжым Лукашэнкі|be-x-old|Рэжым Лукашэнкі}}. Аб’яднанне вядзе [[YouTube]]- і [[Telegram]]-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.

Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Р. Лукашэнка, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам [[Святлана Георгіеўна Ціханоўская|Святлану Ціханоўскую]]<ref>[https://www.currenttime.tv/a/belarus-bypol/30905746.html "Ёсць супрацоўнікі АМАПу, якія звярталія да нас". Былы беларускі следчы — пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў].</ref>.

== Перадумовы ==
9 жніўня ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Як мяркуецца, вынікі былі сфальсіфікаваны. У ходзе сутыкненняў  міліцыя ўжыла слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, вадамёты і гумавыя кулі. Некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў былі не згодныя з жорсткай палітыкай, з прычыны чаго сышлі ў адстаўку.

== Гісторыя ==
20 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з былымі супрацоўнікамі сілавых структур. На гэтай сустрэчы прысутнічалі капітан юстыцыі {{нп3|Андрэй Астаповіч|Андрэй Астаповіч|en|Andrei Ostapovich}}, маёр юстыцыі Ігар Лабан, старшы лейтэнант міліцыі Мацвей Купрэйчык, лейтэнант міліцыі Уладзімір Жыгар. На гэтай сустрэчы яны заявілі аб намеры стварыць прафсаюз сілавых структур. Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне ініцыятывы і прапанавала «правесці асобную закрытую сустрэчу па пытанні пераходу супрацоўнікаў сілавых структур на бок беларускага народа»<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/515696/ Афіцеры распавялі Ціханоўскай пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў]</ref>.

Канал на YouTube быў створаны 3 лістапада 2020 года.

22 красавіка 2021 года суд [[Чыгуначны раён (Гомель)|Чыгуначнага раёна]] [[Гомель|Гомеля]] прызнаў тэлеграм-канал «BYPOL» экстрэмісцкім. У выніку распаўсюджванне інфармацыі з гэтага канала цягне адміністрацыйную адказнасць<ref>{{cite web|title=Telegram-канал «BYPOL» прызнаны экстрэмісцкім|url=https://novychas.online/hramadstva/telegram-kanal-bypol-pryznany-ekstremisckim|work=[[Новы Час (газета)|Новы Час]]|date=2021-04-23|accessdate=2022-01-10|lang=be}}</ref>. 12 студзеня 2022 года той жа суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі [[Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў|Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў]] і іншыя інтэрнэт-рэсурсы ініцыятывы<ref>{{cite web|url=https://reform.by/292152-internet-resursy-bypol-priznany-jekstremistskimi-materialami |title=Интернет-ресурсы BYPOL признаны экстремистскими материалами |date=2022-01-20 |accessdate=2022-01-21 |work=[[Reform.by]] |language=ru }}</ref>.

У лістападзе 2021 года [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|МУС]] прызнала BYPOL экстрэмісцкім фарміраваннем<ref>{{cite web|title=Інтэрнэт-рэсурчы «BYPOL»/ «мабілізацыйны план «Перамога»» прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі|url=https://novychas.online/hramadstva/internet-resurczy-bypol-mabilizacyjny-plan-per|work=[[Новы Час (газета)|Новы Час]]|date=2021-11-08|accessdate=2022-01-10|lang=be}}</ref>. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам<ref>{{cite web|title=БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова|url=https://baj.by/be/content/bazh-patrabuem-spynic-praktyku-vykarystannya-antyekstremisckaga-zakanadaustva-dlya|website=[[Беларуская асацыяцыя журналістаў]]|date=2021-11-17|accessdate=2021-12-22}}</ref>.

== Публікацыі ==
Самай першай публікацыяй на YouTube-канале ініцыятывы стаў зварот курсанта 4 курса факультэта міліцыі [[Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Акадэміі МУС]] Уладзіслава Бацяна. У ім ён на фоне бел-чырвона-белага сцяга распавёў аб сваім звальненні. Ён звярнуўся да курсантаў Акадэміі МУС і заклікаў іх кінуць вучобу і «стаць на бок народа». Ён распавёў, як бачыў ўкід бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання<ref>[https://belaruspartisan.by/life/517343/ "Я стаў сведкам злачынства". Курсант Акадэміі міліцыі зявіў аб фальсіфікацыі выбараў]</ref>.

Пасля на канале з'явіліся два роліка з назвай «"Херои» в балаклавах». У першай частцы пратэстоўцаў жорстка запіхваюць у аўтазак, некаторых б'юць. Усіх ставяць на калені на падлозе фургона. Па дарозе сілавікі здзекліва распытваюць затрыманых і вывучаюць змест іх смартфонаў, асабліва падпіскі ў мэсэнджары Telegram. У другой частцы паказваюцца кадры з адной з акцыяў пратэсту ў Мінску<ref>[https://reform.by/183402-v-set-popali-zhestkie-video-snjatye-silovikami-na-protestah-v-minske У сеціва трапілі відэа, якія былі зняты сілавікамі ў Мінску], REFORM.by (27 лістапада 2020)</ref>.

2 снежня ініцыятыва апублікавала відэа сустрэчы Лукашэнкі з супрацоўнікамі [[АМАП (Беларусь)|АМАПа]]. На відэа адлюстраваны падзеі «маршу новай Беларусі», які адбыўся 23 жніўня. У той дзень А. Р. Лукашэнка з атрадам АМАП, сынам [[Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка|Мікалаем]] і асабістым лекарам прыняў удзел у разгоне некалькіх людзей каля палаца Незалежнасці пасля маршу. Пасля «зачысткі» тэрыторыі ён выказаў падзяку сілавікам і паабяцаў не застацца ў даўгу. На відэа чутна, што сілавікі каля Лукашэнка паджартоўваюць з яго слоў, лаюцца, смяюцца<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/519486/ "Хероі" і іх "прэзідэнт-даўжнік". З Лукашенка смяецца нават АМАП], [[Белорусский партизан]] (3 снежня 2020)</ref>.

10 снежня ініцыятыва апублікавала відэа, у якім супрацоўнікі АМАПу абражаюць пратэстоўцаў 23 жніўня каля [[Палац Незалежнасці (Мінск)|Палаца Незалежнасці]]. У роліку дададзены каментарый, што такімі паводзінамі яны парушаюць Загад МУС № 67 «Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»<ref>[https://belaruspartisan.by/life/520212/ "Пи**eц, я купюр заработал!" У сеціва злілі новае відэа], [[Белорусский партизан]] (11 снежня 2020)</ref>.

17 снежня на YouTube-канале апублікаваны відэаролік пра здзекі ў {{нп3|Фрунзенскае РУУС (Мінск)|Фрунзенскім РУУС г. Мінска|be-x-old|Фрунзэнская РУУС (Менск)}} 12 жніўня. На кадрах відаць, як затрыманыя, сярод якіх жанчыны і непаўналетнія, стаяць на каленях або ляжаць тварам у падлогу з заламанымі за спіну рукамі. На допыце людзей б'юць пад дых або па нырках, прымушаюць аблізваць дубінку. Падчас допытаў людзей запалохваюць, пагражаюць. ​Некаторыя затрыманыя моцна збітыя, у іх на твары гематомы, драпіны і сінякі. Пакуль ідзе допыт, відаць, як на заднім плане невядомы ў цывільным і балаклаве збівае дубінкай мужчыну.

28 снежня ініцыятыва апублікавала матэрыялы свайго расследавання аб крымінальным пераследзе былога кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Ініцыятыва сцвярджае, што справа Ціханоўскага палітычна матываваная. У дачыненні да Ціханоўскага і чальцоў яго каманды [[Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй|Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю]] пачало распрацоўку аператыўнага ўліку. Задоўга на затрымання справа знаходзілася пад кантролем старэйшага оперупаўнаважанага 2-га аддзела 3-га ўпраўлення Івана Тарасіка. Агульнае кіраўніцтва гэтай распрацоўкай ажыццяўлялася начальнікам 3-га ўпраўлення Міхаілам Бедункевічам. У выніку кіраўнікам не ўдалося знайсці падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы. У сувязі з гэтым яны арганізавалі правакацыю. Вусны загад, як сцвярджае ініцыятыва, быў аддадзены былым міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым<ref>{{Cite web|lang=ru|url=https://telegra.ph/GUBOPiK-12-28|title=Дело Тихановского: BYPOL установил политический заказ|author=BYPOL|website=[[Telegraph (блог-платформа)|Telegraph]]|date=2020-12-28|publisher=|accessdate=2021-01-01}}</ref><ref>{{Cite web|lang=ru|url=https://news.tut.by/society/713117.html|title=BYPOL опубликовала материалы по делу Тихановского и запись с голосом, похожим на голос Караева|author=|publisher=[[TUT.BY]]|date=2020-12-29|accessdate=2021-01-01}}</ref>.

7 студзеня ў сваім Telegram-канале ініцыятыва апублікавала даклад аб становішчы спраў у структуры [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|МУС]]. Ён змяшчае звесткі аб штатнай колькасці атэставаных супрацоўнікаў на 1 кастрычніка і іншыя «дадзеныя для службовага карыстання».

14 студзеня ініцыятыва апублікавала запіс, дзе чалавек з голасам, падобным на голас экс-кіраўніка [[Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй|ГУБАЗіК]] [[Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў|Мікалая Карпянкова]], распавядае, ад чаго загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, а таксама аб нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён тлумачыў, што рабіць з пратэстамі і пратэстоўцамі. Мяркуецца, што запіс была зробленая ў канцы кастрычніка. На запісе чалавек з голасам, падобным на Карпянкова кажа, што «кіраўніком дзяржавы сілавікі прыкрытыя з усіх бакоў у плане прымянення зброі», а таксама паведамляе, што Аляксандр Тарайкоўскі памёр ад гумавай кулі, якая «прыляцела яму ў грудзі». Ён таксама прыводзіць цытату ад «прэзідэнта», як трэба звяртацца з пратэстоўцамі. Чалавек ў відэа таксама распавёў, што ствараецца база дадзеных.

{{пачатак цытаты}}
Таму, як прэзідэнт казаў, што калі на цябе прэ, калі на цябе прэ — выкарыстоўвай зброю, атрымліваецца, вось несмяротнае. Ува ўпор: па нагах, у жывот, па яйках. Каб зразумеў, што ён стварыў і што нарабіў, калі апрытомнее. Ну нанясіце яму нешта ў такім ну выглядзе: альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо забіць. Ўжываць зброю яму проста ў лоб, проста ў лоб, проста ў твар, проста туды, пасля чаго ён ужо ніколі, атрымліваецца, не вернецца ў той стан, у якім ён знаходзіўся. У гэтай базе дадзеных, хто трапіў другі раз, той павінен там і застацца. Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. «Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. Зрабіць два памяшканні зрабіць: топка— паверх, кармілі — паверх, каб працавалі.
{{oq|ru|Поэтому, как президент говорил, что если прет на тебя, если прет на тебя — применяй оружие, получается, вот нелетальное. В упор: по ногам, в живот, по яйцам. Чтобы понял, что он сотворил и что наделал, когда придет в сознание. Ну нанесите ему что-то в таком ну виде: либо покалечить, либо изувечить, либо убить. Применять оружие ему прямо в лоб, прямо в лоб, прямо в лицо, прямо туда, после чего он уже никогда, получается, не вернется в то состояние, в котором он находился. В этой базе данных, кто попал второй раз, тот должен там и остаться. Было сказано разработать, сделать лагерь, поставить колючую проволоку по периметру. Сделать два помещения сделать: топка — этаж, кормили — этаж, чтобы работали. }}
{{канец цытаты}}

Пазней МУС назвала запіс фэйкам. [[Павел Латушка]] заявіў, што гэты запіс будзе перададзены ў [[Савет Бяспекі ААН]], [[Еўрапейскі Саюз]], [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|АБСЕ]] і ўладам [[Расія|Расеі]] і [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]].

2 лютага [[TUT.BY]] атрымаў вынікі фанаскапічнай экспертызы запісу, апублікаванага BYPOL, які мае «велізарнае грамадскае значэнне» і які выклікаў рэзананс не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У аўдыёзапісу гаворка ідзе пра забойства [[Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі|Аляксандра Тарайкоўскага]], ужыванне смяротнай зброі і «лагеры для востракапытных». Экспертыза пацвердзіла, што голас на запісу належыць [[Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў|Мікалаю Карпянкову]], і не выявіла прыкметаў мантажу<ref name="tut-6991">{{cite web|url=https://news.tut.by/society/717286.html|title=Кто говорил про «лагерь для острокопытных» на слитой аудиозаписи? Мы получили результаты экспертизы|language=ru|publisher=[[TUT.BY]]|date=2021-02-02|accessdate=2021-02-02|deadlink=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210202163122/https://news.tut.by/society/717286.html|archivedate=2021-02-02}}</ref>.

== Супрацоўніцтва з іншымі структурамі беларускай апазіцыі ==
Ініцыятыва прымала ўдзел у распрацоўцы платформы [[Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў|Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў]]. Аб'яднанне таксама дапамагае расследаваць іншыя злачынствы. Таксама BYPOL мае прадстаўніка ў [[Народнае антыкрызіснае ўпраўленне|Народным антыкрызісным кіраванні]]. Разам з упраўленнем яны вызначаюць вінаватых у неабгрунтаваным і неправамерным гвалце падчас пратэстаў.

== Мэты і напрамкі дзейнасці ==

* Аб'яднанне супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, якія не падтрымліваюць цяперашнюю ўладу, у арганізаваную структуру, якая гатова дзейнічаць ва ўсталяванні законнасці і справядлівасці ў Беларусі;
* Стварэнне незалежнага прафсаюза сілавых ведамстваў;
* Распрацоўка палажэнняў па будучаму рэфармаванню праваахоўных органаў;
* Збор доказаў па здзейсненым злачынствам у дачыненні да мірна пратэстуючых беларускіх грамадзян;
* Збор інфармацыі аб карупцыйных схемах, іх ліквідацыя;
* Супрацоўніцтва на міжнароднай арэне па расследаванні і судовым разглядзе фактаў здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, санкцыйны і крымінальны пераслед устаноўленых асоб на міжнародным узроўні.

== Інфаўкіды == 
У пачатку лютага 2021 года BYPOL распаўсюдзіла інфармацыю, што беларускія ўлады збіраюць міраўтворчы кантынгент у 600 вайскоўцаў для адпраўкі ў [[Сірыя|Сірыю]]. Як гаварылася ў паведамленні, у Заходнім і Паўночна-Заходнім аператыўных камандаваннях ужо прыйшла дэрыктыва аб адборы вайскоўцаў. У сувязі з гэтым, паводле звестак групы BYPOL, вайскоўцы пачалі масава звальняецца з Узброеных Сіл. Аднак урад краіны абверг гэтую інфармацыю<ref>[https://ex-press.by/rubrics/obshhestvo/2021/02/01/minoborony-prokommentirovalo-informaciyu-ob-otpravke-belorusskix-soldat-v-siriyu Минобороны прокомментировало информацию об отправке белорусских солдат в Сирию] // Express, 1 февраля 2021</ref>. У факце падрыхтоўкі да сірыйскай місіі таксама ўсумніліся і іншыя крыніцы<ref>Денис Бурковский. [https://42.tut.by/717175 Правда ли, что 600 белорусских солдат могут отправиться в Сирию? Разбираемся в вопросе] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210205194259/https://42.tut.by/717175 |date=5 лютага 2021 }} // [[TUT.BY]], 1 февраля 2021</ref>.

== Зноскі ==
{{заўвагі|2}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Палітычны крызіс у Беларусі}}

[[Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)]]
[[Катэгорыя:Злачынствы супраць чалавечнасці]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі]]