Revision 3550162 of "N.R.M." on bewiki{{Музычны калектыў
| Назва = N.R.M.
| Подпіс = Незалежная Рэспубліка Мроя
| Ключ = *
| Лога =
| Шырыня лога =
| Фота = N.R.M. 02.jpg|250px
| Апісанне фота = N.R.M. на канцэрце ва [[горад Уроцлаў|Уроцлаве]], 2007
| Шырыня фота =
| Гады = [[1994 год у музыцы|1994]] — нашы дні
| Краіна = Беларусь
| Горад = [[Мінск]]
| Мова = [[беларуская мова]]
| Жанры = [[рок]]
| Псеўданім =
| Лэйблы =
| Тэматыка =
| Склад = Алег Дземідовіч
Юрась Ляўкоў
Ян-Вiнцэнт Луцэвiч
[[Піт Паўлаў]]
| Былыя ўдзельнікі = [[Лявон Вольскі]]
| Іншыя праекты ўдзельнікаў = [[Мроя, гурт|Мроя]]
[[Крамбамбуля, гурт|Крамбамбуля]]
[[Zet]]
[[Гарадзкія]]
[[Pete-Paff]]

'''N.R.M.''' — беларускі рок-гурт. Створаны ў [[1994]] на аснове гурта «[[Мроя, гурт|Мроя]]». Змена назвы была звязана з жаданнем адысці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Назва гурта расшыфроўваецца як ''Незалежная Рэспубліка Мроя''.
== Гісторыя ==
[[File:Вп леонид вольский.jpg|thumb|Лявон Вольскі]]
Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» ([[1998]]) стаў вышынёю працы гурта. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі.
Альбом «[[Try čarapachi]]» («Тры чарапахі», [[2000]]) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты – больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі».
З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах.
У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурта за мяжой: [[Польшча]], [[Германія]], [[Славакія]], [[Швецыя]]. На [[Беларусь|Беларусі]] канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным [[«Чорны» спіс музыкантаў|«чорным спісе»]]<ref>http://www.timesonline.co.uk/article/0,,3-1470860,00.html</ref>.
[[Музыкант|Музыканты]] з'явіліся на зборным [[канцэрт|канцэрце]] ў падтрымку выпуску серыі складанак «[[Песні свабоды|Песьні свабоды]]», на які сабраліся ўдзельнікі [[Neuro Dubel]], [[Крама (гурт)|Крама]], [[Indiga]], [[Hair Peace Salon]] і шэрагу іншых знакамітых [[Беларусь|беларускіх]] [[Рок-гурт|рок-калектываў]], які адбыўся на [[Плошча Бангалор (Мінск)|плошчы Бангалор]] [[25 жніўня]] [[2006 год у гісторыі музыкі|2006]] года<ref>{{Cite web|url=https://www.liveinternet.ru/users/1140207/rubric/221284/|title=25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” {{!}} Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” {{!}} Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников|last=СЛЭП|website=liveinternet.ru|language=be|date=2006-08-31|accessdate=2018-11-18}}</ref><ref name="Итоги года 2006">.{{Cite journal||url=http://nestor.minsk.by/mg/articles/2007/01/7600.html|title=ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го|language=ru|trans-title=RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006|accessdate=2018-12-03|journal=[[Музыкальная газета]]|volume=|issue=1|pages=|via=|year=2007|archiveurl=https://web.archive.org/web/20181017203319/http://nestor.minsk.by/mg/articles/2007/01/7600.html|archivedate=2018-10-17|deadurl=no|last1=|last2=|first2=}}</ref>.
У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны [[2006]]. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — [[віяланчэль]], [[мандаліна]], клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор.
Пасля падзей канца 2007 года<ref>http://charter97.org/ru/news/hottopic/11/</ref> гурт быў выкраслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года.
У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне. На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў.
== Дыскаграфія ==
[[File:N.R.M. in Horki 07.jpg|thumb|Канцэрт N.R.M. ў [[Горад Горкі|Горках]], 2011 год]]
=== Альбомы ===
* [[ŁaŁaŁaŁa]] ([[1995]])
* [[Одзірыдзідзіна]] ([[1996]])
* [[Made in N.R.M.]] ([[1997]])
* [[Пашпарт грамадзяніна N.R.M.]] ([[1998]])
* [[Akustyčnyja kancerty kanca XX stahodździa]] ([[1999]])
* [[Try čarapachi]] ([[2000]])
* [[Dom kultury]] ([[2002]])
* [[Spravazdača 1994—2004]] ([[2004]])
* [[06 (альбом)|06]] ([[2007]])
* [[Д.П.Б.Ч.]] ([[2013]])
== Супольныя праекты ==
* Песьнярок ([[1997]])
* [[Народны Альбом|Народны альбом]] ([[1997]])
* Вольныя танцы: слухай сваё ([[1999]])
* Сьвяты Вечар ([[1999]])
* [[Я нарадзіўся тут]] ([[2000]])
* Вольныя танцы: альтэрнатыва by ([[2001]])
* [[Сэрца Эўропы in rock]] ([[2001]])
* [[Personal Depeche]] ([[2002]])
* [[Наша музыка 1]] ([[2003]])
* Генералы айчыннага року ([[2004]])
* [[Дыхаць!]] ([[2006]])
* [[Песьні свабоды-3]] ([[2007]])
* [[НезалежныЯ]] ([[2008]])
* [[Не русский]] ([[2008]])
*[[Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New]] ([[2009 год у гісторыі музыкі|2009]])
== Удзельнікі ==
*[[Піт Паўлаў]]: [[гітара]], спеў
*[[Алег Дземідовіч]]: ударныя
* [[Юрась Ляўкоў]]: [[бас-гітара]]
*Ян-Вiнцэнт Луцэвiч: [[гітара]]
=== Колішнія ўдзельнікі ===
* [[Лявон Вольскі]] (да 2010): [[гітара]], спеў
=== Храналогія ===

<timeline>
ImageSize = width:1000 height:auto barincrement:25
PlotArea = left:150 bottom:60 top:0 right:20
Alignbars = justify
DateFormat = dd/mm/yyyy
Period = from:1994 till:2020
TimeAxis = orientation:horizontal format:yyyy
Legend = orientation:horizontal position:bottom
ScaleMajor = increment:1 start:1994
ScaleMinor = increment:1 start:1994
Colors =
id:Lead value:red legend:Сьпеў
id:Guitar value:green legend:Гiтара
id:Bass value:blue legend:Бас-гiтара
id:Drums value:orange legend:Бубны
id:Lines value:black legend:Альбомы
id:grid1 value:gray(0.3)
id:Tours value:gray(0.5)
Legend = orientation:horizontal position:bottom
ScaleMajor = unit:year increment:2 start:1994
ScaleMinor = unit:year increment:1 start:1994
LineData =
at:01/07/1995 color:black layer:back
at:01/07/1996 color:black layer:back
at:01/07/1998 color:black layer:back
at:01/07/2000 color:black layer:back
at:01/07/2002 color:black layer:back
at:01/07/2007 color:black layer:back
at:01/07/2013 color:black layer:back
BarData =
bar:LV text:"Лявон Вольскі"
bar:YL text:"Юрась Ляўкоў"
bar:OD text:"Алег Дземідовіч"
bar:PP text:"Піт Паўлаў"
bar:JV text:"Ян-Вiнцэнт Луцэвiч"
PlotData =
width:10 textcolor:black align:left anchor:from shift:(10,-4)
bar:LV from:start till:01/12/2010 color:Lead
bar:LV from:start till:01/12/2010 color:Guitar width:3
bar:PP from:start till:end color:Guitar
bar:PP from:start till:end color:Lead width:3
bar:PP from:01/12/2010 till:end color:Lead
bar:PP from:01/12/2010 till:end color:Guitar width:3
bar:YL from:start till:end color:Bass
bar:YL from:01/12/2010 till:end color:Lead width:3
bar:OD from:start till:end color:Drums
bar:OD from:01/12/2010 till:end color:Lead width:3
bar:JV from:06/09/2015 till:end color:Guitar
</timeline>

== Пабочныя праекты ==
* [[Крамбамбуля, гурт|Крамбамбуля]]: Лявон Вольскі
* [[Гарадзкія]]: Піт Паўлаў
* [[Піт-Пафф]]: Піт Паўлаў
{{зноскі}}
{{N.R.M.}}
{{Музычныя калектывы Беларусі}}
[[Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Лявон Вольскі]]
[[Катэгорыя:N.R.M.| ]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=3550162.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.