Revision 1927762 of "Атрад Пагоня" on bewiki{{Вайсковае фарміраванне
|назва =
|выява = [[Файл:Coat of Arms of Belarus (1991).svg|200px]]
|подпіс =
|гады = з ліпеня 2014 года
|краіна = {{Сцягафікацыя|Украіна}}
|падпарадкаванне =
|у складзе =
|тып =
|уключае_ў_сябе =
|роля =
|памер =
|камандная_структура =
|размяшчэнне =
|мянушка =
|заступнік =
|дэвіз =
|колеры =
|марш =
|талісман =
|рыштунак =
|бітвы = [[Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, 2014]]
|знакі_адрознення =
|цяперашні_камандзір =
|вядомыя_камандзіры =
}}
'''Атрад «Пагоня»''' ({{lang-uk|Загін «Погоня»}}) — падраздзяленне, сфарміраванае з добраахвотнікаў Беларусі, якія прымаюць удзел ва ўзброеным канфлікце на Данбасе. Ваююць на баку Украіны.
Сфармаваны ў ліпені 2014 года. Трэніравальны лагер размешчаны на Валыні.
== Гісторыя стварэння ==
Пасля завяршэння «[[Еўрамайдан]]а» вялікая колькасць беларусаў, якія прымалі ўдзел у падзеях на [[Плошча Незалежнасці, Кіеў|Майдане Незалежнасці]] пачалі папаўняць шэрагі добраахвотніцкіх батальёнаў. У прыватнасці ўліліся ў рады «Данбаса» і «Азова». 3 чэрвеня 2014 года камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка у інтэрв'ю журналістам паведаміў, што ў яго падпадзяленні ваююць 15 беларусаў<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=129546 Камандзір батальёна «Данбас»: У нашым батальёне сёння 15 беларусаў] {{ref-be}}</ref>. Сярод іх паводле яго слоў былі і тыя, хто прыбыў з Беларусі і тыя, хто да гэтага пражываў ва Украіне.
Беларускія журналісты паведамлялі на працягу лета 2014 года пра беларусаў, якія ваююць у шэрагах «добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса», сфарміраванага «Правым сектарам» ў «Падольскай сечы», якая была сфарміравана ў Хмяльніцкай вобласці, ў батальёнах «Азоў» і «Данбас»<ref name=":0">[http://1863x.com/bel-karateli/ Скромные беларуские герои-каратели] {{ref-ru}}</ref>. Адносна рэальнай колькасці байцоў праўдзівых дадзеных няма, бо большасць удзельнікаў фарміраванняў называюцца рознымі псеўданімамі, захоўваючы ананімнасць.
Цяпер лічыцца, што пачатковая колькасць атрада «Пагоня» была 5 чалавек. Адным з арганізатараў атрада стаў ўкраінскі палітык з Валыні Ігар Гузь. Ён паведаміў журналістам, што фарміраванне атрада, як баявой адзінкі пачалося ў ліпені 2014 года ў спецыяльна абсталяваным лагеры на Валыні. Зрэшты, у баявыя дзеянні, як самадастатковая адзінка падраздзяленне не ўступаў. Яго байцы пасля трэніровак былі аб'яднаны ў групы па 3-7 чалавек і ўліваліся ў добраахвотніцкія батальёны, а іншыя фарміраванні. Такая схема была прынятая для канспірацыі, каб спецслужбы Беларусі не змаглі вылічыць удзельнікаў<ref name=":1">[http://www.svaboda.org/content/article/26593735.html Ігар Гузь: Беларускіх добраахвотнікаў у Данбасе вылічыла КДБ] {{ref-be}}</ref>.
Мінскі палітолаг Раман Якаўлеўскі ў каментары расійскаму тэлеканалу «Расія 24» адзначыў, што паводле яго дадзеных сумесныя украіна-беларускія лагеры для патрыятычнай моладзі на Валыні існавалі і ў папярэднія гады. Так што яны і маглі стаць асновай для вымуштраваныя лагера «Пагоні». Таксама ён не выключыў, што атрад мог папаўняцца за кошт добраахвотнікаў з арганізацыі «[[Малады фронт]]», якія ў розныя часы падвяргаліся сур'ёзным рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў<ref name=":0" />.
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
* [https://www.facebook.com/belpahonia?fref=ts Група «Пагоня» у мережі Facebook] {{ref-be}}
* [http://www.svaboda.org/content/article/26593735.html Ігор Гузь інтерв'ю білоруській редакції Радіо Свобода] {{ref-be}}
* [http://nn.by/?c=ar&i=129546 Камандзір батальёна «Данбас»: У нашым батальёне сёння 15 беларусаў] {{ref-be}}
{{DEFAULTSORT:Атрад Пагоня}}
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Украіны]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, 2014]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=1927762.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|