Difference between revisions 4038757 and 4304718 on bewiki

{{ДД
| імя                = Івонка Сурвіла
| выява              = Pres. Ivonka Survilla.jpg
| подпіс             = Івонка Сурвіла, фота 2016 г.
| тытул              = [[Старшыня Рады БНР|Старшыня]] [[Рада БНР|Рады]] [[БНР]] у выгнанні
| перыядпачатак      = з [[1997]]
| перыядканец        = па цяп. час
| прэзідэнт          = 
| прэм'ер            = 
| папярэднік         = [[Язэп Сажыч]]
| пераемнік          = 
| дата нараджэння   = 
| месца нараджэння  = 
| дата смерці       = 
| месца смерці      = 
| нацыянальнасць    = [[беларус]]ка
| партыя             = 
| муж               = 
| дзеці              = [[Паўліна Сурвіла]], Ганна Сурвіла
| адукацыя           = 
| рэлігія            = 
| бацька             = [[Уладзімір Шыманец]]
| маці               = Эвеліна Шыманец
| подпіс             = 
 | узнагароды =Медаль Брыльянтавага юбілею каралевы Елізаветы II
}}
{{Цёзкі2|Сурвіла}}
'''Івонка Сурвіла''', у дзявоцтве '''Шыманец''' (нар. {{ДН|11|4|1936}}, [[горад Стоўбцы|Стоўбцы]]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у эміграцыі, [[Мовазнаўства|мовазнавец]], мастак, старшыня [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]].

== Біяграфія ==
З 1944 года разам з бацькамі на [[Беларуская эміграцыя|эміграцыі]]. Жыла ў [[Данія|Даніі]], з 1948 — ва [[Францыя|Францыі]]. Вучылася ў [[Вышэйшая мастацкая школа ў Парыжы|Вышэйшай мастацкай школе]] ў [[Горад Парыж|Парыжы]]. Скончыла філалагічны факультэт [[Сарбона|Сарбоны]] (1959)

Разам з мужам [[Я. Сурвіла]]м пераехала ў [[Горад Мадрыд|Мадрыд]], дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай [[Беларуская рэдакцыя Іспанскага нацыянальнага радыё|Беларускай рэдакцыі]] [[Іспанскае нацыянальнае радыё|Іспанскага нацыянальнага радыё]], а таксама выкладала [[французская мова|французскую мову]].

У 1969 годзе з сям’ёй пераехала ў [[Канада|Канаду]], дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў.

Узначальвала [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва]] ў Канадзе, была старшынёй управы [[Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады|Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады]]. У 1984 годзе абраная ў склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады ({{lang-en|Canadian Ethnocultural Council}}) — арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных груп, што жывуць у Канадзе.

У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала «[[Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі]]» ({{lang-en|Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Belarus}}) і была яго кіраўніком. Фонд займаўся зборам дапамогі для беларускіх шпіталёў, арганізацыяй адпачынку для дзяцей з пацярпелых ад [[Чарнобыльская аварыя|Чарнобыльскай аварыі]] раёнаў, арганізацыяй стажыровак для беларускага медперсаналу ў Канадзе. У 1997 годзе па праграме Фонду ў Канаду на летні адпачынак прыехала 600 беларускіх дзяцей<ref>[http://www.radabnr.org/starsynia/ radabnr.org]</ref>.

З 1997 года старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]].

У кнізе «Дарога» (2018) Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцця і адказвае на пытанні з нагоды 100-годздзя абвяшчэння БНР.

Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках як жывапісец. Дачка — [[Паўліна Сурвіла]] — этнамузыколаг і мастачка.

== Выбраная бібляграфія ==
* Дарога. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) 2-е выд,. дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — 174 с.: іл. ISBN 978-0-929849-87-4

{{зноскі}}

== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10&nbsp;000}}

== Спасылкі ==
* [http://www.radabnr.org/indexen.html Афіцыйны сайт Рады БНР] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20120704083750/http://www.radabnr.org/indexen.html |date=4 ліпеня 2012 }}
* [https://www.svaboda.org/a/29103754.html Нарадзілася ў Стоўпцах… — svaboda.org]
* [http://archive.svaboda.org/forum/forum.aspx?ForumID=31&y=2006 Івонка Сурвіла адказвае на пытанні на форуме радыё «Свабода»]
* [http://euroradio.fm/ivonka-survila-atrymala-medal-karalevy-elizabet-ii Івонка Сурвіла атрымала медаль каралевы Елізаветы ІІ]

{{Старшыні Рады БНР}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Сурвіла Івонка}}
[[Катэгорыя:Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Канады]]
[[Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Члены Згуртавання беларусаў Канады]]