Difference between revisions 4002270 and 4472608 on bewiki

{{арфаграфія}}
{{Картка:Кампанія|foundation=[[Waterloo, Ontario]] (2001)|key_people=|location=[[Waterloo, Canada]]|industry=Networking Hardware and Software|homepage=|сайт={{url|sandvine.com}}}}
«'''Sandvine Incorporated'''» – [[праграмнае забеспячэнне]] па сеткавай разведцы і аднайменная кампанія, якая базуецца ў {{нп3|Ватэрлоа|Ватэрлоа|uk|Ватерлоо (Онтаріо)}}, правінцыя [[Антарыа (правінцыя)|Антарыа]], [[Канада]].[https://www.linkedin.com/company/sandvine/?originalSubdomain=ca] [https://craft.co/procera-networks/locations]

Прадукты кантролю за сеткамі «Sandvine» прызначаны для рэалізацыі шырокай сеткавай палітыкі, у тым ліку дзеля {{нп3|Цэнзура ў Інтэрнеце|цэнзуры ў Інтэрнеце|uk|Цензура в Інтернеті}}<ref name="wsj1">{{Cite web|url=https://www.wsj.com/articles/throughout-middle-east-the-web-is-being-walled-off-1531915200|date=July 18, 2018|first=Jared|last=Malsin|title=Throughout Middle East, the Web Is Being Walled Off|quote=According to Citizen Lab, an internet research group at the University of Toronto, Egypt is blocking websites with the help of devices whose digital fingerprint matches those of products sold by Sandvine, a firm based in Fremont, Calif., and Waterloo, Ontario [...] A former Sandvine engineer said the company rolled out a platform for network insights in Egypt in 2016.}}</ref>, кіравання перагрузкамі і бяспекі.<ref>[http://www.thefreelibrary.com/Adelphia+Selects+Sandvine+to+Protect+Subscribers+from+Worms+and+Spam.-a0139417017 Adelphia Selects Sandvine to Protect Subscribers from Worms and Spam. - Free Online Library] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20180922024753/https://www.thefreelibrary.com/Adelphia+Selects+Sandvine+to+Protect+Subscribers+from+Worms+and+Spam.-a0139417017 |date=22 верасня 2018 }}</ref> «Sandvine» арыентуе сваю прадукцыю на спажывецкія сеткі ўзроўню 1 і ўзроўню 2, у тым ліку кабельныя, [[DSL]] і мабільныя.<ref>[http://sedar.com/GetFile.do?lang=EN&docClass=7&issuerNo=00024246&fileName=/csfsprod/data106/filings/01560378/00000001/s%3A\svcMDA.pdf Sandvine Management's Discussion and Analysis]</ref>

== Дзейнасць ==
«Sandvine» класіфікуе больш за 95% трафіку прыкладанняў у мабільных і стацыянарных сетках паводле карыстальнікаў, прылад, тыпу сеткі, месцазнаходжання і іншых параметраў. Затым кампанія прымяняе да гэтых дадзеных у рэжыме рэальнага часу аналітыку на аснове машыннага навучання і прымае ўбудаваныя палітыкі для аптымізацыі, бяспекі і манетызацыі прылад. Гэта асабліва важна для сетак [[5G]], паколькі прыкладанні становяцца больш складанымі, дынамічнымі, і імі складаней кіраваць [https://www.sandvine.com/press-releases/sandvine-launches-industrys-first-service-innovation-and-intelligence-portfolio-for-5g-cloud-and-edge-networks] .

Паводле самой кампаніі, па стане на 2021 год «Sandvine» мела больш за 500 кліентаў па ўсім свеце, якія ахопліваюць 2,5 мільярда карыстальнікаў Інтэрнэту ў больш чым 100 краінах, у той час як яе офісы працавалі ў [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], [[Швецыя|Швецыі]], [[Канада|Канадзе]] і [[Індыя|Індыі]]<ref>[https://www.sandvine.com/hubfs/Sandvine_Redesign_2019/Downloads/2020/Datasheets/Company/Sandvine_Corporate%20Overview.pdf Sandvine Overview]</ref>.

== Гісторыя кампаніі ==
«Sandvine» была створана ў жніўні 2001 года ў {{нп3|Ватэрлоа|Ватэрлоа|uk|Ватерлоо (Онтаріо)}}, правінцыя [[Антарыа (правінцыя)|Антарыа]], [[Канада]], камандай з 30 чалавек, выхадцамі з закрытай кампаніі «Cisco PixStream». Пасяўны этап фінансавання прыцягнуў у кампанію $20 мільёнаў [[Канадскі долар|канадскіх долараў]] венчурнага капіталу. Наступны этап фінансавання ў памеры $19 мільёнаў канадскіх долараў быў завершаны ў маі 2005 года. У сакавіку 2006 года «Sandvine» завяршыла першаснае размяшчэнне акцый на лонданскай біржы «AIM». У кастрычніку 2006 года «Sandvine» завяршыла першаснае размяшчэнне акцый на Таронцкай фондавай біржы. 

Першапачатковыя продажы прадуктаў былі накіраваны на кіраванне перагрузкамі і сумленнае выкарыстанне, паколькі пастаўшчыкі паслуг змагаліся з хуткім ростам шырокапалоснага трафіку. Па меры распаўсюджвання аптычнавалаконнай сеткі і сетак [[4G]] ўсё часцей кліенты «Sandvine» сталі карыстацца варыянтамі аптымізацыі і манетызацыі прыкладанняў кампаніі. Гэта дазволіла пастаўшчыкам паслуг прадастаўляць планы выкарыстання і прыкладанняў, праграмы з нулявой стаўкай, знізіць [[махлярства]], а таксама запусціць сервісы бяспекі і бацькоўскага кантролю як спосабы атрымання новых даходаў.

У чэрвені 2007 года «Sandvine» набыла тэхналогіі «CableMatrix Technologies» для свайго прадукта «PacketCable Multimedia» на базе {{нп3|Функцыі палітыкі і правіл налічэння|функцый палітыкі і правіл налічэння|en|Policy and charging rules function}}, што павінна было дазволіць аператарам шырокапалоснага інтэрнэту павысіць узровень задаволенасці карыстальнікаў, забяспечваючы пры гэтым мультымедыя прылады і паслугі, такія як SIP-тэлефанія, патокавае [[відэа]], анлайн-гульні і відэаканферэнцыі.<ref>[http://www.haaretz.com/themarker/economy-finance/sandvine-buys-cablematrix-for-peanuts-1.223654 Sandvine buys CableMatrix for peanuts; Founder Laurence Rubin is upbeat: This is an opportunity] {{нп3|Haaretz|Haaretz|en|Haaretz}}, 21.06.07</ref>

У ліпені 2017 года акцыянеры «Sandvine» прынялі заяўку на паглынанне ў памеры $562 мільёнаў канадскіх долараў ад «PNI Acquireco Corp.», філіяла амерыканскіх кампаній «{{Нп3|Francisco Partners|Francisco Partners|en|Francisco Partners}}» і «{{нп3|Procera Networks|Procera Networks|en|Procera Networks}}». Набыццё было завершана ў верасні 2017 года, калі акцыі «Sandvine» перастала [[Лістынг (эканоміка)|каціравацца]] на Таронцкай фондавай біржы.<ref>{{Cite web|url=http://business.financialpost.com/news/fp-street/four-years-and-interest-from-four-private-equity-firms-later-sandvine-is-set-to-be-sold|title=Four years and interest from four private equity firms later, Sandvine is set to be sold|last=Critchley|first=Barry}}</ref>

Набыццё было завершана нягледзячы на асцярогі, выказаныя {{Нп3|Роберт Дайберт|Робертам Дайбертам|en|Ronald Deibert}}, дырэктарам лабараторыі «{{Нп3|Citizen Lab|Citizen Lab|en|Citizen Lab}}» у Школе глабальных пытанняў Манка пры [[Таронцкі ўніверсітэт|Таронтцкім універсітэце,]] які сцвярджаў, што паглынанне патрабуе ''«больш пільнага кантролю»'' з боку федэральнага ўрада, галоўным чынам у святле некаторых відаў дзейнасці двух партфельных кампаній.<ref>{{Cite web|url=http://business.financialpost.com/news/fp-street/will-a-closer-scrutiny-stop-the-sale-of-sandvine-corp-from-getting-over-the-line|title=Will a "closer scrutiny" stop the sale of Sandvine Corp. from getting over the line|date=2017-07-17|publisher={{нп3|Financial Post|Financial Post|en|Financial Post}}|access-date=2017-11-03|language=en}}</ref> «{{нп3|Procera Networks|Procera Networks|en|Procera Networks}}» была вядома па палеміцы вакол яе, бо тэхналогіі кампаніі нібыта выкарыстоўваліся для шпіянажу за турэцкімі грамадзянамі<ref>{{Cite web|url=https://www.forbes.com/sites/thomasbrewster/2016/10/25/procera-francisco-partners-turkey-surveillance-erdogan/#685d908975ce|title=Is An American Company's Technology Helping Turkey Spy On Its Citizens?|last=Fox-Brewster|first=Thomas|date=25 October 2016|work=[[Forbes]]|access-date=25 October 2016}}</ref>.

== Душэнне Інтэрнэту і цэнзура ==
Рэгуляванне P2P злучэнняў<ref>[http://www.wipo.int/pctdb/en/wo.jsp?wo=2003094465 (WO/2003/094465) PATH OPTIMIZER FOR PEER TO PEER NETWORKS] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20090527124421/http://www.wipo.int/pctdb/en/wo.jsp?wo=2003094465 |date=27 мая 2009 }}</ref> сканцэнтравана на «{{Нп3|Gnutella|Gnutella|uk|Gnutella}}» і выкарыстоўвае алгарытм зніжэння хуткасці пры адначасовай дастаўцы таго ж змесціва. «Sandvine» выкарыстоўвае глыбокую праверку пакетаў і падробку пакетаў, каб дазволіць сеткавай прыладзе вызначаць дэталі размовы P2P, у тым ліку запытаны хэш. Затым прылада можа вызначыць аптымальны пір для выкарыстання і замяніць яго на абраны алгарытмам P2P праз ''«[размяшчэнне] пасярэдзіне, імітуючы абодва канцы злучэння і адпраўляючы пакеты скіду кліенту і серверу»''.<ref>[https://arstechnica.com/news.ars/post/20071021-comcast-traffic-blocking-even-more-apps-groupware-clients-affected.html Comcast traffic blocking: even more apps, groupware clients affected]</ref> У сакавіку 2018 года лабараторыя «{{Нп3|Citizen Lab|Citizen Lab|en|Citizen Lab}}» апублікавала справаздачу, якая мела важкія доказы таго, што прылады аналізу пакетаў «PacketLogic» «Sandvine» маглі быць выкарыстаны для размяшчэння ўрадавых шпіёнскіх праграм у [[Турцыя|Турцыі]] і перанакіравання [[Егіпет|егіпецкіх]] карыстальнікаў [[Інтэрнэт|Інтэрнэту]] на афіліраваную рэкламу.<ref>{{Cite web|url=https://citizenlab.ca/2018/03/bad-traffic-sandvines-packetlogic-devices-deploy-government-spyware-turkey-syria/|title=BAD TRAFFIC: Sandvine's PacketLogic Devices Used to Deploy Government Spyware in Turkey and Redirect Egyptian Users to Affiliate Ads?|publisher={{Нп3|Citizen Lab|Citizen Lab|en|Citizen Lab}}|date=2018-03-09}}</ref>

Прадукты «Sandvine» выкарыстоўваліся кампаніяй «{{нп3|Comcast|Comcast|uk|Comcast}}» у [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] для абмежавання колькасці сеансаў інтэрнэт-трафіку, створанага праграмным забеспячэннем для абмену файламі ў аднарангавых сетках (тарэнты).<ref>[http://apps.fcc.gov/ecfs/document/view?id=6520169715 Comcast's compliance report to FCC on its previous network management techniques]</ref> Прадукт«Sandkrim» супраць дыскрымінацыі трафіку «Fairshare» падрабязна апісаны ў {{Нп3|RFC|RFC|uk|RFC}}. <ref>[rfc:6057 Comcast's Protocol-Agnostic Congestion Management System]</ref> Згодна з незалежным тэсціраваннем, «{{нп3|Comcast|Comcast|uk|Comcast}}» уводзіў пакеты скіду ў аднарангавыя злучэнні, што фактычна выклікала неадкладнае спыненне пэўнай абмежаванай колькасці выходных злучэнняў.<ref>[https://www.eff.org/deeplinks/2007/10/comcast-also-jamming-gnutella-and-lotus-notes eff.org article on Comcast jamming Gnutella and Lotus]</ref>

Згодна з даследаваннямі «{{Нп3|Citizen Lab|Citizen Lab|en|Citizen Lab}}», прадукты, якія прадаюцца кампаніяй «Sandvine», выкарыстоўваюцца для цэнзуры Інтэрнэту ў [[Егіпет|Егіпце]], абвінавачванне кампанія адмаўляе.<ref name="wsj1" />

== Падтрымка адключэння Інтэрнэту падчас пратэстаў у Беларусі ==
{{see also|Інтэрнэт у Беларусі|Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)}}
Падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў у Белаарусі (2020–2021)]] беларускія чыноўнікі спынілі доступ у Інтэрнэт з дапамогай тэхналогій «Sandvine».<ref>{{Cite web|title=Belarusian Officials Shut Down Internet With Technology Made by U.S. Firm|language=en||publisher={{нп3|Bloomberg|Bloomberg|uk|Bloomberg}}|language=en|url=https://www.bloomberg.com/news/articles/2020-08-28/belarusian-officials-shut-down-internet-with-technology-made-by-u-s-firm}}</ref> Пітэр Мічэк, генеральны кансультант праваабарончай групы «{{Нп3|Access Now|Access Now|en|Access Now}}», заклікаў федэральныя ўлады ЗША правесці расследаванне «Sandvine» і фірмы прыватнага капіталу «{{Нп3|Francisco Partners|Francisco Partners|en|Francisco Partners}}» і паставіў пад сумнеў эфектыўнасць камітэта па дзелавой этыцы «Sandvine». ''«Паходзіць на тое, што яе паслугі выкарыстоўваліся ў Беларусі, каб прымусіць людзей замаўчаць і схаваць {{нп3|Праблемы правоў чалавека, звязаныя з падаўленнем беларускіх пратэстаў 2020 года|грубыя парушэнні правоў чалавека|en|Human rights issues related to the suppression of the 2020 Belarusian protests}}»'', – сказаў Міцэк.<ref name="Bloomberg">{{Cite web|url=https://www.bloomberg.com/news/articles/2020-09-11/sandvine-use-to-block-belarus-internet-rankles-staff-lawmakers|title=U.S. Company Faces Backlash After Belarus Uses Its Tech to Block Internet|publisher={{нп3|Bloomberg|Bloomberg|uk|Bloomberg}}|first= Ryan|language=en|last=Gallagher}}</ref> Паводле паведамленняў СМІ, сярод супрацоўнікаў «Sandvine» узнікла трывога з нагоды ролі кампаніі ў здушэнні палітычных пратэстаў у Беларусі са жніўня 2020 года. 10 верасня 2020 года на селектарнай нарадзе з супрацоўнікамі кіраўніцтва «Sandvine», аднак, не выказвала непаразумення наконт яе ролі ў Беларусі: ''«Аляксандр Хаванг, {{Нп3|Тэхнічны дырэктар|тэхнічны дырэктар|be-x-old|Тэхнічны дырэктар}} „Sandvine“, ... сказаў, што „Sandvine“ прыйшла да высновы, што Інтэрнэт і доступ да пэўных матэрыялаў на вэб-сайтах не ўваходзіў у [[правы чалавека]]». «Мы не хочам гуляць у сусветную паліцыю»,'' – сказаў ён і дадаў: – ''«Мы лічым, што кожнай суверэннай краіне павінна быць дазволена ўсталёўваць уласную палітыку адносна дазволенага і забароненага ў гэтай краіне»''<ref name="Bloomberg" /><ref>{{Cite web|title=Accès à Internet : la Biélorussie a ordonné la coupure du réseau mobile durant les dernières manifestations|publisher=[[Le Monde]]|language=fr|url=https://www.lemonde.fr/pixels/article/2020/09/14/acces-a-internet-la-bielorussie-a-ordonne-la-coupure-du-reseau-mobile-durant-les-dernieres-manifestations_6052164_4408996.html}}</ref>.

15 верасня 2020 года «Sandvine» скасавала дамову з [[Беларусь|Беларуссю]], спасылаючыся на тое, што ўрад ''«выкарыстаў яе прадукт для парушэння правоў чалавека»''. Аднак яе абсталяванне было пакінута ў дзвюх месцах пад [[Мінск|Мінскам]], што дазваляе ўраду кантраляваць прыкладна 40% інтэрнэт-трафіку ў краіне.<ref>[[BBC]] World Service’s Newsday program (September 16, 2020).</ref>

== Зноскі ==
{{reflist}}

== Спасылкі ==
* {{official|sandvine.com}}
{{Шаблон:Палітычны крызіс у Беларусі}}
[[Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 2001 годзе]]