Revision 1180275 of "Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Арэна для ботаў1" on bewiki
== Рымскі кароль і намінальны імпэратар ==
Нарадзіўся [[20 сакавіка]] [[1811]] ад другога шлюбу з [[Марыя-Люіза Аўстрыйская|Марыяю Люізаю Аўстрыйскае]] у [[Парыж]]ы ў [[Цюільры]]. Адразу пасьля нараджэньня доўгачаканы сын быў абвешчаны Напалеонам [[кароль Рымлянаў|каралём Рымскім]] ({{мова-fr|Roi de Rome}}) і спадчыньнікам імпэрыі. Двойчы: першы раз у [[1814]] і другі раз у [[1815 год]]зе, пасьля [[Сто дзён|Ста дзён]], Напалеон зракаўся ад пасады на карысьць сына, але абодва разу саюзьнікі абвяшчалі Банапартаў зрынутымі, а законным манархам Францыі — [[Людовік XVIII|Людовіка XVIII]].
Пасьля паразы пры [[Ватэрлёо]] Напалеон зрокся ад пасады на карысьць сына, якога абвясьціў імпэратарам пад імем Напалеона II; але караля Рымскага не было ў Францыі, і адрачэньне, пры тагачасных умовах, не магло мець практычнага значэньня.
== «Арляня» ў Аўстрыі ==
[[Файл:Napoleon_2.jpg|thumb|left|Напалеон II у дзяцінстве.]]
Пасьля першага адрачэньня Напалеона I у 1814 годзе Марыя-Люіза пераехала ў Аўстрыю і пасялілася разам з сынам каля Вены, у [[Палац Шанбрун|замку Шанбрун]]. Калі Напалеон I вярнуўся ў 1815 годзе ў Францыю, ён запатрабаваў ад аўстрыйскага ўраду вяртаньня жонкі і сына, але беспасьпяхова. Чатырохгадовы рымскі кароль застаўся з маці ў [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і выхоўваўся там [[Матфей Колін|Матфеем Коліным]].
Калі Марыя-Люіза, у 1816 годзе, пераехала ў Парму, сын яе застаўся ў Вене ў дзеда [[Франц II|Франца I Аўстрыйскага]]. Дамова, заключонная ў 1817 годзе паміж саюзьнікамі, пазбавіла яго спадчынных правоў на Парму; за гэта аўстрыйскі імпэратар узнагародзіў яго багемскім герцагствам [[Райхштадт]], з тытулам «Свьетласьці».
Пры двары дзеда, у [[Вена|Вене]], пра яго бацьку пры ім імкнуліся не згадваць, ён лічыўся «сынам Яе Высокасьці эрцгерцагіні», з дзяцінства яго прызвычаілі да нямецкага імя Франц, а не Напалеон. Нягледзячы на гэта, ён ведаў пра свайго бацьку, быў гарачым яго прыхільнікам і гнёўся аўстрыйскім дваром. З 12-гадовага ўзросту герцаг Райхштацкі лічыўся на вайсковай службе, на якой да 1830 году ён даслужыўся да маёра. Вакол яго імя ўвесь час складаліся легенды; усё добра разумелі, што ў выпадку якіх-небудзь палітычных ускладненьняў адно імя Напалеона II можа паслужыць сьцягам для небясьпечнага руху. Менавіта па гэтым чыньніку сціплая спроба банапартыстаў высунуць яго кандыдатуру на трон [[Бэльгія|Бэльгіі]] была неадкладна перарвана Венаю, Парыжам і Лёнданам. Сам Напалеон II, які ведаў пра сваё паходжаньне, старанна вывучаў вайсковую справу і ўвесь час марыў пра славу і подзьвігах. Але ён быў вельмі хваравітым юнаком; заўчасная сьмерць яго [[22 ліпеня]] [[1832 год]]у ад [[Сухоты]] ва ўзросьце 21 год ў [[Палац Шанбрун|Шамбруне]], пазбавіла дыпляматыю і аўстрыйскі двор ад шматлікіх цяжкасьцяў. Хадзілі чуткі пра тое, што ён быў атручаны.
== Пасьмяротны лёс ==
[[Файл:Nap-receis_50.jpg|thumb|right|Герцаг Райхштацкі.]]
Яго стрыечны брат прынц Люі Напалеон, абвясьціўшы ў [[1852 год]]зе сябе імпэратарам, прыняў імя [[Напалеон III Банапарт|Напалеон III]]; такім чынам, ён лічыў постфактум Напалеона II часткаю дынастыі ў [[1821]]—[[1832]] гадах, а сябе — ягоным спадчыньнікам.
У [[1940 год]]зе па загадзе [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]] рэшткі герцага Райхштацкага былі перанесеныя зь [[Вена|Вены]] (тады ў складзе [[Трэці райх|Трэцяга райху]]) у [[Парыж]] (акупаваны Нямеччынаю) і пахаваны ў [[Дом Інвалідаў|Доме Інвалідаў]] побач з магільняю бацькі; пры гэтым сэрца нябожчыка, якое захоўвалася, па тагачасным звычаі, асобна, засталося ў Вене. Гэта здарылася роўна праз 100 гадоў пасьля пераносу ў Дом Інвалідаў праху самога Напалеона.
Лёс Напалеона II натхніла [[Эдмон Ростан|Эдмона Ростана]] на драму «Арляня» (''L’Aiglon''). Праз гэты твор прыхільніцаю асобы абодвух Напалеонаў — бацькі і сына — стала [[Марына Цьвятаева]]. Лічыцца, што кніга [[Януш Корчак|Януша Корчака]] «Кароль Матыюш I» навеяная лёсам Напалеона II.
== Глядзіце таксама ==
* [[Граф Валеўскі]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=1180275.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|