Difference between revisions 4044263 and 4129400 on bewiki'''Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі''' — кааліцыя апазіцыйных палітычных партый Беларусі. == Гісторыя == У лістападзе [[2004]] ў [[Літва|Літве]] прадстаўнікамі [[Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь»|Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь»]] і [[Народная кааліцыя «5+»|Народнай кааліцыі «5+»]] было падпісана пагадненне аб стварэнні Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі (АДС) і іх Палітычнай рады. [[26 мая|26]]—[[27 мая]] [[2007]] адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі. На ім была прынятая «Малая Канстытуцыя Беларусі», «Эканамічная платформа» і «Стратэгія дэмакратычных сіл Беларусі». Сустаршынямі АДС былі абраныя тагачасны лідар [[Партыя БНФ|Партыі БНФ]] [[Вінцук Вячорка]] (адказны за інфармацыйна-мабілізацыйную і міжнародную працу), лідар [[АГП|Аб’яднанай грамадзянскай партыі]] [[Анатоль Лябедзька]] (адказны за распрацоўку пазітыўнай альтэрнатывы), лідар [[Беларуская партыя аб'яднаных левых «Справядлівы свет»|Партыі камуністаў Беларускае]] [[Сяргей Калякін]] (адказны за структурнае будаўніцтва), лідар [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)]] [[Анатоль Іосіфавіч Ляўковіч|Анатоль Ляўковіч]] (адказны за выбарчыя кампаніі). У Палітычную Раду АДС увайшлі прадстаўнікі буйных партый Беларусі, грамадскага сектара, творчай інтэлігенцыі, прадпрымальнікаў. [[9 сакавіка]] [[2008]] «[[Малады Фронт]]», спасылаючыся на ідэйнае і структурнае раз’яданне суб’ектаў АДС<ref>http://mfront.net/content.php?content.894 {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20090406193100/http://mfront.net/content.php?content.894 |date=6 красавіка 2009 |title=“Малады фронт” абраў лідэраў і прыняў стратэгію дзеяньня}}</ref>, выйшаў са складу кааліцыі<ref>{{Архівавана|url=https://www.nashaniva.by/index.php?c=ar&i=15817{{Недаступная спасылкаeb.archive.org/web/20080319234223/http://nn.by/index.php?c=ar&i=15817 |date=19 сакавіка 2008|title=«Малады фронт» выйшаў з Аб'яднаных дэмакратычных сілаў}}</ref>. [[27 кастрычніка]] [[2008]] Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» заявіла пра спыненне дзеяння дамовы аб стварэнні АДС, матывуючы гэта адыходам часткі суб’ектаў АДС ад прынцыпаў фармавання кааліцыі<ref>http://www.bsdpng.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=533 {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20090406133501/http://www.bsdpng.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=533 |date=6 красавіка 2009 |title=Дамова аб утварэнні АДС спыніла сваё дзеянне}}</ref>. Пасля самаліквідацыі АДС былы сайт кааліцыі UDF.BY працягнуў працу ўжо як не палітычны рэсурс, а як незалежны СМІ. == Члены == * Аб’яднаная грамадзянская партыя * Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» * Беларуская партыя жанчын «Надзея» * Беларуская партыя працоўных * Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) * Кампанія «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» * Рух «За Свабоду» {{зноскі}} == Спасылкі == * [http{{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160304081222/https://udf.by/index.php?newsid=101 |date=4 сакавіка 2016 |title=Антыкрызісная платформа АДС]⏎ }} {{Партыі Беларусі}} [[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=4129400.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|