Revision 1599592 of "Беларускі Хельсінкскі камітэт" on bewiki{{Арганізацыя
|назва = Беларускі Хельсінкскі Камітэт
|альтэрнатыўная =
|background_color =
|колер_назвы =
|лагатып =
|шырыня_лагатыпа =
|подпіс =
|карта1 =
|шырыня_карты1 =
|легенда1 =
|карта2 =
|шырыня_карты2 =
|легенда2 =
|членства =
|тып_цэнтра =
|цэнтр =
|тып =
|мовы =
|мова =
|пасада_кіраўніка1 = Старшыня
|імя_кіраўніка1 = [[Алег Гулак]]
|пасада_кіраўніка2 =
|імя_кіраўніка2 =
<!-- ... -->
|пасада_кіраўніка10 =
|імя_кіраўніка10 =
|заснавальнік1 =
|падзея_заснавання1 =
|дата_заснавання1 =
|заснавальнік2 =
|падзея_заснавання2 =
|дата_заснавання2 =
<!-- ... -->
|заснавальнік6 =
|падзея_заснавання6 =
|дата_заснавання6 =
|падзея_ліквідацыі =
|дата_ліквідацыі =
|заўвага1 =
|заўвага2 =
<!-- ... -->
|адрас =
|сайт = [http://www.belhelcom.org www.belhelcom.org]
|вікісховішча =
}}
'''РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК)''' - (зарэг. 1 лістапада 1995 года) самастойнае незалежнае, некамерцыйнае, праваабарончае грамадскае аб'яднанне, створанае ў мэтах ажыццяўлення гуманітарнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. БХК працуе на падставе самакіравання й аб'ядноўвае - на аснове агульнасці інтарэсаў - грамадзян Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці камітэт з'яўляецца незалежным ад дзяржаўных і гаспадарчых органаў, палітычных i грамадскіх арганізацый - узаемаадносіны з імі ладзяцца на аснове партнёрства, дыялога ды супрацы.
== Паўстанне БХК ==
Заснаванне БХК было рэакцыяй на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі таго часу, а каталізатарам працэсу яго паўстання стала абняслаўленне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Заснавальнікамі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: [[Васіль Быкаў]] (ён жа - першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), [[Рыгор Барадулін]], [[Радзім Гарэцкі]], [[Святлана Алексіевіч]], [[Генадзь Бураўкін]], [[Юрый Хадыка]], [[Карлас Шэрман]] і інш. Першай старшынёй аб’яднання была Таццяна Процька.
==Дзейнасць БХК ==
На дзейнасць БХК складаюцца:
* выяўленне выпадкаў парушэння правоў чалавека;
* прававая дапамога канкрэтным людзям (штогод у БХК прыходзіць да 2000 скаргаў);
* рэгулярныя праваабарончыя семінары і трэнінгі па навучанні моладзевых актывістаў і юрыстаў;
* выданне спецыяльнай літаратуры;
* разнастайныя мерапрыемствы з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
* аналіз заканадаўства і выпрацаванне прапаноў па яго ўдасканаленні: ужо падрыхтаваныя прапановы, якія датычацца Крымінальнага кодэкса, працоўнага заканадаўства, законаў аб сродках масавай інфармацыі, выбарах, а таксама [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]].
На практыцы сябры БХК удзельнічалі ў працы місій Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі і, у прыватнасці, даследавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Прыднястроўі (Малдова), на Паўночным Каўказе (Расійская Федэрацыя), у Таджыкістане, Узбекістане і Украіне. Апроч таго, прадстаўнікі БХК удзельнічалі ў мностве “шараговых” і “гучных” спраў - абаранялі:
* [[Павел Шарамет|Паўла Шарамета]], Валерыя Шчукіна, Ірыну Макавецкую і іншых журналістаў;
* [[Народная воля (1995)|"Народную волю"]] і "Белорусскую деловую газету";
* [[Юрый Бандажэўскі|Юрыя Бандажэўскага]], Андрэя Клімава і іншых вязняў сумлення;
* сваякоў зніклых [[Юрый Захаранка|Юрыя Захаранкі]], [[Віктар Ганчар|Віктара Ганчара]], Анатолія Красоўскага, [[Дзмітрый Завадскі|Дзмітрыя Завадскага]];
* вернікаў розных канфесій;
* кандыдатаў у дэпутаты і прэзідэнты;
* удзельнікаў мірных маніфестацый;
* прадпрымальнікаў і сацыяльна неабароненых грамадзян;
* бежанцаў, зняволеных, з якімі жорстка абыходзіліся ў турмах, і сотні іншых людзей.
=== Фінансавы аспект дзейнасці БХК ===
БХК павінен быў заплаціць у [[бюджэт]] звыш Br 205 млн. падаткаў і штрафных санкцый па выкарыстаных у 2002-2003 гг. грантах [[Еўракамісія|Еўракамісіі]], якія, паводле міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь, прадстаўляліся ў беспадатковым рэжыме.
Лічачы рашэнне інспекцыі [[Міністэрства па падатках і зборах]] незаконным, БХК абскардзіў яго ў судовым парадку. Нацыянальныя суды ўсіх інстанцый пастанавілі, што праваабаронцы нічога не павінны пакрываць ў бюджэт.
Аднак напярэдадні [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2006|прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.]], маніторынг якіх ажыццяўляў БХК, рашэнні гаспадарчых судоў былі перагледжаныя Прэзідыумам Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах апісала і канфіскавала маёмасць БХК на суму Br 255.000 руб. Рахункі арганізацыі арыштавалі.
Разам з тым, у 2006 г. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спыніў - у сувязі з адсутнасцю падзеі злачынства - крымінальную справу, узбуджаную за адхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да службовых асоб БХК.
=== Міжнародная дзейнасць БХК ===
БХК – партнёр [[Савет Еўропы|Савета Еўропы]], актыўны ўдзельнік міжнароднага хельсінкскага руху.
У 1998 г. БХК быў узнагароджаны прэміяй [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]] і [[ЗША]] за ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці.
== Спасылкі ==
* [http://www.belhelcom.org/ Старонка БХК]
* [http://belhelcom.org/node/12452 Хто ёсць хто ў БХК]
* [http://www.helcom.fi/ Helsinki Commission]
[[Катэгорыя:Грамадства Беларусі]]
[[Катэгорыя:Праваабарончыя арганізацыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=1599592.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|