Difference between revisions 4002756 and 4064728 on bewiki

{{Асоба
| імя = Ігар Аляксандравіч Лосік
| выява =
| апісанне выявы = Ігар Лосік у Нью-Ёрку, 2016
| грамадзянства = Беларусь
| жонка = Дар’я Ласякова
| дзеці = дачка Паўліна
}}
'''Ігар Аляксандравіч Лосік''' (нар. 20 мая 1992; Баранавічы) — беларускі блогер, адміністратар папулярных каналаў у [[Twitter]] і [[Telegram]] «Беларусь головного мозга», [[Палітычныя зняволеныя|палітычны зняволены]].

== Біяграфія ==
Нарадзіўся 20 мая 1992 года ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. У 2009 скончыў баранавічскую сярэднюю школу № 16. У 2015 скончыў [[Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт]] па спецыяльнасці «філалогія і выкладанне замежнай мовы». У 2015—2016 гадах атрымліваў журналісцкую стыпендыю імя [[Вацлаў Гавел|Вацлава Гавела]]<ref>[https://baj.by/be/content/pryyom-zayavak-na-zhurnalisckuyu-stypendyyu-imya-vaclava-gaula-da-11-zhniunya Прыём заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла (да 11 жніўня)] [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]]</ref>. Па спецыяльнасці не працаваў — яму выдадзены свабодны дыплом, бо ў БДУ не знайшлі працоўнае месца па месцы жыхарства. 

=== Кар’ера блогера ===
У 2011 годзе Ігар Лосік стаў адным з адміністратараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=162308&lang=ru «Один из героев года — блогер Игорь Лосик @belamova»]. ''[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]''</ref>. Менавіта ён прапанаваў ідэю мірных маўклівых [[Пратэсты ў Беларусі (2011)|пратэстаў]]. Пасля першых паспяховых акцый пратэсту Ігарам зацікавіліся супрацоўнікі [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|КДБ]], і Ігар спыніў свой удзел у праекце<ref>[https://news.tut.by/society/251240.html «Акция молчаливого протеста прошла в Беларуси. Хлопки были, задержаний не было»] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210210051631/https://news.tut.by/society/251240.html |date=10 лютага 2021 }}. ''[[TUT.BY]]''</ref>.

З лютага 2013 вёў Твітэр-акаўнт «РБ головного мозга». З кастрычніка 2014 публікаваў артыкулы ў [[Беларуская служба Радыё «Свабода»|Радыё «Свабода»]] ў якасці спецыяліста па [[Сацыяльная сетка|сацыяльных сетках]]. З 15 мая 2016 пачаў весці канал «Беларусь головного мозга» ў тэлеграме.

=== Крымінальны пераслед ===
25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах затрымалі Ігара Лосіка. Падчас ператрусу ў яго кватэры канфіскаваны ноўтбук, камп’ютар і тэлефон<ref>[https://baj.by/ru/content/u-administratora-telegramm-kanala-rb-golovnogo-mozga-igorya-losika-obysk У администратора Телеграмм-канала «РБ головного мозга» Игоря Лосика — обыск.] Белорусская ассоциация журналистов.</ref><ref>[https://meduza.io/news/2020/06/25/odnogo-iz-administratorov-telegram-kanala-belarus-golovnogo-mozga-zaderzhali-posle-obyska На администратора телеграм-канала «Беларусь головного мозга» завели дело об организации массовых беспорядков.] [[Meduza]].</ref>. На блогера заведзена крымінальная справа па 342 артыкулу УК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончыя арганізацыі [[Праваабарончы цэнтр «Вясна»|«Вясна»]] і [[Amnesty International|«Amniesty International»]] прызналі Ігара [[Палітычныя зняволеныя|палітычным зняволеным]]<ref>[http://spring96.org/ru/news/97936 Правозащитники признали Игоря Лосика политзаключенным.] [[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]. </ref><ref>[https://www.amnesty.org/download/Documents/EUR4926202020ENGLISH.pdf BELARUS: GROWING CRACKDOWN ON HUMAN RIGHTS AHEAD OF PRESIDENTIAL ELECTION] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200822110544/https://www.amnesty.org/download/Documents/EUR4926202020ENGLISH.pdf |date=22 жніўня 2020 }}</ref>. 9 ліпеня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў [[Мануэль Сарацын]], дэпутат [[Бундэстаг|Бундестагу]]<ref>{{Cite web|title=#WeStandBYyou|language=en|publisher=Libereco – Partnership for Human Rights|work=|date=2020-07-09|accessdate=2021-09-09|url=https://www.lphr.org/en/westandbyyou/|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210721004135/https://www.lphr.org/en/westandbyyou/|archivedate=2021-07-21|url-status=live}}</ref><ref>{{Cite web|url=https://www.boell.de/de/2021/01/27/hungerstreik-beendet-solidaritaet-mit-politischen-gefangenen-belarus|title=Hungerstreik beendet: Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus!|accessdate=2021-09-09|website=|publisher={{нп3|Фонд Генрыха Бёля|Фонд Генрыха Бёля|uk|Фонд Гайнріха Белля}}|language=de|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210129130709/https://www.boell.de/de/2021/01/27/hungerstreik-beendet-solidaritaet-mit-politischen-gefangenen-belarus|archivedate=2021-01-29|url-status=live|date=2021-01-27}}</ref>.

Пасля ўтрымання ў ІЧУ Лосіка адправілі ў [[Пішчалаўскі замак|СІЗА-1]] у [[Мінск]]у, а 18 жніўня стала вядома аб пераводзе ў [[Жодзінская турма №8|жодзінскае СІЗА]].

=== Галадоўка ===
15 снежня 2020 года стала вядома, што Ігару прад’явілі новыя абвінавачванні па п. 13 ч. 2 ст. 293 УК РБ «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». У знак пратэсту Лосік аб’явіў бестэрміновую [[Галадоўка|галадоўку]]. Дар’я Лосік падтрымала мужа і таксама заявіла аб галадоўцы.

* На 6 дзень Дар’я аб’явіла аб вымушаным спыненні галадоўцы з-за ціску на сям’ю<ref>[https://naviny.online/new/20210122/1611340863-uzhe-ne-znaem-kakie-dovody-privodit-darya-losik-provedala-muzha-kotoryy-uzhe «Уже не знаем, какие доводы приводить». Дарья Лосик проведала мужа, который 39 дней голодает в тюрьме.] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210210003004/https://naviny.online/new/20210122/1611340863-uzhe-ne-znaem-kakie-dovody-privodit-darya-losik-provedala-muzha-kotoryy-uzhe |date=10 лютага 2021 }} [[naviny.by]]</ref>;
* На 36 дзень стан Ігара пагоршыўся<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=266912&lang=ru «Начались проблемы со здоровьем, скачет давление».] Игорь Лосик голодает уже 36 дней. [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]].</ref>;
* На 42 дзень Ігар спыніў галадоўку<ref>''Занько, Настасья; Ошуркевич, Татьяна.'' [[:ru:Onliner.by|Игорь Лосик прекратил голодовку. Он отказывался от еды 41 день.]] [[Onliner.by]]</ref>.

11 сакавіка 2021 года пасля новых абвінавачванняў з боку праваахоўных органаў Ігар Лосік на вачах даследчага спрабаваў парэзаць рукі і абвясціў сухую галадоўку. За адказ ад ежы яго памясцілі ў карцэр. 15 сакавіка Ігар спыніў галадоўку<ref>[https://reform.by/208907-igor-losik-prekratil-golodovku-on-v-karcere Игорь Лосик прекратил голодовку, он в карцере.] ''REFORM.by''</ref>.

=== Прысуд ===
14 снежня 2021 года І.А. Лосік быў асуджаны па [[Справа Ціханоўскага і іншых|справе Ціханоўскага]] на 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму<ref>[https://horki.info/news/19164.html Шестерых белорусов осудили на сроки от 14 до 18 лет. Вот за что horki.info]</ref>.

== Сям’я ==
Бацькі Ігара Лосіка працуюць у «[[Белтэлекам]]е».

Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй Ласяковай пазнаёміўся падчас вучобы ў 2009 годзе — па ліставанні ва «[[У Кантакце]]». Ажаніліся яшчэ студэнтамі. У 2018 годзе ў Ігара Лосіка нарадзілася дачка Паўліна<ref>[https://news.tut.by/society/711656.html «Жена политзаключенного Игоря Лосика: „Когда муж увидит дочь, будет в шоке“».] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210210160713/https://news.tut.by/society/711656.html |date=10 лютага 2021 }} [[TUT.BY]]</ref>.

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
* [https://prisoners.spring96.org/be/person/ihar-losik Старонка Ігара Лосіка на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»]

{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Лосік Ігар Аляксандравіч}}
[[Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»]]