Difference between revisions 4001938 and 4007608 on bewiki{{Сайт |імя = «Нехта» |лагатып = |здымак экрана = |подпіс = |url = [https://nexta.news/ nexta.news] |слоган = [[Жыве Беларусь!]] |alexa = {{Падзенне}}[https://www.alexa.com/siteinfo/nexta.news 3 729 389] |камерцыйны = не |тып = [[СМІ]] |рэгістрацыя = няма |мовы = [[Руская мова|руская]] |уладальнік = [[Сцяпан Аляксандравіч Пуціла|Сцяпан Пуціла]] |аўтар = Сцяпан Пуціла |адкрыты = {{Дата пачатку|4|10|2015|1}}<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Інфармацыя пра канал «Нехта»|спасылка=https://www.youtube.com/c/nexta_tv/about|выдавец=«[[Youtube]]»|мова=ru|дата публікацыі=4 кастрычніка 2015|дата доступу=29 мая 2021}}</ref> |чысты прыбытак = няма |бягучы статус = дзеючы }} '''NEXTA''' — дэцэнтралізаваны беларускі сродак масавай інфармацыі. Агульная лічба падпісантаў ва ўсіх сацсетках — каля двух мільёнаў, з якіх 587 тыс. на [[YouTube]] і 1542 тыс. у [[Telegram]]-каналах. Заснавальнік — [[Сцяпан Аляксандравіч Пуціла|Сцяпан Пуціла]]. Telegram-канал NEXTA з’яўляецца найбольш папулярным у [[Беларусь|Беларусі]]<ref>[https://by.tgstat.com/ Telegram-каналы Беларусь]</ref>. == Гісторыя == У кастрычніку [[2015]] года сямнаццацігадовы Сцяпан Пуціла стварыў канал NEXTA на [[YouTube]]. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»<ref>[https://www.youtube.com/channel/UCY_q9S5SOsIRZNUVrmHB1JQ/about Пра канал NEXTA на YouTube]</ref>. Найбольш папулярнае відэа — «''Их ждёт смертная казнь''» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаў<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=Vr7cGVAF0bc Их ждёт смертная казнь]</ref>. Першае відэа — песня «''Выбора нет''», прымеркаваная да [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015)|прэзідэнцкіх выбараў]] з заклікам да іх байкоту<ref>[https://www.svaboda.org/a/27290764.html Нам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту], [[Радыё Свабода]]</ref>. [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Спецслужбы]] амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся<ref name="tut">[https://42.tut.by/638658 «Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200815195333/https://42.tut.by/638658 |date=15 жніўня 2020 }}</ref>. З восені [[2018]] года актыўна вядзецца канал у [[Telegram]]<ref name="kyky">[https://kyky.org/hero/90-lyudey-hotyat-ostatsya-anonimami-vse-boyatsya-no-mnogie-dazhe-ne-znayut-chego-bolshoe-intervyu-s-sozdatelem-telegram-kanala-nexta «90 % людей хотят остаться анонимами. Все боятся, но многие даже не знают, чего». Большое интервью с создателем Telegram-канала NEXTA], 22 мая 2019</ref>. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіны<ref>[https://t.me/nexta_lite NEXTA Lite]</ref>. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з [[МУС Беларусі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29832102.html Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі]</ref>. Былы міністр унутраных спраў [[Ігар Шуневіч]] перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTA<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=231928 На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі], [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]</ref>, аднак блогер гэтую заяву абвергнуў<ref>[https://belsat.eu/news/shunevich-skazau-shto-vylichyu-krynitsy-utsechki-sluzhbovaj-infarmatsyi-mus-nexta-geta-znyapraudzhvae/ Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае], [[Белсат]]</ref>. На Telegram-канале амаль адсутнічая якая-колечы рэклама. У ліпені [[2019]] NEXTA ўпершыню апублікаваў рэкламны пост, аднак ужо праз некалькі хвілін выдаліў «па патрабаванні заказчыка». Блогер мяркуе, што беларускi офiс букмекерскай канторы зняў рэкламу пад ціскам [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|спецслужбаў]], каб прадухіліць любыя спробы далейшага фінансавання ягонага праекту з боку беларускіх кампаній<ref>[https://euroradio.fm/nexta-upershynyu-apublikavau-reklamu-praz-5-hvilin-vydaliu-shto-zdarylasya Nexta ўпершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?], [[Еўрарадыё]]</ref>. Увосень [[2018]] канал NEXTA на YouTube апынуўся пад пагрозай закрыцця з-за скаргаў з боку [[Белтэлерадыёкампанія|Белтэлерадыёкампаніі]] на парушэнне аўтарскіх правоў. Паводле блогера, спачатку яго хацелі забаніць за таварны знак, а пасля тэлеканалы [[Беларусь 1|Беларусь-1]], [[Агульнанацыянальнае тэлебачанне|АНТ]], [[СТБ]] «ад імя фэйкавай асобы пачалі дасылаць скаргі за нібыта незаконна выкарыстаны кантэнт і парушэнне аўтарскіх правоў»<ref>[https://belsat.eu/news/bt-hocha-znishchyts-nexta-paslya-strajkau-suprats-belsatu-dzyarzhkanal-damagaetstsa-vydalennya-youtube-kanalu-blogera/ БТ хоча знішчыць NEXTA. Пасля страйкаў супраць «Белсату» дзяржканал дамагаецца выдалення youtube-каналу блогера], Белсат</ref>. Пасля гэтага Сцяпан Пуціла вырашыў выдаляць лагатыпы дзяржаўных тэлеканалаў са сваіх відэа<ref>[https://euroradio.fm/prosta-vydalyu-lagatypy-youtube-kanal-nexta-blakuyuc-z-za-autarskih-pravou «Проста выдалю лагатыпы». Youtube-канал NEXTA блакуюць з-за скаргаў БТ], Еўрарадыё</ref>. Аўдыторыя Telegram-канала NEXTA значна ўзрасла таго, як ён першым апублікаваў навіну пра [[Гібель Яўгена Патаповіча|інспектара ДАІ, якога знайшлі застрэленым]] пад Магілёвам [[16 мая]] [[2019]] года. Акрамя «злітай» інфармацыі з праваахоўных органаў, блогер апублікаў таксама фота загінулага супрацоўніка. Літаральна за тыдзень аўдыторыя канала павялічылася з 49 тысяч да больш як 86 тысяч падпісантаў<ref name="tut"/>. Фільм блогера і журналіста «[[Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы|Лукашенко. Уголовные материалы]]», які выйшаў у кастрычніку 2019 года, за 5 дзён набраў 1 млн праглядаў на YouTube<ref>[https://belsat.eu/programs/nexta-razzlavau-lukashenku-nexta-na-belsatse/ Nexta раззлаваў Лукашэнку. NEXTA на «Белсаце»], [[Белсат]]</ref>, затым колькасць дасягнула 3,4 млн праглядаў. З 9 па 16 жніўня 2020 года Telegram-канал NEXTA Live павялічыў сваю аўдыторыю з 427 тыс. чалавек да 2 млн 165 тыс. чалавек, тым самым стаўшы адным з самых папулярных Telegram-каналаў у свеце<ref>https://by.tgstat.com/en/channel/@nexta_live</ref>. 8 сакавіка 2021 года адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Залатое дно» пра Аляксандра Лукашэнку і яго багацці. Фільм папулярнага блогера і яго каманды сабраў больш за 6 млн праглядаў да 21 сакавіка<ref>[https://svabod1.azureedge.net/a/31162121.html Радыё Свабода]</ref>. == Цэнзура == 20 кастрычніка 2020 года {{нп5|Суд Цэнтральнага раёна Мінска|суд Цэнтральнага раёна Мінска|be-tarask|Суд Цэнтральнага раёну Мінску}} ўхваліў Рашэнне аб прызнанні [[Экстрэмізм|экстрэмісцкімі]] тэлеграм-канала «NEXTA-Live» і лагатыпа (лічбавага вадзянога знаку) «NEXTA»<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Коратка|спасылка=|выданне=[[Звязда (газета)|Звязда]]|тып=газета|год=21 кастрычніка 2020|нумар=[https://zviazda.by/be/number/205-29319 205 (29319)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/21kas-1_optim_0.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>. Справу разгледзелі па заяве [[Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй|Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй]] МУС Беларусі. Рэспубліканская экспертная камісія ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў праявы экстрэмізму (РЭКАІППНППЭ) выдала заключэнне аб размяшчэнні 9—11 жніўня 2020 года ў [[тэлеграм]]-канале «NEXTA-Live» відэаролікаў з заклікамі да «[[Пратэсты ў Беларусі (2020)|масавых беспарадкаў]]». [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]] атрымала даручэнне ўключыць гэты тэлеграм-канал у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Канал «Нехта Лайв» і лагатып «Нехта» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20201020/1603195997-kanal-nexta-live-i-lagatyp-nexta-pryznanyya-ekstremisckimi-materyyalami|выдавец=Газета «[[Звязда (газета)|Звязда]]»|дата публікацыі=20 кастрычніка 2020|дата доступу=29 мая 2021}}</ref>. 16 лістапада 2020 года ў [[Міністэрства замежных спраў Беларусі|Міністэрстве замежных спраў Беларусі]] часоваму [[Павераны ў справах|паверанаму ў справах]] Польшчы Марціну Вайцяхоўскаму перадалі ноту з копіяй запытаў [[Генеральная пракуратура Беларусі|Генеральнай пракуратуры Беларусі]] аб выдачы [[Сцяпан Пуціла|Сцяпана Пуцілы]] і [[Раман Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]]. У гэтых нотах да [[Генеральная пракуратура Польшчы|Генеральнай пракуратуры]] і [[Міністэрства юстыцыі Польшчы]] іх вінавацілі ў стварэнні тэлеграм-каналаў «NEXTA» і «NEXTA-Live»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Аб сустрэчы з Часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі|спасылка=https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/aa8a6db88bc9b955.html|выдавец=[[Міністэрства замежных спраў Беларусі]]|дата публікацыі=16 лістапада 2020|дата доступу=29 мая 2021}}</ref>. 19 лістапада 2020 года [[КДБ Беларусі]] уключыў заснавальніка праекта «NEXTA» Сцяпана Пуцілу і былога галоўнага рэдактара тэлеграм-каналаў Рамана Пратасевіча ў спіс асоб, датычных да [[тэрарызм]]у<ref>{{Cite web|title=КДБ Беларусі ўключыў заснавальнікаў тэлеграм-канала НЕХТА у спіс тэрарыстаў|url=https://www.ukrinform.ua/rubric-world/3139269-kdb-bilorusi-vnis-zasnovnikiv-telegramkanalu-nexta-do-pereliku-teroristiv.html|website=Украінская праўда|accessdate=2021-03-09|language=uk}}</ref>. 23 мая 2021 года ў [[Нацыянальны аэрапорт Мінск|Нацыянальным аэрапорце «Мінск»]] [[Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978|незапланавана прызямліўся самалёт]] польскай кампаніі «[[Buzz (Ryanair)|Buzz]]» (даччыная кампанія «[[Ryanair]]»), які ішоў па маршруце [[Афіны]] — [[Вільнюс]] і на борце якога быў [[Раман Пратасевіч]]. Пасадка адбылася з-за таго, што [[самалёт]] атрымаў паведамленне пра міну, якая аказалася ілжывай. Для суправаджэння і пасадкі самалёта па ўказе прэзідэнта [[Беларусь|Беларусі]]<ref>{{Cite web|title=Германія прапанавала ўключыць Лукашэнку ў санкцыйны спіс ЕС|url=http://www.pravda.com.ua/news/2020/10/12/7269626/|website=Украінская праўда|accessdate=2020-10-17|language=uk}}</ref>[[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Лукашэнкі]] ў неба быў узняты знішчальнік [[Міг-29]]. Пасля пасадкі самалёта «Ryanair» [[сілавікі]] {{нп5|Рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі|be-tarask|Рэжым Лукашэнкі}} затрымалі і арыштавалі [[Раман Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]], якому ў Беларусі можа пагражаць смяротнае пакаранне<ref>[https://www.pravda.com.ua/news/2021/05/23/7294543/ Сілы бяспекі знялі заснавальніка NEXTA з самалёта, які прызямліўся ў Мінску, і затрымалі яго] 23.05.2021</ref><ref>[https://ua.interfax.com.ua/news/general/745853.html Улады Беларусі пагражаюць збіць самалёт Ryanair, паведамляе прадстаўнік апазіцыі] 23.05.2021</ref><ref>[https://ua.interfax.com.ua/news/general/745858.html Беларускія службы дазволілі самалёту ляцець у Вільнюс з пасажырамі пасля пяці гадзін знаходжання ў Мінску] 23.05.2021</ref>. У прыканцы кастрычніка 2021 года [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|МУС]] прызнала інтэрнэт-рэсурсы «NEXTA» экстрэмісцкім фарміраваннем<ref>{{cite web|url=https://novychas.online/hramadstva/mus-pryznala-internet-resursy-n-xta-ekstremiscki|title=МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «N*XTA» экстрэмісцкім фарміраваннем|work=[[Новы Час (газета)|Новы Час]]|date=2021-10-29|accessdate=2022-01-13}}</ref>. За стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім ў Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць<ref>{{cite web|title=БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова|url=https://baj.by/be/content/bazh-patrabuem-spynic-praktyku-vykarystannya-antyekstremisckaga-zakanadaustva-dlya|website=[[Беларуская асацыяцыя журналістаў]]|date=2021-11-17|accessdate=2021-12-22}}</ref>.⏎ ⏎ {{Зноскі|2}} == Спасылкі == * [http://mininform.gov.by/documents/respublikanskiy-spisok-ekstremistskikh-materialov/ Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў] (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь) {{вонкавыя спасылкі}} {{Палітычны крызіс у Беларусі}} [[Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі]] [[Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі]]⏎ [[Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ]] [[Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=4007608.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|