Difference between revisions 4003126 and 4254694 on bewiki

'''Інтэрнэт у Беларусі''' — нацыянальны сегмент сеткі [[Інтэрнэт]], сукупнасць інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) выкарыстоўваюць іерархічныя імёны нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.

9 жніўня 2020 года падчас правядзення [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў]] карыстальнікі сеткі Інтэрнэт скардзіліся на перабоі ў працы сусветнага павуціння<ref>[https://www.infox.ru/news/285/240571-lukasenko-otklucil-belorusam-pod-vybory-internet Лукашенко отключил белорусам под выборы интернет]</ref>. Улады абвінавачвалі ў нефункцыянальным стане Інтэрнэту [[DDoS-атака|DDoS-атакі]] з-за мяжы, але незалежныя тэхнічныя спецыялісты лічаць больш верагодным прымяненне дзяржавай, якая валодае манаполіяй на знешнія каналы сувязі, тэхналогіі DPI ([[Deep packet inspection]]) і / або наўмыснага шэйпінгу<ref>[https://42.tut.by/696139 Что происходит с интернетом в Беларуси — мнение технических специалистов] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200811105940/https://42.tut.by/696139 |date=11 жніўня 2020 }}</ref>. Бесперашкодны доступ у Інтэрнэт пачаў аднаўляцца раніцай 12 жніўня. У наступныя дні ўлады неаднаразова адключалі доступ у Інтэрнэт цалкам<ref>[https://officelife.media/news/19584-in-belarus-again-problems-with-the-internet-complete-shutdown-for-10-minutes/ В Беларуси снова проблемы с интернетом: полное отключение на 10 минут] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20220502085449/https://officelife.media/news/19584-in-belarus-again-problems-with-the-internet-complete-shutdown-for-10-minutes/ |date=2 мая 2022 }}</ref> або толькі для мабільных аператараў на непрацяглы час; мабільныя аператары прызналі, што доступ абмяжоўваўся па патрабаванні ўладаў<ref>[https://reform.by/158630-v-mts-takzhe-priznali-chto-otkljuchali-internet-po-trebovaniju-vlastej В МТС также признали, что отключали интернет по требованию властей]</ref>. У верасні 2020 года амерыканская кампанія «[[Sandvine]]» прызнала, што для блакавання доступу выкарыстоўвалася яе праграмнае абсталяванне, мадыфікаванае староннім кодам, усталяванае ў [[Нацыянальны цэнтр абмену трафікам|Нацыянальным цэнтры абмену трафікам]]<ref>[https://meduza.io/feature/2020/09/17/internet-v-belarusi-blokiruyut-s-pomoschyu-oborudovaniya-amerikanskoy-kompanii-sandvine Интернет в Беларуси блокируют с помощью оборудования американской компании Sandvine]</ref>.

== Гл. таксама ==
* [[Байнэт]]
* [[.by]]

{{зноскі}}

{{Еўропа паводле тэм 2|Інтэрнэт}}
{{Беларусь у тэмах}}

[[Катэгорыя:Інтэрнэт у Беларусі| ]]