Revision 1190444 of "Аляксандр Мікалаевіч Важнік" on bewiki

{{Тупіковы артыкул}}
{{да выдалення|не артыкул}}
== Аляксандр Мікалаевіч Важнік. Казацкі ансамбль славянскіх народаў. ==
                       Творчая характарыстыка                                                                 Атамана ансамбля, мастацкага кіраўніка і  галоўнага дырыжора грамадскага аб’яднання «Казацкага ансамбля славянскіх  народаў» г. Мінска, палкоўніка казацтва, члена грамадскага аб’яднання «Саюз музычных дзеячаў Беларусі», Важніка Аляксандра Мікалаевіча. 

Важнік Аляксандр Мікалаевіч, 1967 года нараджэння, беларус, адукацыя вышэйшая. У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
З 17 чэрвеня 2010 года - атаман ансамбля, мастацкі кіраўнік і  галоўны дырыжор грамадскага аб’яднання «Казацкага ансамбля славянскіх  народаў» г. Мінска. 

Скончыўшы ў 1986 г. па класе баяна Музычнае вучылішча імя М.К. Агінскага ў г.Маладзечна, дзе яго выкладчыкам быў заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь Р.С. Сарока , А.М. Важнік паступае на падрыхтоўчае аддзяленне Беларускай Акадэміі музыкі г.Мінска па класе вакала. Яго педагогам стаў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь В.І. Скарабагатау. У 1989 г. А. Важнік — студэнт асноўнага курса,а ў 1994 г. выпускнік Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі музыкі.
За гады вучобы ў опернай студыі акадэміі  А.М. Важнік з поспехам выконвае такія оперныя партыі: Шарплес у «Чыо-Чыо-Сан» Дж. Пуччыні, Фігара ў «Вяселлі Фігара» В.А. Моцарта, Ялецкі ў «Пікавай даме» П.І. Чайкоускага, Фігара ў «Севільскім цырульніку» Дж. Расіні, Ранконі ў «Барысе Гадунове» М. П. Мусаргскага.
З 1993 г. А. Важнік амаль дзесяць год працуе салістам музычнай капэлы «SANORUS» у г.Мінску, пад кірауніцтвам А.А. Шута. У гэты перыяд Аляксандр Важнік шмат гастралюе па Беларусі і за яе межамі. Выступаў у Польшы, Германіі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Літве, Расіі. Стаў дыпламантам Міжнароднага фестывалю «SAKRASONG» (г.Кракаў, Польша, 1993 г.), дыпламантам Міжнароднага фестывалю «Магутны Божа» (г. Магілёу,  1995 г.)  
У 1995 г. А.М. Важнік разам з Мікалаем Старавойтавым ствараюць першы ў Беларусі самадзейны ансамбль казачай песні, які да 2002-га года  быў папулярызатарам казачай культуры ў Беларусі. 
У 2000 г. надрукаваны паэтычны зборнік Аляксандра Важніка «Одиночество». Многія вершы з гэтага зборніка пакладзены на музыку вядомым кампазітарам Аленай Атрашкевіч.
У 2002 г. разам з аднадумцам Сяргеем Бараноўскім, Аляксандр Важнік стварае ў Мінску вакальна-інструментальны ансамбль «Менестрэлі». Удаецца сабраць цікавы склад музыкаў. Музыку і паэтычныя тэксты пішуць пераважна самі. Таксама выконваюць творы малавядомых аутараў. Багатыя вакальныя партыі бэк-вакала, прыгожыя вершы, віртуозныя сола гітары. Праект меў поспех. У 2005 годзе выходзіць паўнафарматны альбом гурта з назвай «Ну куда ты, Моя Радость, постой…». Песні альбома да гэтага часу гучаць на шмат якіх радыёстанцыях Беларусі. У гэты перыяд А.М. Важнік цесна супрацоўнічае з вакальным ансамблем «Славяне» пад кірауніцтвам Ігара Рыбчынскага, гукааператарам ансамбля «Камерата» Аляксеем Багачэнка, артыстамі эстрадна-сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам М.Я. Фінберга, кампазітарам Аленай Атрашкевіч і інш. 
У 2005 г. Аляксандр Важнік становіцца членам Міжнароднага міратворчага грамадскага аб’яднання «Войска Казачей Гвардии», дзе атрымлівае казачы чын есаула.
З 2007 г. А.М. Важнік член грамадскага аб’яднання  «Саюз музычных дзеячаў Беларусі».
У 2008 г. Аляксандр Важнік вяртаецца у г. Маладзечна, дзе пры Палацы Культуры горада стварае мужчынскі вакальны ансамбль «Менестрэлі». Ансамбль, створаны з маладых людзей, у асноўным студэнтаў музычнага вучылішча, за кароткі час становіцца вядомым спачатку — у горадзе, потым — у раёне, вобласціі, рэспубліцы і нарэшце — за межамі Беларусі. Вакальны ансамбль «Менестрэлі» з’яўляецца лаурэатам рэспубліканскіх харавых фестываляў «Рэха», (Мінск, 2010 год)  і «Ад Шчырага сэрца», (Жодзіна, 2011 год, дыпламантам міжнародных харавых фестываляў «Любо»,  (Україна,  2010 г.)  і «Колажскі Благавест»,  (Гродна,  2011 г.), лаурэатам «Рэспубліканскага фестивалю нацыянальных культур» (Гродна 2012 г.), лаурэатам міжнароднага фестивалю « Магутны Божа» (Магілёў, 2012 г.).  У 2009 г. ансамбль «Менестрэлі» па лініі культурнага абмену пабываў у Германіі з гастрольным турам, дзе адбылося 40 канцэртаў больш як у 20-ці гарадах гэтай краіны. Ансамбль выдае ў 2009-м і  2010-м гадах два паўнафарматныя альбомы.
У 2010 годзе А.М. Важнік узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Маладзечанскага райвыканкама «ТАЛЕНТ-2010» у намінацыі «Кіраўнік творчага калектыву года», а у 2011 годзе вакальнаму ансамблю «Менестрэлі», Міністэрствам Рэспублікі Беларусь прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Амаль усе ўдзельнікі ансамбля паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны.
У 2009 г. пры ваеннай часці 04152 г. Маладзечна А.М. Важнік стварае мужчынскі афіцэрскі хор. На рэспубліканскім аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці органаў бяспекі Рэспублікі Беларусь, прысвечанага 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікау, хор займае першае месца. Аляксандра Важніка ўзнагароджваюць медалём «90 год органам дзяржаунай бяспекі Беларусі».
Паралельна А.М. Важнік працуе вакальным педагогам Узорнай эстраднай студні  «Жывы гук»  Палаца Культуры горада Маладзечна. Многія з яго вучняў становяцца пераможцамі розных фестываляў і конкурсаў. Супрацоўнічае з Заслужаным сімфанічным аркестрам пад кірауніцтвам заслужанага дзеяча мастацтва Рэспублікі Беларусь Р.С. Сарока, маладзёжным оперным тэатрам г. Маладзечна, хорам музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага. У гэты ж час падрыхтаваны да друку другі аутарскі зборнік вершаў і песень.
З 2010 г. Важнік Аляксандр Мікалаевіч — Атаман ансамбля, мастацкі кіраўнік і дырыжор Грамадскага аб’яднання «Казацкі ансамбль славянскіх народаў» горада Мінска, палкоўнік казацтва.
А.М. Важнік узнагароджаны медалямі лаурэата 2-га і 3-га Усесаюзных фестываляў народнай творчасці ў Маскве, спецыяльнымі ўзнагародамі беларускага і расійскага казацтва, з’яуляецца аутарам мноства твораў і апрацовак для вакальных ансамбляў і хораў.
У цяперашні час А.М. Важнік жыве ў г.Мінску, працуе ў Белдзяржфілармоніі артыстам Дзяржаўнага камернага хору і у Заслужаным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь, артыстам камернага ансамблю.

Вайскавы Атаман Галоўнага ўпраўлення 
Грамадскага аб’яднання «Казацкі ансамбль
славянскіх народаў» г. Мінска 
генерал-маёр казацтва                                                       У.М.Бараноускі

{{Ізаляваны артыкул}}

{{Няма катэгорый}}