Revision 3787043 of "BYPOL" on bewiki'''BYPOL''' — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]]. Аб’яднанне вядзе [[YouTube]]- і [[Telegram]]-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.
Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Р. Лукашэнка, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую<ref>[https://www.currenttime.tv/a/belarus-bypol/30905746.html "Ёсць супрацоўнікі АМАПу, якія звярталія да нас". Былы беларускі следчы — пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў]. </ref>.
== Перадумовы ==
9 жніўня ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Як мяркуецца, вынікі былі сфальсіфікаваны. У ходзе сутыкненняў міліцыя ўжыла слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, вадамёты і гумавыя кулі. Некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў былі не згодныя з жорсткай палітыкай, з прычыны чаго сышлі ў адстаўку.
== Гісторыя ==
20 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з былымі супрацоўнікамі сілавых структур. На гэтай сустрэчы прысутнічалі капітан юстыцыі Андрэй Астаповіч, маёр юстыцыі Ігар Лабан, старшы лейтэнант міліцыі Мацвей Купрэйчык, лейтэнант міліцыі Уладзімір Жыгар. На гэтай сустрэчы яны заявілі аб намеры стварыць прафсаюз сілавых структур. Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне ініцыятывы і прапанавала «правесці асобную закрытую сустрэчу па пытанні пераходу супрацоўнікаў сілавых структур на бок беларускага народа»<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/515696/ Афіцеры распавялі Ціханоўскай пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў]</ref>.
Канал на YouTube быў створаны 3 лістапада 2020 года.
== Публікацыі ==
Самай першай публікацыяй на YouTube-канале ініцыятывы стаў зварот курсанта 4 курса факультэта міліцыі [[Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Акадэміі МУС]] Уладзіслава Бацяна. У ім ён на фоне бел-чырвона-белага сцяга распавёў аб сваім звальненні. Ён звярнуўся да курсантаў Акадэміі МУС і заклікаў іх кінуць вучобу і «стаць на бок народа». Ён распавёў, як бачыў ўкід бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання<ref>[https://belaruspartisan.by/life/517343/ "Я стаў сведкам злачынства". Курсант Акадэміі міліцыі зявіў аб фальсіфікацыі выбараў]</ref>.
Пасля на канале з'явіліся два роліка з назвай «"Херои» в балаклавах». У першай частцы пратэстоўцаў жорстка запіхваюць у аўтазак, некаторых б'юць. Усіх ставяць на калені на падлозе фургона. Па дарозе сілавікі здзекліва распытваюць затрыманых і вывучаюць змест іх смартфонаў, асабліва падпіскі ў мэсэнджары Telegram. У другой частцы паказваюцца кадры з адной з акцыяў пратэсту ў Мінску<ref>[https://reform.by/183402-v-set-popali-zhestkie-video-snjatye-silovikami-na-protestah-v-minske У сеціва трапілі відэа, якія былі зняты сілавікамі ў Мінску], REFORM.by (27 лістапада 2020)</ref>.
2 снежня ініцыятыва апублікавала відэа сустрэчы Лукашэнкі з супрацоўнікамі [[АМАП (Беларусь)|АМАПа]]. На відэа адлюстраваны падзеі «маршу новай Беларусі», які адбыўся 23 жніўня. У той дзень А. Р. Лукашэнка з атрадам АМАП, сынам Мікалаем і асабістым лекарам прыняў удзел у разгоне некалькіх людзей каля палаца Незалежнасці пасля маршу. Пасля «зачысткі» тэрыторыі ён выказаў падзяку сілавікам і паабяцаў не застацца ў даўгу. На відэа чутна, што сілавікі каля Лукашэнка паджартоўваюць з яго слоў, лаюцца, смяюцца<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/519486/ "Хероі" і іх "прэзідэнт-даўжнік". З Лукашенка смяецца нават АМАП], [[Белорусский партизан]] (3 снежня 2020)</ref>.
10 снежня ініцыятыва апублікавала відэа, у якім супрацоўнікі АМАПу абражаюць пратэстоўцаў 23 жніўня каля [[Палац Незалежнасці (Мінск)|Палаца Незалежнасці]]. У роліку дададзены каментарый, што такімі паводзінамі яны парушаюць Загад МУС № 67 «Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»<ref>[https://belaruspartisan.by/life/520212/ "Пи**eц, я купюр заработал!" У сеціва злілі новае відэа], [[Белорусский партизан]] (11 снежня 2020)</ref>.
17 снежня на YouTube-канале апублікаваны відэаролік пра здзекі ў Фрунзенскім РУУС 12 жніўня. На кадрах відаць, як затрыманыя, сярод якіх жанчыны і непаўналетнія, стаяць на каленях або ляжаць тварам у падлогу з заламанымі за спіну рукамі. На допыце людзей б'юць пад дых або па нырках, прымушаюць аблізваць дубінку. Падчас допытаў людзей запалохваюць, пагражаюць. Некаторыя затрыманыя моцна збітыя, у іх на твары гематомы, драпіны і сінякі. Пакуль ідзе допыт, відаць, як на заднім плане невядомы ў цывільным і балаклаве збівае дубінкай мужчыну.
28 снежня ініцыятыва апублікавала матэрыялы свайго расследавання аб крымінальным пераследзе былога кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Ініцыятыва сцвярджае, што справа Ціханоўскага палітычна матываваная. У дачыненні да Ціханоўскага і чальцоў яго каманды [[Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй|Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю]] пачало распрацоўку аператыўнага ўліку. Задоўга на затрымання справа знаходзілася пад кантролем старэйшага оперупаўнаважанага 2-га аддзела 3-га ўпраўлення Івана Тарасіка. Агульнае кіраўніцтва гэтай распрацоўкай ажыццяўлялася начальнікам 3-га ўпраўлення Міхаілам Бедункевічам. У выніку кіраўнікам не ўдалося знайсці падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы. У сувязі з гэтым яны арганізавалі правакацыю. Вусны загад, як сцвярджае ініцыятыва, быў аддадзены былым міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.
7 студзеня ў сваім Telegram-канале ініцыятыва апублікавала даклад аб становішчы спраў у структуры МУС. Ён змяшчае звесткі аб штатнай колькасці атэставаных супрацоўнікаў на 1 кастрычніка і іншыя «дадзеныя для службовага карыстання».
14 студзеня ініцыятыва апублікавала запіс, дзе чалавек з голасам, падобным на голас экс-кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова, распавядае, ад чаго загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, а таксама аб нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён тлумачыў, што рабіць з пратэстамі і пратэстоўцамі. Мяркуецца, што запіс была зробленая ў канцы кастрычніка. На запісе чалавек з голасам, падобным на Карпянкова кажа, што «кіраўніком дзяржавы сілавікі прыкрытыя з усіх бакоў у плане прымянення зброі», а таксама паведамляе, што Аляксандр Тарайкоўскі памёр ад гумавай кулі, якая «прыляцела яму ў грудзі». Ён таксама прыводзіць цытату ад «прэзідэнта», як трэба звяртацца з пратэстоўцамі. Чалавек ў відэа таксама распавёў, што ствараецца база дадзеных.
{{пачатак цытаты}}
Таму, як прэзідэнт казаў, што калі на цябе прэ, калі на цябе прэ — выкарыстоўвай зброю, атрымліваецца, вось несмяротнае. Ува ўпор: па нагах, у жывот, па яйках. Каб зразумеў, што ён стварыў і што нарабіў, калі апрытомнее. Ну нанясіце яму нешта ў такім ну выглядзе: альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо забіць. Ўжываць зброю яму проста ў лоб, проста ў лоб, проста ў твар, проста туды, пасля чаго ён ужо ніколі, атрымліваецца, не вернецца ў той стан, у якім ён знаходзіўся. У гэтай базе дадзеных, хто трапіў другі раз, той павінен там і застацца. Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. «Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. Зрабіць два памяшканні зрабіць: топка— паверх, кармілі — паверх, каб працавалі.
{{oq|ru|Поэтому, как президент говорил, что если прет на тебя, если прет на тебя — применяй оружие, получается, вот нелетальное. В упор: по ногам, в живот, по яйцам. Чтобы понял, что он сотворил и что наделал, когда придет в сознание. Ну нанесите ему что-то в таком ну виде: либо покалечить, либо изувечить, либо убить. Применять оружие ему прямо в лоб, прямо в лоб, прямо в лицо, прямо туда, после чего он уже никогда, получается, не вернется в то состояние, в котором он находился. В этой базе данных, кто попал второй раз, тот должен там и остаться. Было сказано разработать, сделать лагерь, поставить колючую проволоку по периметру. Сделать два помещения сделать: топка — этаж, кормили — этаж, чтобы работали. }}
{{канец цытаты}}
Пазней МУС назвала запіс фэйкам. [[Павел Паўлавіч Латушка|Павел Латушка]] заявіў, што гэтая запіс будзе перададзена ў [[Савет Бяспекі ААН]], [[Еўрапейскі Саюз]], [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|АБСЕ]] і ўладам [[Расія|Расеі]] і [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]].
2 лютага [[TUT.BY]] атрымаў вынікі фанаскапічнай экспертызы запісу, апублікаванага BYPOL, які мае «велізарнае грамадскае значэнне» і які выклікащ рэзананс не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У аўдыёзапісу гаворка ідзе пра забойства Аляксандра Трайковского, ўжыванне смяротнай зброі і пра «лагеры для востракапытных». Экспертыза пацвердзіла, што голас на запісу належыць Мікалаю Карпенкову, і не выявіла прыкметаў мантажу.
== Супрацоўніцтва з іншымі структурамі беларускай апазіцыі ==
Ініцыятыва прымала ўдзел у распрацоўцы платформы Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў. Аб'яднанне таксама дапамагае расследаваць іншыя злачынствы. Таксама BYPOL мае прадстаўніка ў Народным антыкрызісным кіраванні. Разам з упраўленнем яны вызначаюць вінаватых у неабгрунтаваным і неправамерным гвалце падчас пратэстаў.
== Мэты і напрамкі дзейнасці ==
* Аб'яднанне супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, якія не падтрымліваюць цяперашнюю ўладу, у арганізаваную структуру, якая гатова дзейнічаць ва ўсталяванні законнасці і справядлівасці ў Беларусі;
* Стварэнне незалежнага прафсаюза сілавых ведамстваў;
* Распрацоўка палажэнняў па будучаму рэфармаванню праваахоўных органаў;
* Збор доказаў па здзейсненым злачынствам у дачыненні да мірна пратэстуючых беларускіх грамадзян;
* Збор інфармацыі аб карупцыйных схемах, іх ліквідацыя;
* Супрацоўніцтва на міжнароднай арэне па расследаванні і судовым разглядзе фактаў здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, санкцыйны і крымінальны пераслед устаноўленых асоб на міжнародным узроўні.
== Спасылкі ==
[[Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)]]
[[Катэгорыя:Злачынствы супраць чалавечнасці]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=3787043.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|