Revision 1862442 of "Мова нанова" on bewiki

[[File:Znak_mova-1.jpg|thumb|Мова народа ёсць ягоны дух, і дух народа, ёсць ягоная мова (С)]]

'''«Мо́ва нано́ва»''' — бясплатныя курсы [[Беларуская мова|беларускай мовы]], якія адкрыліся ў [[Мінск]]у 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў».<ref>[http://budzma.by/news/movananova.html «Мова нанова»: У «Галерэі Ў» стартавалі новыя моўныя курсы.] — артыкул на сайце budzma.by</ref> Апроч Мінска, праводзяцца ў [[Баранавічы|Баранавічах]], [[Гродна|Гародні]], [[горад Бабруйск|Бабруйску]], [[Горад Нясвіж|Нясвіжы]], [[Горад Брэст|Брэсце]], [[Горад Маладзечна|Маладзечне]], [[Горад Магілёў|Магілёве]], [[Горад Віцебск|Віцебску]], за мяжой адкрыліся ў [[Кракаў|Кракаве]].<ref>[https://www.facebook.com/mowananowakrk Суполка ў фэйсбуку]</ref>

На курсы прыходзяць розныя людзі і госці: беларускамоўныя лекары, праграмісты, архітэктары, спевакі, пісьменнікі, акцёры.

Курсы лічацца нефармальнымі, гэта неакадэмічнае вывучэнне мовы. Кожныя заняткі маюць тэму (Мода, Медыцына, Сваякі і г.д.) ды некалькі ўмоўных рубрык — слоўнік, граматыка, цікавыя факты, прагляд розных фотаздымкаў і іншае.

Таксама пры падрымкі кампаніі «Вэлком» курсы маюць сваю анлайн-трасляцыю <ref>[http://www.racyja.com/kultura/kursy-mova-nanova-tsyaper-mayuts-anlajn/ Курсы „Мова нанова” цяпер маюць анлайн-трансляцыю] — артыкул на сайце racyja.com </ref>

== Прэміі і ўзнагароды ==
25 чэрвеня 2014 года ў Мінску адбыўся пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK. Курсы Мова Нанова атрымалі Гран-пры фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ў намінацыя «Грамадсказначныя праекты».<ref>[http://adnak.by/navini/508-per3#scroll Пераможцы AD.NAK!: беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект, грамадсказначныя праекты] — артыкул на сайце http://adnak.by </ref>
== Цікавосткі і праекты курсаў ==
{{змест справа}}
'''Мова Нанова''' стварыла службу бясплатных перакладаў «Хуткая моўная дапамога» <ref>[http://gazetanm.eu/content/mova-nanova-stvaryla-sluzhbu-byasplatnyh-perakladau-na-belaruskuyu-movu “Мова Нанова” стварыла службу бясплатных перакладаў на беларускую мову] — артыкул на сайце gazetanm.eu </ref> <ref>[https://www.youtube.com/watch?v=gbE7GvyB5nI Хуткая моўная дапамога] </ref>. Каманда з прафесійных філолагаў-валанцёраў гатовая аператыўна (за некалькі дзён) выканаць пераклад аб’ёмам да 5000 знакаў. Да перакладу прымаюцца публічныя выпадкі ўжывання мовы: сайты, шыльды, афішы, складнікі на таварах, цэтлікі ў крамах, меню ў рэстаранах, рэклама і г.д.

Таксама праводзяцца дабрачынныя спатканні «Мае сэнс» <ref>[http://maesens.by/cause/movananova.by Дабрачынны аукцыён]</ref>.

Адбываюцца экскурсіі ад турыстычнай кампаніі «Віапаль» па беларускім мясцінам. Праводзіць яе арганізатар курсаў Глеб Лабадзенка <ref>[http://belarus.tio.by/novosti/Gleb-Labadzenka-Na-a%D1%9Etarsk%D1%96x-ekskurs%D1%96yax-spadzyayuczcza-pachucz-shto-nebudz-admetnae Глеб Лабадзенка: «На аўтарскіх экскурсіях спадзяюцца пачуць што-небудзь адметнае»] — артыкул на сайце belarus.tio.by</ref>.

28 верасня 2014 года адбыўся  першы нацыянальны спартыўны фестываль «Moвa Cup»<ref>[http://www.svaboda.mobi/a/nova-cup-festival/26610233.html Cпартова-моўны фэстываль «Мова Cup»] — артыкул на сайце svaboda.mobi</ref>, у якім таксама прыняла удзел каманда курсаў «Мова Нанова», якая заняла ў агульным заліку пятае месца<ref>[http://www.mst.by/ru/press-centre/actual/padvedzeny-vynk-spartynaga-festyvalju-mova-cup_i_6633.html Падведзены вынікі спартыўнага фестывалю "Мова Cup"] — артыкул на сайце mst.by</ref>.

5 кастрычніка 2014 года<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/26621672.html «Мова нанова» — цяпер і для дзетак] — артыкул на сайце svaboda.org</ref> ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску адкрыліся курсы «Мова нанова дзеткам» для дашкольнікаў<ref>[http://novychas.info/hramadstva/pjershyja_zaniatki_mova_nanova/ Першыя заняткі «Мова Нанова Дзеткам» сабралі прыблізна 60 дзяцей] — артыкул на сайце novychas.info</ref>.

== Мінск ==
{{main|Мова Нанова Мінск. Першы сезон}}
Першы сезон курсаў адкрыўся 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў». У Мінску «Мову нанова» вядуць філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]]. У першым навучальным годзе курсаў адбыліся 21 заняткі. Першы сезон скончыўся 9 чэрвеня 2014 года выпускным, на які прыйшлі ў госці гурт Handmade, Лявон Вольскі і Павал Аракелян. Тэмамі заняткаў былі: «Віншаванні і зычэнні», «Рыцары і бітвы», «Паганства», «Медыцына», «Лаянка», «Сваякі», «Птушкі», «Зоркі», «Кіно», «Мода», «Жарты», «Горад», «Адукацыя», «Вялікдзень», «Тэатр», «Кампутары», «Чалавек і закон», «Раслінны свет», «Інваліднасць», «Казкі». У госці на заняткі прыходзілі шмат знакамітасцяў і музыкаў: гурт HandmadE, сябры клуба «Гівойт» Юрась Усціновіч і Уладзімір Лічко,[[Уладзімір Аляксеевіч Арлоў|Уладзімір Арлоў]], Віталь Гуркоў,[[Алег Хаменка|Алега Хаменка]], гурт Sumarok, гурт Rahis, Аляксандр Вінчэўскі, гурт «Босае сонца», Алесь Камоцкі, {{нп5|Віктар Шалкевіч|Віктар Шалкевіч|be-x-old|Віктар Шалкевіч}}, [[Ганна Сяргееўна Хітрык|Ганна Хітрык]], гурт «Вурай», [[Аляксандр Леанідавіч Варламаў|Саша Варламаў]], [[Андрэй Хадановіч]], [[Лявон Вольскі]], гурт Shuma, [[Вячаслаў Антонавіч Ракіцкі|Вячаслаў Ракіцкі]], [[Мікалай Мікалаевіч Пінігін|Мікалай Пінігін]], [[Зміцер Вайцюшкевіч]], Кася Камоцкая,

{{main|Мова Нанова Мінск. Другі сезон}}
Другі сезон курсаў распачаўся 8 верасня 2014 года <ref>[http://budzma.by/budzma/mova-nanova-500-hoddzye-bitvy-pad-vorshay.html Мова нанова: 500-годдзе Бітвы пад Воршай!] артыкул на сайце budzma.by </ref> ў галерэі «Ў». Пакуль адбылося 9 заняткаў. Праводзіць заняткі арганізатары плануюць да чэрвеня 2015 года.

== Бабруйск ==
[[Выява:1981980_220306458163185_457494468_n.jpg|thumb|left| Мова нанова Бабруйск, 21 сакавіка 2014.]]
'''21 лютага''' '''2014 года''' <ref>[http://euroradio.fm/ru/v-bobruyske-otkrylis-kursy-mova-nanova-foto В Бобруйске открылись курсы «Мова нанова»] — артыкул на сайце euroradio.fm </ref>, у Дзень беларускай мовы, Алеся Літвіноўская і [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]] перадалі эстафету моўных курсаў аднадумцам у Бабруйску.

У гэтым самым вялікім райцэнтры Беларусі «Мову нанову» вядуць філолаг Вольга Рудая і журналістка Алеся Лацінская. Заняткі  адбываюцца па пятніцах а 18.00

Першыя заняткі правялі арганізатары мінскай «Мовы нановы» Алеся Літвіноўская і [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]]. Студэнтаў прыйшло 20 чалавек. Размаўлялі пра беларускія вітанні і звароты, пра спрадвечныя формы беларуских імёнаў, прадставілі слоўнік «Сваякі», пачыталі артыкулы з «Нашай Нівы» пачатку ХХ стагоддзя. Студэнты выканалі і творчае заданне: прыдумаць свой працяг да вядомых прыказак і прымавак.
Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі». Прысутныя атрымалі памятныя прызы ад «Будзьмы», а таксама кнігі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Адкрыццё другога сезона курсаў адбылося '''19 верасня 2014 года'''. <ref>[http://babruysk.by/news-7398 19 верасня ў Бабруйску стартаваў новы сезон «Мова нанова» ] — артыкул на сайце babruysk.by </ref> У першым занятку прыняў удзел госць з Мінска — журналіст «Еўрарадыё», удзельнік рок-гурта «HandMadE», спартовец Яўген Валошын. Першая тэма была прысвечана спорту.

== Гродна ==
[[Выява:1795512_766750476677455_859411593_n.jpg|thumb|Мова нанова Гродна, 14 сакавіка 2014.]]
Больш за сто чалавек прыйшло '''14 сакавіка''' '''2014 года'''<ref>[http://news.tut.by/society/390861.html На першы занятак «Мова нанова» ў Гродне прыйшло больш за 100 чалавек] — артыкул на сайце tut.by </ref> на прэзентацыю курса Мова Нанова, арганізаваную сябрамі ГА "Цэнтр «Трэці сектар».
Ужо за 15 хвілін да пачатку прэзентацыі стала ясна, што офіс арганізацыі, у якім планавалася правесці сустрэчу, проста не змесціць усіх ахвотных. Давялося тэрмінова шукаць большае памяшканне і пераносіць пачатак сустрэчы на паўгадзіны пазней. У залі былі людзі самых розных узростаў: слухачы «Універсітэта Залатога Веку», студэнты, і людзі сярэдняга ўзросту. Большасць з іх ніколі раней не была заўважана на якіх-небудзь грамадскіх мерапрыемствах. Прэзентацыю вялі заснавальнікі Мовы Нанова — [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]] і Алеся Літвіноўская.

Алеся Літвіноўская адразу пакарыла палову залы прызнаннем, што з'яўляецца ўнучкай славутага Апанаса Цыхуна. Другая палова залы адразу паддалася запалу і жартам Глеба. Разняволеная і дабразычлівая атмасфера, якая ўсталявалася ў першыя хвіліны, панавала на працягу ўсіх двух гадзін, якія доўжылася сустрэча. Госці з Мінска расказалі пра канцэпцыю курса, прадэманстравалі прыклады асобных заняткаў.
Потым было практыкаванне, у час якога ўдзельнікі прэзентацыі ў групах павінны былі дапісваць варыянты працягу беларускіх прымавак (падобных да «Дзеду міла…», «Любы дурань ведае…»).
У канцы сустрэчы яе ўдзельнікам былі прадстаўлены гарадзенскія вядучыя курсаў Мова Нанова Ольга Астроўская і Ігар Кузьмініч.

'''29 верасня 2014 года''' распачаўся другі сезон курсаў.<ref>[http://grodno.in/news/5937/ Новы сезон курсаў беларускай мовы «Мова нанова» пачынаецца ў Гродна ] — артыкул на сайце grodno.in </ref>

== Баранавічы ==
[[Выява:10155392_687594601303675_1923685868_n.jpg|thumb|left| Мова нанова Баранавічы, 15 сакавіка 2014.]]

У суботу, '''15 сакавіка''' '''2014 года'''<ref>[http://www.intex-press.by/ru/news/culture/15677/ У Баранавічах стартавалі бясплатныя інтэрактыўныя курсы беларускай мовы «Мова нанова»] — артыкул на сайце intex-press.by </ref>, Мова Нанова стартавала ў Баранавічах. Заняткі будуць праходзіць у памяшканні грамадскай экалагічнай арганізацыі «Неруш» (Паўлава, 12).

Баранавіцкія курсы ініцыявала Юлія Траццяк, яна ж і будзе праводзіць заняткі.

Першыя заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]]. Слухачоў сабралася 30 чалавек. Заняткі прайшлі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

'''10 верасня 2014 года''' <ref>[http://барановичи.net/news/mova_na_nova_drugi_sezon_w_tvaim_goradze/2014-09-03-1017 Мова нанова. Другi сезон ў тваім горадзе!] — артыкул на сайце барановичи.net/news </ref> адбыліся першыя заняткі другога сезону курсаў. Курсы наведалі 18 чалавек. Гасцямі былі Ігар Ліштван і Вадзім Урублеўскі. На занятках была складзена агульная схема радаводу, зробленаі тэатральная пастаноўка на імправізаванай сцэне казкі «Рэпка», былі вывучаны непажаданыя суфіксы дзеясловаў.

== Нясвіж ==

[[Выява:+IMG_8761.jpg|thumb|Мова нанова Нясвіж, 22 сакавіка 2014.]]
Заняткі «Мова нанова» прайшлі ў Нясвіжы '''22 сакавіка 2014 года''' <ref>[http://www.movananova.by/naviny/mova-nanova-prajshla-u-nyasvizhy-fota-videa.html «Мова нанова» прайшла ў Нясвіжы] — артыкул на сайце movananova.by </ref>. Іх правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]]. Арганізавала сустрэчу мастачка Наталля Бордак.

Акрамя першых заняткаў курсы ў горадзе Нясвіжу пакуль не адбываліся.

== Брэст ==
[[Выява:Мова нанова Брэст.jpg|thumb|left| Мова нанова Брэст, 27 красакавіка 2014.]]
'''27 красавіка 2014 года''' ў Брэсце <ref>[http://www.racyja.com/index.php?id=105&zoom=23946#.U3UcxSjrncu Жыве мова!] — артыкул на сайце racyja.com </ref> адбыліся першыя заняткі, якія сабралі больш за 90 чалавек. Заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачы вывучылі беларускія адпаведнікі сваіх імёнаў, выканалі творчае заданне, патрэніраваліся на хуткамоўках, паслухалі галасы выбітных беларускіх паэтаў. «Мова Нанова» стане традыцыйнай у Брэсце: кожную сераду можна будзе бясплатна і з задавальненнем адчуць і пачуць беларускае слова. Эстафету выкладання курсаў у Брэсце падхапілі Інга Воран і Яўген Скрабец. Арганізатары і выкладчыкі курсаў абяцаюць нясумныя заняткі.

'''6 верасня 2014 года''' стартаваў другі сезон курсаў.<ref>[http://virtual.brest.by/news28281.php На берасцейскіх курсах “МОВА НАНОВА” адпачывала 50 чалавек ] — артыкул на сайце virtual.brest.by </ref>

== Маладзечна ==
[[Выява:Маладзечна мова нанова.jpg|thumb|Мова нанова Маладзечна, 7 траўня 2014.]]
Першыя заняткі «Мова Нанова» ў Маладзечне '''7 траўня 2014 года'''<ref>[http://www.rh.by/by/278/10/8865/  Першыя заняткі «Мовы Нанова» ў Маладзечне] — артыкул на сайце rh.by </ref> сабралі пад 60 чалавек. Правялі іх выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. Слухачы даведаліся пра спрадвечна беларускія формы імёнаў, навучыліся вышукваць ілжэсяброў перакладчыка, папрактыкаваліся ў прыгожым маўленні і пачулі галасы Якуба Коласа і Янкі Купалы. Далей выкладаць на курсах будуць маладзечанская журналістка Настасся Роўда і культурніцкі дзеяч з Мінска Алесь Мазанік.

'''15 верасня 2014 года'''<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=134832 «Мова Нанова» вяртаецца і ў Маладзечна] — артыкул на сайце nn.by </ref>  распачаліся першыя заняткі другога сезона курсаў. <ref>[https://www.facebook.com/media/set/?set=a.637158849735479.1073741830.563024050482293&type=1 Першы занятак другога сезона. "Адукацыя"] — фота на сайце facebook.com </ref>

== Магілёў ==
[[Выява:Мова нанова магілёў.jpg|thumb|left| Мова нанова Магілёў, 11 траўня 2014.]]
'''11 траўня 2014 года''' Магілёў <ref>[http://www.svaboda.org/content/article/25381357.html?fb_action_ids=699086586817809&fb_action_types=og.recommends  11 траўня Магілёў стаў дзявятым горадам, дзе распачаліся моўныя заняткі.] — артыкул на сайце svaboda.org </ref> стаў дзявятым горадам, дзе распачаліся заняткі «Мова нанова», якія па традыцыі правялі заснавальнікі курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. На ўрок у грамадскі цэнтр «Кола» прыйшло пад 50 чалавек — аўдыторыя для падобнага роду імпрэзаў не малая для Магілёва. На заняткі нават прыехалі са сваёй выкладчыцай дзеткі з Оршы. Глеб Лабадзенка ды Алеся Літвіноўская распавялі магілёўскай грамадзе пра беларускі імяннік, традыцыйныя назвы сваякоў, згадалі беларускія хуткамоўкі, прыказкі ды прымаўкі. Усе веды былі замацаваныя на практыцы. У далейшым курсы будуць збірацца ў горадзе штосераду, а іх вядоўцам стане мясцовы выкладчык Юрась Каласоўскі.

'''9 верасня 2014 года''' адбыліся першыя заняткі другога сезона курсаў.

== Віцебск ==
[[Выява:Віцебск.jpg|thumb|Мова нанова Віцебск, 25 траўня 2014.]]
Прэзентацыя бясплатных публічных курсаў беларускай мовы адбылася ў нядзелю, '''25 траўня 2014 года <ref>[http://news.tut.by/culture/400516.html  як у Віцебску прайшоў першы занятак «Мовы Нанова».] — артыкул на сайце tut.by </ref>''', у выставачнай зале культурна-гістарычнага комплекса Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Віцебск стаў дзесятым горадам дзе адкрыліся курсы. На першыя заняткі курсы сабралі больш за 50 чалавек.
Уводны занятак правялі стваральнікі мінскіх курсаў — журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская.
На першай сустрэчы слухачы даведаліся пра спрадвечна беларускую форму свайго імя. Cлухачы навучыліся лепш карыстацца сінонімамі. Выкладчыкі распавялі, як правільна называць сваякоў. Папрактыкаваліся студэнты і ў прыгожым маўленні хуткагаворак, паспаборнічалі ў моўных вынаходніцтвах.
Заняткі будуць весці мясцовыя выкладчыкі. Адным з іх стане філолаг Сяргей Маркаў.

'''7 верасня 2014 года''' <ref>[http://news.vitebsk.cc/2014/09/07/u-vitsebsku-adkryivaetstsa-drugi-sezon-kursaw-mova-nanova/  яУ Віцебску адкрываецца другі сезон курсаў “Мова нанова”] — артыкул на сайце hnews.vitebsk.cc </ref> распачаўся другм сезон курсаў.

{{зноскі}}

== Спасылкі ==

=== «Мова нанова» ў Сеціве ===
* [http://www.movananova.by інтэрнэт-версія курсаў «Мова нанова»] — На сайце можна паглядзець усе матэрыялы з заняткаў, а таксама фота- і відэасправаздачы.
* [https://www.facebook.com/movananova Старонка «Мова нанова» Мінск у фэйсбуку]
* [https://www.facebook.com/mnbabrujsk Старонка «Мова нанова» Бабруйск у фэйсбуку]
* [https://www.facebook.com/movananovaharodnia Старонка «Мова нанова» Гродна у фэйсбуку]
* [https://www.facebook.com/movananova.baranavichy Старонка «Мова нанова» Баранавічы у фэйсбуку]
* [https://www.facebook.com/mova.mala93ecna?ref=ts&fref=ts Старонка «Мова нанова» Маладзечна у фэйсбуку]
* [https://www.facebook.com/movavit?ref=br_rs Старонка «Мова нанова» Віцебск у фэйсбуку]
* [https://www.facebook.com/mova1019 Старонка «Мова нанова» Брэст у фэйсбуку]
* [http://labadzenka.by/?tag=mova-nanova Мова нанова] — блог Глеба Лабадзенкі

=== Пра «Мова нанова» у СМІ ===
* [http://media-polesye.by/news/kava-nanova-15353 Кава нанова] — media-polesye.by 18.01.2014
* ''Елена Данейко.'' [http://www.dw.de/%D0%B2-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8-%D0%B2%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%82-%D0%B2-%D0%BC%D0%BE%D0%B4%D1%83-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA/a-17379669 В Беларуси входит в моду белорусский язык] — www.dw.de 23.01.2014
* [http://interviewsculture.wordpress.com/2014/01/22/les-bielorusses-apprennent-le-bielorusse/ Les Biélorusses apprennent le biélorusse] — interviewsculture.wordpress.com 22.01.2014
* ''Ян Лялевіч''. [http://www.t-styl.info/by/116/city/12489/ «Мова нанова» ў Гродне: другі занятак ізноў сабраў каля 100 чалавек (шмат фота)] — t-styl.info 25.03.2014
* ''Якуб Сушчынскі''. [http://www.racyja.com/index.php?id=103&zoom=23448#.U07jMVfrnct/ «Мова нанова» прысвяціла занятак птушкам (фота)] — racyja.com 08.04.2014
* ''Paula Borowska''. [http://ww.neweasterneurope.eu/interviews/1211-linguistic-initiatives-conquer-belarus/ Linguistic Initiatives Conquer Belarus] — neweasterneurope.eu 29.04.2014

{{Кандыдат у добрыя артыкулы}}

[[Катэгорыя:Беларуская мова]]