Revision 1243361 of "Юры Іосіфавіч Хашчавацкі" on bewiki'''Юры Ёзэфавіч Хашчавацкі''' (нар. [[18 кастрычніка]] [[1947]], [[Адэса]]): беларускі кінарэжысёр; член Міжнароднай і Еўразійскай акадэміяў тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у [[Нью-Ёрк]]у, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.
Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» ([[1985]]), «Тут быў Крылоў» ([[1987]]), «Сустрэчны пазоў» ([[1989]]), «Усё добра» ([[1991]]), «Рускае шчасце» ([[1992]]), «Аазіс» ([[1996]]), «Час Чжоў Энлая» ([[1998]]), «Богі сярпа і молата» ([[2000]]), «Дажыць да кахання» ([[2002]]), «Каўказскія палонныя» ([[2002]]).
Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (1997?), знятая ў жанры палітычнага [[памфлет]]у. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафэстывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — [[Леанід Міндлін]].
Апошняя праца — стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі [[2006]] года і абаронцам палатачнага лагеру на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут. Пасля размеркавання ў [[Мінск]] супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — рэжысёр. У 1981-м скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі.{{крыніца?}}
== Спасылкі ==
* [http://seance.ru/category/names/haschevatskiy-yuriy/ Юры Хашчавацкі на сайце часопіса «Сеанс»]
* [http://kinote.info/articles/2153-lobotomiya-po-yuriyu-khashchevatskomu «Лабатамия» па Юрыю Хашчавацкаму. - Інтэрв'ю 20.04.2010]
* [http://www.interatr.org/people/index.php?ELEMENT_ID=674 Ю. Хашчавацкі - МА ТБ і Радыё]
* {{imdb_name|4235030}}
{{DEFAULTSORT:Хашчавацкі Юры}}
{{Ізаляваны артыкул}}
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР]]
[[Катэгорыя:Сцэнарысты СССР]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 18 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1947 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэсе]]
[[Катэгорыя:Беларусьфільм]]
{{director-stub}}
[[be-x-old:Юры Хашчавацкі]]
[[en:Jury Chaščavacki]]
[[ru:Хащеватский, Юрий Иосифович]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=1243361.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|