Difference between revisions 4002704 and 4124078 on bewiki

{{Дзяржаўны дзеяч
| беларускае імя            = Іван Уладзіміравіч Кубракоў
| партрэт                   = Ivan Kubrakov.jpg
| шырыня партрэта           = 300px
| тытул                     = [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Міністр унутраных спраў Беларусі]]
| парадак                   = 10
| сцяг                      = MUS Belarus crest.PNG
| перыядпачатак             = [[29 кастрычніка]] [[2020]]
| перыядканец               = 
| папярэднік                = [[Юрый Хаджымуратавіч Караеў]]
| пераемнік                 = 
| прэм'ер                   = [[Раман Аляксандравіч Галоўчанка|Раман Галоўчанка]]
| прэзідэнт                 = [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]]
| тытул_2                   = Начальнік [[Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама|Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама]]
| сцяг_2                    = Belarus - Minsk.tif
| перыядпачатак_2           = [[28 сакавіка]] [[2019]]
| перыядканец_2             =  [[29 кастрычніка]] [[2020]]
| пераемнік_2               = [[Міхаіл Вячаслававіч Грыб]]
| прэм'ер_2                 = [[Сяргей Мікалаевіч Румас|Сяргей Румас]] <br/> [[Раман Аляксандравіч Галоўчанка|Раман Галоўчанка]]
| прэзідэнт_2               = [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]]
| гады службы               = [[1995]] — цяперашні час
| род войскаў               = 
| званне                    = {{РБ, Генерал-лейтэнант}}[[генерал-лейтэнант]] міліцыі
| камандаваў                = УУС Віцебскага аблвыканкама <br/> [[Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама|ГУУС Мінскага гарвыканкама]] 
}}
'''Іван Уладзіміравіч Кубракоў''' (нар. {{ДН|5|5|1975}}, в. [[Маліноўка]], [[Касцюковіцкі раён]], [[Магілёўская вобласць]]) — [[генерал-лейтэнант]] міліцыі, [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь]] (з 2020).

== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Маліноўка]] Касцюковіцкага раёна ў шматдзетнай сям’і. Яго бацька Уладзімір Цімафеевіч працаваў на хлебзаводзе ў суседняй вёсцы [[Бялынкавічы]], затым быў вартаўніком і пастухом, а маці Ганна Уладзіміраўна працавала ў калгасе<ref>{{cite web|url = https://nashaniva.by/?c=ar&i=261517|title = «Не п’е ні грама»: што аднавяскоўцы расказалі пра новага міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова|first = |last = |author = Зміцер Панкавец. |authorlink = |coauthors = |date = 2010-10-29|month = |year = |work = |publisher = Наша ніва |location = |page = |pages = |at = |language = be|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 2020-11-01|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref><ref>{{cite web |url = https://news.tut.by/society/705972.html |title = «Хлопец ціхі, уважыцельны». Что говорят в родной деревне о новом главе МВД Кубракове |author = Анжелика Зайцева. |date = 2020-10-30 |publisher = Tut.by |language = ru |accessdate = 2020-11-01 |archiveurl = https://web.archive.org/web/20201104022715/https://news.tut.by/society/705972.html |archivedate = 4 лістапада 2020 |deadurl = yes }}</ref>.

Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ і [[Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь]].

{{цытата|Калі скончыў сярэднюю школу міліцыі і трэба было размяркоўвацца, мае сябры, якія ўжо працавалі да таго часу ў праваахоўных органах, раілі ісці на любую пасаду, акрамя ўчастковага. Праракалі мне бяссонныя ночы і пякельную працу. Але нікога не паслухаў. У 2001 годзе атрымаў участак у Цэнтральным РУУС і зразумеў, што гэта яшчэ складаней, чым мне распавядалі. Аднак не шкадую аб сваім выбары, бо дзякуючы гэтаму атрымаў бясцэнны досвед<ref name = "minsknews"/>.|}}

Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1995 годзе. З 2001 года працаваў участковым {{нп3|РУУС Цэнтральнага раёна (Мінск)|РУУС Цэнтральнага раёна Мінска|be-x-old|Цэнтральная РУУС (Менск)}}, потым — старшым участковым інспектарам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, які пасля ўзначаліў. Кіраваў [[Заслаўе|Заслаўскім]] аддзелам Мінскага РУУС<ref name = "minsknews">{{cite web|url = https://minsknews.by/glavoy-stolichnoy-militsii-naznachen-kubrakov-gde-on-rabotal-i-za-chto-omonovtsyi-govoryat-emu-spasibo/ |title = Главой столичной милиции назначен Кубраков. Где он работал, и за что омоновцы говорят ему спасибо |author = Игорь Гуковский. |date = 2019-03-28 |publisher = Информационный портал «Минск-новости» |language = ru |accessdate = 2020-11-01 }}</ref>.

Быў ініцыятарам вяртання ў 2012 годзе падраздзяленням міліцэйскага спецназа, якія на той час змянілі ўжо некалькі найменняў — ПМСП, СРБР — назвы «[[АМАП (Беларусь)|АМАП]]». Яго прапанову падтрымаў тагачасны міністр унутраных спраў [[Ігар Анатолевіч Шуневіч|Ігар Шуневіч]] і даручыў выпрацаваць прапановы па рэфармаванні палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і рот хуткага рэагавання з мэтай павышэння іх эфектыўнасці і функцыянальных магчымасцей. Пасля аналізу шэрагу прапаноў па ўдасканаленні формы адзення, тэхнікі, узбраення і тактычных схем было прапанавана стварыць у складзе АМАП узвод баявога прызначэння, які пры неабходнасці мог выканаць функцыі падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам да прыбыцця асноўных сіл<ref name = "minsknews"/>.

У 2015 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам ўпраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2016 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

12 мая 2017 года прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама<ref>[https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P31700164&p1 Указ Президента Республики Беларусь от 12 мая 2017 года № 164 «О назначении на должность»]</ref>.

29 чэрвеня 2018 года Івану Кубракову прысвоілі спецыяльнае званне [[генерал-маёр]]а міліцыі<ref>[https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P31800261&p1 Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2018 года № 261 «О присвоении специального звания»]</ref>.

28 сакавіка 2019 года прызначаны начальнікам [[Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама|галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама]]<ref>[https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P31900121&p1 Указ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2019 года № 1211 «Об И. В. Кубракове»]</ref>

Па словах камандзіра мінскага АМАПа [[Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба|Дзмітрыя Балабы]], Іван Кубракоў сыграў «каласальную ролю ў абароне народа» ў час [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў]] у Беларусі<ref name = "tut.by">{{cite web |url = https://news.tut.by/economics/705877.html |title = В Беларуси — новый глава МВД |date = 2020-10-29 |publisher = Tut.by |language = ru |accessdate = 2020-11-01 |archiveurl = https://web.archive.org/web/20201101075432/https://news.tut.by/economics/705877.html |archivedate = 1 лістапада 2020 |deadurl = yes }}</ref>.

29 кастрычніка 2020 года прызначаны [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь]]<ref name = "tut.by"/>. На наступны дзень [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]] прысвоіў Івану Кубракову званне [[генерал-лейтэнант]]а міліцыі<ref>{{cite web| url= https://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32000397&p1=1&p5=0 |title = Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 2020 г. № 397 «О присвоении специального звания»|date = 2020-11-03 |publisher = Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь |language = ru| accessdate = 2020-11-03}}</ref>.

== Санкцыі ЕС і іншых краін== 
31 жніўня 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у [[Латвія|Латвію]], пяцігадовая забарона на ўезд у [[Эстонія|Эстонію]] і забарона на ўезд у [[Літва|Літву]] ў сувязі з тым, што ''«сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня]] і наступнае гвалтоўнае задушэнне [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|мірных пратэстаў]]»''<ref>[https://www.svaboda.org/a/30812996.html Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС]</ref>.

2 кастрычніка 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў [[Чорны спіс Еўрасаюза|спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС]]. Згодна з рашэннем [[Еўрапейскі савет|Еўрапейскага савета]] ён адказны ''«за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіла міліцыя пасля [[Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі|прэзідэнцкіх выбараў 2020 года]], у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаванні, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»''<ref>[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/en/TXT/PDF/?uri=OJ:L:2020:319I:FULL&from=EN Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I]</ref>. 

Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі [[Канада]]<ref>{{Cite web|last=Canada|first=Global Affairs|date=2015-10-19|title=Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations|url=https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/belarus_regulations-reglements_belarus2.aspx?lang=eng|accessdate=2020-12-25|publisher={{нп3|Міністэрства міжнародных спраў Канады|Міністэрства міжнародных спраў Канады|en|Global Affairs Canada}}|lang=en|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201219051305/https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/belarus_regulations-reglements_belarus2.aspx?lang=eng|archivedate=19 снежня 2020|deadurl=yes}}</ref>, [[Вялікабрытанія]]<ref>{{Cite web|last=|first=|date=|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/946102/Belarus.pdf|url-status=live|archiveurl=|archivedate=|accessdate=2020-12-25|website=|publisher={{нп3|gov.uk|gov.uk|en|gov.uk}}|language=en}}</ref>, [[Швейцарыя]]<ref>{{Cite web|last=Shields|first=Michael|coauthors=Liffey, Kevin|date=2021-07-07|editor-last=Liffey|editor-first=Kevin|title=Swiss widen sanctions list against Belarus|url=https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707215407/https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|аўтар=Michael Shields|суаўтары=Kevin Liffey.|publisher=[[Reuters]]|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2021-07-07|title=Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)|url=https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707175409/https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|language=en}}</ref>. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся [[Албанія]], [[Ісландыя]], [[Ліхтэнштэйн]], [[Нарвегія]], [[Паўночная Македонія]], [[Чарнагорыя]] і [[Украіна]]<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus |url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2020/11/20/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-eu-on-the-alignment-of-certain-third-countries-concerning-restrictive-measures-against-belarus/ |publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2020-11-20|accessdate=2021-09-13|language=en}}</ref>.

Таксама 2 кастрычніка 2020 года Кубракоў быў уключаны у санкцыйны [[Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб|спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб]] [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]<ref>[https://sanctionssearch.ofac.treas.gov/ OFAC Sanctions List Search], {{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}</ref>.

== Узнагароды ==
* [[Ордэн «За службу Радзіме»]] III ступені;
* [[Медаль «За бездакорную службу» (Беларусь)|медаль «За бездакорную службу»]] ІІІ ступенi; 
* медаль «За бездакорную службу» ІІ ступенi (2015)<ref>[https://pravo.by/upload/docs/op/P31500122_1426885200.pdf Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2015 года № 122 «Аб узнагароджанні»]</ref>;
* медаль «За бездакорную службу» І ступенi (2016)<ref>[https://pravo.by/upload/docs/op/P31600118_1459544400.pdf Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2016 года № 118 «Аб узнагароджанні»]</ref>.

== Зноскі ==
{{reflist|2}}

== Спасылкі ==
* [https://mvd.gov.by/ru/page/kubrakov-ivan-vladimirovich Біяграфія]{{Недаступная спасылка}} на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь {{ref-ru}}
{{Вонкавыя спасылкі}}
{{Дзеючы Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь}}
{{Міністры ўнутраных спраў Беларусі}}
{{Палітычны крызіс у Беларусі}}

{{DEFAULTSORT:Кубракоў Іван Уладзіміравіч}}
[[Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь)]]
[[Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС]]