Difference between revisions 4262472 and 4302298 on bewiki

Колькасць '''Сведкаў Іеговы ў Расіі''' (часам у навуковай і публіцыстычнай літаратуры сустракаецца назва «Іегавісты», але самі [[Сведкі Іеговы]] лічаць яе некарэктнай<ref>[http://nik-o-religii.narod.ru/gl18.htm Никитин В. Н., Обухов В. Л. Вероучения религий мира. — СПб.: Химиздат, 2001., гл. 18]</ref>) на пачатак 2017 года, складала каля 175 тысяч чалавек.

Расійская гісторыя Сведкаў Іеговы пачалася ў канцы XIX стагоддзя. У 1887 годзе часопіс «[[Вартавая вежа (часопіс)|Вартавая вежа]]» ўжо чыталі ў Расіі. У 1891 г. [[Чарлз Тэйз Расел]], які ў той час узначальваў дзейнасць Міжнародных Даследчыкаў Бібліі<ref>Назва Сведкаў Іеговы да 1931 г.</ref>, наведаў Расею для пропаведзі. Прыкладна ў той жа час Сімяон Казліцкі, выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, будучы ў паездцы ў [[ЗША]], пазнаёміўся з вучэннем Даследчыкаў Бібліі. Пасля вяртання ў Расію Казліцкі распавядаў людзям пра сваю новую веру, пакуль у 1891 годзе ён не быў сасланы ў [[Сібір]] па абвінавачванні ў абразе мітрапаліта Маскоўскага<ref>[https://wol.jw.org/ru/wol/d/r2/lp-u/302008006 Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г.], с.67-70</ref><ref>Иваненко С. И. О людях, никогда не расстающихся с Библией. Гл. IV</ref>.

[[20 красавіка]] [[2017]] года рашэннем Вярхоўнага суда Расійскай Федэрацыі дзейнасць рэлігійнай арганізацыі «Кіраўнічы цэнтр Сведкаў Іеговы ў Расіі» і ўсіх яго 395 рэгіянальных аддзяленняў прызнана экстрэмісцкай і забаронена на тэрыторыі Расіі. [[17 ліпеня]] [[2017]] года апеляцыйная скарга<ref name="jw-russia.org">[https://www.jw-russia.org/docs/226.html Апелляционная жалоба на решение Верховного суда России от 20 апреля 2017 года о ликвидации всех зарегистрированных организаций Свидетелей Иеговы в России] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref> была адхілена Вярхоўным судом РФ і рашэнне ўступіла ў законную сілу. У 2018 годзе [[Еўрапейскі суд па правах чалавека]] прыняў да разгляду скаргу 365 забароненых рэгіянальных аддзяленняў арганізацыі і асобных Сведкаў Іеговы на дыскрымінацыю ў Расіі запытаў пазіцыю расійскіх уладаў на гэты конт. З 2017 года па 5 жніўня 2021 г. у Расіі пад следствам у абвінавачванні ў [[экстрэмізм]]е знаходзіліся ці адбывалі пакаранне, вынесенае судом 526 вернікаў гэтай канфесіі, з якіх 14 былі аштрафаваны, 76 атрымалі ўмоўны тэрмін пакарання, 36 асуджаны на турэмнае пакаранне, 50 знаходзіліся ў заключэнні і 33 пад дамашнім арыштам, 6 чалавек памёрлі, знаходзячыся пад следствам; таксама было праведзена 1516 ператрусаў<ref>[https://jw-russia.org/prisoners.html Узники совести] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

7 чэрвеня 2022 года [[Еўрапейскі суд па правах чалавека]] прызнаў незаконнай ліквідацыю юрыдычных аб’яднанняў Сведкаў Іеговы<ref name="hudoc.echr.coe.int">[https://hudoc.echr.coe.int/eng#{%22itemid%22:&#91;%22001-217535 %22&#93;} CASE OF TAGANROG LRO AND OTHERS v. RUSSIA] //Сайт ЕСПЧ</ref><ref name="ReferenceA">[https://jw-russia.org/news/2022/06/071622.html Европейский суд по правам человека оправдал Свидетелей Иеговы в России] // Свидетели Иеговы в России</ref><ref name="ReferenceB">[https://jw-russia.org/news/2022/06/171114.html ЕСПЧ разобрался, за что Свидетелей Иеговы объявили экстремистами, и объяснил, почему это было незаконно. Ключевые цитаты] // Свидетели Иеговы в России</ref>.

== Гісторыя Сведкаў Іеговы ў Расіі ==

=== Расійская імперыя ===

Паслядоўнікі Міжнародных Даследчыкаў Бібліі і чытачы часопіса «[[Вартавая вежа (часопіс)|Вартавая вежа]]» з’явіліся ў Расіі яшчэ ў канцы ХІХ ст., але першая публікацыя на рускай мове, пра якую ёсць звесткі, трактат «Дзе знаходзяцца памерлыя?», пабачыла свет толькі ў 1911 г, хоць раней чытачы з Расіі рабілі пераклады некаторых публікацый з нямецкай мовы<ref>[https://wol.jw.org/ru/wol/d/r2/lp-u/302008006 Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г.], с.75</ref>. У 1913 г. у Фінляндыі, якая была часткай Расійскай імперыі была афіцыйна дазволена дзейнасць прадстаўніцтва Даследчыкаў Бібліі<ref>[https://wol.jw.org/ru/wol/d/r2/lp-u/302008006 Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г.], с.75-76</ref>.

=== Расія пасля 1917 г. і СССР ===
Дзейнасць Сведкаў Іеговы не была арганізаванай на тэрыторыі Расіі ў 1920-я гг., таму стаўленне да іх з боку савецкай улады было дваякім: з аднаго боку, царква ў Савецкай Расіі і пазней у [[СССР]] была аддзелена ад дзяржавы і абвяшчалася свабода веравызнання, з другога боку, савецкая ўлада вяла барацьбу з рэлігіяй. У выніку былі праблемы з увозам літаратуры і рэгістрацыяй дзейнасці [[Юрыдычныя аб'яднанні Сведкаў Іеговы|Таварыства Вартавой вежы]] ў Савецкім саюзе.

[[Файл:Watchtower, July 1925 (Russian Edition).jpg|thumb|left|200px|«Вежа варты» на рускай мове. Выданне за ліпень 1925 г.]]
Тым не менш, з 1925 г. «[[Вартавая вежа (часопіс)|Вартавая вежа]]» пачала выходзіць на рускай мове. А ў 1928-29 гг. [[Юрыдычныя аб'яднанні Сведкаў Іеговы|Таварыства Вартавой вежы]] прызначыла свайго прадстаўніка ў СССР і зрабіла некалькі спроб легалізаваць дзейнасць Даследчыкаў Бібліі ў Савецкім саюзе<ref>[https://wol.jw.org/ru/wol/d/r2/lp-u/302008006 Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г.], с.82-84</ref>.

Рост колькасці Сведкаў Іеговы адбыўся пасля ўваходу ў склад СССР Прыбалтыкі і частак тэрыторыі Польшчы і Румыніі ў 1939—1940 гг., дзе Сведкі Іеговы ўжо арганізавана вялі сваю дзейнасць. Пазней новая хваля росту паслядоўнікаў гэтай канфесіі адбылася пасля вяртання ў СССР, зняволенных нацысцкіх лагераў, якія сталі Сведкамі падчас зняволення, і пасля пераслялення Сведкаў Іеговы з заходніх рэгіёнаў Савецкага саюза ў Сібір падчас [[Аперацыя «Поўнач»|аперацыі «Поўнач»]] (1952).

У 1965 г. высланым Сведкам было дазволена вярнуцца са спецпасяленняў<ref>згодна сакрэтнага загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1965 г. № 4020-VI, Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, дакум. 180, арк.52-53</ref>, але рэпрэсіі супраць вернікаў працягваліся да канца 1980-х гг.

[[27 сакавіка]] [[1991]] года Сведкі Іеговы ў РСФСР атрымалі афіцыйную рэгістрацыю.

=== Расія ў 1992—2009 гг. ===

У азначаны перыяд Сведкі Іеговы карысталіся свабодай веравызнання. У 1996 г. Сведкаў Іеговы, якія перажылі дыскрымінацыю ў СССР, прызналі ахвярамі палітычных рапрэсій<ref>[http://www.kremlin.ru/acts/bank/9040 Указ Президента Российской Федерации от 14.03.1996 г. № 378 О мерах по реабилитации священнослужителей и верующих, ставших жертвами необоснованных репрессий]</ref>. У 1996 г. у пас. Сонечны пад Санкт-Пецярбургам пачаў працаваць філіял Таварыства Вартаваой вежы і Кіруючы цэнтр Сведкаў Іеговы ў Расіі. У 2007 г. на рускую мову быў зроблены поўны [[Святое Пісанне — Пераклад новага свету|пераклад Бібліі «Святое Пісанне — Пераклад новага свету»]].

З другога боку, з канца 1990-х гг. Сведкі Іеговы сталі аб’ектам крытыкі Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, некаторых СМІ і пэўных грамадскіх актывістаў. Гэта прывяло да шэрагу судовых разбіральніцтваў. Так у сакавіку 2004 года рашэннем Галовінскага раённага суда Масквы пасля шматгадовага судовага разбору, распачатага ў верасні 1998 года, была [[Ліквідацыя маскоўскай абшчыны Сведкаў Іеговы|ліквідавана маскоўская абшчына Сведкаў Іеговы]], а яе дзейнасць была забаронена<ref>[https://www.sova-center.ru/religion/news/harassment/refusal/2004/03/d2015/?print=1 Принято решение о закрытии общины «Свидетелей Иеговы»] // Сова</ref>. У чэрвені 2010 года Еўрапейскі суд па правах чалавека задаволіў пададзены Сведкамі Іеговы пазоў і ўсталяваў факт парушэння артыкулаў 6, 9 і 11 Еўрапейскай канвенцыі ў вырашэнні расійскага суда аб забароне дзейнасці абшчыны, абавязаўшы Расію выплаціць сведкам Іеговы 20 тысяч еўра за маральную шкоду і 50 тысяч [[еўра]] на пакрыццё судовых выдаткаў<ref>[Европейский суд по правам человека признал незаконным роспуск общины Свидетелей Иеговы в Москве]// Кредо</ref>. У пачатку чэрвеня 2015 г. стала вядома аб аднаўленні рэгістрацыі маскоўскай арганізацыі Сведкаў Іеговы<ref>[https://rusplt.ru/society/v-moskvu-vernulis-svideteli-iegovyi-17436.html В Москву вернулись «Свидетели Иеговы»] // Русская планета</ref>.

=== Пасля 2009 г. ===

З 2009 г. пераследванне Сведкаў Іеговы ў Расіі пачало набываць сістэмны характар. Некаторыя публікацыі былі прызнаны судамі экстрэмісцкімі матэрыяламі, але самі Сведкі Іеговы лічаць гэтыя рашэнні памылковымі<ref>[https://www.jw-russia.org/faq/2.html Почему некоторые издания Свидетелей Иеговы включены в список экстремистских материалов (ФСЭМ)?] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

У 2010 г. [[Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый|Раскамнагляд]] у Расіі ануляваў дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі Расіі друкаваных выданняў «Вартавая вежа» і «[[Прачніцеся!|Прачніцеся]]<ref>[http://www.rsoc.ru/news/rsoc/news12125.htm Роскомнадзор аннулировал Разрешение на распространение на территории России зарубежных периодических печатных изданий „Пробудись!“ и „Сторожевая башня“]</ref><ref>Приказ Роскомнадзора от 26.04.2010 г. № 268</ref><ref>[http://www.minjust.ru/nko/fedspisok/ Федеральный список экстремистских материалов.] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20180719223850/http://minjust.ru/nko/fedspisok |date=19 ліпеня 2018 }} // сайт Министерства юстиции России.</ref>!». Пазней у 2012 г. рашэнне Раскамнагляда пацвердзіў арбітражны суд<ref>[http://www.interfax-religion.ru/new/?act=news&div=43939 Арбитражный суд подтвердил запрет на распространение в России журналов «Свидетелей Иеговы»] // ИА Интерфакс-Религия, 26.12.2012 г.</ref>. З таго часу да забароны дзейнасці рэлігійных аб’яднанняў Сведкаў Іеговы ў Расіі ў 2017 г. матэрыялы Вартавой вежы друкаваліся ў якасці асобных брашур.

У адказ Сведкі Іеговы ў Расіі выдалі і распаўсюдзілі спецыяльны буклет, у якім адказвалі на абвінавачванні і прыводзілі станоўчыя водгукі рэлігіязнаўцаў пра іх дзейнасць<ref>[https://wol.jw.org/ru/wol/d/r2/lp-u/1102010590 История повторяется? Вопрос к россиянам] // Он-лайн библиотека Свидетелей Иеговы</ref>. Гэты буклет распаўсюджвалі таксама і [[Сведкі Іеговы ў Беларусі]].

Акрамя пераследванняў з боку праваахоўных і наглядных органаў у азначаны перыяд Сведкі Іеговы сутыкаліся з [[вандалізм]]ам Залаў Царства і прыватных дамоў з боку апанентаў<ref>[https://www.jw-russia.org/news/17062022-182.html Видео: Страну захлестнула волна насилия на религиозной почве] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. Таксама былі зафіксаваны выпадкi, калі ў Залы Царства падкідвалі публікацыі, унесеныя ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Расіі<ref>[http://www.portal-credo.ru/site/?act=news&id=123336 Свидетели Иеговы опубликовали фото дерзкого подброса правоохранителями «экстремистских» материалов в молитвенное помещение в Туле] // Кредо</ref><ref>[https://jw-russia.org/news/16093008-46.html Камеры наблюдения: сотрудники спецслужб подбрасывают верующим запрещенные книги] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

З 2015 па 2019 гг. у сувязі са Сведкамі Расіі адбыліся некалькі судовых разбіральніцтваў і падзеяў, якія атрымалі грамадскі рэзананс. Сярод іх забарона дзейнасці арганізацый Сведкаў Іеговы ў Расіі (2017), [[Справа Дэніса Крыстэнсена]] (2017—2019), [[Суд над Перакладам новага свету]] (2015—2017), [[Судовы працэс над Сведкамі Іеговы ў Таганрогу|справа шаснаццаці]] і катаванні ў Сургуце (2019).

==== Лісты да Пуціна і ліквідацыя абшчын у 2017 г. ====

Вядомай міжнароднай акцыяй Сведкаў Іеговы па напісанню лістоў у абарону сваіх правоў стала напісанне лістоў да [[Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін|У. Пуціна]], [[Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў|Д. Мядзведзева]], і яшчэ некаторых чыноўнікаў высокага рангу ў адказ на рашэнне Міністэрства юстыцыі РФ [[15 сакавіка]] [[2017]] г. падаць іск у Вярхоўны суд Расіі аб прызнанні ўсіх аб’яднанняў Сведкаў Іеговы ў РФ экстрэмісцкімі арганізацыямі<ref>[https://www.jw.org/ru/новости/пресс-релизы/по-регионам/россия/свидетели-организуют-всемирную-кампанию-запрет/ Свидетели Иеговы организуют всемирную кампанию в ответ на угрозу запрета в России] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы</ref>. Дакладна невядома колькі лістоў атрымалі азначаныя асобы, але заклік быў шырока падтрыманы ў сацыяльных сетках, дзе кампанія па напісанню лістоў суправаджалася распаўсюджаннем хэштэга StopJWBan<ref>[http://www.portal-credo.ru/site/?act=news&id=124964 Российские Свидетели Иеговы запустили хештег в социальных сетях в связи с угрозой запрета их деятельности в стране]//Credo.ru</ref>. Некалькі разоў гэты хэштэг быў самай папулярнай тэмай сацыяльнай сеткі [[У Кантакце]]; і ў гэты час шэраг рускамоўных СМІ апублікавалі артыкулы супраць абвінавачвання Сведкаў Іеговы ў экстрэмізме<ref>Лев Левинсон [http://mirror715.graniru.info/opinion/m.259624.html Свидетели и жертвы] // Грани.ру</ref><ref>[http://www.kommersant.ru/doc/3246783 Минюст просит суд ликвидировать Свидетелей Иеговы]//Комерсант</ref>. Цікава, што кампанія па напісанню лістоў суправаджалася распаўсюджаннем непацверджанай інфармацыі аб тым, што Кіруючая Рада Сведкаў Іеговы не рае выкладаць інфармацыю пра кампанію ў сацыяльныя сеткі. Таксама шэраг апанентаў Сведкаў Іеговы спрабавалі распаўсюджваць хэштэг JWgoBan, але гэты хэштэг не стаў настолькі папулярным, як першы, і звычайна суправаджаўся хэштэгам StopJWBan.

З 5 па 20 красавіка 2017 года [[Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі]] разбіраў справу аб забароне дзейнасці абшчын Сведкаў Іеговы ў Расіі па абвінавачванню ў экстрэмізме<ref>Прадстаўнікі Сведкаў Іеговы вялі [https://www.jw-russia.org/pages/17040614-132.html тэкставую трансляцыю] гэтага судовага разбіральніцтва</ref>. 20 красавіка 2017 года рашэннем Вярхоўнага суда Расійскай Федэрацыі дзейнасць рэлігійнай арганізацыі «Кіраўнічы цэнтр Сведкаў Іеговы ў Расіі» і ўсіх яго 395 рэгіянальных аддзяленняў прызнана экстрэмісцкай і забаронена на тэрыторыі Расіі. [[17 ліпеня]] [[2017]] года апеляцыйная скарга<ref name="jw-russia.org"/> была адхілена Вярхоўным судом РФ і рашэнне ўступіла ў законную сілу. У 2018 годзе [[Еўрапейскі суд па правах чалавека]] прыняў да разгляду скаргу 365 забароненых рэгіянальных аддзяленняў арганізацыі і асобных Сведкаў Іеговы на дыскрымінацыю ў Расіі запытаў пазіцыю расійскіх уладаў на гэты конт.

===== Рэакцыя іншых канфесій Расіі на ліквідацыю абшчын Сведкаў Іеговы =====
Генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Расіі ксёндз Ігар Кавалеўскі заявіў: «Цэрквы, такія як наша, не лічаць Сведкаў Іеговы хрысціянамі і не ўступаюць з імі ў дыялог, аднак, варта адрозніваць багаслоўскія праблемы ад юрыдычных правоў … Сведкі Іеговы маюць такое ж права на абарону іх годнасці і свабоды веры, як і іншыя грамадзяне»<ref>[http://old.catholic.by/2/home/world/news/40-foreign/134258-episkapat.html Сакратар расійскага епіскапату пракаментаваў забарону «Сведкаў Іеговы»] // Сatholic.by</ref>. За Сведкаў Іеговы таксама заступіўся вядомы праваслаўны публіцыст і дыякан Андрэй Кураеў<ref>Скворцова Елена. [https://sobesednik.ru/obshchestvo/20170425-andrey-kuraev-zapret-svideteley-iegovy-podryvaet-doverie-k-s Андрей Кураев: Запрет «Свидетелей Иеговы» подрывает доверие к суду] // Собеседник.ру</ref>. Протаіерэй Усевалад Чаплін і віцэ-прэзідэнт Кангрэса яўрэйскіх рэлігійных суполак і арганізацый Расіі, рабін Зіновій Коган заявілі, што забарона дзейнасці абшчын проста прывядзе да пераходу Сведкаў Іеговы да падпольнай дзейнасці<ref>[https://nsn.fm/society/society-ravvin-zapret-svideteley-iegovy-uvedyot-sektu-v-podpole Раввин: Запрет «Свидетелей Иеговы» уведёт секту в подполье]</ref><ref>[https://nsn.fm/society/society-chaplin-ne-odobril-zapret-svideteley-iegovy Протоиерей РПЦ не одобрил запрет «Свидетелей Иеговы»] // НСН</ref>. Афіцыйны прадстаўнік [[Руская праваслаўная царква|РПЦ]] мітрапаліт Іларыён паведаміў, што «рашэнне гэта можна вітаць. Але я б хацеў падкрэсліць, што царква не прымала ў гэтым якога-небудзь удзелу»<ref>[https://www.vedomosti.ru/politics/news/2017/05/02/688354-rpts-svidetelei-iegovi РПЦ отрирцает участие в запрете «Свидетелей Иеговы»] // Ведомости</ref>.

==== Катаванні ў Сургуце і прыгаворы верасня-снежня 2019 г. ====

15 лютага 2019 года два Сведкі Іеговы, затрыманыя Следчым камітэтам горада [[Сургут]], заявілі, што падвергліся катаванням падчас допытаў. У адказ была праведзена экспертыза, якая пацвердзіла сляды біцця і катавання электрашокерам<ref>[https://www.svoboda.org/a/29847360.html Экспертиза подтвердила пытки Свидетелей Иеговы в Сургуте] // Свобода</ref>. Адзін з затрыманых, С. Логінаў, падаў скаргу ў ЕСПЧ, які прадпісаў Міністэрства юстыцыі Расіі правесці незалежнае асведчанне Логінава. Экспертыза, прызначаная Мінюстам слядоў катавання на целе Логінава не выявіла<ref>[https://www.sibreal.org/a/29833965.html Минюст: экспертиза не подтвердила пытки Свидетеля Иеговы из Сургута] //СибирьРеалии</ref>. 27 сакавіка 2019 года суд Хантымансійскага аўтаномнага округа прызнаў ператрусы ў гэтых Сведкаў Іеговы незаконнымі<ref>[https://www.jw-russia.org/news/19041814-775.html Обыски у двух верующих в Сургуте признаны незаконными] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 14 жніўня 2019 года Міхаіл Фядотаў, кіраўнік Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, сустрэўся ў Сургуце са Сведкамі, якія скардзіліся на катаванні. Па выніку сустрэчы ён заявіў: «Мая выснова: мы павінны дакапацца да ісціны. Я далёкі ад таго, каб загадзя згаджацца з любым з бакоў гэтай гісторыі, але што цалкам відавочна — што катаванні абсалютна недапушчальныя, а паведамленні аб катаваннях павінны быць правераны максімальна поўна, усебакова і вычарпальна<ref>[https://jw-russia.org/news/19081514-1070.html „Мы должны докопаться до истины“. В Сургуте глава Совета по правам человека опросил верующих, которые подверглись пыткам]// Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.» 10 верасня 2019 года [[Дзяржаўны дэпартамент ЗША|дзярждэпартамент ЗША]] ўвёў санкцыі супраць начальніка Следчага Камітэта Расіі па [[Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра|Ханты-Мансійскай АА]] Уладзіміра Ермалаева і старшага следчага СКР Сцяпана Ткача<ref>[https://www.state.gov/public-designation-due-to-involvement-in-gross-violations-of-human-rights-of-vladimir-yermolayev-and-stepan-tkach-officials-of-the-investigative-committee-in-the-russian-federation/ Public Designation Due to Involvement in Gross Violations of Human Rights of Vladimir Yermolayev and Stepan Tkach, Officials of the Investigative Committee in the Russian Federation] // US Department of State site</ref><ref>[https://www.znak.com/2019-09-10/ssha_vveli_sankcii_protiv_dvuh_sotrudnikov_sk_surguta_iz_za_pytok_svideteley_iegovy США ввели санкции против двух сотрудников СК Сургута из-за пыток «Свидетелей Иеговы»] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20191023095642/https://www.znak.com/2019-09-10/ssha_vveli_sankcii_protiv_dvuh_sotrudnikov_sk_surguta_iz_za_pytok_svideteley_iegovy |date=23 кастрычніка 2019 }} Znak.com</ref>. У адказ [[Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі|МЗС РФ]] паабяцала пашырыць абмежавальныя спісы супраць грамадзян ЗША на ўезд у Расію<ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4088731?from=hotnews Россия ответит на санкции США, введенные против двух сургутских следователей] // Коммерсатъ 11.09.2019</ref>. Станам на 23 студзеня 2020 года справа аб катаванні Сведкаў Іеговы ў Сургуце была перададзена ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта Расіі<ref>[https://www.sova-center.ru/religion/news/extremism/counter-extremism/2020/01/d41980/ Дело сургутских Свидетелей Иеговы передано в центральный аппарат СКР] // Сова</ref>.

Прыгавор Дэнісу Крыстэнсену ў маі 2019 года быў на той момант адзіным выпадкам, калі Сведкам Іеговы давалі турэмнае зняволенне «за працяг дзейнасці забароненай арганізацыі» ў якасці пакарання. Сітуацыя змянілася, калі 19 верасня 2019 года суддзя Ленінскага раёнага суда г. [[Саратаў]] Дзмітрый Ларын даў ад 2 да 3,5 гадоў калоніі шасці Сведкам Іеговы: прысудзіў Канстанціна Бажэнава і Аляксея Будэнчука да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення свабоды, Фелікса Махамадзіева да 3 год, Рамана Грыдасова, Генадзя Германа і Аляксея Мірэцкага да 2 год<ref>[https://jw-russia.org/news/19091922-1149.html От 2 до 3,5 лет тюрьмы за веру. В Саратове вынесен второй приговор в отношении Свидетелей Иеговы с реальными сроками] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. А 5 лістапада 2019 г. суддзя Кастрычніцкага райсуда г. [[Томск]] прыгаварыў Сяргея Клімава да 6 гадоў пазбаўлення свабоды<ref>[https://jw-russia.org/news/19110510-1318.html Шесть лет тюрьмы для Сергея Климова. Суд в Томске вынес очередной обвинительный приговор за веру в Иегову] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. Адвакат Клімава заявіў, што пракуратура і следчы засноўваюць свае меркаванні па справе Клімава на паказаннях тайнага сведкі, але гэтыя паказанні даказваюць яго супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, паколькі маецца відавочнае адпаведнасць яго слоў і тэксту даведак, падпісаных супрацоўнікам сілавых структур; падсудны з’яўляецца членам міжнароднай канфесіі Сведак Іеговы, а не якой-небудзь забароненай на тэрыторыі РФ юрыдычнай арганізацыі, і толькі вызнаваў сваю рэлігію разам з аднаверцамі; абвінавачванне Клімава ў распаўсюджанні матэрыялаў з забароненага інтэрнэт-рэсурсу галаслоўна, бо няма доказаў, што канфіскаваныя публікацыі запампоўваліся менавіта з забароненага сайта; няма фактаў захоўвання і распаўсюджвання забароненай літаратуры; няма доказаў злачыннага намеру падсуднага; папярэднія рашэнні судоў не ўтрымліваюць забароны на вызнанне рэлігіі Сведак Іеговы; перакананасць у правільнасці сваёй рэлігіі не можа лічыцца экстрэмізмам<ref>[https://jw-russia.org/news/19102918-1309.html Полный текст речи адвоката, защищающего Климова в Томске] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

13 снежня 2019 г. Ленінскі раённы суд г. [[Пенза]] па справе, аналагічнай вышэй апісаным, прыгаварыў Сведку Іеговы Уладзіміра Алушкіна да 6 гадоў пазбаўлення свабоды і яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку яго жонку Таццяну, да 2 гадоў умоўна<ref>[https://jw-russia.org/news/19121313-1471.html К 6 годам реальной колонии приговорил пензенский суд Владимира Алушкина за его веру. В чем он провинился?] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref><ref>25.03.2020 апеляцыйны суд [https://jw-russia.org/news/2020/03/7.html адмяніў прыгавор]</ref>. А 20 снежня Саратаўскі аблсуд пацвердзіў турэмны прыгавор шасці саратаўскім Сведкам Іеговы, вынесены ў верасні Ленінскім райсудом Саратава<ref>[https://jw-russia.org/news/19122015-1487.html Саратовский облсуд не изменил приговор шести Свидетелям Иеговы. За веру их отправят в колонию на сроки от 2 до 3,5 лет] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

==== Падзеі 2020 г. ====

6 лютага 2020 г. у Арэнгбурскай калоніі № 1 супрацоўнікі аховы нанеслі пабоі Сведкам Іеговы Будэнчуку, Махамадзіеву, Мірэцкаму, Грыдасаву і Герману, асуджаным на розны тэрмін Ленінскім райсудом Саратава. Пасля гэтага Махмадзіева гаспіталізавалі, а астатніх адправілі ў штрафны ізалятар<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/02/37.html Охранники оренбургской колонии избили пятерых верующих. У Феликса Махаммадиева сломано ребро, повреждено легкое и почка] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 15 лютага гэта інфармацыя была апублікавана, і група Сведкаў Іеговы з [[Арэнбург]]а наведалі калонію з патрабаваннем прадставіць ім інфармацыю аб стане здароўя зняволеных аднавернікаў<ref>[https://www.jw.org/ru/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/jw/%D1%80%D0%B5%D0%B3%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D1%8B/%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D1%8F/%D0%91%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8C%D1%8F-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D1%85%D0%BE%D0%B4%D1%8F%D1%82-%D0%BD%D0%B0-%D0%BF%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D1%89%D1%8C-%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%86%D0%B0%D0%BC-%D0%B8%D0%B7%D0%B1%D0%B8%D1%82%D1%8B%D0%BC-%D0%B2-%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9-%D1%82%D1%8E%D1%80%D1%8C%D0%BC%D0%B5/ Братья приходят на помощь единоверцам, избитым в российской тюрьме] // JW.ORG</ref>. 10 лютага ў г. [[Чыта]] Вадзім Куцэнка быў затрыманы паліцыяй і заявіў следчаму, што падвергся пабоям і катаванням электрашокерам<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/02/46.html В Чите верующий Вадим Куценко сообщает, что силовики подвергли его пыткам: избивали, душили и били электрошокером] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. У гэты ж дзень у тым жа горадзе падчас ператрусу паліцыя нанесла траўмы непаўналетняму Сведку Іеговы Аляксандру Карпаву, пабоі былі зафіксаваны медэкспертам і адвакат Карпава падаў скаргу ў следчы аддзел на дзеянні паліцэйскіх. 23 мая таго ж года А. Карпаў быў апытаны следчым па справе яго збіцця<ref>[https://www.sibreal.org/a/30651888.html В Чите следователи проверяют факт избиения полицейскими 17-летнего Свидетеля Иеговы] // SibReal.org</ref><ref>[https://jw-russia.org/news/2020/06/3.html В Чите следователи изучают обстоятельства избиения полицейскими верующего подростка — во время февральской облавы] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

5 сакавіка суддзя Джанкойскага раённага суду Марыя Ермакова прыгаварыла Сяргея Філатава да 6 гадоў турмы за удзел у дзейнасці Сведкаў Іеговы<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/03/3.html Крымчанин Сергей Филатов приговорен к 6 годам лишения свободы за домашнее богослужение] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

3 верасня Навазыбкаўскі гарадскі суд прыгаварыў 4 Сведкаў Іеговы да тэрмінаў каля 1 года калоніі за распаўсюджанне сваіх перакананняў і вызваліў іх ад пакарання ў сувязі з тым часам, які яны правялі ў СІЗА<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/09/3.html Суд в Новозыбкове приговорил 4 Свидетелей Иеговы к лишению свободы, но они освобождены, так как уже отбыли срок в СИЗО ] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

25 сакавіка апеляцыйны суд Пензы адмяніў прыгавор У. Алушкіну і 5 іншым Сведкаў Іеговы, якія праходзілі па адной крымінальнай справе з ім; усіх шэсць абвінавачаных перавялі на падпіску аб нявыездзе, а крымінальную справу вярнулі на новае судовае разбіральніцтва<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/03/7.html Апелляционный суд в Пензе отменил обвинительный приговор шестерым Свидетелям Иеговы. Алушкин должен выйти из СИЗО на днях] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 16 верасня Пензенскі аблсуд замяніў У. Алушкіну турэмнае зняволенне на 4 гады ўмоўна<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/09/7.html В Пензе апелляция отменила тюремный срок для Владимира Алушкина. Шесть верующих получили условное наказание] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

17 красавіка Ф. Махамадзіева пазбавілі расійскага грамадзянства, гэта быў першы выпадак, калі Сведку Іеговы ў Расіі пазбавілі грамадзянства<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/05/6.html Гонения выходят на новый уровень: Феликс Махаммадиев стал первым Свидетелем Иеговы, которому аннулировали гражданство] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 31 снежня 2020 г. Фелікса Махамадзіева вызвалілі з калоніі і перавялі ў дэпартацыйны цэнтр у сяле Алабайтал Арэнбургскай вобласці<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/12/12.html Первый отсидевший за веру — и первый лишенный за веру гражданства. Феликс Махаммадиев покинул колонию, но не получил свободу] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

4 чэрвеня [[Вярхоўны суд Рэспублікі Крым]] разглядаў апеляцыйную скаргу Арцёма Герасімава, якога гарадскі суд [[Ялта|Ялты]] аштрафаваў на 400 тыс. расійскіх рублёў за ўдзел у набажэнствах Сведкаў Іеговы, і прызначыў яму ў якасці пакарання 6 гадоў калоніі<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/06/5.html Шесть лет тюрьмы вместо штрафа. Верховный суд Крыма в апелляции не только не смягчил, но ужесточил приговор Свидетелю Иеговы] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

13 ліпеня следчае ўпраўленне [[Следчы камітэт Расійскай федэрацыі|СК РФ]] па [[Варонеж]]у і [[Варонежская вобласць|Варонежскай вобласці]] заявіла аб правядзенні 110 ператрусаў у мясцовых Сведкаў Іеговы; на афіцыйным сайце Сведкаў Іеговы ў Расіі гэту навіну дапоўнілі інфармацыяй аб тым, што ператрусы прайшлі ў мінімум 60 сем’яў і што 3 чалавекі паведамілі пра пабоі з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў<ref>[https://voronezh.sledcom.ru/news/item/1481760 Региональным следственным управлением возбуждено уголовное дело по факту организации деятельности религиозного объединения, осуществлявшего экстремистскую деятельность на территории города Воронежа и Воронежской области] // сайт следственного управления Следственного комитета Российской Федерации по Воронежской области</ref><ref>[https://jw-russia.org/news/2020/07/15.html Самая масштабная облава на Свидетелей Иеговы в современной истории: 110 обысков за один день по всей Воронежской области] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. Папярэдні рэкорд па колькасці ператрусаў паставілі праваахоўныя органы Забайкалля, дзе 10 лютага правялі ператрусы ў 50 сем’яў у 14 населеных пунктах<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/02/91.html Правоохранители Забайкалья побили печальный рекорд: за день 10 февраля они провели обыски в 50 домах верующих] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. Адзін з затрыманых вернікаў, Аляксандр Кароль, заявіў што яго душылі поліэтыленавым пакетам і білі ў твар на допыце ў будынку ГУ МУС Расіі па Варонежскай вобласці<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/07/21.html «Надели пакет на голову, душили и били». Воронежский верующий рассказал о пытках после задержания] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. Пазней яшчэ два затрыманых Сведкі паведамілі, што іх катавалі<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/08/2.html Еще двое верующих воронежцев сообщили о пытках при задержании. Они находятся в СИЗО, у одного сломано ребро] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

3 жніўня апеляцыйнае слуханне аблсуда Пензы скончылася заменай 6,5 гадоў калоніі Г. Шпакоўскаму на ўмоўны тэрмін<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/08/1.html Псковский облсуд заменил Геннадию Шпаковскому тюремный срок на условный. Верующий уже на свободе] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. А 6 жніўня Свярдлоўскі аблсуд адмяніў умоўны тэрмін тром Сведкам Іеговы з [[Карпінск]]а і накіраваў іх справу ў гарадскі суд Карпінска на паўторны разгляд<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/08/3.html Свердловский суд отменил обвинительный приговор трем Свидетелям Иеговы из Карпинска] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

7 кастрычніка Майскі раённы суд Кабардзіна-Балкарыі апраўдаў Сведку Іеговы Юрыя Заліпаева, якога абвінавачвалі ў распаўсюджанні экстрэмісцкай літаратуры і закліках да гвалту супраць прадстаўнікоў іншых рэлігій у сувязі з ператрусам, які расійскія сілавікі правялі ў Зале Царства Сведкаў Іеговы г. Майскі 20 жніўня 2016 года і падчас якога знайшлі забароненую літаратуру, прычым самі Сведкі Іеговы мелі відэазапісы, якія пацвярджалі, што літаратуру падкінулі самі сілавікі<ref>[https://www.jw.org/ru/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/jw/%D1%80%D0%B5%D0%B3%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D1%8B/%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D1%8F/%D0%91%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83-%D0%AE%D1%80%D0%B8%D1%8E-%D0%97%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%BF%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D1%83-%D0%B3%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B8%D1%82-%D0%B4%D0%B2%D0%B0-%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0-%D1%82%D1%8E%D1%80%D1%8C%D0%BC%D1%8B/ Брату Юрию Залипаеву грозит два года тюрьмы] //JW.ORG</ref>. Майскі суд спаслаўся на Рашэнне Рабочай групы ААН па адвольных затрыманнях, згодна з якім Сведкі Іеговы не практыкуюць гвалт<ref>[https://www.jw.org/ru/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/jw/%D1%80%D0%B5%D0%B3%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D1%8B/%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D1%8F/%D0%A1%D1%83%D0%B4-%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B4%D0%B0%D0%BB-%D0%AE%D1%80%D0%B8%D1%8F-%D0%97%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%BF%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D0%B0/ Суд оправдал Юрия Залипаева!] //JW.ORG</ref>.

11 кастрычніка 2020 года былі праведзены новыя ператрусы ў дамах некаторых Сведкаў Іеговы ў [[Нікольск (Пензенская вобласць)|Нікольску]]. 30 кастрычніка адзін з фігурантаў справы, звязанай з гэтымі ператрусамі, Юрый Кім, быў выкліканы ў Пензенскі раённы суд для знаёмства з матэрыяламі справы і пасля вяртання ў Нікольск памёр. У гэтага 60-гадовага верніка былі праблемы з [[гіпертанія]]й<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/10/6.html Серия обысков у верующих в Пензенской области. Возбуждено дело по «экстремистской» статье] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. Гэта не першая смерць падследнага Сведкі Іеговы ў сучаснай Расіі<ref>Гл.: [https://jw-russia.org/news/2020/04/16.html В Смоленске скоропостижно умер 61-летний Виктор Малков. Его отпустили после 8 месяцев в СИЗО, но суда он так и не дождался], [https://jw-russia.org/news/2020/04/15.html За неделю до суда умер 64-летний верующий Юрий Гераськов. Последний год жизни он провел в статусе обвиняемого за веру] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

28 кастрычніка 2020 года К. Бажэнаву, асуджанаму на турэмнае зняволенне ў верасні 2019 года ў Саратаве, суд адмовіўся замяніць неадбытыя 20 % тэрміну зняволення на штраф, нягледзячы на станоўчыя характарыстыкі з калоніі [[Дзімітраўград (Расія)|Дзімітраўграда]], дзе Бажэнаў адбываў пакаранне<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/10/15.html Суд оставил в колонии осужденного за веру Константина Баженова, хотя он соответствует всем требованиям для освобождения] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. На 2 дні раней аналагічнае рашэнне было прынята па [[Справа Дэніса Крыстэнсена|справе Д. Крыстэнсена]].

24 лістапада было праведзена 10 ператрусаў у дамах Сведкаў Іеговы ў Маскве, па выніках якіх 5 чалавек адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання і яшчэ аднаго ў бальніцу з разбітай галавой<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/11/11.html «Прикладом в голову». После освобождения из изолятора задержанный в Москве подал заявление о жестоком избиении силовиками] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 26 лістапада аднаго з затрыманых, Сяргея Шаталава, Прэсненскі райсуд перавёў на хатні арышт<ref>[https://jw-russia.org/cases/moscow.html Дело Чайковского и др. в Москве] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>, пазней на хатні арышт перавялі яшчэ некалькі затрыманых. 25 лістапада прэс-сакратар Крамля Д. Пяскоў заявіў у сувязі ператрусамі ў Маскве: «Па-ранейшаму арганізацыя застаецца забароненай у Расійскай Федэрацыі, уваходзіць у гэты спіс забароненых арганізацый, таму большага тут сказаць няма чаго. Па законе гэтая арганізацыя забароненая<ref>[https://ria.ru/20201125/iegova-1586238593.html Песков прокомментировал обыски у „Свидетелей Иеговы“] // [[РИА Новости]]</ref>.»

30 лістапада 2020 года Першамайскі раённы суд Омска прыгаварыў С. Палякова да 3 гадоў калоніі, вернік быў узяты пад стражу ў зале суда, яшчэ 3 жанчыны, у тым ліку яго жонка, атрымалі ўмоўны тэрмін пакарання<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/11/12.html Суд в Омске на 3 года отправил в колонию 48-летнего Свидетеля Иеговы. Его жене и еще 2 женщинам назначено условное наказание] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

16 снежня 2020 года суд у [[Новасібірск]]у прыгаварыў Юрыя Савельева да 6 гадоў калоніі за ўдзел у набажэнствах і прапаведніцкай дзейнасці Сведкаў Іеговы па абвінавачванню ў працягу дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі; да вынясення прыгавора гэты 66-гадовы вернік знаходзіўся ў СІЗА 769 дзён, нягледзячы на адсутнасць пацярпелых ад яго дзейнасці і наяўнасць у яго абвостраных хваробаў страўнікава-кішэчнага тракту<ref>[https://jw-russia.org/news/2020/12/4.html Суд в Новосибирске назначил 66-летнему Свидетелю Иеговы Юрию Савельеву 6 лет колонии. Полсрока его уже продержали в СИЗО] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

У снежні сайт Zaprava.ru апублікаваў інфармацыю, што Арцём Баграцян і Андрэй Андрэеў, якія знаходзяцца ў СІЗА № 1 г. [[Курск]], не атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу, нягледзячы на сімптомы каранавіруснай інфекцыі<ref>[https://www.zaprava.ru/v-kurskom-sizo-zaklyuchyonnyj-s-podozreniem-na-koronavirus-doveden-do-tyazhelogo-sostoyaniya/ В Курском СИЗО заключённый с подозрением на коронавирус доведен до тяжелого состояния] // Zaprava.ru</ref><ref>[https://www.zaprava.ru/svidetelya-iegovy-ubivayut-v-sizo/ Свидетеля Иеговы убивают в СИЗО] // Zaprava.ru</ref>.

==== Падзеі 2021 г. ====
14 студзеня 2021 г. памерла 90-гадовая Рыма Вашчанка, якая з 2019 г. знаходзілася пад следствам як падазроная ў экстрэмізме ў сувязі з дзейнасцю Сведкаў Іеговы ў Нявіннамыску. Яна лічылася самым пажылым экстрэмістам Расіі. З гэтага часу самым пажылым экстрэмістам РФ з’яўляецца 85-гадовая Алена Зайшчук, якая знаходзіцца пад следствам як Сведка Іеговы ў [[Уладзівасток]]у<ref>[https://jw-russia.org/cases/nevinnomyssk.html#20210114 Дело Кзнецова и др. в Невинномыске] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

У ноч на 20 студзеня 2021 г. Фелікс Махамадзіеў быў дэпартаваны ў [[Ташкент]], ён стаў першым Сведкам Іеговы Расіі, які поўнасцю адбыў тэрмін турэмнага пакарання за свае перакананні<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/01/4.html Феликс Махаммадиев на свободе. Он депортирован из России и встретился с женой на центральном вокзале Ташкента] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

10 лютага 2021 года Аляксандр Халошын, суддзя [[Абінск]]ага райсуда [[Краснадарскі край|Краснадарскага края]], абвясціў прысуд Аляксандру Іўшыну: 7,5 гадоў калоніі за арганізацыю дзейнасці забароненай арганізацыі. Па версіі следства ён па відэасувязі абмяркоўваў Біблію з сябрамі з суседняга горада<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/02/3.html Вынесен небывало жестокий приговор — 7,5 года колонии за веру для 63-летнего Свидетеля Иеговы из станицы Холмской] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 15 красавіка таго ж года Краснадарскі краёвы суд пакінуў прыгавор Іўшыну без змянення і распарадзіўся знішчыць яго Біблію ў не забароненым у РФ Сучасным перакладзе<ref>Антон Чивчалов. [https://credo.press/236750/ НА ЗАВИСТЬ ЕМЕЛЬЯНУ ЯРОСЛАВСКОМУ. Российский суд постановил уничтожить Библию в переводе, не запрещенном в РФ] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210519171752/https://credo.press/236750/ |date=19 мая 2021 }} // Credo</ref>

20 лютага 2021 года ў адказ на зварот Ірыны Яку дырэктар Дэпартамента па гуманітарнаму супрацоўніцтву і правах чалавека Міністэрства замежных спраў Расіі Р. Аляўтдзінаў напісаў, што рашэнне Вярхоўнага суда РФ аб забароне юрыдычных структур Сведкаў Іеговы не абмежавала «права грамадзян на свабоду веравызнання, бо згодна арт. 7 Федэральнага закона „Аб свабодзе сумлення і аб рэлігійных аб’яднаннях“ магчымасць яго рэалізацыі ёсць як праз зарэгістраваныя рэлігійныя аб’яднанні, так і не патрабуючыя рэгістрацыі групы прыхільнікаў таго ці іншага культа<ref>Министерство иностранных дел Российской федерации. Ответ на обращение от 20.02.2021 № 1749/ДГПЧ. цыт. па: [https://jw-russia.org/news/2021/02/14.html МИД России утверждает, что Свидетели Иеговы вправе исповедовать свою религию в группах. Почему тогда десятки верующих в тюрьмах?] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>».

24 лютага 2021 года Абаканскі гарадскі суд асудзіў Сведкаў Іеговы Валянціну Бараноўскую на 2 гады калоніі і яе сына Рамана Бараноўскага на 6 гадоў калоніі. Гэта быў першы выпадак, калі ў Расіі на турэмнае зняволенне асудзілі жанчыну з гэтай канфесіі<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/02/16.html В Хакасии 70-летнюю женщину приговорили к 2 годам колонии за веру. Ее сыну назначили 6 лет колонии. Они Свидетели Иеговы] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 4 мая 2022 г. прыгавор В. Бараноўскай быў скасаваны апеляцыяй, і яна была вызвалена з калоніі<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/05/050853.html Самая пожилая верующая вышла из колонии по УДО. Апелляционный суд утвердил решение об освобождении Валентины Барановской] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

1 сакавіка 2021 г. пракурор Майскага раёна Кабардына-Балкарыі прынёс афіцыйныя прабачэнні Ю. Заліпаеву, якога апраўдаў Вярхоўны суд гэтай рэспублікі. Гэта быў першы выпадак, калі сілавікі прасілі прабачэння ў Сведкі Іеговы з часу ліквідацыі юрыдычных структур гэтай дэнамінацыі<ref>Людмила Маратова. [https://www.kavkaz-uzel.eu/articles/361309/ Прокурор извинился перед Свидетелем Иеговы* Залипаевым] // Кавказский Узел</ref>.

29 сакавіка суддзя Гагарынскай раённага суда г. [[Севастопаль]] Павел Крыло прызнаў Сведку Іеговы Віктара Сташэўскага вінаватым у арганізацыі дзейнасці экстрэмісцкай супольнасці (ч. 1 арт. 282.2 КК РФ) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе шасці з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/03/20.html В Крыму вынесен самый жесткий приговор за веру в Иегову: Виктор Сташевский приговорен к 6 с половиной годам колонии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

31 сакавіка суддзя Абінскага райсуда ([[Краснадарскі край]]) Вольга Хомчанкава асудзіла Сведку Іеговы Алега Данілава да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/03/22.html В Краснодарском крае мирный верующий Олег Данилов осужден на 3 года колонии за религиозные убеждения] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>; пры гэтым 23 сакавіка падчас допыту сведкі абвінавачвання атаман станіцы Холмскай, у якой жыве Данілаў, і ўчастковы інспектар не маглі патлумачыць што дрэннага забіў падсудны, а супрацоўнік ФСБ Бочын у якасці доказу экстрэмісцкай дзейнасці прывёў плакат з біблейскімі цытатамі і самаробныя паштоўкі<ref>[https://jw-russia.org/cases/kholmskaya2.html#20210323 Хроника дела Данилова в Холмской] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. У гэты ж дзень суд у Санкт-Пецярбургу забараніў пракладанне JW Library<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/04/1.html Суд в Санкт-Петербурге запретил популярное библейское приложение JW Library] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

1 красавіка ў Маскве прайшла канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю [[Аперацыя «Поўнач»|аперацыі «Поўнач»]], у якой прыймалі ўдзел прадстаўнікі Еўрапейскай асацыяцыі Сведкаў Іеговы.

6 красавіка Аляксандр Шчарбіна з Краснадарскага края быў асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у набажэнствах Сведкаў Іеговы<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/04/8.html Уже третий Свидетель Иеговы из Холмской приговорен к лишению свободы за веру. Александр Щербина осужден на 3 года] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

5 мая Канстанцін Бажэнаў, якога ў Саратаве ў 2019 г. асудзілі на 3,5 гады калоніі за веравызнанне, быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова і пераведзены ў цэнтр часовага затрымання замежных грамадзян для дэпартацыі ва Украіну як пазбаўленага расійскага грамадзянства<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/05/2.html Осужденный за веру Константин Баженов освобожден из колонии, но задержан для депортации] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 19 мая яго дэпартавалі ва Украіну<ref>Згодна з бягучым радком навін на jw.org</ref>.

16 мая Асацыяцыя былых вязняў [[Дахау (канцэнтрацыйны лагер)|Дахау]] напісала адкрыты ліст Пуціну, у якім заклікала спыніць пераследванне Сведкаў Іеговы ў Расіі.<ref>[https://www.sueddeutsche.de/muenchen/dachau/dachau-lagergemeinschaft-schreibt-an-putin-1.5295482 Lagergemeinschaft schreibt an Putin] // sz.de</ref>.

20 мая Ленінскі раённы суд Саратава прыгаварыў Рустама Сеідкуліева да 2,5 год калоніі і 1 года абмежавання свабоды, а 5 жніўня апеляцыйны суд скараціў тэрмін зняволення да 2 год і 4 месяцаў<ref>[https://www.jw.org/en/news/jw/region/russia/Russian-Court-Imprisons-Brother-Rustam-Seidkuliev-for-Two-and-a-Half-Years/ Russian Court Imprisons Brother Rustam Seidkuliev for Two and a Half Years. Imprisoned for His Faith a Third Time] // JW.ORG</ref><ref>[https://jw-russia.org/news/2021/08/051706.htmll Апелляция сократила на 2 месяца тюремный срок Свидетелю Иеговы из Саратова Рустаму Сеидкулиеву]{{Недаступная спасылка}} // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

3 чэрвеня ў [[Курск]]у яшчэ 4 Сведкі Іеговы былі накіраваны судом у калонію за сваё веравызнанне, сярод іх — адна жанчына, якой далі 2 гады калоніі<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/06/031523.html В Курске суд вынес приговор пяти верующим. Четверым из них, включая женщину, назначено от 2 до 4,5 лет колонии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. Пасля гэтага 15 чэрвеня адзін з асуджаных, Арцём Баграцян, быў вызвалены з СІЗА, бо тыя 2,5 гады пазбаўлення волі, якія ён атрымаў па прыгаворы суда, гэты вернік адбыў, знаходзячыся ў следчым ізалятары<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/06/160838.html Осужденный Свидетель Иеговы Артём Багратян вышел на свободу, отбыв весь срок заключения за веру] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

11 чэрвеня падчас слухання справы Шаўчука і іншых ў [[Саранск]]у суддзя Аксана Лядзяйкіна ўзяла самаадвод са спасылкай на тое, што «ў 2016 годзе яна разглядала справу аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 20.29 КоАП РФ у дачыненні да МРА Сведкаў Іеговы ў Саранску (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў)»<ref>[https://jw-russia.org/cases/saransk.html#20210611 Дело Шевчука и др. в Саранске] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

30 чэрвеня суддзя гарадскога суда [[Благавешчанск]]а Таццяна Студзілка прысудзіла Аляксею Берчуку 8 год калоніі і Дзмітрыю Голіку 7 год калоніі за ўдзел у рэлігійнай дзенасці Сведкаў Іеговы. Гэтыя тэрміны сталі новым рэкордам па колькасці год турэмнага зняволення Сведкам Іеговы ў Расіі<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/06/300939.html Бьет рекорды жестокости: в Благовещенске верующему Алексею Берчуку суд назначил 8 лет колонии, Дмитрию Голику — 7 лет] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 2 верасня апеляцыйны суд пакінуў А. Берчуку тэрмін без змяненняў, а Д. Голіку скараціў на 10 месяцаў<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/09/030828.html Апелляция в Благовещенске утвердила рекордно жесткий приговор Алексею Берчуку и сократила тюремный срок Дмитрию Голику] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

29 ліпеня з арэнбургскай калоніі вызвалілі Генадзя Германа і Рамана Грыдасава, якія поўнасцю адбылі там свой тэрмін пакарання; падчас знаходжання ў калоніі яны сутыкаліся з ціскам з боку адміністрацыі<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/07/301712.html Саратовские верующие Геннадий Герман и Роман Гридасов вышли на свободу] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. У гэты ж дзень суддзя Ленінскага раёна Растова-на-Доне Уладзімір Худаверан прыгаварыў Сведкаў Іеговы Аляксандра Паркова і Арсена Аванесава да 6,5 год калоніі, а Вілена Аванесава да 6 год калоніі за ўдзел у рэлігійнай дзенасці Сведкаў Іеговы<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/07/291751.html В Ростове-на-Дону трое Свидетелей Иеговы получили от 6 до 6,5 лет лишения свободы за разговоры о Библии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

3 жніўня з арэнбургскай калоніі быў вызвалены апошні з пяці Сведкаў Іеговы з Саратава, якіх асудзілі ў верасні 2019 года, Аляксей Мірэцкі; яго пакаранне таксама ўклуючае ў сябе абмежаванне свабоды на 1 год і забарону займаць кіруючыя пасады і ўдзельнічаць у грамадскіх арганізацыях<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/08/041536.html Осужденный за веру Свидетель Иеговы Алексей Мирецкий освободился из колонии в Оренбурге] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

11 жніўня Абінскі райсуд прыгаварыў Васіля Мялешку да 3 год калоніі агульнага рэжыму, 4-га Сведку Іеговы са станіцы Холмскай Краснадарскага краю за вызнанне сваёй рэлігіі<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/08/131020.html Суд в Краснодарском крае приговорил 60-летнего Василия Мелешко к 3 годам колонии за разговоры о Библии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 7 кастрычніка апеляцыйны суд пакінуў прыгавор без змянення<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/10/071525.html Апелляция утвердила приговор пенсионеру из станицы Холмской — Василий Мелешко проведет 3 года в колонии за веру в Иегову] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

27 жніўня грамадзяніна Расіі і [[Гаяна|Гаяны]] Шона Пайка, затрыманага як Сведку Іеговы ў Маскве, змясцілі ў СІЗА-7, дзе прымусілі спаць на падлозе, нягледзячы на наяўнасць свабодных ложкаў, адвакат Пайка заявіў, што такі стасунак выкліканы бытавым [[расізм]]ам<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/09/011455.html Арестованного в Москве Свидетеля Иеговы из Гайаны заставляют спать на полу, хотя в СИЗО есть свободные койки] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

28 жніўня пасля хадайніцтва [[ЕСПЧ]] да расійскіх уладаў Аляксандр Любін і Анатолій Ісакаў былі вызвалены з-пад варты ў Курганскай вобласці, дзе яны чакалі паўтара месяцы завяршэння крымінальнага разбіральніцтва. Разбіральніцтва па іх справе яшчэ не завершана<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/08/310934.html После жалобы Свидетелей Иеговы в ЕСПЧ двое тяжело больных жителей Кургана освобождены из-под стражи] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

6 верасня Дзмітрый Церабілаў ў г. [[Кастрама]] быў асуджаны на 3 гады калоніі строгага рэжыму за распаўсюджанне рэлігійнай літаратуры па версіі следства<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/09/061901.html Суд в Костроме дал Дмитрию Теребилову 3 года колонии строгого режима за беседы о Библии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>; пры гэтым ён стаў Сведкам Іеговы ў турме, дзе знаходзіўся як злачынец-рэцыдывіст<ref>[https://jw-russia.org/prisoners/terebilov.html Теребилов Дмитрий. Биография] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

У ноч з 4 на 5 кастрычніка 2 мужы і 2 жонкі з сем’яў Сведкаў Іеговы былі жорстка збіты сілавікамі Расгвардыі падчас ператрусаў і затрыманняў у г. [[Іркуцк]]<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/10/061135.html Иркутские верующие рассказали о пытках во время облавы на Свидетелей Иеговы] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref><ref>[https://www.dw.com/ru/svideteli-iegovy-v-irkutske-rasskazali-o-pytkah-pri-zaderzhanii/a-59472111 «Свидетели Иеговы» в Иркутске рассказали о пытках при задержании] //dw.com</ref>.

11 кастрычніка суддзя Паўлаўскага райсуда Краснадарскага края Вольга Марчанка прызнала Уладзіміра Скачыдуба вінаватым у распаўсюджанні перакананняў Сведкаў Іеговы і прыгаварыла яго да 4 гадоў і 2 месяцаў калоніі агульнага рэжыму<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/10/120818.html Суд в Краснодаре приговорил Владимира Скачидуба, верующего с инвалидностью, к 4 годам тюрьмы за беседы о Библии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

19 кастрычніка суд Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі наклаў спагнанне на Расійскую Федэрацыю за тое, што Сведку Іеговы Цімафея Жукава прымусова накіравалі на псіхіятрычную экспертызу ў лютым 2020 года з парушэннем працэсуальнага заканадаўства; Расія павінна заплаціць Жукаву 28,5 тыс. расійскіх рублёў<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/11/081523.html Свидетель Иеговы, которого принудительно поместили в психиатрическую больницу, добился компенсации морального вреда] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

25 кастрычніка 2021 года Трусаўскі раённы суд г. [[Астрахань]] прыгаварыў Рустама Дыярава, Сяргея Клікунова і Яўгенія Іванова да 8 гадоў, а жонку Яўгенія, Вольгу, — да 3,5 год калоніі, што стала новым рэкордам у тэрмінах, якія расійскія суды ў апошнія гады давалі Сведкам Іеговы за вызнаванне рэлігійных перакананняў<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/10/261050.html Беспрецедентный приговор в Астрахани: трое Свидетелей Иеговы получили по 8 лет, еще одна верующая — 3,5 года колонии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

28 кастрычніка Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі прыняў пастанаўленне № 32 з шэрагам тлумачэнняў; у гэтым дакуменце сярод іншага гаворылася:

<blockquote>«У выпадку прыняцця судом і ўступлення ў законную сілу рашэння аб ліквідацыі або забароне дзейнасці грамадскага або рэлігійнага аб’яднання або іншай арганізацыі ў сувязі з ажыццяўленнем экстрэмісцкай дзейнасці наступныя дзеянні асоб, якія не звязаны з прадаўжэннем або аднаўленнем дзейнасці адпаведнай экстрэмісцкай арганізацыі і знаходзяцца выключна ў рэалізацыі свайго права на свабоду сумлення і свабоду веравызнання, у тым ліку праз індывідуальнае або сумеснае вызнанне рэлігіі, здзяйсненне набажэнстваў ці іншых рэлігійных абрадаў і цырымоній, самі па сабе, калі яны не змяшчаюць прыкмет экстрэмізму, не ўтвараюць складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 282² КК РФ<ref>[https://www.vsrf.ru/documents/own/30487/ Постановление пленума Верховного суда Российской федерации № 32 от 28.10.2021]</ref>».</blockquote>

Такім чынам Вярхоўны суд пастанавіў, што правядзенне набажэнстваў, абрадаў і цырымоній Сведкаў Іеговы не ўтвараюць саставу злачынства<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/11/151413.html Верховный суд России постановил, что Свидетелей Иеговы не нужно преследовать за совместные богослужения] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

22 лістапада Перварэчанскі раённы суд [[Уладзівасток]]а апраўдаў Дзмітрыя Бармакіна, Сведку Іеговы, якога судзілі па арт. 282² КК РФ; гэта стала першым выпадкам поўнага апраўдання Сведкі Іеговы, абвінавачанага ў экстрымізме<ref>[https://www.jw.org/ru/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/jw/#newsAlerts Стужка бягучых навін JW.ORG]</ref>.

7 снежня ў [[Таганрог]]у прайшла серыя вобыскаў у дамах 8 Сведкаў Іеговы, сярод якіх быў Аляксандр Скварцоў, якога раней судзілі па [[Судовы працэс над Сведкамі Іеговы ў Таганрогу|справе 16-ці]] ў 2011-16 гг. і ў доме якога праводзілі яшчэ адзін вобыск у сакавіку 2021 г. Такім чынам Скварцоў стаў вернікам, якога паўторна пераследуюць у Расіі за прыналежнасць да гэтай канфесіі<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/12/081555.html В Таганроге прошли обыски у Свидетелей Иеговы. Один верующий задержан, решается вопрос о мере пресечения] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

23 снежня Абінскі раённы суд прыгаварыў Аляксандра Мікалаева да 2,5 год калоніі за ўдзел у набажэнствах Сведкаў Іеговы, што стала першым рэальным турэмным тэрмінам, вынесеным пасля пастановы Вярхоўнага суда РФ ад 28.10.2021, якая дэкрыміналізавала ўдзел у набажэнствах<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/12/241338.html Первый реальный срок после Пленума ВС: в Краснодарском крае Свидетель Иеговы Александр Николаев получил 2,5 года колонии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

А 31 снежня выйшлі на свабоду 2 Сведкі Іеговы, асуджаныя ў верасні 2020 г<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/12/301452.html Вадим Левчук и Сергей Бритвин отбыли свой тюремный срок за веру и вышли на свободу] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

==== Падзеі 2022 года ====
17 студзеня яшчэ аднаго Сведку Іеговы прыгаварылі да 2 гадоў калоніі, двум іншым вернікам, Дзмітрыю Церабілаву і Ігару Шміту, апеляцыйныя суды пакінулі без змянення турэмнае зняволенне<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/01/171624.html Суд приговорил многодетного отца Максима Бельтикова из станицы Павловской к 2 годам колонии за беседы о Библии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref><ref>[https://jw-russia.org/news/2022/01/130920.html Апелляционный суд в Костроме утвердил приговор Дмитрию Теребилову — 3 года колонии строгого режима за веру в Бога Иегову] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref><ref>[https://jw-russia.org/news/2022/01/141320.html Апелляционный суд в Севастополе оставил без изменения приговор 49-летнему Свидетелю Иеговы Игорю Шмидту: 6 лет колонии] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

20 студзеня Андрэю Калеснічэнку з [[Северск]]а далі 4 гады калоніі за ўдзел у дзейнасці Сведкаў Іеговы; 30 чэрвеня апеляцыйным рашэннем Томскага аблсуда 4 гады калоніі былі заменены на 4 гады ўмоўнага асуджэння<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/07/011108.html Томский областной суд заменил Андрею Колесниченко из Северска 4 года колонии на условное осуждение] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

25 студзеня Аляксандр Лепскі, суддзя Трусаўскага раённага суда Астрахані прыгаварыў Ганну Сафронаву да 6 год калоніі за ўдзел у абмеркаванні Бібліі; гэта стала першым выпадкам, калі жанчыне з гэтай канфесіі далі турэмны тэрмін такой працягласці за рэлігійную дзейнасць<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/01/260838.html Впервые в России суд приговорил женщину к 6 годам колонии за веру Свидетелей Иеговы] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.

23 мая ў [[Пракоп’еўск]]у Кемераўскай вобласці РФ далі 7 гадоў калоніі Андрэю Уласаву, інваліду ІІ групы, за «арганізацыю дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/05/231437.html В Кемеровской области инвалиду II группы Андрею Власову дали 7 лет колонии за беседы о Библии] // Свидетели Иеговы в России</ref>.»

24 мая 2022 г. [[Справа Дэніса Крыстэнсена|Д. Крыстэнсен]] быў вызвалены з калоніі і накіраваны на дэпартацыю з Расіі<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/05/241158.html Деннис Кристенсен освобожден из колонии] // Свидетели Иеговы в России</ref><ref>[https://www.svoboda.org/a/svidetelj-iegovy-dennis-kristensen-vyshel-iz-kolonii-pod-kurskom/31865913.html Свидетель Иеговы Деннис Кристенсен вышел из колонии под Курском] // Радио Свобода</ref>. 25 мая ён прыляцеў у Данію<ref>[https://www.jw.org/ru/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/jw/%D1%80%D0%B5%D0%B3%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D1%8B/%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D1%8F/%D0%94%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B8%D1%81-%D0%9A%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%B5%D0%BD-%D0%BE%D1%81%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D0%B6%D0%B4%D1%91%D0%BD-%D0%B8%D0%B7-%D1%82%D1%8E%D1%80%D1%8C%D0%BC%D1%8B-%D0%B8-%D0%B4%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD/ Деннис Кристенсен освобождён из тюрьмы и депортирован] //JW.ORG</ref>.

7 чэрвеня 2022 года ЕСПЧ прызнаў незаконнай ліквідацыю юрыдычных аб’яднанняў Сведкаў Іеговы<ref name="hudoc.echr.coe.int"/><ref name="ReferenceA"/><ref name="ReferenceB"/>.

27 чэрвеня ў [[Краснаярск]]у на 6 гадоў калоніі быў асуджаны Яўген Зініч, які з’яўляўся Сведкам Іеговы ў 3-м пакаленні<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/06/271613.html В Красноярске на 6 лет колонии осужден Евгений Зинич, потомок репрессированных в советское время Свидетелей Иеговы] // Свидетели Иеговы в России</ref>.

25 жніўня суд у [[Саранск]]у прыгаварыў 6 Сведкаў Іеговы, у тым ліку жанчыну, да пазбаўлення волі ад 2 да 6 год калоніі<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/08/260914.html Суд в Мордовии вынес приговор шести Свидетелям Иеговы из Саранска, включая женщину: от 2 до 6 лет колонии за веру] // Свидетели Иеговы в России</ref>.

5 верасня у г. [[Волагда]] Мікалай Сцяпанаў атрымаў 4 гады калоніі па абвінавачванні ў арганізацыі набажэнстваў Сведкаў Іеговы<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/09/061424.html В Вологде за веру в Бога 70-летнему Юрию Баранову дали 4 года условно, а 48-летнему Николаю Степанову — 4 года колонии] // Свидетели Иеговы в России</ref>.

У снежні было некалькі турэмных прыгавораў Сведкам Іеговы за рэлігійную дзейнасць. 19 снежня Бірабіджанскі раённы суд даў 2 вернікам адпаведна 3,5 і 6,5 год калоніі і яшчэ двум па 7 год калоніі, а 21 снежня суд [[Благавешчанск]]а прыгаварыў яшчэ 5 Сведкаў Іеговы да 6 год калоніі<ref>[https://jw-russia.org/news/2022/12/190947.html Четверо верующих из Биробиджана получили от 3,5 до 7 лет колонии за чтение и обсуждение Библии] // Свидетели Иеговы в России</ref><ref>[https://jw-russia.org/news/2022/12/211423.html Суд в Благовещенске приговорил 5 Свидетелей Иеговы более чем к 6 годам колонии. Преступлением названы религиозные встречи и проповеди] // Свидетели Иеговы в России</ref>. 
{{зноскі}}

== Літаратура ==
* Гордиенко Н. С. Российские Свидетели Иеговы: история и современность / Н. С. Гордиенко — 2-е изд, исправленное — СПб: 2002. — 233 с.
* Горюнов Д. В. Социальная концепция религиозного объединения «Свидетели Иеговы»: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата философских наук: 09.00.13 / Горюнов Д. В.; [Пермский государственный технологический университет]. — Пермь, 2006. — 26 с.
* Иваненко С. И. О людях, никогда не расстающихся с Библией / С. Иваненко — М.: Арт-Бизнес-Центр; 1999—254 с.
* Иваненко С. И. Свидетели Иеговы — традиционная для России религиозная организация / С. Иваненко — М.: Арт-Бизнес-Центр; 2002. — 207 с.
* М. И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: «выселить навечно». Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002
* Шевченко М. С. Мифотворчество религиозной организации «Свидетели Иеговы» в конфессиональном пространстве Забайкальского края: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата философских наук: специальность 09.00.14 / Шевченко М. С.; [Забайкальский государственный университет] — Чита, 2012. −25 с.
* Шимиханов Р. В. Конфессиональные и типологические характеристики «Свидетелей Иеговы»: (религиоведческий анализ): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата философских наук: 09.00.13 / Шимиханов Р. В.; [Белгородский государственный университет] — Белгород, 2006 — 21 с.
* Яковлева Ю. А. Нетрадиционное религиозное сообщество как социальный институт: (на примере российских «Свидетелей Иеговы»): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата социологических наук: 22.00.04 / Яковлева Ю. А.; [Санкт-Петербургский государственный университет] — СПб, 2010. — 23 с.

== Спасылкі ==
* [https://www.jw-russia.org/ Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы ў Расіі]
* [https://wol.jw.org/ru/wol/d/r2/lp-u/302008006 Гісторыя Сведкаў Іеговы ў Расіі згодна штогодніку арганізацыі за 2008 г.]
* [https://www.jw.org/ru/новости/юридическая/по-регионам/россия/  Маніторынг юрыдычнай сітуацыі са Сведкамі Іеговы ў Расіі на афіцыйным сайце Сведкаў Іеговы (jw.org)]

[[Катэгорыя:Сведкі Іеговы|Расія]]
[[Катэгорыя:Хрысціянства ў Расіі]]