Difference between revisions 4002740 and 4038757 on bewiki{{ДД | імя = Івонка Сурвіла | выява = Pres. Ivonka Survilla.jpg | подпіс = Івонка Сурвіла, фота 2016 г. | тытул = [[Старшыня Рады БНР|Старшыня]] [[Рада БНР|Рады]] [[БНР]] у выгнанні | перыядпачатак = з [[1997]] | перыядканец = па цяп. час | прэзідэнт = | прэм'ер = | папярэднік = [[Язэп Сажыч]] | пераемнік = | дата нараджэння = | месца нараджэння = | дата смерці = | месца смерці = | нацыянальнасць = {{сцяг Беларусі-1991}} [[беларус]]ка | партыя = | муж = | дзеці = [[Паўліна Сурвіла]], Ганна Сурвіла | адукацыя = | рэлігія = | бацька = [[Уладзімір Шыманец]] | маці = Эвеліна Шыманец | подпіс = | узнагароды =Медаль Брыльянтавага юбілею каралевы Елізаветы II }} {{Цёзкі2|Сурвіла}} '''Івонка Сурвіла''', у дзявоцтве '''Шыманец''' (нар. {{ДН|11|4|1936}}, [[горад Стоўбцы|Стоўбцы]]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у эміграцыі, мовазнавец, мастак, старшыня [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. == Біяграфія == З 1944 года разам з бацькамі на [[Беларуская эміграцыя|эміграцыі]]. Жыла ў [[Данія|Даніі]], з 1948 — ва [[Францыя|Францыі]]. Вучылася ў [[Вышэйшая мастацкая школа ў Парыжы|Вышэйшай мастацкай школе]] ў [[Горад Парыж|Парыжы]]. Скончыла філалагічны факультэт [[Сарбона|Сарбоны]] (1959) Разам з мужам [[Я. Сурвіла]]м пераехала ў [[Горад Мадрыд|Мадрыд]], дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай [[Беларуская рэдакцыя Іспанскага нацыянальнага радыё|Беларускай рэдакцыі]] [[Іспанскае нацыянальнае радыё|Іспанскага нацыянальнага радыё]], а таксама выкладала [[французская мова|французскую мову]]. У 1969 годзе з сям’ёй пераехала ў [[Канада|Канаду]], дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў. Узначальвала [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва]] ў Канадзе, была старшынёй управы [[Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады|Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады]]. У 1984 годзе абраная ў склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады ({{lang-en|Canadian Ethnocultural Council}}) — арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных груп, што жывуць у Канадзе. У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала «[[Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі]]» ({{lang-en|Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Belarus}}) і была яго кіраўніком. Фонд займаўся зборам дапамогі для беларускіх шпіталёў, арганізацыяй адпачынку для дзяцей з пацярпелых ад [[Чарнобыльская аварыя|Чарнобыльскай аварыі]] раёнаў, арганізацыяй стажыровак для беларускага медперсаналу ў Канадзе. У 1997 годзе па праграме Фонду ў Канаду на летні адпачынак прыехала 600 беларускіх дзяцей<ref>[http://www.radabnr.org/starsynia/ radabnr.org]</ref>. З 1997 года старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]]. У кнізе «Дарога» (2018) Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцця і адказвае на пытанні з нагоды 100-годздзя абвяшчэння БНР. Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках як жывапісец. Дачка — [[Паўліна Сурвіла]] — этнамузыколаг і мастачка. == Выбраная бібляграфія == * Дарога. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) 2-е выд,. дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — 174 с.: іл. ISBN 978-0-929849-87-4 {{зноскі}} == Літаратура == * {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}} == Спасылкі == * [http://www.radabnr.org/indexen.html Афіцыйны сайт Рады БНР] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20120704083750/http://www.radabnr.org/indexen.html |date=4 ліпеня 2012 }} * [https://www.svaboda.org/a/29103754.html Нарадзілася ў Стоўпцах… — svaboda.org] * [http://archive.svaboda.org/forum/forum.aspx?ForumID=31&y=2006 Івонка Сурвіла адказвае на пытанні на форуме радыё «Свабода»] * [http://euroradio.fm/ivonka-survila-atrymala-medal-karalevy-elizabet-ii Івонка Сурвіла атрымала медаль каралевы Елізаветы ІІ] {{Старшыні Рады БНР}} {{Бібліяінфармацыя}} {{DEFAULTSORT:Сурвіла Івонка}} [[Катэгорыя:Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] [[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]] [[Катэгорыя:Мастакі Канады]] [[Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі]] [[Катэгорыя:Члены Згуртавання беларусаў Канады]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=4038757.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|