Revision 1248168 of "Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання" on bewiki{{Тупіковы артыкул}}
'''Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання.''' Вывучэнне гістарыяграфіі прадугледжвае выкарыстанне шэрагу прынцыпаў навуковага пазнання.
Першым з іх ёсць [[прынцып гістарызму]]. Ён вызначае аналіз любой гістарыяграфічнай з'явы (канцэпцыі вучонага, навуковага кірунку і г.д.) у развіцці і ў сувязі з фактарамі, якія яе абумовілі. Разглядаючы той ці іншы гістарыяграфічны факт, неабходна ўлічваць узровень развіцця тагачаснай гістарычнай навукі, каб не было неабгрунтаваных заўваг да сваіх папярэднікаў.
Другі прынцып — [[прынцып сістэмнасці]]. Ён арыентуе даследчыка на вывучэнне перыядаў і кірункаў гісторыі гістарычнай навукі як сістэмы.
Трэці прынцып — [[прынцып каштоўнаснага падыходу]], які прадугледжвае вылучэнне тых ідэяў і з'яваў мінулага, якія маюць значэнне для сучаснага этапа развіцця гістарычнай навукі.
Вылучаецца шэсць асноўных метадаў гістарыяграфічнага пазнання:
# '''Параўнальна-гістарычны метад''' (параўнанне розных гістарычных канцэпцыяў з мэтай вызначэння іх агульных рысаў, асаблівасцяў, ступеняў параўнання);
# '''Храналагічны метад''' (аналіз эвалюцыі навуковай думкі, змены канцэпцыяў, ідэяў у храналагічнай паслядоўнасці);
# '''Праблемна-храналагічны метад''' (дзяленне шырокай тэмы на шэраг вузкіх праблемаў, кожная з якіх разглядаецца ў храналагічнай паслядоўнасці);
# '''Метад перыядызацыі''' (вылучэнне асобных этапаў у развіцці гістарычнай навукі з мэтай вызначэння вядучых кірункаў навуковай думкі);
# '''Метад рэтраспектыўнага аналізу''' (вывучэнне развіцця гістарычнай думкі ад сучаснасці да мінулага);
# '''Метад перспектыўнага аналізу''' (вызначэнне перспектывы будучых даследаванняў, тэмаў, праблемаў).
У сучаснай гістарыяграфіі гістарыяграфічным фактам прынята лічыць канцэпцыю вучонага, прадстаўленую ў навуковых працах. Гістарыяграфічная крыніца — гэта працы гісторыкаў (манаграфіі, артыкулы, даклады, рукапісы і г.д.), дакументацыя навукова-даследчых устаноў (пратаколы з'ездаў, канферэнцыяў, «круглых»
сталоў, стэнаграмы дыскусіяў і г.д.), рэцэнзіі на гістарычныя даследаванні.
== Літаратура ==
* Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В. А. Белазаровіч; пад агул. рэд. І. П. Крэня, А. М. Нечухрына. — Гродна : ГрДУ, 2006. — С. 8.
{{Ізаляваны артыкул}}
[[Катэгорыя:Гістарыяграфія]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=1248168.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|