Difference between revisions 4002952 and 4551125 on bewiki

{{тэатральны дзеяч}}
{{цёзкі2|Ясінскі}}
'''Ілья Ясі́нскі''' (нар. [[26 верасня]] [[1984]], г. [[Жодзіна]]) — беларускі акцёр.

== Біяграфія ==
Вучыўся ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] (курс [[Валерый Данілавіч Анісенка|В. Д. Анісенкі]]), скончыў у 2012 годзе [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў]] (курс [[Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук|У. А. Мішчанчука]]). З 2012 года працуе ў [[Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі|РТБД]].

Пасля затрымання 15 лістапада 2020 года ў час [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту]] быў жорстка збіты ў мікрааўтобусе, а пасля ў аўтазаку. З [[Маскоўскае РУУС|Маскоўскага РУУС]] быў пераведзены ў бальніцу, дзе яму дыягнаставалі пераломы адросткаў двух пазванкоў<ref name="">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=262497 «На каталцы вазіў супрацоўнік РУУСа». Збіты пры затрыманні акцёр фільма «Купала» з пераломам ляжыць у бальніцы]</ref>. 16 лістапада адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса», у якім Ілья Ясінскі грае ролю Біскупа, замест акцёра на сцэне стаяла пустое крэсла, голас з дынамікаў чытаў тэкст<ref name="vicmartinovich">[https://twitter.com/vicmartinovich/status/1328429467325386753 Адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса»]</ref>. Пазней на яго завялі крымінальную справу, што вымусіла яго нелегальна бегчы ў Літву<ref>[{{Cite web |url=https://telegraf.by/showbiz/kino/ya-v-litve-a-vot-granica-akter-yasinskij-snyal-na-video-kak-nelegalno-bezhal-v-litvu-iz-belarusi/ |title=«Я в Литве, а вот граница» — Актер Ясинский снял на видео, как нелегально бежал в Литву из Беларуси] |access-date=28 верасня 2021 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20211224150054/https://telegraf.by/showbiz/kino/ya-v-litve-a-vot-granica-akter-yasinskij-snyal-na-video-kak-nelegalno-bezhal-v-litvu-iz-belarusi/ |archivedate=24 снежня 2021 |deadurl=yes }}</ref>.

== Творчасць ==
=== Тэатр ===
Сярод роляў: Маскі («Пакуты ад здаровага сэнсу» [[С. Рубэ]]), Коля («Любоў людзей» [[Дз. Багаслаўскі|Дз. Багаслаўскага]]), «Мабыць?», Данілка («[[Раскіданае гняздо (п’еса)|Раскіданае гняздо]]» [[Янка Купала|Я. Купалы]]), Аўлас («[[Адвечная песня]]» Я. Купалы), Малыш («Усе мышы любяць цырк» [[Вераніка Аляксандраўна Буслаева|В. Буслаевай]]), DJ Ілля («[[Нямое каханне]]»), Разэнкранц («[[Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат]]» [[В. Понізаў|В. Понізава]]), Алесь(contracted; show full)* [http://rtbd.by/project/jasinski/ Ілля Ясінскі на сайце РТБД] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200728230547/http://rtbd.by/project/jasinski/ |date=28 ліпеня 2020 }}

{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Ясінскі Ілья}}
[[Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі]]