Revision 1184111 of "Кірыл, Патрыярх Маскоўскі" on bewiki[[Выява:Patriarch Kirill of Moscow .jpg|thumb|right|Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл]]
'''Кірыл''' (у свеце '''Уладзімір Міхайлавіч Гундзяеў'''; {{ДН|20|11|1946}}, [[Ленінград]], [[СССР]]), епіскап [[Руская праваслаўная царква|Рускай Праваслаўнай Царквы]]; з [[1 лютага]] [[2009]] — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ.
[[3 красавіка]] [[1969]] года мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім [[Нікадзім (Ротаў)|Нікадзімам (Ротавым)]] быў пастрыжаны ў манаства з нарачэннем імя Кірыл; [[7 красавіка]] таго жа года ім жа пасвечаны ў іерадыякана, [[1 чэрвеня]] — у іераманаха. У [[1970]] годзе скончыў Ленінградскую Духоўную Акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, пакінуты прафесарскім стыпендыятам, выкладчыкам дагматычнага багаслоўя і памочнікам інспектара. З [[30 жніўня]] [[1970]] года выконваў паслухмянства асабістага сакратара мітрапаліта Ленінградскага Нікадзіма (Ротова). [[12 верасня]] [[1971]] года ўзведзены ў сан архімандрыта. З [[1971]] года — прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхата пры Сусветным савеце цэркваў у Жэневе. З [[26 снежня]] [[1974]] года рэктар Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. З [[7 чэрвеня]] [[1975]] года старшыня епархіяльнага савета Ленінградскай мітраполіі.
[[14 сакавіка]] [[1976]] года хіратанісаны ў епіскапа Выбаргскага, вікарыя Ленінградскай епархіі. Хіратонію ў Траецкім саборы [[Аляксандра-Неўская лаўра|Аляксандра-Неўскай лаўры]] здзейснілі мітрапаліты: Ленінградскі [[Нікадзім (Ротаў)]], Кіеўскі [[Філарэт (Дзенісенка)]], Тульскі [[Ювяналій (Паяркоў)]]; архіепіскап Дзмітраўскі Уладзімір; епіскапы: Пензенскі Мелхіседэк, Ціхвінскі Мелітон, Курскі Хрызастом.
З лістапада [[1976]] года па кастрычнік [[1978]] года нёс паслухмянства намесніка Патрыяршага экзарха Заходняй Еўропы мітрапаліта Нікадзіма (Ротава). У [[1977]] годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа. З [[1978]] года — кіраўнік Патрыяршымі прыходамі ў [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. У [[1978]] годзе прызначаны намеснікам старшыні Аддзела знешніх царкоўных зносін. З [[1983]] года выкладчык у аспірантуры пры Маскоўскай Духоўнай Акадэміі. З [[26 снежня]] [[1984]] года — архіепіскап Смаленскі і Вяземскі; вызвалены ад пасады рэктара Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. У красавіку [[1989]] года быў зменены тытул на «Смаленскі і Калінінградскі».
[[14 лістапада]] [[1989]] года быў прызначаны Старшынёй Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскай Патрыярхіі, сталым членам Святога Сінода па пасадзе. З [[1990]] года — старшыня камісіі Святога Сінода па адраджэнні рэлігійна-маральнага выхавання і дабрачыннасці, член Сінадальнай біблейскай камісіі. [[25 лютага]] [[1991]] года ўзведзены ў сан мітрапаліта. З 1993 года — сустаршыня, з 1995 года — намеснік Старшыні Сусветнага Рускага Народнага Сабора. З [[1994]] года ганаровы прэзідэнт Сусветнай канферэнцыі Рэлігія і свет. З 26 лютага 1994 года — член Сінадальнай багаслоўскай камісіі. У 1995—2000 гадах старшыня Сінадальнай працоўнай групы па выпрацоўцы канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях царкоўна-дзяржаўных адносін і праблемах сучаснага грамадства; пад яго кіраўніцтвам распрацаваныя Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы, прынятыя ў 2000 годзе Юбілейным Архірэйскім Саборам. З [[1994]] года вядзе духоўна-асветніцкую праграму «Слова пастыра» на Першым канале, якую працягвае і па абранні на Патрыяршы пасад.
[[6 снежня]] [[2008]] года, на наступны дзень пасля смерці Патрыярха [[Алексій II, Патрыярх Маскоўскі|Алексія II]], на паседжанні Святога Сінода пад старшынствам мітрапаліта Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага Уладзіміра (Катлярова) тайным галасаваннем быў абраны Патрыяршым Месцаахоўнікам.
[[27 студзеня]] [[2009]] года Памесным Саборам РПЦ быў абраны Патрыярхам Маскоўскім і всея Русі, набраўшы 508 галасоў з 677; гэта значыць 75%.
Інтранізацыя адбылася 1 лютага 2009 падчас літургіі ў Храме Хрыста-Выратавальніка.
{{Normdaten
|PND=104347066
|LCCN=n/2001/96997
|VIAF=7820499
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}
[[Катэгорыя:Патрыярхі Маскоўскія]]
{{Link GA|pl}}
[[af:Patriarg Kirill van Moskou]]
[[ar:كيريل الأول]]
[[bar:Kyrill I.]]
[[be-x-old:Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)]]
[[bg:Кирил Московски]]
[[ca:Ciril I]]
[[cs:Kirill (patriarcha Moskevský)]]
[[da:Kirill af Moskva]]
[[de:Kyrill I.]]
[[el:Πατριάρχης Μόσχας Κύριλλος]]
[[en:Kirill I of Moscow]]
[[es:Cirilo I de Moscú]]
[[et:Kirill]]
[[fi:Kirill]]
[[fr:Cyrille Ier de Moscou]]
[[he:קיריל הראשון של מוסקבה]]
[[hu:Kirill moszkvai pátriárka]]
[[it:Cirillo I]]
[[ja:キリル1世 (モスクワ総主教)]]
[[ka:კირილე I (მოსკოვის პატრიარქი)]]
[[ko:모스크바 총대주교 키릴]]
[[la:Cyrillus (patriarcha Moscuensis)]]
[[lt:Patriarchas Kirilas]]
[[nl:Kirill van Moskou]]
[[nn:Kirill av Moskva]]
[[no:Kirill]]
[[os:Кирилл (Мæскуыйы Патриарх)]]
[[pl:Cyryl I (patriarcha Moskwy)]]
[[pt:Cirilo I de Moscou]]
[[ro:Patriarhul Chiril I al Moscovei]]
[[ru:Кирилл (Патриарх Московский)]]
[[sh:Patrijarh moskovski Kiril]]
[[sk:Kirill I.]]
[[sr:Патријарх московски Кирил]]
[[sv:Kirill av Moskva]]
[[uk:Кирил (патріарх Московський)]]
[[zh:基里尔一世]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=1184111.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|