Revision 1165760 of "Лесбіянства" on bewiki

{{ЛГБТ}}

[[Выява:Black triangle.svg|thumb|Чорны трыкутнік, знак лесбіянак. Выкарыстоўваўся ў нацысцкіх канцлагерах для пазначэння лесбіянак, прастытутак або жанчын, якія не жадалі мець дзяцей]]
'''Лесбіянства''', таксама '''Сапфізм''' — жаночая [[гомасексуальнасць]]. Гомасексуальных жанчын завуць лесбіянкамі.

Тэрмін паходзіць ад назвы грэчаскага вострава [[Лесбас]], дзе нарадзілася і жыла старажытнагрэчаская паэтэса [[Сапфо]], чые вершы пазней нярэдка ўспрымалі як апяванне аднаполага кахання паміж жанчынамі. Аднак некаторыя старажытныя крыніцы згадваюць і аб сувязях Сапфо з мужчынамі. Максім Тырскі пісаў, што ўзаемаадносіны паміж Сапфо і вучаніцамі яе школы былі платанічнымі. Існуюць звесткі аб лесбійскіх адносінах у старажытнай [[Спарта|Спарце]]. Плютарх у апісанні Лакедэмоніі паведамляў, што «яны надаюць такое вялікае значэнне кахання, што дзяўчыны становяцца эратычнымі партнёрамі жанчын з высакародных сем'яў». У паэзіі і літаратуры старажытнага [[Кітай|Кітая]] таксама ёсць згадванні аб лесбійскіх узаемаадносінах жанчын, хоць у апісаннях адсутнічаюць падрабязнасці, якія сустракаюцца ў тэкстах аб мужчынскай гомасексуальнасці. На падставе даследавання эратычных паэм, якімі абменьваліся японскія жанчыны Перыяду Хэйан антраполаг Ліза Далбі ([[англійская мова|ангел]]. Liza Dalby) зрабіла выснову, што лесбійскія ўзаемаадносіны былі звычайныя і сацыяльна прымальныя ў гэтай культуры. Існуюць літаратурныя крыніцы, якія згадваюць аб секуальных узаемаадносінах паміж адаліскамі гарэмаў, хоць часам за гэта належыла пакаранне.

Тэрмін «лесбіянка» гэтак жа неадназначны, як і сам тэрмін «гомасексуальнасць»: у адным кантэксце ён можа пазначаць жанчыну з гомасексуальнай арыентацыяй, у іншым кантэксце — жанчыну з гомасексуальнай ідэнтычнасцю, а ў трэцім — жанчыну, якая практыкуе выключна гомасексуальныя паводзіны.

== Культура ==

Мноства добра вядомых дзяячак культуры і мастацтва былі лесбіянкамі . Да змены пад уплывам сексалогіі ў канцы дваццатага стагоддзя жаночая гомасексуальнасць заставалася практычна незаўважанай у параўнанні з мужчынскай гомасексуальнасцю, якая забаранялася законам і з-за гэтага была прадметам абмеркавання ў прэсе. Нягледзячы на гэта, пасля апублікавання прац сексолагамі [[Ульрыхc|Карлам Генрыхам Ульрыхcам]], [[Крафт-Эбінг|Рыхардам фон Крафт-Эбінгам]], [[Эліс|Хэўлакам Элісам]], [[Карпентэр|Эдуардам Карпентэрам]] і [[Хіршфель|Магнусам Хіршфельдам]], канцэпцыя жаночай гомасексуальнасці стала больш вядомай.

Як толькі жаночая гомасексуальнасць стала прадметам абмеркавання, яна была апісана ў якасці захворвання. У «Трох артыкулах аб тэорыі сексуальнасці» [[Фрэйд|Зігмунд Фрэйд]] зваў жаночую гомасексуальнасць «інверсіяй», яе суб`ектаў «інвертамі» і характарызаваў жанчын-інвертаў як мелыя мужчынскія характарыстыкі. Фрэйд скарыстаўся ідэяй аб «трэцім полу», прапанаванай Магнусам Хіршфельдам і іншымі. Фрэйд прызнаў, што ў сваёй практыцы не сустракаўся з такімі «ненармальнымі» пацыенткамі, але тым не менш ён лічыў, што такія паводзіны выкліканы псіхалагічнымі, а не біялагічнымі прычынамі.

Спалучэнне сексалогіі і псіхааналізу аказала вялікі ўплыў на агульны настрой лесбійскай культуры. Яркім прыкладам гэтага з'яўляецца апублікаваны ў [[1928]] гаду раман Рэдкліфф Хол «Студня адзіноты», у якім згаданыя гэтыя сексолагі і тэрмін «інверт». Пазней гэты тэрмін выйшаў з агульнага ўжывання. Фрэйдысцкая інтэрпрэтацыя лесбійскіх паводзін у цяперашні час адмаўляецца большасцю псіхіятраў і навукоўцаў.

У дваццатым стагоддзі лесбіянкі, у прыватнасці, Гертруда Стайн і Барбара Хамер былі прыкметнымі дзеячамі ў авангардысцкім руху [[ЗША]], а Леанціна Саган у нямецкім прадваенным кіно. Кніга вершаў у прозе «Песні Білітыс» П'ера Луі ([[французская мова|фр]]. Pierre Louys) аказала ўплыў на адлюстраванне лесбіянства ў культуры з 1890х. Першая культурная і грамадская арганізацыя лесбіянак у Злучаных Штатах Амерыкі звалася «Дочкі Білітыс».

У 1950-х і 1960-х лесбійская забаўляльная літаратура стала публікавацца ў Злучаных Штатах Амерыкі і Вялікабрытаніі, часта пад «зашыфраванымі» загалоўкамі накшталт «Злое сяброўства» Віны Паркера або «Хронікі Бібо Брынкер» Ганнаў Баннон.

Падчас другой хвалі [[фемінізм]]у 1970-х лесбіянскія раманы сталі больш палітызаванымі. Гэтыя творы часта ўтрымоўвалі ідэалогію сепаратысцкага фемінізму і гэта можна было назіраць у іншых выглядах лесбійскага мастацтва. Адно з найболей яркіх твораў гэтага перыяду — аповесць «Джунглі лалавых пладоў» (Rubyfruit Jungle) Рыты Браун (Rita Mae Brown).

== Літаратура ==
* Gilbert H. Herdt. Same Sex, Different Cultures: Gays and Lesbians Across Cultures. Westview Press Inc (1998). ISBN 978-0-8133-3164-5
* [[Жанет Вінтэрсан]]: «Oranges Are Not the Only Fruit» ([[1985]]); «Written on the Body» ([[1992]])
* [[Монік Віціг]]: [http://www.mitin.com/kolonna/body/ «Лесбійскае цела»]
* [[П'ер Луі]]: «Жаночая выспа» (''L'ile aux dames'') і «Песні Білітыс» (''Chansons de Bilitis'', [[1894]])
* [[Сафія Парнок]]: «Вершы» ([[1916]])
* [[Марына Цвятаева]]: "Вершы"
* [[Зінаіда Гіпіус]]: "Вершы"

== Спасылкі ==
{{commons|Category:Lesbianism}}
* [http://homo-aphorism.narod.ru/collection/lesbi/index.html Лесбі-афарызмы]

[[Катэгорыя:Лесбіянства]]
[[Катэгорыя:Тэрміны ЛГБТ]]

{{Link GA|en}}
[[bg:Лесбийка]]
[[br:Lesbianelezh]]
[[de:Lesbe]]
[[en:Lesbian]]
[[eo:Lesbanino]]
[[es:Lesbiana]]
[[et:Lesbi]]
[[fi:Lesbous]]
[[fr:Saphisme]]
[[hu:Leszbikusság]]
[[it:Lesbismo]]
[[ko:레즈비언]]
[[lt:Lesbietė]]
[[nl:Lesbienne]]
[[pl:Lesbijka]]
[[pt:Lésbica]]
[[ru:Лесбиянство]]
[[simple:Lesbian]]
[[sv:Lesbisk]]
[[tr:Lezbiyen]]
[[uk:Лесбіянство]]
[[zh:女同性戀]]