Revision 3843390 of "Intex-press" on bewiki

{{Газета
|назва        = Intex-press
|выява        = 
|памер        = 
|тып          = тыднёвік
|фармат       = А3
|заснавальнік = 
|уладальнік   = 
|выдавец      = 
|рэдактар     = [[Уладзімір Янукевіч]]
|заснаванне   = [[30 снежня]] [[1994]]
|ліквідацыя    = 
|палітыка     = 
|мова         = беларуская і руская мовы
|галоўны офіс = [[Баранавічы]], вул. Брэсцкая, 224А-4
|тыраж       = 17 300<ref name=pachatak>[http://intex-press.by/ru/944/300/ «Intex-press»: как все начиналось]{{ref-ru}}</ref>
|кошт         = 0,55 бел. рублі
|ISSN         = 19919999
|сайт         = {{url|intex-press.by}}
}}
'''Intex-press''' — баранавіцкі недзяржаўны тыднёвік. Адно з самых буйных рэгіянальных выданняў ў Беларусі. Выходзіць штосераду на 40 палосах фармату А3. Першы нумар выйшоў 30 снежня 1994 года тыражом 4000 асобнікаў<ref name=pachatak/>. Выходзіць на беларускай і рускай мовах.

З 1996 года — галоўны рэдактар — [[Уладзімір Янукевіч]]. На падставе газеты ў 2002 створаны выдавецкі дом «Интекс-пресс», які выдае рэгіянальныя тыднёвікі «[[Ганцавіцкі час]]», «Ляхавіцкі час», «[[Нясвіжскі час]]». Да 2007 года [[Пінск]]у выдавалася газета «Мясцовы час»<ref>[http://www.baj.by/be/node/1294 Газета «Мясцовы час» прыпыніла выхад] 27.09.2007 [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]]</ref>.

У 2006 годзе газета разам з большасцю апазіцыйных выданняў<ref>[http://news.tut.by/society/60921.html Предприятия системы «Союзпечать» продолжают расторгать договоры на распространение негосударственных изданий], Портал TUT.BY, 30.12.2005</ref><ref>[https://baj.by/ru/content/rasprostranenie-pechatnyh-smi Распространение печатных СМИ], сайт [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|Беларускай асацыяцыі журналістаў]]</ref> была выключаная з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду: «[[Белпошта|Белпошты]]» і «{{нп3|Белсаюздрук|Белсаюздруку|be-x-old|Белсаюздрук}}»<ref>[https://baj.by/ru/analytics/desyat-let-bez-prava-podpiski-kopii-dokumentov-tablica Десять лет без права подписки… (Копии документов, таблица)], сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, 2015</ref>.

У 2004 годзе [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]] вылучыла выдавецкі дом кандыдатам на атрыманне штогадовай прэміі нямецкай газеты [[Die Zeit]]. Тады было адзначана, што выдавецкі дом выдае пяць газет агульным накладам 67,5 тысячы асобнікаў. Была адзначана роля Intex-press у кампаніі салідарнасці з галоўным рэдактарам газэты «Рабочы» [[Віктар Івашкевіч|Віктарам Івашкевічам]], які адбываў пакаранне ў выглядзе [[Прымусовыя работы|прымусовых работ]] у Баранавічах і быў працаўладкаваны ў выданні<ref>[http://bdg.by/news/news.htm%3F49912,67 БАЖ выдвинул претендентов на премию немецкой газеты Die Zeit], [[Белорусская деловая газета]], 20/08/2003</ref>.

У 2009 годзе тыраж газеты складаў 20 тысяч асобнікаў<ref>[http://www.intex-press.by/ru/784/30/2918/?tpl=13 «Intex-press» 15 лет! Нас объединяет любовь] Intex-press 30.12.2009</ref>.

== Ціск ==
15 красавіка 2021 года галоўнага рэдактара газеты Уладзіміра Янукевіча выклікаў да сябе міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк і вынес папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв’ю са [[Святлана Георгіеўна Ціханоўская|Святланай Ціханоўскай]], якое з’явілася на старонках газеты 14 красавіка<ref>[https://baj.by/be/content/glavnomu-redaktoru-intex-press-vynesli-preduprezhdenie-za-intervyu-s-tihanovskoy Главному редактору Intex-press вынесли предупреждение за интервью с Тихановской]</ref>. 26 красавіка стала вядома, што Янукевіча аштрафавалі на 20 [[Базавая велічыня|базавых велічыняў]]: яго абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ ў выглядзе распаўсюду інтэрнэт-рэсурсам інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена<ref>{{Cite web|date=2021-04-29|title=Интервью Светланы Тихановской изданию Intex‑Press признали экстремистским материалом|url=https://mediazona.by/news/2021/04/29/pogovorili|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210429114704/https://mediazona.by/news/2021/04/29/pogovorili|archivedate=2021-04-29|accessdate=2021-04-29|website=|publisher=[[Медиазона]]|language=ru}}</ref>. 4 мая 2021 года [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства інфармацыі]] вынесла папярэджанне рэдакцыі за інтэрв’ю<ref name="Зіневіч" />. 

28 красавіка 2021 года стала вядома, што «[[Белпошта]]» не ўключыць выданне ў падпісны каталог на другое паўгоддзе і не возьме яго для продажу ў аддзяленнях. Таксама прадаваць газету адмовіліся і прыватныя гандлёвыя сеткі «Белмаркет», «Марцін», «Дабраном» і іншыя<ref>{{Cite web|date=2021-04-28|title=“Белпошта” не ўключае Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер|url=https://baj.by/be/content/belposhta-ne-uklyuchae-intex-press-u-padpisny-katalog-gandlyovyya-setki-admovilisya-pradavac|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210428191726/https://baj.by/be/content/belposhta-ne-uklyuchae-intex-press-u-padpisny-katalog-gandlyovyya-setki-admovilisya-pradavac|archivedate=2021-04-28|accessdate=2021-04-28|website=|publisher=[[Беларуская асацыяцыя журналістаў]]|language=be}}</ref>. 4 мая 2021 года ў аднабаковым парадку «{{нп3|Белсаюздрук|Белсаюздрук|be-x-old|Белсаюздрук}}» адмовіўся прадаваць газету з 5 мая 2021 года, ліст аб гэтым быў падпісаны дырэктарам Брэсцкага філіяла дзяржаўнага манапаліста Таццянай Зіневіч<ref name="Зіневіч">{{Cite web|date=2021-05-05|title=Мінінфарм вынес папярэджанне газеце Intex-press за інтэрв'ю з Ціханоўскай, а «Белсаюздрук» адмовіўся яе прадаваць|url=https://nn.by/?c=ar&i=272530|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210505104402/https://nn.by/?c=ar&i=272530|archivedate=2021-05-05|accessdate=2021-05-05|website=|publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|language=be}}</ref>.
== Сайт ==
З 2009 года пачаў працаваць інтэрнэт-партал навін intex-press.by, які ў 2016 годзе стаў адным з 15 найбольш штодзённа наведвальных інтэрнэт-СМІ Беларусі<ref>[http://akavita.by/ru/top/All/Mass_Media_and_News/today/visitors/desc/Belarus/All Рэйтынг ў раздзеле «Навіны і СМІ» Беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта]</ref>.

== Узнагароды ==
* 2013 год — першае месца на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газета — 2013», арганізаваным [[Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі|Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы]]<ref>[http://www.intex-press.by/ru/news/society/14657/ Назвали лучшую региональную газету], Intex-press, 30-10-2013</ref>
* 2014 год — дыплом «Найлепшы інтэрнэт-сайт газэты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газэта — 2014», арганізаваным [[Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі|Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы]]<ref>[http://old.baj.by/be/node/27335 Баранавіцкая газета «Intex-press» святкуе 20-гадовы юбілей], Сайт БАЖ</ref>
* 2015 год — дыплом «Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газэта — 2015», арганізаваным [[Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі|Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы]]<ref>[http://press-club.by/events/u-minsku-uznagarodzili-lepshyya-regiyanalnyya-gazety В Минске наградили лучшие региональные газеты], [[Press Club Belarus]]</ref>

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
* [http://intex-press.by/ Партал газеты]
{{вонкавыя спасылкі}}
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе]]
[[Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Баранавічаў‎]]
[[Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі]]