Revision 1169103 of "Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Арэна для ботаў1" on bewiki

[[Файл:Belarus-Rakaw-Church of Virgin Mary-3.jpg|міні|200пкс|Марыінскі касьцёл, галоўны фасад]]
[[Файл:Belarus-Rakaw-Church of Virgin Mary-2.jpg|міні|200пкс|Марыінскі касьцёл, бакавы фасад]]
'''Касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны''' — [[нэаготыка|нэагатычны]] каталіцкі храм, разьмешчаны ў цэнтры вёскі [[Ракаў]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]].

== Гісторыя будаўніцтва ==
=== Драўляны храм ===
* [[1676]] г. — будаўніцтва першага, драўлянага касьцёла князем Геранімам Сангушкам.
* [[1687]] г. — Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундавала пры касьцёле кляштар дамініканцаў.
* [[1712]] г. — кляштар згарэў і быў адбудаваны намаганьнямі айца Валадковіча.
* [[1812]] г. — касьцёл спалены падчас расейска-францускай вайны.
* [[1824]] г. — касьцёл адноўлены, зноў у драўляным выглядзе.
* [[1835]] г. — скасаваны кляштар дамініканаў, а касьцёлу нададзены статус парафіяльнага.

=== Мураваны храм ===
Мураваны храм быў узьведзены ў [[1906]] г. з жоўтай цэглы намаганьнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касьцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзяхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У [[1911]] г. пажар зьнішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасьля 2-ой сусьветнай вайны храм ня дзейнічаў.
Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры нэаготыкі. 3-[[нэф]]авая 2-вежавая [[базыліка]] з [[трансэпт]]ам і круглай [[апсіда]]й. У архітэктурным афармленьні шырока выкарыстаныя нэагатычныя элемэнты: ступеньчатыя [[контрфорс]]ы, высокія стральчатыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя [[фрыз (архітэктура)|фрызы]], аркатурныя паясы, ружа-акно на [[фасад]]зе. У інтэр’еры — стральчатыя скляпеньні.

== Літаратура ==
* Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
* Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
* Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0            
                                        
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Church of Saint Virgin Mary, Rakaw|выгляд=міні}}
* [http://radzima.org/pub/pomnik.php?lang=by&ksc=1&nazva_id=mevaraka01 Касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Ракаве] на [[Radzima.org]]
* [http://globus.tut.by/rakov/kostel_gallery.htm Здымкі на Globus.tut.by]

[[Катэгорыя:Ракаў]]
[[Катэгорыя:Касьцёлы Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі|Ракаў]]
[[Катэгорыя:Нэагатычныя збудаваньні Беларусі|Ракаў]]
[[Катэгорыя:Храмы пад тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі|Ракаў]]

[[pl:Kościół Najświętszej Marii Panny w Rakowie]]