Revision 1228746 of "Беларусь" on bewiki

{{значэнні|Беларусь}}
{{Дзяржава
 |Беларуская назва        = Рэспубліка Беларусь
 |Арыгінальная назва   = 
 |Родны склон       = Беларусі
 |Герб                    = Coat of arms of Belarus.svg
 |Сцяг                   = Flag of Belarus.svg
 |Назва гімна          = Мы, беларусы  
 |Аўдыё                   = My Belarusy vocal.ogg
 |Форма кіравання         = [[Прэзідэнцкая рэспубліка]]
 |На карце                = Europe-Belarus.svg
 |На карце2               =
 |lat_dir = N|lat_deg = 53|lat_min = 31|lat_sec = 0
 |lon_dir = E|lon_deg = 28|lon_min = 46|lon_sec = 0
 |region        = BY
 |CoordScale    = 
 |Мова                    = [[Беларуская мова|беларуская]], [[Руская мова|руская]]
 |Заснавана       = [[25 сакавіка]] [[1918]] года<ref name="NewsBY">[http://www.newsby.org/by/2009/03/25/text5990.htm 91 год з дня заснавання першай беларускай дзяржавы - NewsBY]</ref>
 |Дата незалежнасці      = [[26 снежня]] [[1991]] {{s|(афіцыйная дата распаду СССР)}}<br />Гл. таксама [[Дзень рэспублікі, Беларусь|Дзень рэспублікі]]<br />
<!-- |Незалежнасць ад= -->
 |Сталіца                 = [[Мінск]]
 |Найбуйнейшыя гарады       = [[Мінск]], [[Гомель]], [[Магілёў]], [[Віцебск]], [[Гродна]], [[Брэст]]
 |Пасады кіраўнікоў = [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнт]]<br />[[Прэм'ер-міністры Беларусі|Прэм'ер-міністр]]
 |Кіраўнікі            = [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]]<br />[[Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч|Міхаіл Мясніковіч]]<ref>[http://president.gov.by/press106787.html#doc Лукашэнка прызначыў Мясніковіча прэм'ерам (абноўлена)]</ref>
 |Краіны-суседзі           = Латвія, Літва, Польшча, Расія, Украіна
 |Месца па тэрыторыі     = 84
 |Тэрыторыя              = 207 560
 |Працэнт вады            = незнач. ({{nobr|4700 км²}})<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/bo.html CIA, Belarus]</ref>
 |Этнахаронім              =  беларус, беларуска, [[беларусы]]
 |Месца па насельніцтву     = 89
 |Насельніцтва= {{падзенне}} 9 млн 458 тыс.
 |Год перапісу=2012
 |Шчыльнасць насельніцтва    = 45,6
 |ВУП (ППЗ) = 131,201 млрд<ref name=imf2>[http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2011/01/weodata/weorept.aspx?pr.x=64&pr.y=5&sy=2008&ey=2011&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=913&s=NGDPD,NGDPDPC,PPPGDP,PPPPC,LP&grp=0&a= Міжнародны валютны фонд, Belarus]</ref>
 |Год разліку ВУП (ППЗ)     = 2010
 |Месца па ВУП  (ППЗ)         = 60
 |ВУП (ППЗ) на душу насельніцтва   = 13 909<ref name="imf2" />
 |ВУП (намінальны)
 |ВУП (намінал) = 54,713 млрд<ref name="imf2" />
 |Год разліку ВУП (намінал) = 2010
 |Месца па ВУП (намінал)    = 
 |ВУП (намінал) на душу насельніцтва = 5 800<ref name="imf2" />
 |Месца па ВУП (намінал) на душу насельніцтва = 
 |ІРЧП= {{рост}} 0,756<ref name="HDI">{{cite web|url=http://hdr.undp.org/en/media/HDR_2011_EN_Table1.pdf|title=Human Development Report 2011|year=2011|publisher=United Nations|accessdate=2 November 2011}}</ref>
 |Год разліку ІРЧП=2011
 |Месца па ІРЧП=65
 |Узровень ІРЧП            = <span style="color:#090;">высокі</span>
 |Авіякампанія= [[Белавія]]
 |Валюта                  = [[Беларускі рубель]]
 |Дамен                   = [[.by]]
 |ISO                     = BLR
 |Тэлефонны код          = 375
 |Часавы пояс            = [[UTC+3]]<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/ Беларусы больш не будуць пераводзіць стрэлкі], ''[[Беларускія навіны]]'' (16.09.2011)</ref>
}}
'''Белару́сь''' (афіцыйная назва '''Рэспу́бліка Белару́сь''') — краiна ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]]. Мяжуе з [[Расія]]й, [[Латвія]]й, [[Літва|Літвою]], [[Польшча]]й і [[Украіна]]йі. Выхаду да мора не мае.

Тэрыторыя краіны 207,6 тыс. км² (84-я ў свеце). Колькасць насельніцтва — 9,5 млн чалавек (87-я ў свеце). Краіна падзелена на 6 [[Вобласць|абласцей]], сталіца Рэспублікі Беларусь — [[Мінск]].

== Назва ==
{{main|Белая Русь}}
Назва ''Белая Русь'' пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх зямель у XIV—XVI ст. Да XVII ст. гэта назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэння жыхароў Белай Русі з'яўляецца паняцце [[беларусцы]], хоць адначасова існавалі азначэнні [[ліцвіны]], [[русіны]], палешчукі, палясяне. У XIX ст. сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзіўся этнонім [[беларусы]]. ''Беларусь'' як нацыянальная саманазва прынята ідэолагамі нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. У [[1918]] была абвешчана [[Беларуская Народная Рэспубліка]], а ў [[1919]] [[Беларуская ССР]] (з [[1991]] — Рэспубліка Беларусь).

== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Беларусі}}

=== Старажытная гісторыя ===
{{main|Старажытная гісторыя Беларусі}}

Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная [[Балты|балтамі]]. У кан. [[IX стагоддзе|IX]] — пач. [[X стагоддзе|X]] стст. пачалося засяленне на гэтую тэрыторыю [[Славяне|славян]].

=== Кіеўская Русь ===
Лічыцца, што першай дзяржавай на тэрыторыі сучаснай Беларусі была [[Полацкае княства|Полацкая зямля]]. Горад [[Полацк]] упершыню ўзгадваецца ў «[[Аповесць мінулых гадоў|Аповесці мінулых гадоў]]» у [[862]] г. Найбольшага росквіту і магутнасці Полацкае княства дасягнула пры валадаранні кн. [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава]] (1044—1101). У X-[[XIII стагоддзе|XIII]] стст. на тэрыторыі Беларусі часткова ці практычна цалкам таксама знаходзіліся [[Тураўскае княства|Тураўскае]], [[Смаленскае княства|Смаленскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] княствы.

=== Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ===
Наступнай буйной дзяржавай на беларускай зямлі было [[Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае]] (ВКЛ). Падчас стварэння і пачатковага развіцця гэтай дзяржавы найбуйнейшым і асноўным яе цэнтрам быў [[Навагрудак|Новагародак]]. Акрамя сучасных земляў Беларусі, у склад гэтай дзяржавы ўваходзілі таксама землі сучаснай [[Літоўская Рэспубліка|Літвы]], паўночная частка сучаснай [[Украіна|Украіны]] і частка сучаснай [[Расія|Расіі]]. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў [[Крэўская унія|дынастычнай уніі]] з [[Польскае каралеўства|Польскім каралеўствам]] з [[1385]], а ў [[1569]] годзе аб'ядналася з Польскім каралеўствам у канфедэратыўную дзяржаву [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]. Аднак [[Статут, 1588|Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 года]] фактычна дэнансаваў [[Люблінская унія|Люблінскую унію]]. ВКЛ захавала ўласную грашовую адзінку, судовую сістэму, войска. Статут ВКЛ, стаўшы адной з першых еўрапейскіх канстытуцый, рэгуляваў грамадскае жыццё на Беларусі да 30-х гадоў 19 стагоддзя.

=== Расійская імперыя ===
У [[1772]], [[1791]], [[1795]] гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай, у выніку якіх беларускія землі адышлі да [[Расійская імперыя|Расійскае імперыі]]. У яе складзе яны знаходзіліся да [[1917]] года. [[25 сакавіка]] [[1918]] года абвешчана [[Беларуская Народная Рэспубліка]] (БНР), у [[1919]] годзе яна спыніла сваё існаванне, а [[Рада БНР]] эмігравала.

=== БССР ===
{{Гісторыя Беларусі}}
У 1919 г. 1 студзеня было абвешчана ўтварэнне [[БССР|Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР)]]. Пасля кароткачасовага існавання буфернай дзяржавы [[ЛітБел]], БССР у [[1922]] годзе як адна з краін-заснавальніц увайшла ў склад [[СССР|Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР)]].

Падчас [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]] ў [[1941]]—[[1944]] гг. Беларусь была акупаваная [[Нацызм|нацысцкаю]] [[Германія]]й. Пасля вызвалення ад нацысцкай акупацыі частка [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (больш за 30 тыс. км²) была рашэннем [[І. Сталін]]а перададзена [[Польшча|Польшчы]].

У [[1945]] г. Беларусь стала адной з краін-заснавальніц [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|Арганізацыі Аб'яднаных Нацый]]. Рашэнні па ўсіх пытаннях беларуская дэлегацыя ўзгадняла з усесаюзнымі прадстаўнікамі.

У [[1986]] г. на мяжы Беларусі і Украіны адбылася [[Чарнобыльская катастрофа]], у выніку якой адбылося радыяцыйнае забруджанне значнай часткі тэрыторыі Беларусі.

=== Незалежная Беларусь ===
{{пішу}}
[[27 ліпеня]] [[1990]] года была прынята [[Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР]]. У [[1991]] СССР спыніў існаванне, [[БССР]] была абвешчаная Рэспублікай Беларусь, што існуе і зараз.

У [[1994]] г. прынятая [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]], адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары. 

[[13 красавіка]] [[1995]] г. Вярхоўны Савет XII-га склікання  зацвердзіў правядзенне рэыерэндуму і прызначыў яго на 14 мая 1995 г. У той жа час ідэя рэферэндуму выклікала непаразуменне з боку асобнага грамадства.ю некаторых грамадскіх і палітычных арганізацый, часткі дэпутатаў Вярхоўнага Савета. 6 мая 1995 г. Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны выступіла са зваротам да насельніцтва, падкрэсліваючы, што пытанне аб мове не можа выносіцца на рэферэндум.<ref>Народная газета. — 1995. — № . — 6 мая. —С.</ref>

[[14 мая]] [[1995]] г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Удзел у галасаванні прынялі 64,8% выбаршчыкаў. Па ўсіх пытаннях Прэзідэнт атрымаў большасць галасоў. Адначаасова з рэферэндумам праходзілі выбары ў Вярхоўны Савет XIII-га склікання. Аднак у выніку нізкай яўкі выбаршчыкаў за два туры было абрана толькі 119 дэпутатаў, у той час як для правамоцнага складу новага Вярхоўнага Савета патрабавалася  не меней 174 дэпутатаў (што складала 2/3 ад поўнага складу ў 260 чал.). Такім чынам, атрымалася, што новы склад парламента не быў абраны. Склалася палітычная сітуацыя, якая паралізавала дзейнасць заканадаўчай улады.

Пытанне было вырашана восенню [[1995]] г. пасля таго, як каля 100 дэпутатаў Вярхоўнага Савета XII-га склікання сабраліся на вераснёўскую сесію, паколькі згодна з артыкулам 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета захоўваліся да адкрыцця першай сесіі Вярхоўнага Савета новага склікання. [[11 кастрычніка]] Канстытуцыйны Суд пацвердзіў паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета XII-склікання.

[[10 студзеня]] [[1996]] г. Прэзідэнт накіраваў у Вярхоўны Савет праект закону «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю»<ref>Игнатищев, Р. Учись видеть ложь. — Мн. — Могилев, 1997. — С. 41.</ref> Аднак жаданне Прэзідэнта змяніць Асноўны Закон не знайшло падтрымкі ў парламенце і праект быў адхілены. [[8 жніўня]] [[А. Р. Лукашэнка]] накіраваў у Вярхоўны Савет ініцыятыву аб правядзенні другога Усенароднага рэферэндуму.

[[4 лістапада]] [[1996]] г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, усе рашэнні якога, паводле закона, з'яўляюцца абавязковымі і перагляду не падлягаюць, прыняў рашэнне аб неадпаведнасці артыкулу 78 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім засведчана, што парадак правядзення рэспубліканскіх рэферэндумаў вызначаецца законам. На той момант у краіне законам не прадугледжваўся парадак змянення і дапаўнення Канстытуцыі праз рэферэндум. Такім правам быў надзелены выключна Вярхоўны Савет. Пасля гэтага вярхоўны Савет прыняў чарговую пастанову аб вынясенні на абавязковы рэферэндум толькі двух пытанняў — аб пераносе Дня незалежнасці і аб выбарах кіраўнікоў мясцовых адміністрацый.

Нягледзячы на рашэнне Канстытуцыйнага Суда, [[А. Р. Лукашэнка]] ў парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона «Аб народным галасаванні (рэферэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» выдаў [[5 лістапада]] 1996 г. Указ № 455, у якім сам вызначыў парадак уступлення ў сілу рашэнняў рэспубліканскіх рэферэндумаў аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, а [[7 лістапада]] быў выдадзены ўказ № 459 «Аб забеспячэнні канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме», згодна з якім характар рэферэндуму вызначаўся як абавязковы, а яго рашэнні канчатковымі.

[[11 лістапада]] [[1996]] г. старшыня ЦВК [[В. Ганчар]] заявіў, што камісія не будзе выконваць прэзідэнцкі ўказ ад 7 лістапада і праводзіць рэферэндум па пытаннях, якія датычыліся новых рэдакцый канстытуцыйных праектаў.

У [[1994]] г. [[Прэзідэнт]]ам быў абраны [[Аляксандр Лукашэнка]]. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у [[2001]], у [[2006]] і ў [[2010]] годзе.

== Геаграфія ==
{{main|Геаграфія Беларусі}}
=== Геаграфічнае становішча ===
[[Выява:Belarus satellite image MODIS Terra true color 2010-06-29.jpg|thumb|Касмічны здымак Беларусі, спадарожнік [[Тэра, спадарожнік|MODIS Terra]], 29 чэрвеня 2010 года]]
Беларусь мяжуе з [[Расія]]й на ўсходзе і на поўначы, [[Латвія]]й на поўначы, [[Літва|Літвою]] на паўночным захадзе, [[Польшча]]й на захадзе, [[Беларуска-ўкраінская граніца|Украінай]] на поўдні. Тэрыторыя галоўным чынам раўнінная з рэдкімі ўзвышшамі, якія размешчаны пераважна ў цэнтральнай частцы Беларусі і складаюць [[Беларуская града|Беларускую граду]].

Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы састаўляе 2969 [[км]]. Плошча — 207,598 тыс. кв. км. Найбольшая яе працягласць з заходу на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Еўропе Беларусь па плошчы трохі саступае [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Румынія|Румыніі]], больш чым у 2,2 разы пераўзыходзіць [[Партугалія|Партугалію]] і [[Венгрыя|Венгрыю]] і прыблізна ў 5 разоў — [[Нідэрланды]] і [[Швейцарыя|Швейцарыю]]. Адлегласць ад Мінска да сталіц суседніх дзяржаў: [[Вільнюс]]а — 215 км, [[Рыга|Рыгі]] — 470, [[Варшава|Варшавы]] — 550, [[Кіеў|Кіева]] — 580, [[Масква|Масквы]] — 700 км.

Паводле разлікаў [[2008]] года РУП "Белкосмааэрагеадэзія" цэнтр Еўропы знаходзіцца на 55º30´ пн.ш. і 28º48´ у.д. ў горадзе [[Полацк]]у. Паводле разлікаў спецыялістаў аб'яднання "Белгеадэзія", выкананых у [[1996]] года, [[геаграфічны цэнтр Беларусі]] размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад [[Мінск]]а, каля вёскі [[вёска Антонава, Навасёлкаўскі сельсавет|Антонава]] [[Пухавіцкі раён|Пухавіцкага раёна]].

Беларусь з'яўляецца найбуйнейшай па тэрыторыі еўрапейскай дзяржавай (з цалкам размешчаных у Еўропе), [[дзяржавы, якія не маюць выхаду да мора|якая не мае выхаду да мора]]<ref>Па насельніцтве з краін, якія не маюць выхаду да мора еўрапейскіх дзяржаў Беларусь (меней 9,5 млн жых.) апярэджваюць [[Чэхія]] (бол. 10 млн жых.), [[Венгрыя]] (св. 10 млн жых.) і [[Сербія]] (9,9 млн жых.).</ref><ref>[[Казахстан]] таксама не мае выхаду да мора ([[Каспійскае мора]], якое абмывае [[Заходні Казахстан]], з'яўляецца нутрамацерыковым [[возера]]м), еўрапейская частка Казахстана (пры правядзенні [[Мяжа Еўропа-Азія|межы Еўропа-Азія]] па [[Мугаджары|Мугаджарам]] і рацэ [[рака Эмба|Эмбе]]) перавышае па плошчы Беларусь.</ref>.

=== Рэльеф ===
{{main|Рэльеф Беларусі}}
[[Image:Mayak Mt.jpg|thumb|Мінскае ўзвышша]]
Беларусь знаходзіцца на [[Усходне-Еўрапейская раўніна|Усходне-Еўрапейскай раўніне]]. Найбольш прыпаднятая цэнтральная частка краіны — [[Беларуская града]]. Тут размешчана [[Мінскае ўзвышша]], на якім знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — [[гара Дзяржынская]] (345 м); вышыню больш за 300 м маюць яшчэ шэраг пунктаў — горы [[Гара Лысая, Мінскі раён|Лысая]], [[Гара Маяк, Валожынскі раён|Маяк]] і інш. Трохі саступаюць Мінскаму ўзвышшу па абсалютных вышынях [[Навагрудскае ўзвышша|Навагрудскае]] ([[гара Замкавая|г. Замкавая]] - 323 м), [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскае]], [[Віцебскае ўзвышша|Віцебскае]] ўзвышшы. Найбуйнейшыя нізіны на тэрыторыі Беларусі: [[Палеская нізіна|Палеская]], [[Верхнянёманская нізіна|Верхнянёманская]], [[Полацкая нізіна|Полацкая]], [[Нарачана-Вілейская нізіна|Нарачана-Вілейская]]. Самы нізкі пункт — урэз ракі [[Нёман]] на мяжы з [[Літва|Літвой]], да 90 м над узроўнем мора.

Асаблівасці рэльефу Беларусі цесна звязаныя з геалагічнай будовай тэрыторыі. Да прыпаднятых участкаў крышталічнага падмурка прымеркаваныя ўзвышшы. Тэрыторыі з глыбокім заляганнем крышталічнага падмурка звычайна занятыя нізінамі. Вырашальным жа фактарам фармавання рэльефу Беларусі сталі [[ледавік]]і. На працягу апошніх 500-600 тыс. гадоў тэрыторыя Беларусі выпрабавала не меней 5 злядненняў.

=== Геалогія і глебы ===
У геалагічным сэнсе Беларусь размешчана на захадзе [[Усходне-Еўрапейская платформа|Усходне-Еўрапейскай платформы]]. Старажытны крышталічны падмурак складзены з [[магматычныя пароды|магматычных]] і [[метамарфічныя пароды|метамарфічных]] парод, залягае на глыбіні да 5-6 км ([[Прыпяцкі прагін]]), каля в. [[Глушкавічы]] [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага раёна]] выходзіць на паверхню. Платформавы чахол складены пераважна з [[асадкавыя горныя пароды|асадкавых горных парод]], укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.

Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.

З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: [[дзярнова-падзолістыя глебы]], [[дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы]], [[тарфяна-балотныя глебы]], [[поймавыя глебы]], [[дзярнова-карбанатныя глебы]], [[дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы]]. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

=== Карысныя выкапні ===
На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: [[нафта]] і [[прыродны газ|спадарожны газ]], [[каменная соль|каменная]] і [[калійныя солі]], [[буры вугаль]], [[гаручыя сланцы]], [[даламіт]]ы, [[торф]], [[мергель|мергелі]], [[сапрапелі]], [[гліна|гліны]], будаўнічыя [[пясок|пяскі]], пясчана-[[жвір]]овы матэрыял, будаўнічы і абліцовачны камень, [[жалезныя руды]] і інш.

=== Клімат ===

Клімат Беларусі [[умераны клімат|ўмераны]], пераходны ад [[Марскі клімат|марскога]] да [[кантынентальны клімат|кантынентальнага]]. Асаблівасці клімату Беларусі тлумачацца яе размяшчэннем ва ўмераных шыротах, параўнальнай блізкасцю да [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]], адсутнасцю прыродных бар'ераў на шляху паветраных мас: марскіх — з захаду і кантынентальных — з усходу і паўднёвага ўсходу.

Самы цёплы месяц года [[ліпень]], самы халодны, найчасцей, [[студзень]]. Так, у [[Мінск]]у сярэдняя тэмпература студзеня складае –6,9 ºС, а ў ліпені яна дасягае 17,8 ºС. Сярэдняя тэмпература змяняецца ў залежнасці ад рэгіёнаў Беларусі. У ліпені сярэдняя тэмпература складае ад 17°C на поўначы да 18,5°C на поўдні. Сярэдняя тэмпература ў студзені вагаецца ад  -4,5°C на паўднёвым захадзе да -8°C на паўночным усходзе. У зімовы перыяд нярэдкія [[адліга|адлігі]].

На тэрыторыі Беларусі ў сярэднім за год выпадае 600–700 мм ападкаў. 70% ападкаў у выглядзе дажджу выпадае ў красавіку-кастрычніку. Колькасць снежных дзён у Беларусі ад 75 на паўднёвым захадзе да 125 на паўночным усходзе. Максімальная вышыня снежнага покрыва адпаведна ад 15 да 30 см.

На Беларусі пераважаюць заходнія вятры. З захаду на ўсход павялічваецца кантынентальнасць клімату.

=== Водныя рэсурсы ===
{{main|Рэкі і каналы Беларусі|Азёры Беларусі}}

[[Выява:Strusta - 1.jpg|thumb|left|[[Возера Струста]], [[Браслаўская група азёр|Браслаўскія азёры]]]]
[[Выява:Ikaźń - 3.jpg|thumb|[[Возера Іказнь]], [[Абстэрнаўская група азёр|Абстэрнаўскія азёры]]]]
На Беларусі больш за 20 тыс. рэк. Самыя працяглыя і мнагаводныя рэкі [[Дняпро]], [[Заходняя Дзвіна]], [[Нёман]], [[Рака Прыпяць|Прыпяць]]. Беларусь часта называюць «сінявокай» з-за вялікай колькасці [[Возера|азёр]]. Іх у Беларусі больш за 11 тыс. Самае вялікае сярод беларускіх азёр [[возера Нарач]]. Тэрыторыя краіны багатая на [[Балота|балоты]]. Найбольш багаты балотамі рэгіён — [[Палессе]].

=== Флора і фаўна ===
[[File:Poland Bialowieza - BPN.jpg|thumb|злева|[[Белавежская пушча]]]]
{{main|Флора Беларусі|Фаўна Беларусі}}

[[Лес|Лясы]] займаюць 36 % тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: [[хвоя звычайная|хвоя]], [[елка еўрапейская|елка]], [[дуб звычайны|дуб]], [[ясень]], [[ліпа]], [[клён]], [[граб]], бярозы [[бяроза павіслая|павіслая (бародаўчатая)]] і [[бяроза пушыстая|пушыстая]], [[асіна]], вольхі [[вольха чорная|чорная]] і [[вольха шэрая|шэрая]]. Шмат дрэў інтрадукаваных: [[лістоўніца|лістоўніцы]] сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава, дуб паўночны, [[таполя|таполі]] пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная і інш.
[[File:Ardea alba in flight - by Mike Baird.jpg|thumb|[[Чапля вялікая белая]] — птушка года Беларусі 2008]]
Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70 % тэрыторыі. Колькасць відаў раслін сягае 12000. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай. Жывёльны свет Беларусі налічвае 457 відаў пазваночных (у тым ліку [[Спіс млекакормячых Беларусі|73 віды млекакормячых]], [[Спіс птушак Беларусі|290 відаў птушак]], прыблізна [[Спіс рыб Беларусі|60 відаў рыб]]) і больш за 20 тысяч беспазваночных жывёл. Важнае гаспадарчае значэнне маюць промыслава-паляўнічыя віды жывёл — [[лісіца]], [[куніца]], [[заяц]], [[выдра]], [[тхор]], [[гарнастай]], а таксама [[лось]] і [[дзік]]. 
[[File:Orchis ustulata 01 Saarland.jpg|thumb|злева|[[Ятрышнік абпалены]]]]
17 відаў сысуноў, 72 віду птушак, 4 віду земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віду насякомых — уключаны ў [[Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь|чырвоную кнігу Беларусі]]. Для іх аховы ў месцах рассялення створаны [[Спіс запаведнікаў і нацыянальных паркаў Беларусі|дзяржаўныя запаведнікі]] і [[Спіс заказнікаў Беларусі|заказнікі]].

=== Ахоўныя тэрыторыі ===
У Беларусі існуе біясферны запаведнік, створана 4 нацыянальныя паркі.

Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі:
*[[Бярэзінскі біясферны запаведнік]],
*[[Нацыянальны парк Белавежская пушча]],
*[[Нацыянальны парк Браслаўскія азёры]],
*[[Нарачанскі нацыянальны парк]],
*[[Прыпяцкі нацыянальны парк]].

На тэрыторыі Беларусі створаны таксама шэраг заказнікаў.

=== Экалогія ===
Беларусь мацней за іншыя краіны пацярпела ад [[Аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]]. Кірунак ветра ў першыя дні і тыдні пасля аварыі абумовіў тое, што з усяго аб'ёму [[Цэзій-137|цэзію-137]], які выпаў на Еўрапейскім кантыненце, каля 70 % прыйшлося на тэрыторыю Беларусі<ref>[http://chernobil.info/?p=1758 Дакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі " ЧАЭС Зона адчужэння]</ref>. Улічваючы цяжар і маштабнасць паражэння краіны ў выніку аварыі, у ліпені [[1991]] года тэрыторыя Беларусі была абвешчана зонай экалагічнага бедства.

== Сімволіка ==
{{main|Сцяг Беларусі|Герб Беларусі|Гімн Беларусі}}

У [[1991]] былі прынятыя дзяржаўныя сцяг ([[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белы]]) і герб ([[Пагоня (герб)|«Пагоня»]]), аднак па выніках [[Рэферэндум у Беларусі, 1995|рэферэндума]] (1995) былі змененыя на сучасныя [[чырвона-зялёны сцяг]] і герб, асновай якому паслужыў герб [[БССР]].

Музыка гімна Беларусі напісаная Н. Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР [[1955]] г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, перапрацаваны ў [[2002]] г. У. Карызнам.
<!--=== Дзяржаўны сцяг ===
{{main|Сцяг Беларусі}}
=== Дзяржаўны герб ===
{{main|Герб Беларусі}}
=== Дзяржаўны гімн ===
{{main|Гімн Беларусі}}-->

== Дзяржаўны лад ==
{{main|Дзяржаўны лад Беларусі}}
Рэспубліка Беларусь — [[унітарная дзяржава]], форма кіравання — [[прэзідэнцкая рэспубліка]]. [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь]] дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закона. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

[[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]] была прынята [[15 сакавіка]] [[1994]] г. на 13-й сесіі [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савета]] Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу [[30 красавіка]] [[1994]] з моманту яе апублікавання. 

[[24 лістапада]] [[1996]] года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў [[Рэферэндум у Беларусі, 1996|рэферэндуму]]. Істотная частка змен - пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.

Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

[[17 кастрычніка]] [[2004]] года на [[Рэферэндум у Беларусі, 2004|рэферэндуме]] з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за на два тэрміны запар.

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць [[Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь|Нацыянальны сход]], які складаецца з [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь|Палаты прадстаўнікоў]] і [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі|Савета Рэспублікі]]. У Палаце прадстаўнікоў 110&nbsp;[[дэпутат]]аў. Дэпутаты абіраюцца па [[Мажарытарная выбарчая сістэма|мажарытарнай сістэме]] прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8&nbsp;членаў Савета Рэспублікі. 8&nbsp;членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64&nbsp;чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4&nbsp;года.

Судовая ўлада ажыццяўляецца [[Вярхоўны суд|Вярхоўным судом]], Вышэйшым гаспадарчым судом і [[Канстытуцыйны суд|Канстытуцыйным судом]].

== Палітычныя партыі ==
{{main|Палітычныя партыі Беларусі}}
На [[2009]] год у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партый<ref>{{ref-ru}} [http://minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/politpart Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики Беларусь]</ref>, з іх у [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь|Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] IV склікання прадстаўленыя дзве: [[Камуністычная партыя Беларусі]] і [[Беларуская аграрная партыя]].
{{Нарыхтоўка раздзела}}

== Міжнароднае становішча і знешняя палітыка ==
Дзяржава з'яўляецца членам-заснавальнікам [[ААН]], [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]], [[АДКБ]], [[Еўразійская эканамічная супольнасць|ЕўрАзЭС]], [[Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі|Саюзнай дзяржавы]], а таксама членам іншых міжнародных аб'яднанняў.

{{таксама}} [[Спіс дыпламатычных місій Беларусі]], [[Пашпарт грамадзяніна Беларусі]]
{{у планах}}

== Адміністрацыйны падзел ==
{{main|Адміністрацыйны падзел Беларусі}}
Рэспубліка Беларусь — унітарная рэспубліка, адміністрацыйная адзінка — вобласць. Рэспубліка Беларусь падзяляецца на 6 абласцей, вобласці падзяляюцца на раёны і гарады абласнога падпарадкавання. Агульны лік раёнаў ва ўсіх абласцях складае&nbsp;118, а гарадоў абласнога падпарадкавання — 12. Горад [[Мінск]] з'яўляецца самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, якая не ўваходзіць ні ў адну вобласць.
{| class="wikitable sortable" style="text-align: center;" width="100%"
|+
!Вобласць||<small>Паштовы<br />індэкс</small>||class="unsortable"|<small>Дата<br />заснавання</small>||<small>Плошча<br />км²<br/>(на 1.01.2012<!--<ref name="кадастр 2012"/>-->)</small>||<small>Насельніцтва<br />(на 1.01.2012<ref>[http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2012/Age_Structure_Bulletin2012.rar Cтатыстычны бюлетэнь «Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год»</ref>)</small>||<small>Адміністрацыйны цэнтр</small>||class="unsortable"|<small>Сцяг</small>||class="unsortable"|<small>Карта</small>
|-
| [[Брэсцкая вобласць]]
| align=center | 224000
| <span style="display:none">18900703</span>[[4 снежня]] [[1939]]
| align=right | <span style="display:none">0</span>32 786,44
| align=right | <span style="display:none">0</span>1 391 476
| [[Брэст]]
| [[Выява:Flag of Brest Voblast, Belarus.svg|border|45px]]
|rowspan="6" |<imagemap>
Image:Subdivisions_of_Belarus.png|center|Адміністрацыйны падзел Рэспублікі Беларусь <br />(пры націску на намаляваную вобласць ажыццяўляецца пераход на адпаведны артыкул)
poly 87 73 67 40 84 39 99 52 129 52 130 80 110 89 110 125 84 126 70 113 70 85 63 68 73 52 86 73 87 83 93 86 101 84 104 80 104 73 102 69 95 68 90 70 [[Мінская вобласць]]
poly 7 157 8 137 0 130 11 119 15 114 28 114 31 108 40 108 40 112 50 105 54 94 67 96 68 113 82 122 90 135 89 156 53 144 23 146 [[Брэсцкая вобласць]]
poly 90 157 91 136 86 131 90 124 110 126 136 109 137 96 163 97 170 105 180 136 164 140 157 165 [[Гомельская вобласць]]
poly 15 114 11 74 36 72 50 63 64 39 75 51 67 66 70 95 55 93 44 111 33 107 28 114 [[Гродзенская вобласць]]
poly 110 120 110 90 130 82 130 63 164 56 196 90 188 103 168 102 141 97 135 109 [[Магілёўская вобласць]]
poly 67 37 73 15 102 0 149 11 158 21 163 54 130 63 130 52 101 52 [[Віцебская вобласць]]
circle 97 79 10 [[Мінск]]
desc none
</imagemap>
|-
| [[Віцебская вобласць]]
| align=center | 210000
| <span style="display:none">18461228</span>[[15 студзеня]] [[1938]]
| align=right | <span style="display:none">0</span>40 050,32
| align=right | <span style="display:none">0</span>1 214 041
| [[Віцебск]]
| [[Выява:Flag of Vitsebsk Voblasts.png|border|45px]]
|-
| [[Гомельская вобласць]]
| align=center | 246000
| <span style="display:none">18191214</span>[[15 студзеня]] [[1938]]
| align=right | <span style="display:none">0</span>40 369,51
| align=right | <span style="display:none">0</span>1 429 707
| [[Гомель]]
| [[Выява:Flag of Homyel Voblast.png|border|45px]]
|-
| [[Гродзенская вобласць]]
| align=center | 230000
| <span style="display:none">19590103</span>[[20 верасня]] [[1944]]
| align=right | <span style="display:none">00 </span>25 126,98
| align=right | <span style="display:none">00 </span>1 061 248
| [[Гродна]]
| [[Выява:Flag of Hrodna Voblasts.png|border|45px]]
|-
| [[Мінская вобласць]]
| align=center | 220000
| <span style="display:none">18360615</span>[[15 студзеня]] [[1938]]
| align=right | <span style="display:none">0</span>39 894,75
| align=right | <span style="display:none">0</span>1 403 491
| [[Мінск]]
| [[Выява:Flag of minsk province.jpg|border|45px]]
|-
| [[Магілёўская вобласць]]
| align=center | 212000
| <span style="display:none">19120214</span>[[15 студзеня]] [[1938]]
| align=right | <span style="display:none">0</span>29 068,63
| align=right | <span style="display:none">0</span>1 080 120
| [[Магілёў]]
| [[Выява:Flag of Mahilyow Voblast.png|border|45px]]

|}

У шэрагу гарадоў абласнога падпарадкавання і ў горадзе Мінску маецца падзел на гарадскія раёны.

== Насельніцтва ==
{{main|Насельніцтва Беларусі}}

=== Дэмаграфічныя дадзеныя ===

[[Выява:Belarus-demography.png|міні|250пкс|Колькасць насельніцтва Беларусі ў 1992—2003 гг.]]
Паводле «Даклада аб развіцці чалавека» [[ААН|Арганізацыі Аб'яднаных Нацый]], па [[Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу|індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу]] (ІРЧП) краіна знаходзіцца на [[Спіс краін паводле ІРЧП|65-ым месцы]] (2011 год)<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2011/11/09/ic_articles_116_175767/ Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы ниже]</ref>. На снежань 2010 г. па індэксу развіцця з улікам гендэрнага фактару рэспубліка займае 52-е месца сярод 182 краін свету і першае месца ў СНД<ref>[http://www.belta.by/ru/all_news/society/Belarus-zanimaet-pervoe-mesto-v-SNG-po-indeksu-razvitija-s-uchetom-gendernogo-faktora_i_533850.html Беларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного фактора]</ref>.

Самая вялікая этнічная група Беларусі ([[1999]]) — [[беларусы]] (81,3 %). Асноўныя этнічныя меншасці: [[рускія]] — 11,3 %, [[палякі]] — 3,9 %, [[украінцы]] — 2,3 %, [[яўрэі]] — 0,28 %, іншыя — 0,92 %.

З 1993 г. насельніцтва Беларусі ўстойліва скарачаецца. У [[2003]] г. ў Беларусі жыло {{nobr|9 898,6}} тыс. чалавек. У выніку перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю насельніцтва краіны ў наступныя гады паменшылася.

У Беларусі ў 2006 г. нарадзіліся 96,4 тыс. дзяцей (на 5,9 тыс. больш у параўнанні з 2005 годам). У 2006 г. памерлі 138,4 тыс. чалавек (на 3,5 тыс. чалавек менш, чым у 2005). Пры гэтым прыметна зменшылася смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года — гэты паказчык знізіўся з 7,1 выпадка на 1000 народжаных за 2005 год да 6,2 выпадка на 1000 народжаных за 2006 год. За першы квартал 2007 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006-га колькасць памерлых у краіне знізілася на 4,9 %.

У 2007 г. нараджальнасць склала (у разліку на тыс. жыхароў) 10,7, а смяротнасць 13,7. Найбольшае значэнне натуральнага змяншэння насельніцтва адзначана ў Віцебскай вобласці, а ў сталіцы Беларусі каэфіцыент нараджальнасці быў прыкладна роўны каэфіцыенту смяротнасці. У 2008 нараджальнасць (у разліку на тыс. жыхароў) 11,1, смяротнасць 13,9, натуральная убыль насельніцтва −2,8.<ref> belstat.gov.by</ref>

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 г. складала, па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, {{nobr|9 705,2}} тыс.<ref>http://www.belta.by/by/print?id=154959</ref> чалавек. На канец 2007 г. колькасць насельніцтва Беларусі склала {{nobr|9 689,8}} тыс. чалавек<ref>http://belstat.gov.by/homep/ru/news/press_%20conference/press-conference.doc</ref>. 

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2009 г. складала 9671,4 тыс. чал. і за 2008 г. зменшылася на 18,4 тыс. чал.<!--<ref name="belstat.gov.by"/>.--> 

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2010 г. складала {{nobr|9 500}} тыс. чал. <ref>Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Гадавыя дадзеныя па абласцях і г.Мінску ў лічбах, 1995-2011 гг. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions/1.php></ref>

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2011 г. складала 9481,2 тыс. чал. і за 2010 г. зменшылася на 18,8 тыс. чал.<ref>Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Гадавыя дадзеныя па абласцях і г.Мінску ў лічбах, 1995-2011 гг. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions/1.php>.</ref>

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2012 г. складала 9465,4 тыс. чал. і за 2011 г. зменшылася на 15,8 тыс. чал.<ref>Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Сацыяльна-
эканамічны стан Рэспублікі Беларусь у студзені 2012 г., раздзел VIII "Дэмаграфічнае становішча" 
http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/doclad/2012_1/17.pdf.</ref>

'''На 1 ліпеня 2012 г. насельніцтва Беларусі складала {{nobr|9 457,5}} тыс. чалавек <ref>Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Прэс-рэліз "Пра дэмаграфічнае становішча ў 1-ай палове 2012 г. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/demographics.php</ref>.'''
<div style="float:right;margin:0 0 .5em 1em;" class="toccolours">
<center>'''10 буйнейшых гарадоў Беларусі''',<br />тыс. чал., 1.01.2009.<ref>БЕЛАРУСЬ В ЦИФРАХ. Статистический справочник. Национальный статистический комитет Республики Беларусь, Мн., 2009</ref></center>
----
{| cellpadding=2 style="background:transparent;"
|-
| [[Мінск]]
| align="right" | &nbsp;1 829
|-
| [[Гомель]]
| align="right" | 499
|-
| [[Магілёў]]
| align="right" | 372
|-
| [[Віцебск]]
| align="right" | 356
|-
| [[Гродна]]
| align="right" | 338
|-
| [[Горад Брэст|Брэст]]
| align="right" | 318
|-
| [[Бабруйск]]
| align="right" | 219
|-
| [[Баранавічы]]&nbsp;&nbsp;&nbsp;&nbsp;&nbsp;&nbsp;
| align="right" | 169
|-
| [[Барысаў]]
| align="right" | 150
|-
| [[Пінск]]
| align="right" | 131
|}
</div>
Колькасць насельнiцтва ў 14 гарадах Беларусi перасягае 100 тыс. чалавек. У '''[[Мінск]]у''' на 1 снежня 2009 года налiчвалася 1 млн 856,4 тыс. жыхароў. На другiм месцы — '''[[Гомель]]''' (484,5 тыс.), на трэцiм — '''[[Магілёў]]''' (370,6 тыс.). Далей iдуць iншыя абласныя цэнтры: [[Віцебск]] (346,2 тыс.), [[Гродна]] (325,8 тыс.) i [[Брэст]] (314,8 тыс.). У [[Бабруйск]]у на 1 студзеня гэтага года пражывалi 218,4 тыс. чалавек, [[Баранавічы|Баранавiчах]] — 168,3 тыс., [[Барысаў|Барысаве]] — 149,8 тыс., [[Пiнск]]у — 130,4 тыс., [[Орша|Оршы]] — 122,6 тыс., [[Мазыр]]ы — 111,9 тыс., [[Салігорск]]у — 101,1 тыс., [[Наваполацк]]у — 100,6 тыс. чалавек <ref>http://zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=12118&idate=2008-05-15</ref>.

{{Еўропа па тэмах|Насельніцтва|Насельніцтва}}

=== Рэлігія ===
[[Выява:Polatsk-St. Euphrosine2.JPG|220px|thumb|[[Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр]] у Полацку]]
{{main|Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь}}
Паводле ацэнак, 60-70 % жыхароў Беларусі лічаць сябе [[Праваслаўе|праваслаўнымі]], 15-20 % — [[Каталіцтва|каталікамі]], 5-10 % — [[Пратэстантызм|пратэстантамі]], [[Уніяцтва|уніятамі]]. Пашыраны [[атэізм]].
{{main|Канфесіянальная гісторыя Беларусі}}
Напрыканцы [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] 70 % насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэеямі і толькі 6 % — праваслаўнымі. Аднак у [[1839]] годзе ўніяцкія архіерэі прынялі рашэнне аб далучэнні да Грэка-Расійскай праваслаўнай царквы, у праваслаўе перайшло больш каля 1,6 млн чалавек.

=== Мовы ===
{{main|Мовы Беларусі}}
{{у планах}}

== Эканоміка ==
{{main|Эканоміка Беларусі}}
[[Выява:Image-Belarusion GDP grow (1995-~2008).png|thumb|300px|Тэмп роста ВУП з 1995 па 2007 і ацэнка на 2008 (у адсотках)]]
Эканоміка Беларусі — сацыяльна-рынкавая. Аднак, на думку некаторых навукоўцаў гаспадарка Беларусі з'яўляецца [[планавая эканоміка|планавай]]<ref>[[Міхаіл Марыніч]]. [http://www.zbsb.org/n2/1443_11.shtml Трансфармацыйныя задачы Беларусі]// [[Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"]]. [[10 чэрвеня]] [[2007]]</ref> або [[камандная эканоміка|адміністрацыйна-каманднай]]<ref>Ігар Шчучэнка. [http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=31320 Выйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне ]// [[Звязда]]. [[21 сакавіка]] [[2009]]</ref>.

Тэмпы павелічэння ВУП у 2005 годзе склалі 9,2 %, [[інфляцыя]] — 8 %. У першым паўгоддзі 2006 тэмпы павелічэння СУП склалі 10,1 %, прамысловай вытворчасці 12,6 %.

Аб'ём ВУП у 2008 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2007 на 10 %. Удзельная вага ў ВУП дабаўленай вартасці прамысловасці склала 28,1 %, сельскай гаспадаркі — 8,4 %, будаўніцтва — 9,4 %, транспорту і сувязі — 8 %, гандлю і грамадскага харчавання — 10,6 %.<ref>http://belstat.gov.by/homep/ru/news/news87.php</ref>

У сакавіку 2011 года ў Беларусі пачаўся [[Фінансавы крызіс 2011 года ў Беларусі|валютна-фінансавы крызіс]]. У выніку крызісу дэвальвацыя [[Беларускі рубель|беларускага рубля]] ў адносінах да долара з пачатку года склала 189 %<ref>[http://naviny.by/rubrics/finance/2011/10/20/ic_media_infografic_114_4103/ Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыях], ''[[Белорусские новости]]'' (20 кастрычніка 2011)</ref>, інфляцыя за студзень—кастрычнік дасягнула 88,7 % (у тым ліку кошты на харчовыя тавары выраслі на 103,6 %)<ref>[http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/prices_october_11.php Пра змену коштаў у кастрычніку 2011 г.] Прэс-рэліз Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (9 лістапада 2011)</ref>, заработная плата зменшылася з $527 да $220—260<ref>[http://naviny.by/rubrics/economic/2011/09/19/ic_articles_113_175159/ Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкі], ''[[Белорусские новости]]'' (19 верасня 2011)</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=62144 Сярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёў], ''[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]''</ref>.

=== Грашовая сістэма ===
{{main|Беларускі рубель}}
{{у планах}}

=== Банкаўская сістэма ===
{{main|Банкі Беларусі}}
{{у планах}}

=== Сельская гаспадарка ===
{{main|Сельская гаспадарка Беларусі}}
Адной з прыярытэтных галін з'яўляецца сельская гаспадарка. У Беларусі вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, [[бульба]]. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак. Беларусь з'яўляецца буйным экспарцёрам малочнай прадукцыі на сусветны рынак: пры вытворчасці 1 % агульнасусветнага вырабу малака на Беларусь у агульным аб'ёме сусветных паставак масла прыходзіцца 11 %, сыра — 5,7 % (2009).

=== Прамысловая вытворчасць ===
{{main|Прамысловасць Беларусі}}
[[Выява:BelAZ haul truck.jpg|thumb|Вялікагрузны самазвал [[БелАЗ]]]]

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі — машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная. Таксама развіты электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Беларуская прамысловасць з'яўляецца экспартна-арыентаванай. Асноўныя экспартныя пазіцыі — нафтапрадукты ([[Нафтан]], [[Мазырскае НПА]]), грузавыя аўтамабілі і аўтобусы ([[МАЗ]], [[БелАЗ]]), трактары ([[МТЗ]]), тэлевізары ([[Гарызонт]], [[Віцязь, прадпрыемства|Віцязь]]), халадзільнікі ([[Атлант]]), хімічныя валокны і ніці ([[Палімір]]), калійныя ўгнаенні ([[Беларуськалій]]), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

=== Энергетыка ===
{{main|Энергетыка Беларусі}}
{{у планах}}

=== Міжнародны гандаль ===
Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца [[Расія]] і [[Еўрапейскі саюз|ЕС]]. Па выніках 2006 у краіны ЕС было экспартавана 45,5 % прадукцыі, у Расію — 43,6 %. Акрамя Расіі экспарт у вялікіх аб'ёмах адбываўся ў [[Нідэрланды]] — 17,7 %, [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] — 7,5 %, [[Украіна|Украіну]] — 6,3 %, [[Польшча|Польшчу]] — 5,2 %, [[Германія|Германію]] — 3,8 %. Большая частка імпарту (58,6 %) ажыццяўлялася з Расіі; іншыя важнеёшыя партнёры: Германія — 7,5 %, Украіна — 6,3 %, Польшча — 3,4 %, [[Кітай]] — 2,5 %. У імпарце пераважалі: паліва і мінеральная сыравіна (33,4 %), машыны і абсталяванне (16,1 %), металы і вырабы з іх (11,7 %). Увогуле, тавараабарот (каля 50 млрд дол. ЗША) адбываўся больш як са 140 краінамі. Аб'ём імпарту (каля 29 млрд дол. ЗША) быў большы за аб'ём экспарту (каля 22 млрд дол. ЗША).

=== Турызм ===
{{у планах}}

=== Транспарт ===
На Беларусі найбольшае значэнне мае чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны транспарт. На асобных рэках існуе суднаходства. Дзейнічае міжнародны аэрапорт Мінск-2 і інш.
{{Нарыхтоўка раздзела}}

=== Міжнародныя інвестыцыі ===
{{у планах}}

=== Сувязь і камунікацыі ===
{{у планах}}

{{таксама}}
* [[Інтэрнэт у Беларусі]]
* [[Байнэт]]
* [[.by]]
* [[Белпошта]]

== Культура і грамадства ==
Самабытная культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў.

=== Літаратура ===
{{main|Беларуская літаратура}}

Літаратура стагоддзямі адыгрывала важную ролю ў культуры Беларусі. Трагічная гісторыя краіны паўплывала на тое, што тэма вайны доўгі час была вядучай у беларускай літаратуры.

Сярод найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі — [[Сімяон Полацкі]], [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Максім Багдановіч]], [[Васіль Быкаў]].

=== Выяўленчае мастацтва ===
{{main|Выяўленчае мастацтва Беларусі}}

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.

Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў.

Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.

У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.

=== Архітэктура ===
{{main|Архітэктура Беларусі}}
Архітэктура Беларусі адлюстроўвае гісторыю і развіццё краіны, з'яўленне новых стыляў і ідэй. Розныя кірункі ў мастацтве і рэлігіі паўплывалі на фарміраванне архітэктуры Беларусі. У краіне можна знайсці ўзоры [[Раманскі стыль|раманскага стылю]] і [[готыка|готыкі]], [[барока]] і [[класіцызм]]у, [[мадэрн]]у і [[эклектыка|эклектыкі]]<ref name="Архитектура">[http://www.belarus.by/ru/about-belarus/architecture Архитектура Беларуси] BELARUS.BY</ref>.

Адзначана два магутных ўздзеяння на мастацкую сітуацыю ў краіне -
* Старажытнарускі ўплыў (XI-XII стст.)
* Заходнееўрапейскі ўплыў (з XIV ст. да XIX).

=== Музыка ===
{{main|Музыка Беларусі}}

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.

У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва:
* «Беларуская музычная восень»
* «Мінская вясна»
* «Залаты шлягер»
* «Музы Нясвіжа»

Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету.

=== Тэатр ===
[[File:Belarus-Minsk-Yanka Kupala National Academic Theatre.jpg|thumb|Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы]]
Беларускі прафесійны тэатр развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці аматарскіх калектываў рубяжа XIX—XX стст. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў.

[[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы]] — найстарэйшы беларускі тэатр. Дзейнічае [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета]], яго пастаноўкі мелі поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача.

У Беларусі праходзяць маштабныя тэатральныя фестывалі, сярод якіх «Панарама» ў Мінску, «Белая вежа» ў Брэсце.

=== Кінематограф ===
{{main|Кінематограф Беларусі}}
{{у планах}}

=== Музеі ===
[[File:Dom Orzeszkowej.jpg|thumb|[[Дом-музей Элізы Ажэшкі]], Гродна]]
{{main|Спіс музеяў Беларусі}}
{{у планах}}

=== Бібліятэкі ===
Бібліятэчная сістэма краіны ўключае каля 10 тыс. публічных і спецыяльных бібліятэк, сукупнага аб'ёму фонду — каля 250 млн асобнікаў.

Самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне мае [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі]] ў Мінску, за ёй захоўваецца права атрымання абавязковага экзэмпляра. Тут сабраны самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на [[Руская мова|рускай мове]]. У [[2006]] годзе адкрыты новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае унікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянта.

=== СМІ ===
{{main|СМІ Беларусі}}
{{у планах}}

=== Навука ===
{{main|Навука у Беларусі}}
Вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь — [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]] (НАН Беларусі).

;Астраномія
У Беларусі няма прафесійных [[Астранамічная абсерваторыя|астранамічных абсерваторый]], таму адзіныя абсерваторыі, якія публікуюцца ў навуковых выданнях з'яўляюцца [[Аматарская астраномія|аматарскімі]]. Дзве абсерваторыі зарэгістраваны ў [[Цэнтр малых планет|Цэнтры малых планет]]. Гэта абсерваторыі: [[Абсерваторыя Taurus-1|«Taurus-1»]] і [[Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя]]. Абедзве знаходзяцца ў Віцебскай вобласці.

;Касманаўтыка
Нацыянальная праграма даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.10.2008 №&nbsp;1517<ref>[http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?start=1&RN=C20801517 Аб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гады]</ref>.

Апроч касмічнага агенцтва, працы па стварэнні якога ўжо пачаліся ў Беларусі<ref>[http://tvroscosmos.ru/frm/zhurnal/2011/1211_1.php У космас — разам.] Інтэрв'ю акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С. У. Абламейка часопісу [[Расійскі космас]]</ref>, плануецца стварэнне ўласнага цэнтра кіравання палётамі (будзе адкрыты ў будынку [[Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі]] ў Мінску). У яго будзе паступаць інфармацыя з камандна-вымяральнага пункта (плануецца ў [[Лагойскі раён|Лагойскам раёне]])<ref>[http://borisov-e.info/ru/news/borisov-news/2009/09/22/33490/v_sosednem_s_borisovskim_raione_postroat_komandno_izmeritel_nii_punkt У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пункт]</ref>.

* [[БелКА]] — першы спадарожнік незалежнай Беларусі.

{{нарыхтоўка раздзела}}

=== Спорт ===
[[File:Minsk-Arena 2010.JPG|thumb|[[Мінск-Арэна]]]]
{{main|Спорт у Беларусі}}
{{у планах}}

=== Нацыянальныя святы ===
[[File:Belarus Minsk Palace of Republic 3.jpg|thumb|Святочная ёлка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, 2006]]
Каляндар святочных і памятных дзён, якія з'яўляюцца нерабочымі ў Беларусі:
* [[1 студзеня]] — [[Новы год]]
* [[7 студзеня]] — Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)
* [[8 сакавіка]] — Дзень жанчын
* 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня — [[Радаўніца]]
* [[1 мая]] — Свята працы
* [[9 мая]] — [[Дзень Перамогі]]
* [[3 ліпеня]] — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
* [[7 лістапада]] — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
* [[25 снежня]] — Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

=== Кухня ===
[[File:Potato pancakes.jpg|thumb|[[Дранікі]]]]
{{main|Беларуская кухня}}
Беларуская кухня фармавалася на аснове страў і прыёмах гатавання агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаеўрапейскіх народаў — балцкіх, германскіх і інш. У мінулым у рацыёне насельніцтва Беларусі пераважалі вегетарыянскія стравы — са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва — грыбоў, ягад, садавіны, мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу 13 – 19 ст. на яе фармаванне (асабліва ў прывілеяваных класаў) аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасцяў — яўрэйская і татарская, у меншай ступені французская, італьянская, венгерская і англійская. З 19 ст. найбольшы ўплыў аказвае руская кухня.

== Сацыяльная сфера ==
=== Адукацыя ===
{{у планах}}

=== Ахова здароўя ===
{{у планах}}
=== Злачыннасць ===
У 2010 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 140&nbsp;920&nbsp;[[злачынства|злачынстваў]]<ref name=prest.12 />. Самы высокі ўзровень [[злачыннасць|злачыннасці]] сярод рэгіёнаў Беларусі назіраецца ў [[Мінск]]у (193,5&nbsp;злачынства ў пераліку на 10&nbsp;000&nbsp;чалавек, уключаючы 25 % цяжкіх і 20 % асабліва цяжкіх злачынстваў ад агульнай іх колькасці ў Беларусі<ref name=prest.3>{{cite news|url=http://news.tut.by/society/175052.html|title=Лукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі|date=29.06.2010|publisher=[[TUT.BY]]}}</ref>, 2/3 [[крадзеж|крадзяжоў]] мабільных тэлефонаў<ref name=prest.2>{{cite news|url=http://news.tut.by/society/223781.html|title=Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў|date=18.04.2011|publisher=[[TUT.BY]]}}</ref>, 55 % сукупнай сумы [[хабар]]аў<ref name=prest.3 />),
на другім месцы — Мінская вобласць (153,7)<ref name=prest.3 /><ref name=prest.10>{{cite news|url=http://news.tut.by/society/212780.html|title=Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне|date=25.01.2011|publisher=[[TUT.BY]]}}</ref>. Самым крымінагенным горадам па каэфіцыенце злачыннасці з'яўляецца [[Бабруйск]], лідарам па ліку [[забойства|забойстваў]] «на душу насельніцтва» — [[Ліда]]<ref name=prest.11>{{cite news|url=http://www.interfax.by/news/belarus/46593|title=Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці|date=02.10.2008|publisher=interfax.by}}</ref>. Па даных Ген[[Пракуратура|пракуратуры]] і [[МУС Беларусі|МУС]], узровень злачыннасці ў краіне змяншаецца<ref name=prest.12>[http://naviny.by/rubrics/disaster/2011/01/26/ic_news_124_360133/ У Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваў], ''[[Беларускія навіны]]'' (26.01.2011)</ref><ref>[http://naviny.by/rubrics/disaster/2007/06/25/ic_news_124_272865/ У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурор], ''[[Беларускія навіны]]'' (25.06.2007)</ref>. <br />
Пры гэтым вырасла колькаць злачынстваў, якія здзяйсняюцца замежнікамі<ref>[http://naviny.by/rubrics/disaster/2011/02/03/ic_news_124_360725/ Замежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваў], ''[[Беларускія навіны]]'' (03.02.2011)</ref> і раней асуджанымі<ref>[http://naviny.by/rubrics/disaster/2010/07/30/ic_news_124_349660/ МУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасці], ''[[Беларускія навіны]]'' (30.07.2010)</ref> (47,2 %<ref name=prest.10 />).

Сярэдні ўзровень [[Раскрывальнасць|раскрывальнасці]] злачынстваў — 40,1 %<ref name=prest.2 />, у тым ліку кватэрных крадзяжоў — 13 %<ref name=prest.1>{{cite news|url=http://www.interfax.by/article/36323|title=Я з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці!|date=20.01.2009|publisher=interfax.by}}</ref>, забойстваў — 92 % (даныя па Мінску)<ref name=prest.4>[http://www.pravo.by/showtext.asp?1139568277743 Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырас], ''Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь'' (10.02.2006).</ref>.

== Узброеныя сілы ==
=== Армія ===
{{main|Узброеныя сілы Беларусі}}
Узброеныя сілы складаюцца з 2 [[від УС|відаў]]: сухапутных войскаў і ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Вярхоўнае камандаванне ажыццяўляе Прэзідэнт<!-- дакладнае месца ў структуры кіравання Міністра абароны і генштаба-->. Выдаткі на абарону складаюць 420,5 млн долараў ЗША (2006) — 1,4 % [[ВНП]] (ацэнка 2005)<ref>Паводле звестак у CIA Factbook 2007.</ref>.

=== Міліцыя ===
{{main|Міліцыя Беларусі}}
{{у планах}}

=== Спецслужбы ===
{{у планах}}

{{зноскі}}

== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 18. Кн. 2. Рэспубліка Беларусь. — Мн.: БелЭн. 2004.

== У Сеціве ==

{{Commons|Belarus}}
* [http://www.belarus.by/by/ Belarus.by — Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь]{{ref-be}}{{ref-en}}{{ref-ru}}
* [http://www.government.by/by/main.html Сайт урада Беларусі]{{ref-be}}{{ref-en}}{{ref-ru}}
* [http://radzima.org/ Radzima.org — Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі]
* [http://globus.tut.by/ «Глобус Беларуси»]{{ref-ru}}
* [http://geraldika.by/ Гербы и флаги Беларуси]{{ref-ru}}
* [http://www.mycicerone.ru/wiki/Фотографии_Белоруссии Фотографии Беларуси]
{{краіна ў тэмах
|краіна      = Беларусь
|краіны      = Беларусі
|краіне      = Беларусі
|выява = {{сцяг Беларусі|35px}}
|колер = {{колер|Беларусь}}
}}
{{Краіны Еўропы}}
{{Славянскія краіны}}
{{СНД}}
{{АДКБ}}
{{ЕўрАзЭС}}
{{Усходняе партнёрства}}
{{Адм. падзел Беларусі (1991)}}

[[Катэгорыя:Беларусь| ]]
[[Катэгорыя:Гісторыя суверэннай Беларусі]]
[[Катэгорыя:Унітарныя дзяржавы]]

{{Link FA|en}}
{{Link FA|hr}}
{{Link GA|es}}
{{Беларусь у тэмах}}

[[ace:Bèlarusia]]
[[af:Wit-Rusland]]
[[als:Weißrussland]]
[[am:ቤላሩስ]]
[[an:Belarrusia]]
[[ang:Hwītrussland]]
[[ar:بيلاروسيا]]
[[arc:ܒܠܐܪܘܣ]]
[[arz:بيلاروسيا]]
[[ast:Bielorrusia]]
[[az:Belarus]]
[[bar:Weißrussland]]
[[bat-smg:Baltarosėjė]]
[[bcl:Belarus]]
[[be-x-old:Беларусь]]
[[bg:Беларус]]
[[bi:Belarus]]
[[bn:বেলারুশ]]
[[bo:བྷེ་ལ་རསུ།]]
[[bpy:বেলারুস]]
[[br:Belarus]]
[[bs:Bjelorusija]]
[[bxr:Белоросууд]]
[[ca:Bielorússia]]
[[ce:Кlайгlаскхийн]]
[[ceb:Belarus]]
[[chr:ᏇᎳᎷᏍ]]
[[ckb:بیلاڕووس]]
[[co:Bielorussia]]
[[crh:Belarus]]
[[cs:Bělorusko]]
[[csb:Biôłorëskô]]
[[cu:Бѣла Роусь]]
[[cv:Беларуç]]
[[cy:Belarws]]
[[da:Hviderusland]]
[[de:Weißrussland]]
[[diq:Belarus]]
[[dsb:Běłoruska]]
[[dv:ބެލަރޫސް]]
[[dz:བེ་ལ་རུ་སུ།]]
[[ee:Belarus]]
[[el:Λευκορωσία]]
[[en:Belarus]]
[[eo:Belorusio]]
[[es:Bielorrusia]]
[[et:Valgevene]]
[[eu:Bielorrusia]]
[[ext:Bielorrússia]]
[[fa:بلاروس]]
[[ff:Belaruusiya]]
[[fi:Valko-Venäjä]]
[[fiu-vro:Valgõvinne]]
[[fo:Hvítarussland]]
[[fr:Biélorussie]]
[[frp:Bièlorussie]]
[[frr:Witjruslun]]
[[fy:Wyt-Ruslân]]
[[ga:An Bhealarúis]]
[[gag:Biyaz Rusiya]]
[[gd:A' Bhealaruis]]
[[gl:Bielorrusia - Беларусь]]
[[gn:Vielorrusia]]
[[gu:બેલારુસ]]
[[gv:Yn Velaroosh]]
[[hak:Pha̍k-ngò-lò-sṳ̂]]
[[haw:Belarusa]]
[[he:בלארוס]]
[[hi:बेलारूस]]
[[hif:Belarus]]
[[hr:Bjelorusija]]
[[hsb:Běłoruska]]
[[ht:Byelorisi]]
[[hu:Fehéroroszország]]
[[hy:Բելառուս]]
[[ia:Bielorussia]]
[[id:Belarus]]
[[ie:Bielorussia]]
[[ilo:Belarus]]
[[io:Bielorusia]]
[[is:Hvíta-Rússland]]
[[it:Bielorussia]]
[[ja:ベラルーシ]]
[[jbo:belrus]]
[[jv:Bélarus]]
[[ka:ბელარუსი]]
[[kaa:Belorussiya]]
[[kbd:Урысыху]]
[[kg:Belarusia]]
[[kk:Беларусь]]
[[kl:Hvideruslandi]]
[[kn:ಬೆಲಾರುಸ್]]
[[ko:벨라루스]]
[[koi:Беларусь]]
[[krc:Белоруссия]]
[[ku:Belarûs]]
[[kv:Беларусь]]
[[kw:Belarussi]]
[[ky:Беларусия]]
[[la:Ruthenia Alba]]
[[lad:Bielorusia]]
[[lb:Wäissrussland]]
[[lez:Беларусия]]
[[li:Wit-Rusland]]
[[lij:Bieloruscia]]
[[ln:Bielorusia]]
[[lt:Baltarusija]]
[[ltg:Boltkrīveja]]
[[lv:Baltkrievija]]
[[mdf:Беларузмастор]]
[[mhr:Белоруссий]]
[[mi:Pērara]]
[[mk:Белорусија]]
[[ml:ബെലാറുസ്]]
[[mn:Беларусь]]
[[mr:बेलारूस]]
[[ms:Belarus]]
[[mt:Belarus]]
[[my:ဘီလာရုဇ်နိုင်ငံ]]
[[na:Berarut]]
[[nah:Belarus]]
[[nap:Bielorussia]]
[[nds:Wittrussland]]
[[nds-nl:Wit-Ruslaand]]
[[ne:बेलारुस]]
[[new:बेलारुस]]
[[nl:Wit-Rusland]]
[[nn:Kviterussland]]
[[no:Hviterussland]]
[[nov:Belarus]]
[[oc:Bielorussia]]
[[or:ବେଲାଋଷ]]
[[os:Белорусси]]
[[pam:Belarus]]
[[pap:Belarus]]
[[pih:Belerus]]
[[pl:Białoruś]]
[[pms:Bielorussia]]
[[pnb:بیلارس]]
[[pnt:Λευκορουσία]]
[[ps:بېلاروس]]
[[pt:Bielorrússia]]
[[qu:Bilarus]]
[[rm:Bielorussia]]
[[ro:Belarus]]
[[roa-rup:Arusia albã]]
[[roa-tara:Russie Vianghe]]
[[ru:Белоруссия]]
[[rue:Білорусія]]
[[rw:Belarusi]]
[[sa:बेलारूस]]
[[sah:Беларусь]]
[[scn:Bielurussia]]
[[sco:Belaroushie]]
[[se:Vilges-Ruošša]]
[[sh:Belorusija]]
[[si:බෙලාරස්]]
[[simple:Belarus]]
[[sk:Bielorusko]]
[[sl:Belorusija]]
[[so:Belarus]]
[[sq:Bjellorusia]]
[[sr:Белорусија]]
[[srn:Belarusikondre]]
[[ss:IBhelalasi]]
[[stq:Wietruslound]]
[[su:Bélarus]]
[[sv:Vitryssland]]
[[sw:Belarus]]
[[szl:Bjołoruś]]
[[ta:பெலருஸ்]]
[[te:బెలారస్]]
[[tg:Беларус]]
[[th:ประเทศเบลารุส]]
[[tk:Belorussiýa]]
[[tl:Belarus]]
[[tpi:Belaras]]
[[tr:Beyaz Rusya]]
[[tt:Беларусия]]
[[ty:Belarus]]
[[udm:Белоруссия]]
[[ug:بېلورۇسسىيە]]
[[uk:Білорусь]]
[[ur:بیلاروس]]
[[uz:Belarus]]
[[vec:Biełorusia]]
[[vep:Vaugedvenäma]]
[[vi:Belarus]]
[[vo:Belarusän]]
[[war:Belarus]]
[[wo:Belaarus]]
[[wuu:白俄罗斯]]
[[xal:Цаһанорсин Орн]]
[[xmf:ბელარუსი]]
[[yi:בעלארוס]]
[[yo:Bẹ̀lárùs]]
[[zea:Wit-Rusland]]
[[zh:白俄罗斯]]
[[zh-min-nan:Belarus]]
[[zh-yue:白俄羅斯]]
[[zu:IBelarusi]]