Difference between revisions 4002205 and 4080471 on bewiki

{{Арганізацыя
|назва           = «Прэс-клуб Беларусь»
|выява           = Press-kljub Belarus.jpg
|рамка выявы     = 
|памер выявы     = 
|альтэрнатыўны тэкст выявы = 
|подпіс выявы    = 
|карта           = 
|памер карты     = 
|альтэрнатыўны тэкст карты = 
|подпіс карты    = 
|карта 2         = 
|абрэвіятура     = ПКБ
|дэвіз           = Прастора для прафесійнага росту медыясупольнасці
|папярэднік      = 
|дата ўтварэння  = {{Дата пачатку|29|7|2011|1}}
|дата спынення існавання = {{Дата пачатку|22|7|2021|1}}
|тып             = культурна-асветніцкая
|юрыдычны статус = [[установа]]
|мэта            = забеспячэнне [[свабода слова|свабоды слова]]
|штабкватэра     = [[Вуліца Кісялёва (Мінск)|вул. Кісялёва]], д. 12
|месцазнаходжанне = [[Мінск]]
|каардынаты      = 
|дзейнічае ў рэгіёнах = 
|членства        = 
|афіцыйныя мовы  = беларуская
|пасада кіраўніка = 
|імя кіраўніка   = 
|пасада кіраўніка 2 = 
|імя кіраўніка 2 = 
|пасада кіраўніка 3 = 
|імя кіраўніка 3 = 
|пасада кіраўніка 4 = 
|імя кіраўніка 4 = 
|асноўныя асобы  = 
|кіроўны орган   = 
|матчыная кампанія = [[Міжнароднае аб’яднанне прэс-клубаў]] (Польшча)
|звязаныя кампаніі = «{{нп5|Press Club Polska|Press Club Polska|pl|Press Club Polska}}», [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]]
|бюджэт          = 
|колькасць супрацоўнікаў = 
|колькасць валанцёраў = 
|сайт            = [https://press-club.by/ press-club.by]
|заўвагі         = 
}}
«'''Press Club Belarus'''» («Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб») — культурна-асветніцкая ўстанова, галоўнай мэтай якой з’яўляецца развіццё медыясупольнасці, першапачаткова створаная ў [[Варшава|Варшаве]] вядомымі беларускімі журналістамі<ref name="FOJO">{{Cite web|date=2021-04-20|title=Press Club Belarus: from Media Hub to Political Prisoners and Propaganda Busters|url=https://fojo.se/ourstory/2020/attack-on-democracy/press-club-belarus-from-media-hub-to-political-prisoners-and-propaganda-busters/|url-status=live|work=Інстытут дадатковай адукацыі журналістаў (FOJO)|accessdate=2021-04-28|website=fojo.se|publisher={{нп3|Універсітэт Лінея|Універсітэт Лінея|sv|Linnéuniversitetet}}|language=en|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210428175140/https://fojo.se/ourstory/2020/attack-on-democracy/press-club-belarus-from-media-hub-to-political-prisoners-and-propaganda-busters/|archivedate=2021-04-28}}</ref>. 

== Місія ==
* Захаваць прафесію журналіста ва ўмовах падзення яе аўтарытэта і эканамічнай прывабнасці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі.
* Стымуляваць фармаванне канкурэнтнага медыярынку.
* Насычаць даверам дыскусію розных аўтараў на рынку напярэдадні і падчас пераўтварэнняў<ref>https://web.archive.org/web/20200702180718/https://press-club.by/about</ref>.

== Гісторыя ==
Працуе на платформе і пры падтрымцы «{{нп3|Press Club Polska|Press Club Polska|pl|Press Club Polska}}». Паводле правіл сеткі міжнародных клубаў, ён можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода слова<ref>[https://web.archive.org/web/20160305011224/http://www.belaruspartisan.org/politic/185637/ В Варшаве официально начал работу Пресс-Клуб Беларусь]</ref>. З кастрычніка 2014 года рэгулярна праводзіць сустрэчы ў [[Мінск]]у<ref>https://web.archive.org/web/20150401222327/http://press-club.by/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d1%81/</ref>. З’яўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпламатамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі<ref>[http://solidarityby.eu/by/p/pres-klubu_belarus_adzin_god_chargovaya_sustrecha_belaruskih_jurnalis Прэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве]{{Недаступная спасылка|date=January 2021|bot=InternetArchiveBot|fix-attempted=yes}}</ref>.

Сярод заснавальнікаў клуба [[Юлія Вітальеўна Слуцкая|Юлія Слуцкая]], Зміцер Новікаў, Аляксандр Старыкевіч, [[Алесь Ліпай]], [[Аляксандр Леанідавіч Уліцёнак|Аляксандр Уліцёнак]], [[Аляксей Дзікавіцкі]], [[Пётр Паўлавіч Марцаў|Пётр Марцаў]]. Мэта праекта — дапамагчы беларускім журналістам і іншым медыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і [[Свабода слова ў Беларусі|свабоды слова]] ў [[Сродкі масавай інфармацыі|СМІ]]<ref>[http://naviny.by/rubrics/politic/2011/06/30/ic_news_112_371208/ В Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь»] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20120122125721/http://www.naviny.by/rubrics/politic/2011/06/30/ic_news_112_371208/ |date=22 студзеня 2012 }} [[naviny.by]]</ref>. Падчас Генеральнай асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 года, «Press Club Belarus» быў прыняты ў {{нп3|Міжнародная асацыяцыя прэс-клубаў|Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў|en|International Association of Press Clubs}}, дзе атрымаў статус назіральніка<ref>[http://belarusinfocus.info/by/p/5918pres-klub_belarus_prynyaty_y_mijnarodnuyu_asatsyyatsyyu_pres-klubay Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў] belarusinfocus.info</ref>.

У канцы 2015 года культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» афіцыйна запрацавала ў Мінску. З лекцыямі і трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, даследчыкі медыя. «Press Club Belarus» таксама запусціў праекты: «MediaIQ» для фіксавання выканання беларускімі медыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клуба» — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты і медыяменеджары могуць атрымаць новыя веды і кампетэнцыі<ref name="FOJO" />.

== Рэпрэсіі 2020—2021 ==
Напрыканцы 2020 года мінская сядзіба «Press Club Belarus» была абшукана, а шэраг актывістаў клуба былі затрыманы па абвінавачваннях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік [[Юлія Вітальеўна Слуцкая|Юлія Слуцкая]], праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар [[Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі|Сяргей Альшэўскі]] і аператар Пётр Слуцкі<ref>[https://news.tut.by/society/713401.html Основательнице Пресс-клуба и трем сотрудникам предъявили обвинение. Они остаются под стражей] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210429043645/https://news.tut.by/society/713401.html |date=29 красавіка 2021 }} [[TUT.BY]]</ref>. Па словах следчага, справа аб нясплаце падаткаў датычыцца «праекта грамадскага тэлебачання», якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных медыя. Юлія Слуцкая ўпэўнена, што прычынай затрымання і крымінальнай справы стала прафесійная дзейнасць<ref>«[https://news.tut.by/society/713944.html?utm_source=news.tut.by&utm_medium=news-bottom-block&utm_campaign=relevant_news От следователя узнала, что дела касается проекта общественного ТВ. Юлия Слуцкая остается в СИЗО»]. [[TUT.BY]]</ref>. 13 студзеня 2021 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый ([[праваабарончы цэнтр «Вясна»]], [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]], [[Беларускі ПЭН-цэнтр]] ды інш.) арыштаваныя супрацоўнікі «Press Club Belarus», а таксама [[Ксенія Луцкіна]], экс-супрацоўніца [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь|Белтэлерадыёкампаніі]], звязаная з медыяпраектам, былі прызнаны [[Палітычныя зняволеныя|палітычнымі зняволенымі]]<ref>{{Cite web|date=2021-01-14|title=Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі|url=http://spring96.org/be/news/101297|url-status=live|archiveurl=https://archive.ph/KWOJ0|archivedate=2021-04-10|accessdate=2021-04-10|website=|publisher=[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]|language=}}</ref>.

Нягледзячы на рэпрэсіі, «Press Club Belarus» прадоўжыў працу<ref>{{Cite journal|last=Пульша|first=Сяргей|date=2021-07-23|title=З рагаткі па хмарачосе|journal=[[Новы Час (газета)|Новы Час]]|language=|issue=28 (736)|pages=4|quote=... усе “разгромленыя” СМІ ў цэлым перабудаваліся і працуюць як раней. Працуе TUT.BY, працуе “Еўрарадыё”, працуе “Наша Ніва”. Якасць кантэнту не змянілася ў цэлым, рэгулярнасць выхаду – таксама. “Разгромлены” Прэс-клуб праводзіць анлайн-канферэнцыю, дзе прадстаўнікі ўсіх вышэйпералічаных “разгромленых” медыя абмяркоўваюць тое, што адбываецца.}}</ref>. 22 ліпеня 2021 года ў ходзе [[Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)|пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі]] стала вядома, што [[Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт|Мінгарвыканкам]] ліквідаваў «Press Club Belarus»<ref>{{Cite web|title=У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня|url=http://spring96.org/be/news/104416|url-status=live|accessdate=2021-07-23|website=|publisher=[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]|language=}}</ref><ref name="dissolve" />. [[Камітэт абароны журналістаў]] засудзіў рэпрэсіі ў дачыненні да «Press Club Belarus»<ref name="dissolve">{{Cite web|date=2021-07-27|title=Belarus authorities dissolve Belarus Press Club|url=https://cpj.org/2021/07/belarus-authorities-dissolve-belarus-press-club/|url-status=live|archiveurl=https://archive.ph/9dFcn|archivedate=2021-07-28|accessdate=2021-07-28|website=|publisher=[[Камітэт абароны журналістаў]]|language=en}}</ref>.

19 жніўня 2021 года Слуцкая і супрацоўнікі прэс-клуба выйшлі на волю паводле памілавання<ref>[https://www.facebook.com/pressclubbelarus/posts/4021659937946141 facebook.com/pressclubbelarus]</ref>. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэнне на імя [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Палову сумы сплацілі родныя Слуцкай, прадаўшы нерухомасць, другая часта была сплачаная з рахунку «Press Club Belarus»<ref name=":0">{{cite web|url=https://svaboda.org/a/31420621.html|dead-url=no|language=|title=Юлія Слуцкая — пра фармулёўку памілаваньня, справу Луцкінай і камэру «Шанхай» з пацукамі|publisher=[[Беларуская служба Радыё «Свабода»]]|date=2021-08-20|accessdate=2021-09-11|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210821025843/https://www.svaboda.org/a/31420621.html|archivedate=2021-08-21}}</ref>. Апошні памілаваў чатырох палітвязняў да суда<ref>{{cite web|url=https://www.svaboda.org/a/31421564.html|dead-url=no|language=be|title=Першыя памілаваньні і незвычайны спосаб уцёкаў зь Беларусі. ВІДЭА|publisher=[[Беларуская служба Радыё «Свабода»]]|date=2021-08-21|accessdate=2021-09-11|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210821183315/https://www.svaboda.org/a/31421564.html|archivedate=2021-08-21}}</ref>; [[Ксенія Луцкіна]] нічога не пісала і застаецца пад арыштам<ref name=":0" />.

== Узнагароды ==
* «{{нп3|Героі свабоды сусветнай прэсы|Героі свабоды сусветнай прэсы|en|International Press Institute World Press Freedom Heroes}}» (Юлія Слуцкая) (2021)<ref>{{Cite web|last=Report|first=Star Digital|date=2021-09-07|title=Belarus’s Yuliya Slutskaya named World Press Freedom Hero|url=https://www.thedailystar.net/world/europe/news/belaruss-yuliya-slutskaya-named-world-press-freedom-hero-2170686|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210908093945/https://www.thedailystar.net/world/europe/news/belaruss-yuliya-slutskaya-named-world-press-freedom-hero-2170686|archivedate=2021-09-08|accessdate=2021-09-08|website=|publisher={{нп3|The Daily Star|The Daily Star|simple|The Daily Star (Bangladesh)}}|language=en}}</ref>

== Зноскі ==
{{заўвагі|2}}

== Спасылкі ==
{{вонкавыя спасылкі}}

[[Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Журналісцкія арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2011 годзе]]
[[Катэгорыя:Свабода слова]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021)]]
[[Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі]]