Revision 1178691 of "Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Арэна для ботаў1" on bewiki

{{Узброены канфлікт
|назва           = Арабска-ізраільскі канфлікт
|частка          =
|выява           = Arab Israeli Conflict 6.png
|подпіс да выявы = <div style="background-color:#f0f0f0; text-align:left;">
{{Легенда|#99CC33|Ліга арабскіх дзяржаў}}
{{Легенда|#99CCFF|Ізраіль}}
{{Легенда|#669933|Дзяржавы, якія ваявалі супраць Ізраілю}}
{{Легенда|#CC0000|Заходні бераг ракі Ярдан і Сэктар Газа}}
</div>
|дата            = [[1920]]/[[1948]] — па сённяшні дзень
|месца           = [[Блізкі Усход]]
|прычына         = 
|вынік           = Працягваецца
|тэрытарыяльныя змены = 
|супернік1       = {{Сцяг Ізраілю}} [[Ізраіль]]
|супернік2       = [[Выява:Flag of the Arab League.svg|23px]] [[Ліга арабскіх дзяржаў]]
|камандуючыя1    = 
|сілы1           = 
|сілы2           = 
}}
'''Арабска-ізраільскі канфлікт''' ({{lang-ar|الصراع العربي الإسرائيلي}}, {{lang-he|הסכסוך הישראלי-ערבי}}) — супрацьстаянне паміж шэрагам [[арабы|арабскіх]] краін, а таксама арабскімі ваенізаванымі радыкальнымі групоўкамі, якія маюць падтрымку з боку часткі карэннага арабскага насельніцтва акупаваных [[Ізраіль|Ізраілем]] палестынскіх тэрыторыяў, з аднаго боку, і [[сіянісцкі рух|сіянісцкім рухам]], а затым і дзяржавай Ізраіль, з другога. Нягледзячы на тое, што дзяржава Ізраіль была створана толькі ў [[1948]] годзе, фактычна гісторыя канфлікту ахоплівае каля стагоддзя, пачынаючы з канца [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], калі быў закладзены палітычны сіянісцкі рух, які паклаў пачатак барацьбе яўрэяў за стварэнне ўласнай дзяржавы.

Пасля распаду [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] ў выніку ейнай паразы ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]] канфлікт паміж яўрэямі-сіяністамі і арабскім насельніцтвам [[Палестына|Палестыны]] зводзіўся, галоўным чынам, да дамаганняў да тэрытарыяльнага кантролю падмандатнай Палестыны. У ходзе напаленай сітуацыі ў другой чвэрці [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] да геапалітычнага складніку дадаліся таксама рэлігійны і культурны аспекты, якія ўзмацняюць міжнацыянальную розніцу. У [[1948]] годзе суседнія арабскія краіны абвясцілі вайну створанай яўрэйскай дзяржаве. Такім чынам, канфлікт выйшаў за межы Палестыны і перарос у канфлікт паміж Ізраілем і ўсімі астатнімі арабскімі дзяржавамі ў рэгіёне. Са складаннем мірнай дамовы з [[Егіпет|Эгіптам]] у [[1979]] годзе і [[Ярданія]]й у [[1994]] годзе лік варожых да Ізраілю дзяржаў скараціўся. У рамках буйнамаштабнага арабска-ізраільскага канфлікту прынята вылучаць рэгіянальны [[палестына-ізраільскі канфлікт]], абумоўлены, у першую чаргу, сутыкненнем тэрытарыяльных інтарэсаў яўрэяў і арабаў, якія жывуць у Палестыне. У апошнія гады менавіта гэты канфлікт з'яўляецца крыніцай палітычнай напружанасці і адкрытых узброеных сутыкненняў у рэгіёне.

== Гісторыя ==
=== Канфлікты да 1948 года ===
У канцы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] многія еўрапейскія яўрэі куплялі зямлю ў асманскага султана і ягоных агентаў. У той час, [[Ерусалім]] не выходзіў за межы гарадcкой сцяны, у ім налічвалася ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. У тыя часы [[яўрэі]] стваралі свае паселішчы, [[кібуц]]ы, у якім жылі толькі прадстаўнікі яўрэйскай нацыі.

Да [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], [[Блізкі Усход]], уключаючы [[Палестына|Палестыну]], быў пад кантролем [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] амаль 500 гадоў. У апошнія гады сваёй імперыі [[туркі]] пачалі падтрымліваць ідэю пры турэцкую этнічную ідэнтычнасць, сцвярджаючы пра прывіліяванае становішча туркаў у межах імперыі, што прывяло ў выніку да дыскрымінацыі ў дачыненні да [[арабы|арабаў]]<ref>Fraser, T.G. «The Middle East: 1914-1979». St. Martin’s Press, New York. (1980) Pg. 2</ref>. Абяцанне вызвалення ад асманаў прымусіла шматлікіх яўрэяў і арабаў падтрымаць хаўрусніцкія дзяржавы падчас Першай сусветнай вайны, што прывяло да з'яўлення шырокага арабскага нацыяналізму.

[[Выява:Havlagah bus during 1936-1939 Arab revolt-British Mandate of Palestine.jpg|thumb|240px|left|яўрэйскі аўтобус абсталяваны дротам, які абараняе шкло ад камянёў і гранатаў. Канец [[1930-я|1930-х]].]]
У [[1915]]—[[1916]] гадах, падчас Першай сусветнай вайны, брытанскі вярхоўны камісар у [[Егіпет|Эгіпце]], сэр [[Генры МакМагон]], таемна перапісваўся з [[Хусэйн ібн Алі|Хусэйнам ібн Алі]], асманскім губернатарам [[Мэка|Мэкі]] і [[Мэдына|Мэдыны]]. МакМагон пераканаў Хусэйна весці арабскае паўстанне супраць Асманскай імперыі, якая ў тыя часы з'яўлялася хаўруснікам [[Германія|Германіі]]. МакМахон абяцаў, што калі арабы падтрымаюць [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] ў вайне, брытанскі ўрад будзе падтрымліваць стварэнне незалежнай арабскай дзяржавы пад Хашыміцкім панаваннем у арабскіх правінцыях Асманскай імперыі, уключаючы Палестыну. Арабскае паўстанне на чале з [[Томас Эдуард Лоўрэнз|Томасам Эдуардам Лоўрэнзам]] і сынам Хусэйна Фэйсалам паспяхова скончылася і Брытанія ўзяла пад свой кантроль большую частку арабскіх правінцый Асманскай імперыі.

У [[1917]] годзе брытанскі ўрад выдаў [[Дэклярацыя Бальфура|Дэклярацыю Бальфура]], у якой гаварылася, што ўрад добразычліва разглядае «стварэнне ў Палестыне нацыянальнай дзяржавы для яўрэйскага народа». Дэклярацыя была выпушчана ў выніку веры некаторых чальцоў урада, у тым ліку прэм’ер-міністра [[Дэйвід Лойд Джордж|Лойда Джорджа]], што яўрэйская падтрымка неабходная для перамогі ў вайне. Тым не менш, заява выклікала вялікі непакой у арабскім свеце<ref>Segev, Tom (2000): «One Palestine, Complete», pp. 48-49, Abacus, ISBN 0-349-11286-X.</ref>. Пасля вайны, тэрыторыя перайшла пад брытанскае праўленне ў якасці брытанскага мандата ў Палестыне. Вобласці, якія былі даручаны Брытаніі, уключала тэрыторыі сённяшніх [[Ізраіль|Ізраіля]], [[Ярданія|Ярданіі]], [[Заходні бераг ракі Ярдан]] і [[сэктар Газа]].

Менавіта ў гэты момант яўрэйская іміграцыя ў Палестыну значна павялічылася. Да [[1931]] года 17% насельніцтва Палестыны былі яўрэямі, павялічыўшыся на шэсць адсоткаў з [[1922]] года<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg. 47</ref>. яўрэйская іміграцыя павялічылася неўзабаве пасля прыходу да ўлады [[нацысты|нацыстаў]] у [[Трэці Рэйх|Нямеччыне]], у выніку чаго яўрэйскае насельніцтва ў Палестыне павялічылася ў два разы<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 129</ref>. Палестынскыя арабы палічылі гэта хуткі прыток яўрэйскіх імігрантаў як пагрозу сваёй радзімы і сваёй ідэнтычнасці як народа. Больш за тое, яўрэйская палітыка была накіравана на выкуп зямлі і забарону занятасці арабаў на аб’ектах прамысловасці і фермах, якія належалі яўрэям, што вельмі абурыла палестынскую арабскую абшчыну<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.47,51</ref>. Дэманстрацыі з пратэстамі да існай сітуацыі былі праведзены яшчэ ў [[1920]] годзе. Пратэстуючыя выступалі супраць таго, што для яўрэйскіх імігрантаў былі ўстаноўлены прэфэрэнцыі брытанскім мандатам. Гэтае абурэнне прывяло да выбухаў гвалту. У сакавіку [[1920]] году першы гвалтоўны інцыдэнт адбыўся ў [[Тэль-Хай]], і ў тым жа годзе пачаліся беспарадкі ў [[Ерусалім]]е. У [[1922]] годзе [[Уінстан Чэрчыль]] у сваёй «[[Белая кніга Чэрчыля 1922 года|Белай кнізе]]» паспрабаваў супакоіць арабскае насельніцтва, адмаўляючы, што стварэнне яўрэйскай дзяржавы было намерам Дэклярацыі Бальфура. У [[1929]] годзе пасля дэманстрацыі палітычнай партыі [[Бэйтар]], якая была ачолена [[Уладзімер Жабацінскі|Уладзімерам Жабацінскім]] ў [[Сцяна Плачу|Сцяны Плачу]], у Ерусаліме пачаліся масавыя беспарадкі, якія пашырыліся на ўсю Палестыну. У выніку 67 яўрэяў былі забіты ў горадзе [[Хэўрон]], што стала вядома як [[Гвалт у Хэўроне 1929 года|Гвалт у Хэўроне]]. На працягу тыдня гвалтаў, па меншай меры 116 арабаў і 133 яўрэяў<ref>San Francisco Chronicle, Aug. 9, 2005, «A Time of Change; Israelis, Palestinians and the Disengagement»</ref> былі забітыя і 339 параненыя<ref>NA 59/8/353/84/867n, 404 Wailing Wall/279 and 280, Archdale Diary and Palestinian Police records.</ref>.

У [[1930-я|1930-х]] гадах [[Із ад-Дын аль-Касам]] арганізаваў і стварыў ваенізаваную арганізацыю «[[Чорная Рука]]», якая мела антысіянісцкія і антыбрытанскія настроі. Ён завербаваў і арганізаваў ваенную падрыхтоўку для сялянаў і да [[1935]] года ён прыцягнуў у шэрагі сваёй арганізацыі ад 200 да 800 чалавек. Баявыя разьлікі былі ўзброены бомбамі і агнястрэльнай зброяй, якую яны выкарыстоўвалі, каб забіваць сіянісцкіх пасяленцаў у гэтым раёне, а таксама бралі ўдзел у кампаніях вандалізму ў яўрэйскіх паселішчах<ref>Segev, Tom (1999). «One Palestine, Complete». Metropolitan Books. pp. 360–362. ISBN 0805048480.</ref>. Да [[1936]] года, эскаляцыя напружанасці прывяла да [[Арабскае паўстанне 1936—1939 гадоў|арабскага паўстання ў 1936—1939 гадах]] у Палестыне<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.</ref>.

[[Выява:UN Partition Plan For Palestine 1947.svg|thumb|200px|справа|План ААН па падзелу Палестыны]]
У адказ на арабскі ціск<ref>[http://www.accessmylibrary.com/article-1G1-53356391/struggle-against-jewish-immigration.html «The Struggle against Jewish Immigration to Palestine»]. Middle Eastern Studies. July 1, 1998.</ref>, Брытанскія ўлады значна скарацілі лік яўрэйскіх імігрантаў у Палестыну. Гэтыя абмежаванні засталіся ў сіле да заканчэння тэрміну дзеяння мандата, у перыяд, які супаў з уцёкамі яўрэяў з [[Еўропа|Еўропы]] ад нацыстаў. Як следзтва, большасць яўрэйскіх перасяленцаў прыязджалі ў Палестыну незаконна, што прывяло да далейшага павілічэння напружанасці ў рэгіёне. Пасля некалькіх няўдалых спробаў вырашыць праблему дыпламатычным шляхам, брытанскія ўлады спыталіся да створанай [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацый|Арганізацыі Аб’яднаных Нацый]] за дапамогай. [[15 мая]] [[1947]] года ААН прызначыў камітэт, які складаўся з прадстаўнікоў адзінаццаці дзяржаў. Для таго, каб камітэт меў больш нэўтральную пазіцыю, ні адна з вялікіх дзяржаў у ім прадстаўлена не была<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 186</ref>. Пасля пяці тыдняў даследаванняў сітуацыі ў Палестыне, камісія рэкамендавала стварыць дзяржавы для яўрэяў і арабаў у Палестыне. Гэтае рашэнне пра стварэнне «дзвюх дзяржаў» было прынята [[План ААН па падзелу Палестыны|181-й рэзалюцыяй]] [[Генеральная Асамблея ААН|Генеральнай Асамблеі ААН]] у лістападзе [[1947]] году 33 галасамі «за» і 13 «супраць», пры гэтым 10 чальцоў устрымаліся. Арабскія дзяржавы, якія складалі [[Ліга арабскіх дзяржаў|Лігу арабскіх дзяржаў]], прагаласавалі супраць. У той жа час, у Палестыне арабы і яўрэі пачалі адктырую барацьбу за кантроль пад стратэгічнымі пазіцыямі ў рэгіёне. Паводле дадзеных гвалты назіраліся з абедзвюх бакоў<ref>Fraser, T.G. «The Middle East: 1914-1979». St. Martin’s Press, New York. (1980). Pg. 41</ref>.

За некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну дзеяння мандата ізраільская арганізацыя самаабароны [[Хагана]] распачала шэраг наступаў, у выніку якіх яны атрымалі кантроль над усёй тэрыторыяй, якая прызначалася ААН для яўрэйскай дзяржавы. Але разам з тым значна павялічыўся лік уцекачоў з захопленых гарадоў, як то [[Твэрыя]], [[Хайфа]], [[Цфат]], [[Бэйт-Шыан]] і [[Яфа]]. У пачатку [[1948]] году Вялікабрытанія абвясціла пра свой цвёрды намер спыніць дзеянне свайго мандата ў Палестыне [[14 мая]]<ref>Stefan Brooks (2008). «Palestine, British Mandate for». In Spencer C. Tucker. The Encyclopedia of the Arab-Israeli Conflict. 3. Santa Barbara, California: ABC- CLIO. pp. 770. ISBN 978-1-85109-842-2.</ref>. У адказ на гэта [[прэзідэнт ЗША|прэзідэнт]] [[ЗША]] [[Гары Трумэн]] выступіў з заявай [[25 сакавіка]] і прапанаваў узяць апеку над тэрыторыяй ААН, заявіўшы, што вырашыць сітуацыю мірным шляхам у абодвух народаў не атрымаеца.

[[14 мая]] [[1948]] года, у дзень афіцыйнага заканчэння мандата і за дзень да гэтага вялікая частка брытанскага войска сышла, а [[Ізраіль]] абвясціў пра сваю незалежнасць і сувэрэнітэт, аднак не пазначыў свае межы. На наступны дзень, Ліга арабскіх дзяржаў афіцыйна пацвердзіла сваю нязгоду з планам стварэння «дзвюх дзяржаў» у лісце да ААН<ref>[http://www.ibiblio.org/sullivan/docs/ArabStatement1948.html «Statement by the Arab League States Following the Establishment of the State of Israel»]. 15 May 1948.</ref>. У гэты дзень арміі [[Егіпет|Эгіпта]], [[Лібан]]а, [[Сырыя|Сырыі]], [[Ярданія|Ярданіі]] і [[Ірак]]а ўварваліся на тэрыторыю вызначанай арабскай часткі Палестыны, паклаўшы тым самым пачатак [[Арабска-ізраільская вайна 1948 года|арабска-ізраільскай вайны]]. Ізраільскія сілы абароны адбілі ў войска арабскіх краін часткі акупаваных тэрыторый, пашырыўшы тым самым свае межы за першапачатковы падзелу ААН<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 198</ref>. Да снежня [[1948]] году Ізраіль кантраляваў большую частку Палестыны на захад ад ракі [[Ярдан]]. Астатняя частка была пад кантролем рэгулярнай арміі [[Ярданія|Ярданіі]], гэтая вобласць атрымала назву [[Заходні бераг ракі Ярдан|Заходняга берага]], а [[сэктар Газа]] кантраляваўся [[Егіпет|Эгіптам]]. Да і падчас гэтага канфлікту каля 713 тысячаў палестынскіх арабаў пакінулі свае паселішчы і сталіся ўцекачамі, у прыватнасці, з-за абяцання ад арабскіх лідараў, што яны змогуць вярнуцца, калі вайна ўжо пераможана. Многія палестынцы беглі з раёнаў бо былі напалоханы гвалтамі, якія праводзіліся ізраільскімі ваенізаванымі атрадамі, як то [[Іргун]] і [[Лехі]], у дачыненні да цывільнага арабскага насельніцтва. Вайна скончылася складаннем мірнай дамовы ў [[1949]] годзе паміж Ізраілем і кожным з ягоным арабскім суседам.

=== Перыяд з 1948 па 1967 гады ===
Да прыняцця Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый рэзалюцыі нумар 181 у лістападзе [[1947]] году і абвяшчэння дзяржавы Ізраіль у траўні [[1948]] году, у шэрагу арабскіх краін былі прыняты дыскрымінацыйныя меры ў дачыненні да мясцовага яўрэйскага насельніцтва. Статус яўрэйскіх грамадзянаў у арабскіх дзяржавах рэзка пагоршыўся з цягам арабска-ізраільскага канфлікту 1948 года. Асноўныя антыяўрэйскія беспарадкі ўспыхнулі ўва ўсім арабскім свеце ў снежні [[1947]] году, яўрэйскія абшчыны асабліва моцна пацярпелі ў [[Сырыя|Сырыі]] і [[Адэн]]е, дзе было зафіксавана сотні забітых і параненых. Да сярэдзіны [[1948]] году, амаль усе яўрэйскія абшчыны ў арабскіх краінах пацярпелі ад нападаў і іхны стан рэзка пагоршыўся. яўрэі ў адпаведнасці з [[іслам]]скімі рэжымамі былі адарваныя ад свайго даўняга жыхарства альбо сталі палітычнымі закладнікамі арабска-ізраільскага канфлікту. У выніку, вялікая колькасць яўрэяў беглі альбо былі вымушаныя эміграваць з арабскіх краін і некаторых мусульманскіх краін. Антыяўрэйскі гвалт і пераслед стаў ініцыятарам першай хвалі зыходу і многіх наступных. У [[Лібія|Лібіі]] яўрэі былі пазбаўленыя грамадзянства, а таксама ў [[Ірак]]у, дзе іхняя маёмасць была канфіскавана<ref>Aharoni, Ada (Volume 15, Number 1/March 2003). [http://taylorandfrancis.metapress.com/content/w91udxrhc7cf5a86 «The Forced Migration of Jews from Arab Countries»]. Routledge, part of the Taylor & Francis Group.</ref>. Егіпет выгнаў вялікую частку сваёй яўрэйскай абшчыны ў [[1956]] годзе, у той час як [[Альжыр]] пазбавіў сваіх яўрэяў грамадзянства толькі пасля здабыцця незалежнасці ў [[1962]] годзе. Большасць з іх бегла ў сувязі з пагаршэннем палітычнага становішча, аднак некаторыя эмігравалі па ідэалагічных чынніках<ref>[http://repec.iza.org/RePEc/Discussionpaper/dp89.pdf «Aliyeh to Israel: Immigration under Conditions of Adversity»] - Shoshana Neumann, Bar-Ilan University, page 10.</ref>.

Звыш за 700 тысячаў яўрэяў эмігравала ў Ізраіль паміж [[1948]] і [[1952]] гадамі і прыкладна 285 тысячаў з іх прыехалі з арабскіх краін<ref>[http://www.jewishagency.org/JewishAgency/English/Jewish+Education/Compelling+Content/Jewish+History/Zionist+History/Zionist+Aliyot/1940s.htm «Jewish History. 1940s»]. Jewish Agency for Israel.</ref>. Да канца [[1960-я|1960-х]] гадоў, звыш за 850 тысячаў яўрэяў пакінулі родныя мясціны прыкладна з дзесяці арабскіх краін. Сёння, менш за 7 тысячаў яўрэяў застаюцца ў гэтых краінах на сталым жыхарстве. Індывідуальная і камунальная маёмасць была канфіскавана без кампэнсацыі<ref>Irwin Cotler: [http://spme.net/cgi-bin/articles.cgi?ID=3471 «Jewish refugees from Arab countries: The case for rights and redress»]</ref><ref>[http://www.meforum.org/article/263 «Why Jews Fled the Arab Countries»]. Ya'akov Meron. Middle East Quarterly, September 1995</ref><ref>[http://www.jimena.org/faq/faq.htm#3 «Jews in Grave Danger in All Moslem Lands»]. The New York Times, May 16, 1948</ref>. У цяперашні час гэтыя яўрэі-імігратны і іхныя нашчадкаў, складаюць 41% ад агульнага насельніцтва Ізраіля<ref>[http://www.haaretz.com/hasen/spages/941518.html «All I wanted was justice»] - Adi Schwarz, Haaretz.</ref>.

У выніку перамогі Ізраіля ў вайне за незалежнасць [[1948]] году, арабы, якія пакінулі свае дамы на яўрэйскай тэрыторыі, не змаглі вярнуцца ў родныя мясціны. Акрамя таго, любы яўрэі на Заходнім беразе альбо ў сэктары Газы быў выгнаны са сваёй маёмасці і жылых дамоў у Ізраіль. Палестынскія ўцекачы, ёсць пашчадкі тых, хто сышоў, і адказнасць за іхны зыход ёсць прадмет спрэчкі паміж ізраільскім і палестынскім бокам<ref>Morris, Benny (2004). «The Birth of the Palestinian Refugee Problem Revisited». Cambridge University Press. P.114</ref>.

[[Выява:6dayswar1.jpg|thumb|250px|справа|Ізраільскія жаўнеры ля знішчанага Егіпецкага самалёту]]
У [[1956]] годзе Егіпет зачыніў [[Тыранскі праліў]] для праходу ізраільскіх суднаў і блакаваў [[Акабскі заліў]] у парушэнне [[Канстанцінопальская кнвенцыя 1888 года|Канстанцінопальскай кнвенцыі 1888 года]]. Многія сцвярджалі, што гэта ёсць таксама парушэннем мірнага пагаднення [[1949]] году<ref>Howard M. Sachar. «A History of Israel from the Rise of Zionism to Our Time». Alfred A. Knopf (New York). 1976. p. 455. ISBN 0-394-28564-5.</ref><ref>[http://www.state.gov/r/pa/ei/bgn/3581.htm «Background Note: Israel»]. US State Department.</ref>. [[26 ліпеня]] [[1956]] года Егіпет нацыяналізаваў кампанію [[Суэцкі канал|Суэцкага канала]] і зачыніў канал для ізраільскіх суднаў<ref>[http://news.bbc.co.uk/onthisday/hi/dates/stories/july/26/newsid_2701000/2701603.stm «1956: Egypt Seizes Suez Canal»]. British Broadcasting Service.</ref>. Ізраіль адказаў [[29 кастрычніка]] [[1956]] года, уварваўшыся на [[Сынайскі паўвостраў]] пры брытанскай і французскай падтрымцы. Падчас крызы Суэцкага канала, Ізраіль захапіў сэктар Газы і Сынайскі паўвостраў, але з-за ціску з боку [[ЗША]] і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый быў вымушаны спыніць далейшы наступ<ref>[http://www.mideastweb.org/ga997.htm «UN GA Resolution 997»]. Mideast Web.</ref>. Ізраіль пагадзіўся вывесці войскі з тэрыторыі Эгіпта, які пагадзіўся свабоду суднаходзтва ў рэгіёне і дэмілітарызацыі Сыная, дзеля кантралю за якой ААН разгарнула спецыяльную камісію<ref>[http://www.webcitation.org/5kwKackbs «Israel - MSN Encarta»].</ref>. Аднак камісія працавала толькі з боку Егіпецкай мяжы у той час, калі Ізраіль адмовіўся дазволіць працаваць на сваёй тэрыторыі<ref>[http://www.un.org/Depts/dpko/dpko/co_mission/unef1backgr2.html «First United Nations Emergency Force»]. Unef I - Background</ref>.

[[19 мая]] [[1967]] года, Егіпет выгнаў назіральнікаў ААН, і перакінуў каля 100 тысячаў жаўнераў на Сынайскі паўвостраў да ізраільскай мяжы<ref>Lorch, Netanel (2003-09-02). [http://www.mfa.gov.il/MFA/History/Modern+History/Centenary+of+Zionism/The+Arab-Israeli+Wars.htm «The Arab-Israeli Wars»]. Israeli Ministry of Foreign Affairs.</ref>. Ён зноўку зачыніў [[Тыранскі праліў]] для праходу ізраільскіх суднаў<ref>«Egypt Closes Gulf Of Aqaba To Israel Ships: Defiant move by Nasser raises Middle East tension», The Times, Tuesday, May 23, 1967; pg. 1; Issue 56948</ref>, вярнуўшы сітуацыю [[1956]] году, калі Ізраіль быў блакаваны. [[30 мая]] [[1967]] года, [[Ярданія]] падпісала пакт аб узаемнай абароне з Эгіптам. [[5 чэрвеня]] Ізраіль пачаў наступ на Егіпет. ВПС Ізраіля знішчылі большую частку Егіпецкіх ВПС падчас нечаканага нападу, а затым павярнуліся на ўсход і знішчылі вайсковыя самалёты Ярданіі, [[Сырыя|Сырыі]] і [[Ірак]]у. Гэтая падзея сталася найважнейшым элементам перамогі Ізраіля ў [[Шасцідзённая вайна|Шасцідзённай вайне]]<ref>[http://www.kinghussein.gov.jo/his_periods3.html «The Disaster of 1967»]. The Jordanian Government.</ref>. У канцы вайны, Ізраіль атрымаў кантроль над Сынайскага паўвостравам, сэктарам Газы, Заходнім берагам, [[Ерусалім|Усходнім Ерусалімам]], [[фермы Шэбаа|фермамі Шэбаа]] і [[Галянскія вышыні|Галянскімі вышынямі]]. Вынікі вайны ўплываюць на геапалітыку рэгіёну і па сённяшні дзень.

== Крыніцы ==
{{Зноскі|1=2}}

== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Arab-Israeli conflict}}
* [http://www.eleven.co.il/article/15544 Государство Израиль. Израиль и палестинская проблема]. Артыкул з электроннай яўрэйскай энцыкляпэдыі
* [http://www.bbc.co.uk/russian/specials/mideast_timeline/2000.stm История конфликта]. [[Russian BBC]]
* [http://www.cfr.org/publication/13850/ Crisis Guide: The Israeli-Palestinian Conflict from the Council on Foreign Relations]
* [http://www.cnn.com/SPECIALS/2003/mideast/ Mideast: Land of Conflict]. CNN.com

{{Стаб|Гісторыя}}

[[Катэгорыя:Арабска-ізраільскі канфлікт]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Ізраілю]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Палестыны]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

{{Link FA|hr}}
[[ar:الصراع العربي الإسرائيلي]]
[[bg:Арабско-израелски конфликт]]
[[bs:Bliskoistočni sukob]]
[[ca:Conflicte araboisraelià]]
[[de:Nahostkonflikt]]
[[en:Arab–Israeli conflict]]
[[eo:Araba-israela konflikto]]
[[es:Conflicto árabe-israelí]]
[[et:Araabia-Iisraeli konflikt]]
[[fa:نزاع عرب‌ها و اسرائیل]]
[[fi:Arabien–Israelin konflikti]]
[[fr:Conflit israélo-arabe]]
[[gl:Conflito árabe-israelí]]
[[he:הסכסוך הישראלי-ערבי]]
[[hr:Bliskoistočni sukob]]
[[hu:Arab–izraeli konfliktus]]
[[hy:Արաբա-իսրայելական հակամարտություն]]
[[id:Konflik Arab-Israel]]
[[it:Conflitti arabo-israeliani]]
[[ja:中東戦争]]
[[jv:Konflik Arab-Israel]]
[[ko:중동 전쟁]]
[[mk:Арапско-израелските конфликти]]
[[ml:അറബ് - ഇസ്രയേൽ സംഘർഷം]]
[[ms:Konflik Arab-Israel]]
[[nl:Arabisch-Israëlisch conflict]]
[[no:Midtøsten-konflikten]]
[[pl:Konflikt izraelsko-arabski]]
[[pt:Conflito árabe-israelense]]
[[ru:Арабо-израильский конфликт]]
[[sh:Bliskoistočni sukob]]
[[sk:Arabsko-izraelský konflikt]]
[[sl:Arabsko-izraelski konflikt]]
[[sr:Израелско-арапски сукоб]]
[[sv:Mellanösternkonflikten]]
[[tr:Arap-İsrail savaşları]]
[[uk:Арабо-ізраїльський конфлікт]]
[[uz:Arab-Isroil ziddiyati]]
[[vi:Xung đột Ả Rập-Israel]]
[[zh:中东战争]]