Revision 1170373 of "Расія" on bewiki

{{Краіна
|назва па-свойму=Россия
|назва па-беларуску=Расія
|герб=Coat_of_Arms_of_the_Russian_Federation.svg
|сцяг=Flag_of_Russia.svg
|дэвіз=Няма
|месца=Russian Federation (orthographic projection).svg
|мова=[[Руская мова|руская]]
|сталіца=[[Масква]]
|прадстаўнік=[[Уладзімір Пуцін]]
|кіраўнік дзяржавы=[[Уладзімір Пуцін]]
|плошча=17 075 200
|насельніцтва=143 030 000 чел.
|год=[[2012]]
|шчыльнасць насельніцтва=8,4
|грашовая адзінка=[[Расійскі рубель]]
|часавы пояс=[[UTC]]+2...+12
|гімн=[[Гімн Расіі|"Россия священная наша держава..."]]
|нумарныя знакі=
|TLD=[[.ru]].su.рф
|міжнародны тэлефонны код=+7
|схем.карта=
|}}

'''Расія''' ({{lang-ru|Россия}}), афіцыйная назва '''Расійская Федэрацыя''' ({{lang-ru|Российская Федерация}}) — [[дзяржава]], размешчаная ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]] і паўночнай частцы [[Азія|Азіі]]. Расія — буйнейшая па плошчы дзяржава свету (17 075 063 км² або 11,46 % (1/9) плошчы ўсёй сушы Зямлі, або 12,65 % (1/8) заселенай чалавекам сушы, што амаль удвая больш, чым плошча [[Канада|Канады]] якая займае другое месца).

Назва краіны паходзіць ад этноніма ''[[назва Русь|Русь]]'' у грэчаскай [[агаласоўка|агаласоўцы]] і пачала ўводзіцца ва ужытак [[вялікія князі маскоўскія|вялікімі князямі маскоўскімі]] з канца XV ст.

== Геаграфічнае становішча ==

Крайні паўночны пункт Расіі — [[мыс Флігелі]] на [[Зямля Франца-Іосіфа|Зямлі Франца-Іосіфа]] (81°51’ паўн.ш.), крайні ўсходні пункт — востраў [[Востраў Ратманова|Ратманова]] ў [[Берынгаў праліў|Берынгавым праліве]] (заходні з двух [[Астрава Дыяміда|астравоў Дыяміда]], 169°0’ з.д.). Крайнія паўночны і ўсходні мацерыковыя пункты Расіі: [[мыс Чалюскіна]] на паўвостраве [[Паўвостраў Таймыр|Таймыр]] (77°43’ паўн.ш.) і [[мыс Дзяжнёва]] на [[Чукотка|Чукотцы]] (169°39’ з.д.). Гэтыя чатыры крайнія пункты адначасова з'яўляюцца і адпаведнымі крайнімі пунктамі [[Еўразія|Еўразіі]]. Крайні паўднёвы пункт Расіі (41°11’ з.ш.) знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад гары [[Гара Базардзюзю|Базардзюзю]], на мяжы [[Дагестан]]а з [[Азербайджан]]ам. Крайні заходні пункт ляжыць у [[Калінінградская вобласць|Калінінградскай вобласці]] пад 19°38’ у.д., на [[Балтыйская каса|Балтыйскай касе]] [[Гданьскі заліў|Гданьскага заліва]] [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]; але Калінінградская вобласць з'яўляецца анклавам, і асноўная тэрыторыя Расіі пачынаецца ўсходней, пад 27°17’ у.д., на мяжы Расіі з [[Эстонія]]й, на беразе ракі Педэдзе. Такім чынам, працягласць тэрыторыі Расіі з поўначы на поўдзень перавышае 4 тыс. км, з захаду на ўсход — набліжаецца да 10 тыс. км. Агульная працягласць межаў Расіі — 60 933 км (з іх 38 808 км — марскія межы); межы Расіі на поўначы і на ўсходзе — марскія, на поўдні і на захадзе — у асноўным сухапутныя. Мае сухапытныя межы з: [[Казахстан]]ам (6846 км), [[Кітай|Кітаем]] (3645 км), [[Манголія]]й (3485 км), [[Украіна]]й (1576 км), [[Фінляндыя]]й (1340 км), [[Беларусь]]ю (959 км), [[Грузія]]й (723 км), [[Эстонія]]й (294 км), [[Азербайджан]]ам (284 км), [[Літва|Літвой]] (280.5 км), [[Польшча]]й (232 км), [[Латвія]]й (217 км), [[Нарвегія]]й (196 км), [[Паўночная Карэя|Паўночнай Карэяй]] (19 км). Марскіе межы Расія мае с [[ЗША]] (49 км) і [[Японія]]й (194 км).

Тэрыторыя Расіі амываецца трымя акіянамі і наступнымі марамі: [[Паўночны Ледавіты акіян]] — [[Чукоцкае мора|Чукоцкае]], [[Усходне-Сібірскае мора|Усходне-Сібірскае]], [[Мора Лапцевых|Лапцевых]], [[Карскае мора|Карскае]], [[Пячорскае мора|Пячорскае]], [[Баранцава мора|Баранцава]]; [[Атлантычны акіян]] — [[Балтыйскае мора|Балтыйскае]], [[Чорнае мора|Чорнае]], [[Азоўскае мора|Азоўскае]]; [[Ціхі акіян]] — [[Японскае мора|Японскае]], [[Ахоцкае мора|Ахоцкае]], [[Берынгава мора|Берынгава]].

== Фізіка-геаграфічны агляд ==
[[Выява:Baikal-S1999276045323.png|thumb|250px|Возера [[Байкал]]. Здымак са спадарожніка]]
Расія размешчана на поўначы [[мацярык]]а [[Еўразія]]. Яна абмываецца водамі [[Ціхі акіян|Ціхага]] і [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага]] [[акіян]]аў, а таксама [[Балтыйскае мора|Балтыйскім]], [[Чорнае мора|Чорным]], [[Азоўскае мора|Азоўскім]] [[мора]]мі Атлантычнага акіяна і [[Каспійскае мора|Каспійскім морам]], пры гэтым валодаючы самой працяглай берагавой лініяй (37 653 км). [[Уральскія горы]], [[рака Эмба]] і [[Кума-Маныцкая ўпадзіна]] падзяляюць Расію на еўрапейскую і азіяцкую часткі, апошняя ўключае ў сябе [[Паўночны Каўказ]], [[Сібір]] і [[Далёкі Усход]].

=== Геалогія ===
[[Выява:Осетр река.jpg|thumb|250px|Сярэднярускае ўвышша]]
Больш 70% тэрыторыі Расіі занята [[раўніна]]мі. Заходняя частка краіны знаходзіцца ў межах шырокай [[Усходне-Еўрапейская раўніна|Усходне-Еўрапейскай раўніны]], якая характарызуецца чаргаваннем нізін ([[Прыкаспійская нізіна|Прыкаспійская]] і інш.) і ўзвышшаў ([[Валдайскае ўзвышша|Валдайскае]], [[Сярэднярускае ўзвышша|Сярэднярускае]] і г. д.). Мерыдыянальна выцягнутая [[горная сістэма]] Урал раздзяляе Усходне-Еўрапейскую раўніну і [[Заходне-Сібірская раўніна|Заходне-Сібірскую нізіну]]. Да ўсходу ад апошняй знаходзіцца [[Сярэднясібірскае пласкагор'е]] з ізаляванымі [[горны масіў|горнымі масівамі]], якое затым плаўна пераходзіць у Цэнтральнаякуцкую раўніну.

Паўднёвая і ўсходняя часткі краіны пераважна гарыстыя. На крайнім поўдні Еўрапейскай часткі цягнуцца паўночныя [[горны хрыбет|хрыбты]] Вялікага [[Каўказ]]а (тут знаходзіцца самая высокая вяршыня Расіі — [[Эльбрус]], 5 633 м), на поўдні Сібіры — [[Алтайскія горы|Алтай]], [[Саяны|Заходні і Усходні Саяны]], [[Станавое нагор'е]] і іншыя горныя сістэмы. Паўночны ўсход Сібіры і Далёкі Усход — рэгіёны перавагі сяреднявышынных горных хрыбтоў, такіх як [[Сіхатэ-Алінь]], [[Верхаянскі хрыбет]], [[Хрыбет Чэрскага, Усходняя Сібір|хрыбет Чэрскага]]. [[Паўвостраў Камчатка]] і [[Курыльскія астравы]] на крайнім усходзе — тэрыторыя [[вулкан]]аў. Тут іх налічаецца больш за 200, прычым каля 50 дзеючых.

=== Гідралогія ===
У Расіі больш за 120 тыс. [[рака|рэк]] і каля 2 млн [[возера|азёр]]. Самыя буйныя рэкі: [[рака Амур|Амур]], [[рака Лена|Лена]], [[Енісей]], [[Іртыш]], [[рака Об|Об]], [[Волга]], [[рака Кама|Кама]]; буйнейшыя азёры — [[Каспійскае мора]], [[Байкал]], [[Ладажскае возера|Ладажскае]], [[Анежское возера|Анежское]].

Варта заўважыць, што рэкі ў Расіі традыцыйна мелі велізарную ролю — не толькі як транспартныя шляхі, але і як трасы засялення і гаспадарчага асваення новых тэрыторый. На рэках пабудаваныя практычна ўсе буйныя гарады.

=== Клімат ===
Размяшчэнне Расіі ў паўночнай частцы Еўразіі (тэрыторыя краіны ў асноўным ляжыць паўночней 50° пн.ш.) абумовіла яе знаходжанне ў арктычным, субарктычным, умераным і часткова ў субтрапічным кліматычных паясах. Пераважная частка тэрыторыі размешчаная ва ўмераным поясе. Разнастайнасць клімату залежыць таксама ад асаблівасцей рэльефу і блізкасці або аддаленасці акіяна.

Шыротная занальнасць найбольш ярка выяўляецца на раўнінах. Спектр прыродных зон адрознівае Еўрапейскую частку краіны, дзе з поўначы на поўдзень паслядоўна змяняюцца зона арктычных пустыняў, тундры, лесатундры, тайгі, мяшаных лясоў, лесастэпы, стэпы, паўпустыні. З прасоўваннем на ўсход клімат становіцца ўсё больш кантынентальным, колькасць прыродных зон у адным шыротным інтэрвале значна скарачаецца.

Сярэднія тэмпературы студзеня, па розных рэгіёнах, вагаюцца ад 6 да −50 °C, ліпеня ад 1 да 25 °C; ападкаў ад 150 да 2000 мм у год. [[Вечная мерзлата]] (раёны [[Сібір]]ы і [[Далёкі Усход|Далёкага Усходу]]) займае 65% тэрыторыі Расіі.
[[Выява:Amur Tiger Panthera tigris altaica Cub Walking 1500px.jpg|thumb|Амурскі тыгр]]

Больш 70% расійскай тэрыторыі — гэта зона рызыкоўнага земляробства. Сельскагаспадарчы сезон на большай частцы тэрыторыі Расіі доўжыцца 2—3 месяцы (для параўнання, у [[Еўропа|Еўропе]] або [[ЗША]] — 8—9 месяцаў). У той жа час у Расіі знаходзіцца 10% усіх ворных земляў свету.

=== Флора і фауна ===
Лясы займаюць звыш 1/2 тэрыторыі. На тэрыторыі Расіі знаходзіцца пятая частка ўсіх лясоў свету і палова сусветных хвойных лясоў. Жывёльны свет разнастайны — тут жывуць і [[белы мядзведзь|белыя мядзведзі]], і [[морж|маржы]], і [[тыгр]]ы, [[леапард]]ы, і інш.

У Расіі існуе 35 [[Нацыянальны парк|нацыянальных паркаў]] і 84 [[запаведнік]]і.

== Гістарычны агляд ==

* [[Кіраўнікі Русі і Расіі]]
* [[Крывавая нядзеля]]

== Дзяржаўны лад ==
=== Адміністрацыйны падзел ===

[[Выява:Регионы России2008-03.png|thumv|350px|right|Адміністрацыйны падзел Расіі]]
Расія з'яўляецца федэратыўнай дзяржавай. Яна складаецца з 83 суб'ектаў федэрацыі (21 рэспубліка, 46 абласцей, 9 краёў, 1 аўтаномная вобласць, 4 аўтаномныя акругі, 2 горада федэральнага значэння) ({{Таксама}}: [[Адміністрацыйны падзел Расіі]]). Асаблівасцю аўтаномных акруг (акрамя [[Чукоцкая аўтаномная акруга|Чукоцкай]] з'яўляецца іх двухскладнасць, г.зн., з'яўляючыся паўнапраўным суб'ектам федэрацыя, яны ўваходзяць у склад іншага суб'екта. Асаблівасцю рэспублік з'яўляецца наяўнасць у іх Канстытуцыі (у іншых суб'ектаў — Статут) і магчымасць увядзення дадатковых дзяржаўных моў. З кожным суб'ектам федэральны ўрад заключае дагаворы аб размежаванні прадметаў палнамоцтваў паміж Расійскай Федэрацыяй і суб'ектам Расійскай Федэрацыі.

Суб'екты федэрацыі аб'яднаныя ў федэральныя акругі, якія створаныя ўказам прэзідэнта 13 мая 2000 года і якія не з'яўляюцца часткай адміністрацыйнага падзелу краіны (({{Таксама}}: [[Федэральны падзел Расіі]]). Усяго створана 8 федэральных акруг.

=== Форма праўлення і органы дзяржаўнай ўлады ===

Паводле формы праўлення Расія з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Дзеючая Канстытуцыя была прынята [[12 снежня]] [[1993]] года на рэферэндуме ({{Таксама}}: [[Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі]]). Дзяржаўная ўлада ў Расійскай Федэрацыі здзяйсняецца на аснове падзелу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Органы заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады самастойныя. Глава дзяржавы — [[Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі]]. Прэзідэнт абіраецца на 4 года на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адзна і тае ж асоба не можа займаць пасаду Прэзідэнта больш за два тэрміна запар.

Заканадаўчы (прадстаўнічы) орган дзяржаўнай улады (парламент) Расійскай Федэрацыі — двухпалатны [[Федэральны Сход Расійскай Федэрацыі]]. Палатамі Федэральнага Сходу з'яўляюцца [[Савет Федэрацыі]] — верхняя палата і [[Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўная Дума]] — ніжняя палата. У склад Савета Федэрацыя ўваходзяць па аднаму прадстаўніку ад заканадаўчай і выканаўчай улады кожнага суб'екта федэрацыі, якія дэлегуюцца адпаведна заканадаўчым органам суб'екта федэрацыі і яго главой на сталай аснове, а ў склад Дзяржаўнай Думы — 450 дэпутатаў, абіраецца на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні па партыйным спіскам (прахадны бар'ер 7%). Срок паўнамоцтваў Дязржаўнай Думы — 4 гады. 

Выканаўчую ўладу здзяйсняе [[Урад Расійскай Федэрацыі]]. Старшыня Ураду прызначаецца Прэзідэнтам са згоды Дзяржаўнай Думы. У склад Ураду ўваходзяць, апроч Старшыні, яго намеснікі і федэральныя міністры. Урад узначальвае сістэму федэральных органаў выканаўчай улады: міністэрстваў, федэральных служб і федэральных агенстваў.

Судовая ўлада ў Расіі ажыццяўляецца судамі. У сістэму федэральных судоў уваходзяць суды агульнай юрысдыкцыі (уключаючы ваенныя суды), арбітражныя суды і [[Канстытуцыйны Суд Расійскай Федэрацыі]]. Суды агульнай юрысдыкцыі здзяйсняюсь правасуддзе па грамадзянскіх, крымінальных справах і справах, якія ўзнікаюць з адміністрацыйных правапарушэнняў. Да іх адносяцца [[Вярхоўны Суд Расійскай Федерацыі]], вярхоўныя суды рэспублік у складзе РФ, краявыя, абласныя суды, суды аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг, Маскоўскі і Санкт-Пецярбургскі гарадскія суды, раённыя (гарадскія) суды. Арбитражныя суды займаюцца разглядам спрэчак, звязаных з прафесійным удзелам у грамадзянскім абарачэнні, у прыватнасці, звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю, і некаторых іншых катэгорый спрэчак. Яны ўключаюць [[Вышэйшы арбітражны суд Расійскай Федэрацыі]], федэральныя арбітражныя суды акруг (арбітражныя касацыйныя суды), арбітражныя апеляцыйныя суды, арбітражныя суды суб'ектаў федэрацыі.

=== Рэгіянальная і муніцыпальная ўлада ===

Сістэма органаў дзяржаўнай улады субъектаў федэрацыі ўсталёўваецца суб'ектамі Расійскай Федэрацыі самастойна ў адпаведнасці з асновамі канстытуцыйнага ладу Расійскай Федэрацыі і агульнымі прынцыпамі арганізацыі прадстаўнічых і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады, усталяванымі федэральным законам. Глава суб'екта федэрацыі зацвярджаецца заканадаўчым ораганам па прадстаўленні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Заканадаўчы (прадстаўнічы) орган суб'екта федэрацыі фарміруецца шляхам прамога тайнага ўсеагульнага галасавання па партыйным спісам. Выканаўчы орган — урад суб'екта федэрацыі фарміруецца главой суб'екта пры ўдзеле заканадаўчага органа. Судовая ўлада суб'екта федэрацыя складаецца з Канстытуцыйнага (Статутнага) суда суб'екта федэрацыі і міравых судоў. Гэтыя суды не ўвахожзяць у федэральную судовую сістэму.

Мясцовае самакіраванне ў Расіі — гэта форма ажыццяўлення народам сваёй улады, якая забяспечвае самастойнае і пад сваю адказнасць рашэнне насельніцтвам непасрэдна і (ці) праз органы мясцовага самакіравання пытанняў мясцовага значэння зыходзячы з інтарэсаў насельніцтва з улікам гістарычных і іншых мясцовых традыцый. Мясцовае самакіраванне здзяйсняецца грамадзянамі шляхам рэферэндуму, выбараў, іншых форм прамога волевыяўлення, праз выбарныя і іншыя органы мясцовага самакіравання. Мясцовае самакіраванне здзяйсняецца на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Тэрытарыяльную аснову мясцовага самакіравання складаюць муніцыпальныя ўтварэнні. Усяго ў Расіі каля 25 тысяч муніцыпальныў утварэнняў. У Расійскай Федэрацыі існуюць 6 відаў муніцыпальных утварэнняў:
* [[Сельскае паселішча, Расія|сельскае паселішча]]
* [[Гарадское паселішча, Расія|гарадское паселішча]]
* [[Муніцыпальны раён, Расія|муніцыпальны раён]]
* [[Гарадская акруга, Расія|гарадская акруга]]
* [[Міжсяленыя тэрыторыі|міжсяленная тэрыторыя]]
* [[унутрыгарадская тэрыторыя горада федэральнага значэння]]
Органы мясцовага самакіравання не ўваходзяць у сістэму органаў дзяржаўнай улады. У структуру органаў мясцовага самакіравання, якая ўсталёўваецца статутам муніцыпальнага ўтварэння, уваходзяць наступныя органы і службовыя асобы мясцовага самакіравання: прадстаўнічы орган муніцыпальнага ўтварэння, галава муніцыпальнага ўтварэння, мясцовая адміністрацыя, кантрольны орган муніцыпальнага ўтварэння, іншыя органы мясцовага самакіравання.

=== Палітычныя партыі і прафсаюзы ===

Па стану на люты 2008 г. ў Расіі было зарэгістравана 15 палітычных партый (у 2006 г. іх было 35). Да ліку буйнейшых адносяцца: праўладныя — [[Адзіная Расія]]; лаяльныя — [[Справядлівая Расія]], [[Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі]] (ЛДПР); апазіцыйныя — [[Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі]] (КПРФ), [[Партыя "Народны саюз"|Народны Саюз]], [[Расійская дэмакратычная партыя "Яблык"|Яблык]], [[Правая справа]]. У Дзярждуму, выбраную ў [[2007]] годзе, прайшлі Адзіная Расія, КПРФ, Справядлівая Расія і ЛДПР.

Да ліку буйнейшых прафсаюзных аб’яднання агульнарасійскага ўзроўня адносяць [[Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расіі|Федэрацыю незалежных прафсаюзаў Расіі]] (буйнейшае прафсаюзнае аб’яднанне, уваходзяць каля 29 млн чалавек, ці 95 % ад усіх членаў прафсаюзаў у Расіі), [[Канфедэрацыя працы Расіі|Канфедэрацыю працы Расіі]], [[Усерасійская канфедэрацыя працы|Усерасійскую канфедэрацыю працы]]. Усе яны ўваходзяць у [[Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў|Міжнародную канфедэрацыю прафсаюзаў]].

=== Знешняя палітыка ===
==== Дачыненні з Беларуссю ====
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі [[28 чэрвеня]] [[1992]] года<ref>[http://www.president.gov.by/by/press46998.print.html Беларусь гатова на цеснае супрацоўніцтва з Расіяй, з улікам інтарэсаў беларускага народа]// Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 28 чэрвеня [[2007]]</ref>.
== Насельніцтва ==
=== Колькасць і размяшчэнне ===
[[Выява:Population of Russia.PNG|thumb|250px|Дэпапуляцыя ў Расіі]]
На [[1 студзеня]] [[2008]] года насельніцтва Расіі складала 142,0 млн. чалавек. У Расіі працягваецца [[дэмаграфічны крызіс]]. Рост насельніцтва ў краіне спыніўся з [[1991]]. Смяротнасць у 1,1 раза перавышае нараджальнасць, насельніцтва скарачаецца на некалькі сотняў тысяч чалавек штогод. Негатыўнай асаблівасцю Расіі з'яўляецца той факт, што ў выніку дэмаграфічнага пераходу нараджальнасць звалілася да ўзроўня развітых краін, у то час як смяротнасць засталася на ўзроўні краін, якія развіваюцца.

Кожную хвіліну ў Расіі нараджаецца 3 чалавека, а памірае — 5. Агульнасусветная тэндэнцыя процілеглая: адносіны колькасці нараджэнняў да смерцяў роўна 2,6. Асабліва вялікая смяротнасць у расійскіх мужчын, сярэдняя працягласць жыцця якіх 62,77 гадоў. Працягласць жыцця жанчын значна вышэй — 74,67 года. Узровень нараджальнасці ў Расіі не забяспечвае простага ўзнаўлення насельніцтва.

=== Этнічны склад ===
=== Моўны склад ===
=== Рэлігійны склад ===
== Гаспадарка ==
== Культура ==
== Сацыяльная сфера ==
== Узброеныя сілы ==

Узброеныя сілы Расіі складаюцца з трох відаў Узброеных сіл (сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы і ваенна-марскі флот), трох родаў войск (касмічныя войскі, ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння і паветрана-дэсантныя войскі), Тыла ўзброеных сіл, чыгуначных войск і іншых войск, якія не ўваходзяць у віды ўзброеных сіл, а таксама шэраг службаў. Агульная колькасць УС Расіі складае 1207 тыс. чалавек вайсковаслужбоўцаў і 876 тысяч грамадзянскіх спецыялістаў.

Сухапутныя войскі арганізацыйна складаюцца з мотастралковых войскаў, танкавых войскаў, ракетных войскаў і артылерыі, войскаў СПА, спецыяльных войскаў (выведвальных, сувязі, радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), інжынерных, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА), тэхнічнага забеспячэння, аховы тылу, часцей і арганізацый тылу). Сухапутныя войскі дзеляцца па тэрытарыяльным прынцыпе на шэсць ваенных акруг: [[Маскоўская ваенная акруга|Маскоўская]], [[Ленінградская вайсковая акруга|Ленінградская]], [[Паўночна-Каўказская вайсковая акруга|Паўночна-Каўказская]], [[Прыволжска-Уральская ваенная акруга|Прыволжска-Уральская]], [[Сібірская вайсковая акруга|Сібірская]] і [[Далёкаўсходняя вайсковая акруга|Далёкаўсходняя]].

Ваенна-паветраныя сілы арганізацыйна складаюцца з авіяцыі (бамбавальнай, штурмавой, знішчальнай, авіяцыі СПА, выведвальнай, транспартнай і спецыяльнай), зенітна-ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў, спецыяльных войскаў, часцей і ўстаноў тылу.

Ваенна-марскі флот арганізацыйна складаецца з родаў сіл: падводных, надводных, марской авіяцыі, марской пяхоты і берагавых войскаў, часцей спецыяльных войскаў і тылу. ВМФ па тэрытарыяльнай прыкмеце дзеліцца на чатыры флота (Паўночны, Балтыйскі, Чарнаморскі і Ціхаакіянскі) і адну флатылію (Каспійскую).

За межамі Расійскай Федэрацыі ёсць ваенныя базы ў Азербайджане (РЛС «Габала»), Арменіі (102-я ваенная база ў Гюмры), Беларусі (РЛС «Волга», Баранавічы і 42-й вузел сувязі ВМФ, Вілейкі), Казахстане (5-ы Дзяржаўны выпрабавальны касмадром, асобны полк транспартнай авіяцыі, асобны радыётэхнічны вузел Касмічных войскаў, дзяржаўны выпрабавальны палігон стратэгічнай СПА і СРА Сары-Шара), Кіргізіі (ваенна-паветраная база), Таджыкістане (Оптыка-электронны вузел сістэмы кантролю касмічнай прасторы «Нурэк», 201-я матастрэлковая дывізія), Узбекістане (авіябаза), Украіне (Чарнамарскі флот, шэраг аэрадромаў, вузлоў сувязі, 219-ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы, 1096-ы зенітны ракетны полк), Сірыі (база ВМФ), а таксама групоўкі расійскіх войскаў у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і групоўка міратворчых сілаў і Прыднястроўі.

== Гл. таксама ==
* [[Русафобія]]
* [[Русафілія]]
* [[Дзяржаўны савет, Расійская Федэрацыя|Дзяржаўны савет]]
* [[61-я паветраная армія Расіі]]
* [[6-я армія ВПС і СПА Расіі]]

{{зноскі}}
{{commons|Category:Russia}}
{{Краіны Еўропы}}
{{Краіны Азіі}}
{{Славянскія краіны}}
{{СНД}}
{{АДКБ}}
{{ЕўрАзЭС}}
{{G8}}
{{Краіны ў Балтыйскага мора}}
{{Краіны ў Чорнага мора}}

{{АІК}}

[[Катэгорыя:Расія| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]

{{Link FA|hr}}
{{Link FA|id}}
{{Link FA|vi}}
{{Link FA|af}}
{{Link FA|no}}
{{Link GA|lv}}

[[ab:Урыстәыла]]
[[ace:Rusia]]
[[af:Rusland]]
[[ak:Russia]]
[[als:Russland]]
[[am:ሩሲያ]]
[[an:Rusia]]
[[ang:Russland]]
[[ar:روسيا]]
[[arc:ܪܘܣܝܐ]]
[[arz:روسيا]]
[[ast:Rusia]]
[[av:Россиялъул Федерация]]
[[ay:Rusiya]]
[[az:Rusiya]]
[[ba:Рәсәй]]
[[bar:Russland]]
[[bat-smg:Rosėjė]]
[[bcl:Rusya]]
[[be-x-old:Расея]]
[[bg:Русия]]
[[bi:Rusia]]
[[bjn:Rusia]]
[[bm:Risila]]
[[bn:রাশিয়া]]
[[bo:ཨུ་རུ་སུ།]]
[[bpy:রাশিয়া]]
[[br:Rusia]]
[[bs:Rusija]]
[[bxr:Ородой Холбооной Улас]]
[[ca:Rússia]]
[[cbk-zam:Rusia]]
[[cdo:Ngò̤-lò̤-sṳ̆]]
[[ce:Оьрсийн Федераций]]
[[ceb:Rusya]]
[[ch:Russia]]
[[chr:ᏲᏂᏱ]]
[[ckb:ڕووسیا]]
[[co:Russia]]
[[crh:Rusiye]]
[[cs:Rusko]]
[[csb:Ruskô]]
[[cu:Рѡсїꙗ]]
[[cv:Раççей Патшалăхĕ]]
[[cy:Ffederasiwn Rwsia]]
[[da:Rusland]]
[[de:Russland]]
[[diq:Rusya]]
[[dsb:Rusojska]]
[[dv:ރޫސީވިލާތް]]
[[dz:ར་ཤི་ཡཱན་ཕེ་ཌི་རེ་ཤཱན]]
[[ee:Russia]]
[[el:Ρωσία]]
[[eml:Rossia]]
[[en:Russia]]
[[eo:Rusio]]
[[es:Rusia]]
[[et:Venemaa]]
[[eu:Errusia]]
[[ext:Russia]]
[[fa:روسیه]]
[[ff:Roosiya]]
[[fi:Venäjä]]
[[fiu-vro:Vinnemaa]]
[[fo:Russland]]
[[fr:Russie]]
[[frp:Russie]]
[[frr:Ruslönj]]
[[fur:Russie]]
[[fy:Ruslân]]
[[ga:An Rúis]]
[[gag:Rusiya]]
[[gan:俄羅斯]]
[[gd:An Ruis]]
[[gl:Rusia - Россия]]
[[gn:Rrusia]]
[[got:𐍂𐌿𐍃𐌰𐌻𐌰𐌽𐌳]]
[[gu:રશિયા]]
[[gv:Yn Roosh]]
[[ha:Rasha]]
[[hak:Ngò-lò-sṳ̂]]
[[haw:Rūsia]]
[[he:רוסיה]]
[[hi:रूस]]
[[hif:Russia]]
[[hr:Rusija]]
[[hsb:Ruska]]
[[ht:Risi]]
[[hu:Oroszország]]
[[hy:Ռուսաստան]]
[[ia:Russia]]
[[id:Rusia]]
[[ie:Russia]]
[[ig:Mpaghara Russia]]
[[ilo:Rusia]]
[[io:Rusia]]
[[is:Rússland]]
[[it:Russia]]
[[iu:ᐅᓛᓴ]]
[[ja:ロシア]]
[[jbo:rukygu'e]]
[[jv:Rusia]]
[[ka:რუსეთი]]
[[kaa:Rossiya]]
[[kab:Rrus]]
[[kbd:Урысей]]
[[kg:Rusia]]
[[ki:Russia]]
[[kk:Ресей]]
[[kl:Ruslandi]]
[[km:រុស្ស៊ី]]
[[kn:ರಷ್ಯಾ]]
[[ko:러시아]]
[[koi:Рочму]]
[[krc:Россия Федерация]]
[[ks:روٗس]]
[[ku:Rûsya]]
[[kv:Рочму]]
[[kw:Russi]]
[[ky:Орусия]]
[[la:Russia]]
[[lad:Rusia]]
[[lb:Russland]]
[[lbe:Аьрасат]]
[[lez:Урусат]]
[[lg:Rwasha]]
[[li:Rusland]]
[[lij:Ruscia]]
[[lmo:Rüssia]]
[[ln:Rusí]]
[[lo:ລັດເຊັຽ]]
[[lt:Rusija]]
[[ltg:Krīveja]]
[[lv:Krievija]]
[[mdf:Рузмастор]]
[[mg:Rosia]]
[[mhr:Россий]]
[[mi:Rūhia]]
[[mk:Русија]]
[[ml:റഷ്യ]]
[[mn:Оросын Холбооны Улс]]
[[mr:रशिया]]
[[ms:Rusia]]
[[mt:Russja]]
[[mwl:Rússia]]
[[my:ရုရှားနိုင်ငံ]]
[[myv:Россия Мастор]]
[[mzn:ئوروسیا]]
[[na:Ratsiya]]
[[nah:Rusia]]
[[nds:Russland]]
[[nds-nl:Ruslaand]]
[[ne:रुस]]
[[new:रुस]]
[[nl:Rusland]]
[[nn:Russland]]
[[no:Russland]]
[[nov:Rusia]]
[[nrm:Russie]]
[[nso:Russia]]
[[nv:Biʼééʼ Łichííʼí Bikéyah]]
[[oc:Russia]]
[[om:Russia]]
[[or:ଋଷିଆ]]
[[os:Уæрæсе]]
[[pa:ਰੂਸ]]
[[pam:Russia]]
[[pap:Rusia]]
[[pcd:Russie]]
[[pdc:Russland]]
[[pfl:Russlond]]
[[pih:Rusha]]
[[pl:Rosja]]
[[pms:Federassion Russa]]
[[pnb:روس]]
[[pnt:Ρουσία]]
[[ps:روسیه]]
[[pt:Rússia]]
[[qu:Rusiya]]
[[rm:Russia]]
[[rmy:Rusiya]]
[[ro:Rusia]]
[[roa-rup:Arusia]]
[[roa-tara:Russie]]
[[ru:Россия]]
[[rue:Росія]]
[[rw:Uburusiya]]
[[sah:Арассыыйа]]
[[sc:Russia]]
[[scn:Russia]]
[[sco:Roushie]]
[[sd:روس]]
[[se:Ruošša]]
[[sg:Rusïi]]
[[sh:Rusija]]
[[si:රුසියාව]]
[[simple:Russia]]
[[sk:Rusko]]
[[sl:Rusija]]
[[sm:Lusia]]
[[sn:Russia]]
[[so:Ruushka]]
[[sq:Rusia]]
[[sr:Русија]]
[[srn:Rusland]]
[[ss:IRashiya]]
[[stq:Ruslound]]
[[su:Rusia]]
[[sv:Ryssland]]
[[sw:Urusi]]
[[szl:Rusyjo]]
[[ta:உருசியா]]
[[te:రష్యా]]
[[tet:Rúsia]]
[[tg:Русия]]
[[th:ประเทศรัสเซีย]]
[[ti:ራሻ]]
[[tk:Russiýa]]
[[tl:Rusya]]
[[to:Lūsia]]
[[tpi:Rasia]]
[[tr:Rusya]]
[[ts:Russia]]
[[tt:Русия]]
[[tum:Russia]]
[[tw:Russia]]
[[ty:Rūtia]]
[[udm:Россия]]
[[ug:روسىيە]]
[[uk:Росія]]
[[ur:روس]]
[[uz:Rossiya Federatsiyasi]]
[[ve:Rashia]]
[[vec:Rusia]]
[[vep:Venäma]]
[[vi:Nga]]
[[vls:Rusland]]
[[vo:Rusän]]
[[wa:Rûsseye]]
[[war:Rusya]]
[[wo:Riisi]]
[[wuu:俄罗斯]]
[[xal:Орсин Ниицән]]
[[xh:IRashiya]]
[[xmf:რუსეთი]]
[[yi:רוסלאנד]]
[[yo:Rọ́síà]]
[[za:Ezlozswh]]
[[zea:Rusland]]
[[zh:俄罗斯]]
[[zh-classical:俄羅斯]]
[[zh-min-nan:Lō͘-se-a]]
[[zh-yue:俄羅斯]]
[[zu:IRashiya]]