Difference between revisions 4004437 and 4033390 on bewiki

{{Асоба
|імя                 = Алесь Віктаравіч Бяляцкі
|арыгінал імя        = 
|партрэт             = Alaksandr Bialacki.jpg
|памер               = 
|апісанне            = А. Бяляцкі ў [[Варшава|Варшаве]], 14.1.2011
|імя пры нараджэнні  = {{lang-ru|Алекса́ндр Ви́кторович Беля́цкий}}
|род дзейнасці       = Праваабарончая
|дата нараджэння     = 25.09.1962
|месца нараджэння    =
|грамадзянства       = 
|бацька              = Віктар Усцінавіч Бяляцкі (1928—2011)
|маці                = Ніна Аляксандраўна (1935–1994)
|жонка               = Наталля Пінчук
|дзеці               = [[сын]] Адам Аляксандравіч Бяляцкі
|узнагароды          = 
|сайт                = 
|дадаткова           = 
|commons             =
|Rodovid             =  
}}
{{Цёзкі2|Бяляцкі}}
'''Але́сь Ві́ктаравіч Бяля́цкі''' (нар. {{ДН|25|9|1962}}, г. п. [[Вяртсіля]], Сартавальскі раён, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі [[Грамадства|грамадскі]] дзеяч, праваабаронца, [[Палітычныя зняволеныя|палітвязень]] і [[вязень сумлення]]<ref>[http://udf.by/news/actual/45561-amnesty-international-priznala-belyackogo-uznikom-sovesti.html Amnesty International признала Беляцкого узником совести] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170827172813/http://udf.by/news/actual/45561-amnesty-international-priznala-belyackogo-uznikom-sovesti.html |date=27 жніўня 2017 }}</ref>.

== [[Біяграфія]] ==
Нарадзіўся ў [[Беларусы|беларускай]] [[Сям'я|сям’і]], бацька родам з [[Рагачоўскі раён|Рагачоўскага]], маці з [[Нараўлянскі раён|Нараўлянскага]] [[Раёны Беларусі|раёнаў]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. У [[1965]] [[Год|г.]] сям’я вярнулася ў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускую ССР]] на пастаяннае жыхарства ў [[Горад|г.]] [[Горад Светлагорск|Светлагорск]] (Гомельская [[Вобласць, адміністрацыйная адзінка|вобласць]]). Выпускнік сярэдняй школы № 5 г. Светлагорска.

У [[1984]] г. закончыў [[Гісторыя|гісторыка]]-[[Філалогія|філалагічны]] [[факультэт]] [[Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт|Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта]] па спецыяльнасці «[[Беларуская мова|беларуская]] і [[Руская мова|руская]] мовы і [[літаратура]]» (кваліфікацыя — [[філолаг]], выкладчык беларускай і рускай [[Мова|моў]] і літаратуры). Падчас вучобы сябраваў з будучымі вядомымі беларускімі пісьменнікамі, а тады — студэнтамі [[Анатоль Ціханавіч Сыс|Анатолем Сысом]], [[Эдуард Аляксандравіч Акулін|Эдуардам Акуліным]], [[Сяржук Сыс|Сяржуком Сысом]], [[Анатоль Казлоў|Анатолем Казловым]]. Падчас вучобы выступіў з першымі літаратуразнаўчымі артыкуламі. (Літаратура і мастацтва,1984 г.)

Працаваў [[настаўнік]]ам у [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкім раёне]] [[Гомель]]скай вобласці. Тэрміновую [[Войска|вайсковую]] службу ў 1985-86 гг. праходзіў механікам-вадзіцелем [[Браня|браніраванага]] цягача ў [[Артылерыя|артылерыйскай]] знішчальнай супрацьтанкавай батарэі пад г. [[Екацярынбург]]ам (у той час [[Свярдлоўск]]), [[Расія]].

З 1981 года браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху<ref>[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. C.16]</ref>. Быў сябрам падпольнай групы моладзі: Беларускай канспірацыйнай партыі «Незалежнасць», якая ставіла на мэце спрыяць выхаду Беларусі з СССР і ўтварэнні незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы<ref>[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.177]</ref>. Група мела статут і праграму, працавала праз легальныя нефармальныя моладзевыя аб’яднанні [[Талака, таварыства|«Талака»]], [[Таварыства Тутэйшыя|«Тутэйшыя»]], выдавала нелегальны часопіс [[“Бурачок”]] <ref>[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.180]</ref>, была ініцыятарам правядзення першых у [[Мітынг-рэквіем «Дзяды» 30 кастрычніка 1988 года|Беларусі мітынгаў]] ([[Дзяды]] ў 1987 і 1988 г.)<ref>[https://www.svaboda.org/a/24758557.html Дзяды 1987 відэа]</ref>, акцыяў пратэсту (воднае ралі супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГРЭС (1987 г.)<ref>[http://westki.info/artykuly/14639/algerd-baharevich-na-gerbe-pamezhnaga-belaruskaga-myastechka-drui-pakachvaecca 29.4.1987 у Друі стартавала воднае ралі пратэсту супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГЭС]</ref>, мітынг супраць разбурэння Верхняга гораду ў Мiнску (1988 г.)<ref>[http://vytoki.net/?photo=00003567 Абарона Верхняга гораду]</ref>, дэманстрацыя і мітынг у Курапатах (1988 г.)<ref>[https://charter97.org/ru/news/2013/6/1/70128/ Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор]</ref>.

Алесь Бяляцкі друкаваўся ў тагачасных падпольных выданнях, часопісах «Бурачок»<ref>[http://www.slounik.org/153769.html «Бурачок»]</ref> і «Вера»<ref>[http://vytoki.net/?docs=00005162 Вера]</ref>. Быў заяўляльнікам [[Мітынг-рэквіем «Дзяды» 30 кастрычніка 1988 года|мітынгаў на Дзяды ў 1987 і 1988 гг]]. З’яўляўся адным з арганізатараў [[I вальны сойм беларускіх суполак|Першага вальнага сойму беларускіх суполак]].

Падчас навучання ў [[Аспірантура|аспірантуры]] ў г. [[Мінск]]у ў [[1986]]—[[1989]] гг. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых [[літаратар]]аў [[Таварыства Тутэйшыя|«Тутэйшыя»]] (1986), потым — [[Старшыня, пасада|старшынём]] гэтай [[Грамадская арганізацыя|грамадскай арганізацыі]]<ref name=svaboda/>. Быў пад пагрозай выключэння з аспірантуры, але грамадскую дзейнасць не спыніў<ref>[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.22]</ref>. Браў удзел у паседжаннях Камэтэта-58<ref>[Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.169]</ref>, у [[1988]] г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «[[Мартыралог Беларусі]]», а таксама быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі [[БНФ Адраджэньне|«Беларускі народны фронт»]]. У [[1990]] г. выступіў адным з арганізатараў грамадскай арганізацыі «[[Беларуская каталіцкая грамада]]».

У [[1989]] г. закончыў аспірантуру [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР]]<ref name=svaboda>http://www.svaboda.org/content/article/1987336.html</ref>. У [[1989]] г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым у 1989 г. па конкурсу быў абраны калектывам музея на пасаду  дырэктара [[Літаратурны музей Максіма Багдановіча|Літаратурнага музея Максіма Багдановіча]].

Працаваў дырэктарам музея з кастрычніка 1989 г. па жнівень1998 г. Падчас працы Алеся Бяляцкага ў музеі былі адчыненыя экспазіцыі ў цэнтральным будынку музея ў г. Мінску на Траецкім прадмесці (1991 г.), у філіях музея: «Беларускай хатцы» ў г. Мінску на вул. Рабкораўская 14 (1991 г.), «Фальварак Ракуцёўшчына» ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна (1991 г.), у г. Яраслаўлі (1993 г.). У будынках музея напачатку 90-х гадоў праходзілі шматлікія культурніцкія і грамадскія мерапрыемствы, сходы дэмакратычных сілаў<ref>[http://vytoki.net/?photo=00020277 Супольнае паседжанне Сойма БНФ, Рабочага Саюзу Беларусі і Аб’яднанай Дэмакратычнай Партыі Беларусі 19 жніўня 1991 па ГКЧП]</ref>, паседжанні Управы і Сойму Беларускага народнага фронту, малітоўныя службы грэка-католікаў. У будынку музея ў 1990 г. мела юрыдычны адрас і пачынала працу рэдакцыя адной з першых дэмакратычных газетаў у Беларусі [[Свабода (1990)|«Свабода»]]. Алесь Бяляцкі прадаставіў юрыдычны адрас музея для рэгістрацыі дзесяткаў няўрадавых араганізацыяў, які ў тыя гады было цяжка знайсці, у тым ліку Праваабарончаму цэнтру «Вясна» і Цэнтру «Супольнасць»<ref name="ReferenceA">[Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2013. — С.166. — ББК 84, УДК 823.]</ref>. Запрасіў у літаратурны музей М.Багдановіча на працу маладых беларускіх пісьменнікаў [[Паліна Уладзіміраўна Качаткова|Паліну Качаткову]], [[Эдуард Аляксандравіч Акулін|Эдуарда Акуліна]], [[Сяргей Вітушка|Сяргея Вітушку]], Алеся Астраўцова.

[[Дэпутат]] Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у [[1991]]—[[1996]] гг. 20 жніўня 1991 г. разам з іншымі 29 дэпутатамі мінгарсавета, на наступны дзень пасля путчу ГКЧП, выступіў з адкрытым зваротам да жыхароў Мінска  «захоўваць вернасьць законна абраным органам улады і дамагацца ўсімі канстытуцыйнымі мэтадамі спыненьня дзейнасьці Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы»<ref>[https://www.svaboda.org/a/24304500.html Дземянцей: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?»]</ref>. 5 верасня 1991 года пасля прыняцця Мінгарсаветам рашэння аб выкарыстанні нацыянальнай сімволікі, А.Бяляцкі прынёс [[бела-чырвона-белы сцяг]] у залу паседжання дэпутатаў, затым гэты сцяг першы ў краіне быў афіцыйна вывешаны над будынкам Мінгарсавета<ref name="ReferenceA"/>.

Сакратар Управы БНФ (1996—1999), намеснік старшыні Партыі БНФ (1999—2001)<ref name="ReferenceB">[Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.35) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]</ref>.



У 1996 годзе заснаваў гарадскую мінскую арганізацыю Праваабарончы цэнтр «Вясна-96», які 15 чэрвеня 1999 года пераўтварыўся ў рэспубліканскае Грамадскае аб’яднанне Праваабарончы цэнтр «Вясна». Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 года за ўдзел у назіранні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадcкае аб’яднанне "Праваабарончы цэнтр «Вясна» было пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі. З тых часоў вядучая беларуская праваабарончая арганізацыя працуе без рэгістрацыі<ref name="Праваабарончы цэнтр «Вясна»">[http://spring96.org/be/about Праваабарончы цэнтр «Вясна»]</ref>.

Старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый (2000—2004)<ref name="ReferenceB"/>.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH) — (2007—2016)<ref name="Праваабарончы цэнтр «Вясна»"/>.

Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускiх пiсьменнiкаў]] (1995 г.)<ref>[http://lit-bel.org/by/friends/b/192.html Асабiстыя старонкi сяброу СБП]</ref> і [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтра]] (2009 г.)<ref>[https://pen-centre.by/pismenniki_u_zniavolenni.html Пісьменнікі ў зняволенні]</ref>.

4 жніўня 2011 г. быў затрыманы Дэпартаментам фінансавых расследванняў, затым арыштаваны і змешчаны ў СІЗА г. Мінску<ref>[https://www.svaboda.org/a/24287517.html Арышт Алеся Бяляцкага. Рэакцыі]</ref>.

24 лістапада [[2011]] г. быў асуджаны па ч.2. арт. 243 КК (утайванне даходаў у асабліва буйным памеры) на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці<ref>[http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/197433/ Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці]</ref>. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам [[Літва]] і [[Польшча]]. А. Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў, што грошы, якія былі атрыманы на яго рахункі ў банку, выкарыстоўваліся на праваабарончую дзейнасць. Раней у тым жа годзе беларускія ўлады скіравалі Літве запыт у справе фінансавання беларускай апазіцыі, Алеся Бяляцкага ўдалося прызнаць вінаватым у тым ліку ў выніку таго, што адказ на гэты запыт не быў добра прадуманы літоўскім бокам. Літоўскі дыпламат [[Рэнатас Юшка]] пазней пракаментаваў гэта так: «Для Літвы гэта вялікае паражэнне на міжнароднай арэне і я ўсё яшчэ адчуваю пэўнае пачуццё віны з-за Алеся. Калі я яшчэ быў адказным за каардынацыю такіх справаў, то нам удавалася прадухіляць падобныя здарэнні». Беларускія праваабаронцы, а таксама кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу, [[урад]]ы [[Краіна|краін]] [[Еўрапейскі Звяз|ЕС]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічылі А. Бяляцкага палітычным вязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу<ref>http://nashaniva.by/?c=ar&i=84130</ref>. 15 верасня 2011 г. адмысловую рэзалюцыю па справе А.Бяляцкага прыняў [[Еўрапейскі парламент]]<ref>[http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=TA&reference=P7-TA-2011-0392&language=EN European Parliament resolution of 15 September 2011 on Belarus: the arrest of human rights defender Ales Bialatski]</ref>. З патрабаваннем аб вызваленні А.Бяляцкага да беларускага ўраду звярталіся Старшыня Еўрапарламенту [[Ежы Бузек]]<ref>[https://euroradio.fm/report/starshynya-ewraparlamentu-zaklikae-vyzvalits-byalyatskaga-i-wsikh-palitvyaznyaw-76180?page=143  Старшыня Еўрапарламенту заклікае вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітвязняў]</ref>, прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі [[Кэтрын Маргарэт Эштан|Кэтрын Эштан]]<ref>[http://old.belhelcom.org/node/14462 Алесь Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй (увесь працэс)]</ref>, старшыня АБСЕ Эйман Гілмар<ref>[https://charter97.org/be/news/2012/1/26/47246/ Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага]</ref>, спецыяльны дакладчык па сітуацыі ў Беларусі Рады ААН ппа правах чалавка [[Міклаш Харасці|Міклаш Харасц]]<nowiki/>і<ref>[http://www.belaruspartisan.org/politic/238550/ Миклош Харашти призывает освободить и реабилитировать Беляцкого]</ref>.

Тэрмін зняволення адбываў у папраўчай калоніі № 2 г. у г. Бабруйску. Працаваў упакоўшчыкам у швейным цаху<ref>[http://www.sn-plus.com/socium/7241-2012-04-30-13-30-54.html АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ ПАТЭЛЕФАНАВАЎ ЖОНЦЫ]</ref>.

Неаднаразова караўся адміністрацыяй калоніі за «парушэнне правілаў паводзінаў асуджаных»<ref>[http://nashaniva.by/?c=ar&i=81730 За сем месяцаў у калоніі Бяляцкі атрымаў сем спагнанняў]</ref>, быў прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму» на падставе чаго быў пазбаўлены амністыі ў 2012 годзе<ref>[http://humanrightshouse.org/Articles/18218.html Бяляцкі атрымаў трэцяе спагнанне ў калоніі]</ref>, пазбаўляўся спатканняў з роднымі і перадачаў<ref>[http://nashaniva.by/?c=ar&i=78253 Бяляцкага пазбавілі перадачы і спаткання http://nashaniva.by/?c=ar&i=78253]</ref>.

У калоніі напісаў шмат тэкстаў на літаратуразнаўчыя тэмы, эсэ, успаміны, якія перадаваліся на волю ў лістах<ref>[http://reporter.by/Belarus/ales-byalyatsk--turme-psha-kngu-pra-represavanaga-psmennka/ Алесь Бяляцкі ў турме піша кнігу пра рэпрэсаванага пісьменніка]</ref>.

Падчас зняволення ў абарону Алеся Бяляцкага была разгорнутая беспрэцэндэнтная кампанія міжнароднай салідарнасці<ref>[http://belsat.eu/news/12844/ 100 тысяч салідарных з Алесем Бяляцкім (+ мапа салідарнасці)]</ref>.

А. Бяляцкі быў вызвалены па амністыі [[21 чэрвеня]] [[2014]] г.

4 жніўня — '''Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі'''. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага<ref>[http://by.soli-day.org/4 августа — Международный день солидарности с гражданским обществом Беларуси]</ref>.

У рамках [[Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (ліпень 2021)|пагрому грамадскіх арганізацый]] Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года<ref name="держат">{{Cite web|date=2021-07-22|title=Беларусь: Руководителей Правозащитного центра "Весна" держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их!|url=https://eurasia.amnesty.org/2021/07/22/belarus-rukovoditelej-pravozashhitnogo-czentra-vesna-derzhat-v-sizo-potrebujte-ot-vlastej-osvobodit-ih/|url-status=live|accessdate=2021-07-28|website=|publisher=[[Amnesty International]]|language=ru}}</ref>. 15 ліпеня арыштаваны па крымінальнай справе актывіст сумеснай заяваю дзевяці арганізацый, сярод якіх [[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]], [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]], [[Беларускі Хельсінкскі камітэт|Беларускі Хельсінскі камітэт]], [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускі ПЕН-цэнтр]], быў прызнаны [[Палітычныя зняволеныя|палітычным зняволеным]]<ref name="держат" /><ref>{{Cite web|date=2021-07-15|title=Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі|url=https://euroradio.fm/zatrymanyh-pravaabaroncau-i-aktyvistau-pryznali-palivyaznyami|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210715144433/https://euroradio.fm/zatrymanyh-pravaabaroncau-i-aktyvistau-pryznali-palivyaznyami|archivedate=2021-07-15|accessdate=2021-07-28|website=|publisher=[[Еўрапейскае радыё для Беларусі]]|language=be}}</ref>.

== Узнагароды і ганаровыя званні ==
* У сакавіку [[2006]] года [[Вацлаў Гавел]] уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасць<ref>http://afn.by/news/i/74799</ref>.
* Прэмія імя Пера Ангера. «Per Anger Prize». Швецыя. 2006 г<ref>[http://www.sweden4rus.nu/news/news?id=7729 Белорусская неделя в Стокгольме.]</ref>.
* Прэмія свабоды імя Андрэя Сахарава Нарвежскага Хельсінкскага камітэта. «Andrei Sakharov Freedom Award». Нарвегія. 2006 г<ref>[https://news.tut.by/society/68869.html Белорусский правозащитник А.Беляцкий выдвинут на Нобелевскую премию мира]</ref>.
* [[Выява:Flag of Genoa.svg|20 px|border|Сцяг г. Генуя]] [[Гонар|Ганаровы]] грамадзянін г. [[Генуя|Генуі]] ([[правінцыя]] [[Лігурыя]], [[Італія]]) з [[2010]] г.
* Нацыянальная прэмія ў абарону правоў чалавека. «Праваабаронца 2011 года». Беларусь. 2011 г<ref>[http://naviny.by/rubrics/politic/2011/12/13/ic_news_112_382629 В Минске вручены премии за защиту прав человека]</ref>.
* Дыплом за свабоду слова. Нарвежскі саюз пісьменнікаў. «Ytringsfrihetsprisen 2011». Нарвегія. 2012 г<ref>[http://www.forfatterforeningen.no/artikkel/ytringsfrihetsprisen-2011-ales-bjaljatski#.WZKvcjNJaUl Ytringsfrihetsprisen 2011: Ales Bjaljatski]</ref>.
* [[Выява:Flag of Paris with coat of arms.svg|20 px|Сцяг г. Парыж]] Ганаровы грамадзянін г. [[Парыж]]а з [[2012]] г<ref>[http://www.tvp.info/8648514/polska/ales-bialacki-laureatem-nagrody-lecha-walesy/ Aleś Bialacki laureatem Nagrody Lecha Wałęsy]</ref>.
* Прэмія Леха Валенсы. «Nagroda Lecha Walesy 2012» Польшча. 2012 г.
* Прэмія імя Вацлава Гавела за правы чалавека. Першы лаўрэат ад заснавання прэміі. «Vaclav Havel Human Rights Prize 2013». Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы сумесна з Бібліятэкай Вацлава Гавела і фондам Charta 77. Страсбург. 2013 г<ref>[https://charter97.org/be/news/2013/9/30/76628 Прэмія Вацлава Гавела прысуджаная Алесю Бяляцкаму]</ref>.
* [[Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча]]. Беларускі ПЭН-цэнтр. Беларусь. 2014 г<ref>[https://spring96.org/be/news/71005 Алесь Бяляцкі атрымаў літаратурную Прэмію імя Алеся Адамовіча]</ref>.
* Абаронца Грамадзянскіх Правоў Года — 2014. «Civil rights defender of the year 2014» Швецыя. 2014<ref>[http://belapan.by/archive/2014/04/02/692729/ Шведская правозащитная организация Civil Rights Defenders назвала Алеся Беляцкого Защитником гражданских прав года] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170825185355/http://belapan.by/archive/2014/04/02/692729/ |date=25 жніўня 2017 }}</ref>.
* Ганаровы грамадзянін [[Горад Сіракуза|Сіракузаў]] ([[Сіцылія]], Італія) з 2014 г<ref>[http://spring96.org/be/news/75842 Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Сіракузы]</ref>.
* Вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру пяць разоў. У 2006 і 2007 гг<ref>[https://palitviazni.info/viazen/alies-bialiacki Алесь Бяляцкі]</ref>. У 2012 годзе ізноў быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міра, але прэмія была прысуджаная Еўразвязу<ref>[http://n-europe.eu/article/2012/07/30/tsi_atrymae_ales_byalyatski_nobeleuskuyu_premiyuЦі атрымае Алесь Бяляцкі Нобелеўскую прэмію]</ref>. 2 лютага 2013 года быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міра, нарвежскім парламэнтарыем Янам Санэрам. У 2014 г. дэпутаты польскага парламента вылучылі Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру. Пад намінацыяй падпісаліся 160 польскіх дэпутатаў<ref>[http://nashaniva.by/?c=ar&i=120938 Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру]</ref>.
* [[Медаль 100 гадоў БНР]] [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] (2019)<ref>[https://www.svaboda.org/a/29838254.html Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100]</ref>.
* Прэмія {{нп3|Прэмія «За правільны лад жыцця»|«За правільны лад жыцця»|uk|Премія «За правильний спосіб життя»}} (прысуджана «[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»|Вясне]]» ды Алесю Бяляцкаму)<ref>{{cite web|url=https://www.rightlivelihoodaward.org/2020-announcement/2020-announcement-press-release-de/ |title=2020 Announcement – Press Release |work=rightlivelihoodaward.org |publisher=The Right Livelihood Foundation |date=2020-10-01 |accessdate=2020-10-01}}</ref>.

== Адлюстраванне арышту ў культуры ==
* [[Дзмітрый Плакс|Дзмітры Плакс]] 14.02.2013 г. зрабіў пастаноўку на Радыё Швецыі пра Алеся Бяляцкага<ref>[http://www.belaruspartisan.org/bel/life/219868/  Радыё Швецыі рыхтуе пастаноўку пра Алеся Бяляцкага] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170825184351/http://www.belaruspartisan.org/bel/life/219868/ |date=25 жніўня 2017 }}</ref>.
* Кніга Віктара Сазонава «Паэзія прозы» 2013 г. прысвечана Бяляцкаму Алесю. У адным з яе апавяданняў «Паштоўка палітвязня» змешчаны сюжэт пра А. Бяляцкага<ref>[http://ww.w.kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=26072 Паэзія прозы] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170825184825/http://ww.w.kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=26072 |date=25 жніўня 2017 }}</ref>.
* [[Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў|Уладзімір Сіўчыкаў]]:эсэ «Гэтае салодкае слова — свабода!» у падборцы «Начныя нататкі». Дадатак Літаратурная Беларусь № 4 (92) у газеце Новы Час. 25 красавіка 2014 / № 16 (385)<ref>[http://lit-bel.org/assets/files/litbiel_2014_4.pdf  Гэта салодкае слова — свабода!]</ref>.
* [[Уладзімір Пракопавіч Някляеў|Уладзімір Някляеў]]. Верш Рымцелі. На 50-годдзе праваабаронцы Алеся Бяляцкага<ref>[https://www.svaboda.org/a/24718802.html РЫМЦЕЛІ. Алесю Бяляцкаму]</ref>.
* [[Сяржук Сыс]] — верш «Алесю Бяляцкаму»<ref>[http://sys-s.org/2014/82 Алесю Бяляцкаму]</ref>.
* Скобла Міхась — эсэ «Ліст да Алеся Бяляцкага»<ref>[https://www.svaboda.org/a/24381350.html Ліст да Алеся Бяляцкага]</ref>.
* Мастацкі фільм «Выше неба» (рэжысёр: Дзмітры Марынін, [[Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык|Андрэй Курэйчык]], 2012 г.): у эпізодзе паказаны сюжэт з навін тэлеканала «Беларусь-1» аб затрыманні Алеся Бяляцкага (56 хвіліна)<ref>[http://kinokrad.co/280194-vyshe-neba.html «Выше неба»]</ref>.
* Дакументальны фільм «Свечка праўды Алеся Бяляцкага» (сцэнарыст [[Паліна Уладзіміраўна Качаткова|Паліна Сцепаненка]], 2011, Беларусь)<ref>[http://n-europe.eu/article/2013/0/31/ales_byalyatski_pravaabarontsa_litaraturaznautsa_chalavek Алесь Бяляцкі: праваабаронца, літаратуразнаўца, чалавек]</ref>.
* Дакументальны фільм «Вясна» (рэжысёр — Вольга Швед, 2012 г., Беларусь)<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=JL2BOk9F3o8 «Вясна», дак. фільм пра Алеся Бяляцкага.]</ref>.
* Дакументальны фільм «Нястомнае сэрца» (A Heart That Never Dies) Алеся Бяляцкага. (рэжысёр Эрлінг Борген, 2015, Нарвегія)<ref>[https://www.facebook.com/ales.bialiatski/videos/vb.757410604338043/944687615610340/?type=2&theater A Heart That Never Dies]</ref>.
* Дакументальны фільм «1050 дзён самоты» (рэжысёр Алег Дашкевіч, 2014, Беларусь)<ref>[http://belsat.eu/films/1050-dzyon-samoty/ 1050 дзён самоты]</ref>.
* Мастак Ай Вейвей. Выява Алеся Бяляцкага зробленая з дэталяў канструктара «Лега» вядомым сучасным кітайскім мастаком-дысідэнтам Ай Вейвенем. Твор прадстаўлены на выставе «След» у музеі Хішхорн у Вашынгтоне<ref>[https://moc.media/ru/1824 На экспозиции в Вашингтоне представлены изображения, сделанные из кусочков конструктора «Лего».]</ref>.
* Партрэт Алеся Бяляцкага. Мастак — Уладзімір Вішнеўскі. У кнізе «Халоднае крыло Радзімы»<ref name="Халоднае крыло Радзімы">[http://kamunikat.org/7736.html?pubid=36554 Халоднае крыло Радзімы.]</ref>

== Бібліяграфія ==
* «Літаратура і нацыя»<ref>[http://kamunikat.org/7736.html?pubid=9131 Літаратура і нацыя.]</ref>. — Мн., 1991.
* [http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=11215 «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера»]. — Мн., 2006.
* «Асьвечаныя беларушчынай»<ref>[http://kamunikat.org/7736.html?pubid=27521 Асьвечаныя беларушчынай.]</ref>. — Мн., 2013<ref>{{cite web| author =| date =2013-02-07| url =http://www.charter97.org/ru/news/2013/2/7/64996/| title =Вышла книга Беляцкого «Асьвечаныя беларушчынай» | work =Политика |publisher =Хартия'97| accessdate  = 2013-02-07| lang =|archiveurl=http://www.webcitation.org/6ENVUCZXb|archivedate=2013-02-12}}</ref>. Кніга была занесена ў спіс рэчаў, якім забаронены ўвоз у Беларусь<ref>{{cite web|author=Сяргей Макарэвіч|url=http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=67560|title=Кнігу Бяляцкага забаранілі да ўвозу ў Беларусь|lang=be|publisher=Салідарнасць|accessdate=23 снежня 2014|archiveurl=https://web.archive.org/web/20140106182854/http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=67560|archivedate=6 студзеня 2014|deadurl=yes}}</ref>.
* «Іртутнае срэбра жыцьця»<ref>[http://kamunikat.org/7736.html?pubid=30479 Іртутнае срэбра жыцьця.]</ref>. — Мн., 2014. Кніга прысвечана падзеям 2010—2011 гадоў у Беларусі, і адлюстроўвае два гады жыцця аўтара. Напісана падчас зняволення, складаецца з лістоў з успамінамі і развагамі<ref>{{cite web   |url=http://belapan.com/archive/2014/05/14/701579_701580/ |title=Вышла книга Алеся Беляцкого "Іртутнае срэбра жыцьця" |subtitle= |author= |authorlink= |coauthors= |quote= |date=2014-05-14 |format= |work= |publisher=БелаПАН |accessdate=2014-05-15 |lang= |description= |deadlink= |archiveurl=https://www.peeep.us/78670ee1 |archivedate=2014-05-15eb.archive.org/web/20140517153032/http://belapan.com/archive/2014/05/14/701579_701580/ |archivedate=17 мая 2014 |deadurl=yes }}</ref>.
* «Халоднае крыло Радзімы»<ref name="Халоднае крыло Радзімы"/>. — Вільня, 2014.
* «Бой з сабой» — Мн, 2016 г<ref>[http://kamunikat.org/7736.html?pubid=39389 Бой з сабой]</ref>.
* 20-Я Вясна. /Зборнік эсэ і ўспамінаў сяброў Праваабарончага цэнтра «Вясна»/—Мінск, 2016. — 204с. (А.Бяляцкі С.7-20; 189—203.<ref>[http://spring96.org/files/book/be/2016-20viasna-esse-be.pdf 20-Я Вясна.]</ref>)

=== Укладанні ===
* [[Анатоль Ціханавіч Сыс|Сыс,А]]. Alaiza / укл. А.Бяляцкі.— Вільня: Gudas, 2009. — 212с.
* Сыс,А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А.Бяляцкі.— Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 <nowiki>ISBN 978-985-7021-97-0</nowiki>.
* Юхнавец, Я. Сны на чужыне. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 220 с. ББК 84(4Бел)6 ІSBN 5-340-01255-7.

== Літаратура ==
* Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.240-249. ISBN 978-0-929849-42-3.
* Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных / Складальнік, рэдактар А. І. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. — 992 с. С.105-132. ISBN 978-9955-773-69-6.
* Каліноўскі,В. Справа Бяляцкага. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2012. — 364с. ISBN 978-0-929849-49-2.
* Наша вясна. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Гісторыя ў асобах. — Вільнюс: Gudas, 2012. — 216с. С.9-26.
* Тамковіч, А. Лёсы. — СПб: Невский простор, 2010. — 472 с. – С. 199-209. ББК 84 УДК 823 ISBN 978-594-7161-69-4.
* Смяротнае пакаранне ў Беларусі. — Вільня: 2015. — 300с. Прадмова А.Бяляцкага С.3-6.
* Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с. (С.134-135) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
* Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988—2009. / пад. рэд. В.Булгакава, А.Дынько. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі; Мінск: палітычная сфера, 2011. — 576 с. (С.59-60,97). ISBN 83-60456-33-Х.
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
* [http://freeales.fidh.net/ru FreeAles создание и управление сайтом — FIDH] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20130427081912/http://freeales.fidh.net/ru/ |date=27 красавіка 2013 }}
{{DEFAULTSORT:Бяляцкі Алесь}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карэліі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Палітвязні Беларусі]]
[[Катэгорыя:Члены Талакі]]
[[Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў]]
[[Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»]]
[[Катэгорыя:Дысідэнты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава]]