Revision 1888342 of "N.R.M." on bewiki

[[Выява:N.R.M. 02.jpg|thumb|250px|N.R.M. на канцэрце ва [[горад Уроцлаў|Уроцлаве]], 2007]]
'''N.R.M.''' — беларускі рок-гурт.

Гурт '''N.R.M.''' быў створаны ў [[1994]] на аснове гурта «[[Мроя]]». Змена назвы была звязана з жаданнем адыйсці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць граць новую музыку на новым узроўні.

Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» ([[1998]]) стаў вышынёю працы гурту. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі.

Альбом «[[Try čarapachi]]» («Тры чарапахi», [[2000]]) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты — больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі».

З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах.

У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурту за мяжой: [[Польшча]], [[Германія]], [[Славакія]], [[Швецыя]]. На [[Беларусь|Беларусі]] канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе»<ref>http://www.timesonline.co.uk/article/0,,3-1470860,00.html</ref>.

У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны [[2006]]. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор.

Пасля падзей канца 2007 года<ref>http://charter97.org/ru/news/hottopic/11/</ref> гурт быў выкрэслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года.

У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне. На 3 года гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д. П.Б. Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў.

== Дыскаграфія ==

=== Альбомы ===

* LaLaLaLa ([[1995]])
* [[Одзірыдзідзіна]] ([[1996]])
* Made in N.R.M. ([[1997]])
* Пашпарт грамадзяніна N.R.M. ([[1998]])
* Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя ([[1999]])
* [[Try čarapachi]] ([[2000]])
* Дом культуры ([[2003]])
* [[Справаздача 1994-2004]] ([[2004]])
* 06 ([[2007]])
* Д. П.Б. Ч. ([[2013]])

== Супольныя праекты ==

* Песьнярок ([[1997]])
* Народны альбом ([[1997]])
* Вольныя танцы: слухай сваё ([[1999]])
* Сьвяты Вечар ([[1999]])
* [[Я нарадзіўся тут]] ([[2000]])
* Вольныя танцы: альтэрнатыва by ([[2001]])
* Сэрца Эўропы in rock ([[2001]])
* [[Personal Depeche]] ([[2002]])
* Наша музыка 1 ([[2003]])
* Генералы айчыннага року ([[2004]])
* [[Дыхаць!]] ([[2006]])
* [[Песьні свабоды-3]] ([[2007]])
* НезалежныЯ ([[2008]])
* [[Не русский]] ([[2008]])

== Удзельнікі ==

* [[Алег Дземідовіч]]: бубны
* [[Юрась Ляўкоў]]: бас-гітара
* [[Піт Паўлаў]]: гітара

=== Колішнія ўдзельнікі ===

* [[Лявон Вольскі]] (да 2010): гітара, вакал

== Пабочныя праекты ==

* [[Крамбамбуля]]: Лявон Вольскі
* [[Гарадзкія]]: Піт Паўлаў
* [[Піт-Пафф]]: Піт Паўлаў

{{зноскі}}

{{Музычныя калектывы Беларусі}}

[[Катэгорыя:Беларускія музычныя гурты]]