Difference between revisions 4118642 and 4183475 on bewiki{{Музычны калектыў | Назва = NAVIBAND | Подпіс = | Ключ = | Лога = | Шырыня_лога = | Фота = Eurovision Song Contest 2017, Semi Final 2 Rehearsals. Photo 252.jpg | Апісанне_фота = | Шырыня_фота = | Гады = 2013 — сённяшні дзень | Краіна = Беларусь | Горад = [[Мінск]] | Мова = [[беларуская мова|беларуская]], [[руская мова|руская]] | Жанр = | Жанры = [[інды-поп]], [[фолк-рок]] | Псеўданім = NAVIBAND | Псеўданімы = | Лэйбл = | Лэйблы = | Тэматыка = | Склад = [[Ксенія Жук]], [[Арцём Лук’яненка]], Аляксандр Табольскі, Уладзіслаў Чашчавік, Уладзімір Бегер | Былыя ўдзельнікі = | Сайт = [https://www.naviband.by Афіцыйная сайт] }} '''NAVIBAND''', або '''NAVI''' ({{lang-be|Наві́}}) — беларускі гурт, які спявае ў жанры [[інды-поп]], [[фолк-рок]]. Прадстаўнік [[Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне|Беларусі]] на конкурсе песні «[[Конкурс песні Еўрабачанне 2017|Еўрабачанне 2017]]» з песняй на беларускай мове «[[Гісторыя майго жыцця]]». == Гісторыя гурта == === 2013—2014 === Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013 — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненка. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакаліста ўжо даўно збіраліся змяніць стылістыку, у якой яны гралі да таго часу. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучанню і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і спець адну песню дуэтам.<ref>[http://bel.sputnik.by/culture/20151228/1019288423.html#ixzz3ydi58fWu «Navi: як адчуваеш, так і рабі» — крыніца: Sputnik Беларусь]</ref> Першапачатковая назва гурта NAVI, як кажуць самі музыкі, не мае ніякага значэння. Але з англійскай мовы сугучнае «navy» перакладаецца як «флот», у грузінскай мове сугучнае «navi» — «лодка», у італьянскай «nave» — таксама «лодка». Таксама NAVI гэта назва ўкраінскай кіберспартыўнай каманды У 2013 годзе музыку гурта NAVI ацаніла [[Дыяна Сяргееўна Арбеніна|Дыяна Арбеніна]], разам з ёй музыканты выступілі ў двух юбілейных канцэртах [[Начныя Снайперы|Начных Снайпераў]]. Таксама станоўча музыку NAVI ацаніў Сяргей Бабкін, на адным з яго сольных канцэртаў NAVI выступілі на разагрэве. У студзені 2014 адбылася прэзентацыя першага альбома гурта пад назвай «Лаві». Улетку 2014 група ўзяла ўдзел у буйным польскім фестывалі Halfway festival, дзе выступіла на адной сцэне з Lisa Hannigan. У снежні 2014 года выйшаў акустычны альбом гурта на беларускай мове «Сонцам сагрэтыя»! Летам 2015 года музыканты перамаглі ў намінацыі «Адкрыццё года», а таксама ўзялі «Лепшую песню на роднай мове» у Нацыянальнай музычнай прэміі Ліра. Былі ўдзельнікамі галоўнай сцэны фестывалю «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу звяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», неаднаразовыя госці фестываля «Басовішча-2015». Зімой 2015 года NAVI выступілі на калядных канцэртах у Маскве на пляцоўках ля Вялікага тэатра, дзе былі цёпла прынятыя публікай.<ref>[http://musicmama.ru/musician/NAVI/ Афіцыйная старонка] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20150729151624/http://musicmama.ru/musician/NAVI |date=29 ліпеня 2015 }}</ref> === 2015—2016 === У чэрвені 2015 група выступіла на буйным расійскім фестывалі «Дзікае мята» разам з такімі мэтрамі як: «Акварыум», «Tequilla Jazz», Ніно Катамадзэ, «Млын», Zdobshizdub. Намінанты беларускай музычнай прэміі «Героі года-2015» ад [[Тузін Гітоў]], узялі Гран-пры конкурсу «Засьпявай 2.0», пераможцы конкурснай праграмы «[[Басовішча]]-2015». === 2017 === Фіналісты беларускага нацыянальнага адбору на «[[Конкурс песні Еўрабачанне|Еўрабачанне]]-2016» (з песняй «Гэта зямля»), «Еўрабачанне-2017» (песня «[[Гісторыя майго жыцця]]»). 20 студзеня 2017 перамаглі ў нацыянальным адборы з песняй «Гісторыя майго жыцця». Такім чынам песня на [[беларуская мова|беларускай мове]] ўпершыню трапіла на міжнародны конкурс «Еўрабачанне». У студзені 2017 года выпусцілі новы альбом «Иллюминация» (Ілюмінацыя), у склад якога ўвайшлі 8 песень (4 на беларускай мове, 4 на рускай). У склад альбома ўвайшоў дуэт, запісаны з Я. Грышкаўцом. 14 лютага (традыцыйна для гурта) адбыўся вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новага альбома ў мінскім клубе «RE:PUBLIC». Па выніках галасавання ў паўфінале [[Конкурс песні Еўрабачанне 2017|«Еўрабачання»]] 11 сакавіка 2017 трапілі ў лік фіналістаў конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца. === 2018 === 22.2.2018, у Дзень роднай мовы, гурт NaviBand сумесна з беларускай гімнасткай [[Меліціна Станюта|Меліцінай Станютай]] прэзентавалі відэа народнай песні «Рэчанька». === 2020 === Улетку [[2020]] года гурт запісаў песню «Іншымі», у якой ''«кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер наўкол»'', і асудзіў гвалт сілавых структур Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|пратэстаў у Беларусі]]. === 2021 === У студзені [[2021]] года гурт падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў т.зв. «бан» («чорны спіс») арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. == Склад == * [[Ксенія Жук]] — [[вакал]], [[клавішы]] * [[Арцём Лук’яненка]] — [[вакал]], [[гітара]] * Уладзіслаў Чашчавік — бас * Аляксандр Табольскі — электроніка * Уладзімір Бегер — ударныя == Дыскаграфія == {| class="wikitable" |- ! Год !! Арыгінальная назва !! Па-беларуску |- | [[2014]] || ''Лови'' || Лаві |- | [[2014]] || ''Сонцам сагрэтыя'' || Сонцам сагрэтыя |- | [[2016]] || ''Live in Minsk'' || У прамым эфіры з Мінску |- | [[2016]] || ''Мы Просыпаемся'' || Мы Прачынаемся |- | [[2017]] || ''Иллюминация'' || Ілюмінацыя |- | [[2017]] || ''Адной дарогай'' || Адной дарогай |- | [[2019]] || ''NaviBand'' || Гурт Наві⏎ |} {{зноскі}} == Спасылкі == {{Вікіцытатнік}} * [https://www.naviband.by Афіцыйная сайт] * [https://www.facebook.com/naviband.minsk/ Афіцыйная старонка ў Facebook.com] * [https://vk.com/navi_band Афіцыйная старонка ў VK.COM] * [http://www.racyja.com/kultura/basovishcha-2015-drugi-dzen-2/ "Басовішча-2015″. Другі дзень] // racyja.com — Беларускае Радыё Рацыя * [https://vk.com/naviband_fanclub Фан-старонка ва Укантакце] {{паслядоўнасць людзей|спіс=[[Выява:EuroBielorrusia.svg|25px]]<br />[[Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне]]|гады=[[Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне 2017|2017]]|папярэднік=[[IVAN]]|пераемнік=[[Alekseev]]}} {{Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне}} {{Бібліяінфармацыя}} {{DEFAULTSORT:NAVI}} [[Катэгорыя:Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне]] [[Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі]] [[Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2017]] [[Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=4183475.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|