Revision 3371342 of "Onliner.by" on bewiki

{{картка сайта
|websitename = Onliner.by
|logo =Onliner (лагатып).png
|url = <span class="plainlinks">[http://www.onliner.by/ www.onliner.by]</span>
|screenshot =
|commercial = Так
|type = Інфармацыйны, каталог прадуктаў 
|owner = ПУП «Онлайнер»
|date_of_launch = [[14 лютага]] [[2001]] 
|current_status = Актыўны
|rev =
|net_in =
|phone =
}}
'''Onliner.by''' — рускамоўны [[Беларусь|беларускі]] [[вэб-сайт]] пра лічбавую тэхніку, які змяшчае тэматычныя публікацыі, а таксама каталог лічбавай і побытавай электроннай тэхнікі. Сайт адкрыўся [[14 лютага]] [[2001]] года. Паводле рэйтынгу кампаніі [[Alexa Internet|Alexa]], Onliner.by уваходзіць у лік найбольш наведвальных сайтаў у [[Беларусь|Беларусі]].<ref>{{cite web|url=http://www.alexa.com/siteinfo/onliner.by|title=onliner.by - Site Info from Alexa|lang=en|accessdate=2009-11-20}}</ref>

На Onliner.by таксама размешчаны найбольш папулярны беларускі форум.<ref name="bigboards">[http://www.big-boards.com Рэйтынг рускамоўных форумаў]{{ref-en}} — Big-Boards</ref>

== Выключэнне з нацыянальнай даменнай зоны ==
[[20 снежня]] [[2014]] года сайт быў выключаны з рэестра [[.by|нацыянальнай даменнай зоны]] Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Беларусі за парушэнне заканадаўства аб гандлю<ref>[http://oac.gov.by/news/301.html Аб прыняцці мер па выкананні заканадаўства аб гандлі]</ref>. Увечары таго ж дня сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=140949 Onliner.by выключаны паводле рашэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце; сайт запрацаваў на onliner.ru]</ref>.

Паводле слоў намесніка міністра гандлю Беларусі [[Ірына Наркевіч|Ірыны Наркевіч]], міністэрства на працягу года неаднаразова выносіла папярэджанні сайту, падкрэcліўшы, што падобныя інтэрнэт-пляцоўкі спрыяюць таму, каб сегмент рынку захліснуў галапуючы скачок цэн. Галоўны рэдактар сайт [[Дзяніс Блішч]] у афіцыйнай заяве адказаў, што выступае за цывілізаванае развіццё інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў, а таксама робіць усё, каб адпавядаць міністэрскім патрабаванням, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=140976 Байнэт збірае подпісы за вяртанне Onliner.by]</ref>.

Кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем, у сувязі з чым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць дамен Onliner.by у рэестр нацыянальнай даменнай зоны, што і было зроблена [[6 студзеня]] [[2015]] <ref>[http://nn.by/?c=ar&i=141773 Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны, доступ да сайта адкрыты]</ref> 

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
* [http://www.onliner.by/ Onliner.by]
* [http://catalog.onliner.by/ Каталог лічбавай тэхнікі]
* [http://forum.onliner.by/ Форум Onliner.by]
{{website-stub}}
{{Беларускія інтэрнэт-парталы}}

[[Катэгорыя:Інфармацыйныя сайты]]
[[Катэгорыя:Сэрвісы параўнання коштаў]]
[[Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце]]