Revision 3878745 of "TUT.BY" on bewiki{{Картка:Сайт
|назва=Tut.by
|лагатып=[[File:Тут бай лого.png|236px]]
|url=http://www.tut.by/
|скрыншот=
|commercial=так
|размяшчэнне=
|тып=інтэрнэт-партал
|рэгістрацыя=
|уладальнік= ООО «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ»
|аўтар= [[Юрый Анатольевіч Зісер]]
|пачатак працы=[[5 кастрычніка]] [[2000]]
|бягучы статус= працуе
|абарот=
|прыбытак=
}}
'''TUT.BY''' — папулярнае беларускае анлайн-медыя, якое змяшчае спецыялізаваныя раздзелы і сэрвісы: ад прагноза надвор’я і афішы мерапрыемстваў да курса валют. Па дадзеных на 2019 год рэсурс ахоплівае [https://tutby.com/news/5352.html 62,58 %] усіх інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі.
З 8 ліпеня 2021 года часова працуе ў выглядзе новай медыяплатформы — www.zerkalo.io, якая з’яўляецца копіяй парталу<ref name="zapuskat" />.
== Гісторыя ==
Распрацоўка партала пачалася ў ліпені 2000 г., а ўжо 5 кастрычніка 2000 г. ён адкрыўся для наведвальнікаў. Рэсурс уключаў навіны, бясплатную электронную [https://mail.tut.by/ пошту], [https://pogoda.tut.by/ прагноз надвор’я], [https://finance.tut.by/kurs/minsk/dollar/ курсы валют] і кошты на паліва. Назву TUT.BY прыдумаў паэт [[Мікола Раманоўскі]], унук [[Кузьма Чорны|Кузьмы Чорнага]].
У канцы 2000 года з’явіліся форумы і пачаўся продаж інтэрнэт-рэкламы. У чэрвені 2004 года адчыняецца сэрвіс «[https://afisha.tut.by/ Афіша TUT.BY]». У 2005 годзе з’явіўся раздзел «[https://finance.tut.by/ Фінансы TUT.BY]».
У 2008 годзе з’явілася ўласная сацыяльная сетка «Я тут!». У 2015 годзе яна [https://dev.by/news/v-belarusi-zakrylas-poslednyaya-natsionalnaya-sotsialnaya-set спыніла працу] па тэхнічных прычынах.
У 2010 годзе на сайце з’яўляецца тэматычны раздзел «[https://sport.tut.by/ Спорт TUT.BY]». І пачынае працаваць [https://news.tut.by/tag/1209-galereya-tutby.html Галерэя TUT.BY], дзе праводзяцца выставы, творчыя сустрэчы і лекцыі. У сакавіку 2012 года — адчыняецца раздзел для жанчын «[https://lady.tut.by/ Лэдзі TUT.BY]».
У жніўні 2016 года TUT.BY запусціў англамоўны праект пра Беларусь на сусветную аўдыторыю — [https://belarusfeed.com/ BelarusFeed].
У сакавіку 2018 года TUT.BY абагнаў па колькасці беларускай аўдыторыі такія буйныя пляцоўкі, як [[Яндэкс]], {{нп3|Mail.ru|Mail.ru|ru|Mail.ru}} і [[YouTube]].
У студзені 2019 года [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]] зарэгістравала TUT.BY у якасці сеткавага выдання.
У лютым 2019 года TUT.BY [https://web.facebook.com/tut.by/photos/a.198103840254936/2154060457992588/?type=3&theater атрымаў «Сярэбраную кнопку»] ад платформы YouTube (узнагароду ў сувязі з тым, што відэаканал партала перасягнуў мяжу ў 100 тысяч падпісчыкаў).
У маі 2019 быў зафіксаваны абсалютны рэкорд у гісторыі партала: навіны ўсіх паддаменаў TUT.BY сабралі [https://tutby.com/news/5352.html 178 млн праглядаў] (вэб + apps, па дадзеных «Яндэкс. Метрыка»).
== Рэпрэсіі (2020—2021) ==
25 верасня 2020 года стала вядома, што па пазове [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства інфармацыі]] партал хочуць пазбавіць рэгістрацыі ў якасці СМІ<ref name=":0" /><ref name=":1" />. Пасяджэнне суда па іску прызначана на 8 кастрычніка 2020 года<ref name=":0">{{Cite web|last=|first=|date=2020-09-25|title=TUT.by грозит потеря статуса СМИ|url=https://euroradio.fm/ru/tutby-grozit-poterya-statusa-smi|dead-url=no|archiveurl=https://archive.vn/BXG2L|archivedate=2020-09-25|accessdate=2020-09-25|website=|publisher=[[Еўрапейскае радыё для Беларусі]]|language=ru}}</ref><ref name=":1">{{Cite web|last=|first=|date=2020-09-25|title=TUT.by пагражае страта статусу СМІ|url=https://euroradio.fm/tutby-pagrazhae-strata-statusu-smi|dead-url=no|archiveurl=https://archive.vn/zpoGi|archivedate=2020-09-25|accessdate=2020-09-25|website=|publisher=[[Еўрапейскае радыё для Беларусі]]|language=be}}</ref>. 1 кастрычніка 2020 года ў падтрымку сваёй іскавой заявы і за асвятленне парталам [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|пратэстаў у Беларусі (2020)]] Міністэрствам інфармацыі была прыпынена рэгістрацыя TUT.BY у якасці СМІ на тры месяцы<ref name="Deutsche Welle" />. Сам рэсурс заявіў, што пакуль мае намер працягнуць працу<ref name="Deutsche Welle">{{Cite web|last=|first=|date=2020-10-01|title=Belarus: Tut.by news site ban comes into force {{!}} DW {{!}} 01.10.2020|url=https://www.dw.com/en/belarus-tutby-news-site-ban-comes-into-force/a-55114400|dead-url=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201001093515/https://www.dw.com/en/belarus-tutby-news-site-ban-comes-into-force/a-55114400|archivedate=2020-10-01|accessdate=2020-10-01|website=|publisher=[[Deutsche Welle]]|language=en}}</ref>. Міжнародная арганізацыя «[[Рэпарцёры без межаў]]» раскрытыкавала такую палітыку ў адносінах да медыя<ref>{{Cite web|language=de|url=https://www.reporter-ohne-grenzen.de/pressemitteilungen/meldung/kritik-an-lukaschenkos-medienpolitik|title=Kritik an Lukaschenkos Medienpolitik|first=|last=|website=|date=2020-10-06|publisher=[[Рэпарцёры без межаў]]|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201006151951/https://www.reporter-ohne-grenzen.de/pressemitteilungen/meldung/kritik-an-lukaschenkos-medienpolitik|archivedate=2020-10-06|accessdate=2020-10-06|dead-url=no}}</ref>.
У кастрычніку 2020 года [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]] і рэдакцыі шэрагу незалежных СМІ выступілі з сумеснай заявай з нагоды ціску на партал TUT.BY і абмежавання доступу да незалежных сайтаў<ref name="ER1">{{Cite web|last=|first=|date=2020-11-30|title=Друкарня адмаўляецца друкаваць незалежную "Брэсцкую газету"|url=https://euroradio.fm/drukarnya-admaulyaecca-drukavac-nezalezhnuyu-bresckuyu-gazetu|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201201092848/https://euroradio.fm/drukarnya-admaulyaecca-drukavac-nezalezhnuyu-bresckuyu-gazetu|archivedate=2020-12-01|accessdate=2020-12-01|website=|publisher=[[Еўрапейскае радыё для Беларусі]]|language=be}}</ref><ref name="ER2">{{Cite web|last=|first=|date=2020-11-30|title=Типография отказывается печатать независимую "Брестскую газету"|url=https://euroradio.fm/ru/tipografiya-otkazyvaetsya-pechatat-nezavisimuyu-brestskuyu-gazetu|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201201093820/https://euroradio.fm/ru/tipografiya-otkazyvaetsya-pechatat-nezavisimuyu-brestskuyu-gazetu|archivedate=2020-12-01|accessdate=2020-12-01|website=|publisher=[[Еўрапейскае радыё для Беларусі]]|language=ru}}</ref>. У сумеснай заяве [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] і яшчэ больш за пяцідзесяці краін і [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ад 26 кастрычніка 2020 года было сказана, што «нядаўнія захады адносна Tut.by, найбуйнейшага беларускага незалежнага СМІ, павінны спыніцца»<ref>{{Cite web|last=|first=|date=2020-10-28|title=Joint Statement on the Human Rights Situation in Belarus|url=http://by.usembassy.gov/joint-statement-on-the-human-rights-situation-in-belarus/|dead-url=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201028135200/https://by.usembassy.gov/joint-statement-on-the-human-rights-situation-in-belarus/|archivedate=2020-10-28|access-date=2020-10-28|website=|publisher=U.S. Embassy in Belarus|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2020-10-28|title=Сумесная заява аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі|url=http://by.usembassy.gov/be/сумесная-заява-аб-сітуацыі-з-правамі-ч/|dead-url=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201028135013/https://by.usembassy.gov/be/сумесная-заява-аб-сітуацыі-з-правамі-ч/|archivedate=2020-10-28|accessdate=2020-10-28|publisher=Амбасада ЗША ў Беларусі|language=be}}</ref>. Блогер [[Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі|Сяргей Ціханоўскі]] ў лісце да рэдакцыі «[[Брестская газета|Брестской газеты]]» ў лістападзе 2020 года асудзіў рэпрэсіі ўладаў у адносінах да журналісцкай супольнасці, у прыватнасці тое, што TUT.BY «душаць»<ref>{{артыкул|last=|first=|загаловак=Сергей Тихановский: «Очень переживаю за давление на журналистов и журналистику»|url=|выданне=[[Брестская газета]]|volume=|pages=|год=2020|мова=ru|дата=2020-11-20|дата достуру=2020-11-21|старонкі=8|нумар=47 (936)}}</ref>.
Журналістка [[Кацярына Анатольеўна Барысевіч|Кацярына Барысевіч]], якая напісала артыкул пра забітага [[Раман Ігаравіч Бандарэнка|Рамана Бандарэнку]] ў 2020 годзе, была арыштавана ў Мінску 19 лістапада 2020 года<ref>{{Cite web|last=Гуштын|first=Адар'я|date=2020-11-27|title=Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят|url=https://news.tut.by/society/709395.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20201130111737/https://news.tut.by/society/709395.html|archivedate=2020-11-30|accessdate=2020-11-30|publisher=[[TUT.BY]]|language=ru}}</ref>. 2 сакавіка 2021 года была прыгавораная да шасці месяцаў пазбаўлення волі і штрафу ў 100 [[Базавая велічыня|базавых велічынь]]<ref name="AP news">{{Cite web|title=Belarus journalist sentenced for report on protester’s death|language=en|publisher=[[Associated Press]]|date=2021-03-02|url=https://apnews.com/article/katsiaryna-barysevich-sentenced-belarus-protester-death-1309daeee6882331bbc68181dd2ab868|url-status=live|accessdate=2021-03-04}}</ref>.
"ТАА «Тут бай Медыя» ў 2019 годзе атрыманы статус рэзідэнта [[Парк высокіх тэхналогій|Парку высокіх тэхналогій]] (ПВТ). Пасля гэтага кампанія стала плаціць меншыя падаткі. Аднак паводле звестак Дэпартамента фінансавых расследаванняў [[Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь|Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі]] Tut.by была атрыманая выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ. На падставе прадастаўленых ДФР звестак аб дапушчаных ТАА парушэннях Назіральнай радай ПВТ 18 мая 2021 года прынята рашэнне аб страце ТАА «Тут бай Медыя» права на падатковыя льготы. Органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пачалі неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні. У дачыненні да службовых асоб Tut.by распачата крымінальная справа па нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]] у гэты ж дзень заявіла, што Tut.by распаўсюджваў інфармацыю ад фонда салідарнасці «[[Байсол]]», які не мае рэгістрацыі ў Беларусі (хоць зарэгістраваны за мяжой). Чыноўнікі палічылі, што гэтага дастаткова для блакіроўкі сайта. Ператрусы праходзяць у офісах і дома ў многіх журналістаў<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=273104 nn.by]</ref>.
Па стане на 25 мая 2021 года па справе TUT.BY 12 чалавек былі змешчаны ў [[Ізалятар часовага ўтрымання|СІЗА]] (генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна, галоўная рэдактарка [[Марына Золатава]], рэдактарка Вольга Лойка, намесніца дырэктара Ірына Рыбалка, журналістка Алена Талкачова, галоўная бухгалтарка Анжэла Асад, намесніца галоўнай бухгалтаркі Марыя Новік, галоўная інжынерка Ала Лапатко, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, менеджэр Андрэй Аўдзееў, дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў, дырэктарка Rocket Data, TAM.BY Дар’я Данілава); тры чалавекі (юрыстка Кацярына Ткачэнка, былая юрыстка Ірына Касцючэнка, удава [[Юрый Анатольевіч Зісер|Юрыя Зісера]] [[Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская|Юлія Чарняўская]]) знаходзіліся пад хатнім арыштам<ref name="Заява" />. 25 мая 2021 года дзевяць арганізацый ([[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]], [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]], [[Беларускі Хельсінкскі камітэт|Беларускі Хельсінскі камітэт]], [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускі ПЕН-цэнтр]] і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі ўсіх 15 [[Палітычныя зняволеныя|палітычнымі зняволенымі]]<ref name="Заява">{{Cite web|date=2021-05-25|title=Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі|url=http://spring96.org/be/news/103526|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210525092704/https://spring96.org/be/news/103526|archivedate=2021-05-25|accessdate=2021-05-25|website=|publisher=[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]|language=be}}</ref>.
8 ліпеня 2021 года частка журналістаў TUT.BY, якая засталася на волі, прэзентавала часовы сайт Zerkalo.io<ref name="zapuskat" />. Паводле рэдакцыі, ён скончыць сваё існаванне ў той дзень, калі TUT.BY зможа легальна аднавіць сваю працу ў Беларусі з усім архівам публікацый<ref name="zapuskat">{{Cite web|date=2021-07-08|title=«Когда независимых медиа в Беларуси становится меньше, пора запускать новые»: Команда TUT.BY запустила Zerkalo.io|url=https://www.b-g.by/news/kogda-nezavisimyih-media-v-belarusi-stanovitsya-menshe-pora-zapuskat-novyie-komanda-tut-by-zapustila-zerkalo-io/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210711112226/https://www.b-g.by/news/kogda-nezavisimyih-media-v-belarusi-stanovitsya-menshe-pora-zapuskat-novyie-komanda-tut-by-zapustila-zerkalo-io/|archivedate=2021-07-11|accessdate=2021-07-13|website=|publisher=[[Брестская газета]]|language=ru}}</ref>. У той жа дзень доступ да сайту Zerkalo.io ў Беларусі быў заблакаваны<ref name="Massive">{{Cite web|date=2021-07-08|title=Massive crackdown on independent media throughout Belarus|url=https://belsat.eu/en/news/08-07-2021-massive-crackdown-on-independent-media-in-belarus/|url-status=live|accessdate=2021-07-08|website=|publisher=[[БелСат]]|language=en}}</ref>.
== Узнагароды і рэйтынгі ==
* 1-е месца ў намінацыі «Самы папулярны і наведвальны інтэрнэт-партал у РБ» (Міжнародны [https://choice-of-the-year.com/ фестываль-конкурс] «Выбар года — 2002»).
* Лепшы нерасійскі сайт у СНД у намінацыі «Інфармацыйны партал» па [https://www.kv.by/archive/index2005292101.htm выніках] інтэрнэт-конкурса «[http://2018.goldensite.ru/ Залаты сайт] — 2005».
* Спажывецкая намінацыя «Брэнд-лідар» па выніках нацыянальнага апытання ў таварнай групе "Інфармацыйныя інтэрнэт-парталы (конкурс «[https://brendgoda.by/ Брэнд года]» у 2007−2010, 2012, 2013, 2014 і 2015 гадах).
* У 2015 годзе беларускі партал TUT.BY быў названы «Сацыяльна адказным СМІ» за рэгулярнае асвятленне [https://jobs.tut.by/article/16523 КСА-праектаў] беларускага бізнесу.
* 1-е месца сярод інтэрнэт-парталаў у спажывецкай намінацыі на рэспубліканскім прафесійным конкурсе «Брэнд года» у 2016 і 2017 гадах.
* У студзені 2018 года [https://tutby.com/news/5299.html 42.TUT.BY перамог] у міжнароднай прэміі «Інтэрнэт-медыя» па версіі сэрвіса рэдакцыйнай аналітыкі «Медыятар».
* У 2018 годзе галоўны рэдактар TUT.BY [[Марына Золатава]] стала [https://nn.by/?c=ar&i=222312&lang=ru «Чалавекам года»] па версіі выдання «[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]».
* У красавіку 2019 года Марына Золатава стала лаўрэатам прэміі [https://naviny.by/article/20190409/1554802323-marina-zolotova-stala-laureatom-premii-gonar-zhurnalistyki-imeni-alesya «Гонар журналістыкі»] імя [[Алесь Ліпай|Алеся Ліпая]]. Яна ўручаецца журналістам, якія сумяшчаюць прафесійныя дасягненні з грамадзянскім дзеяннем, спрыяючы развіццю медыйнага рынку і станаўленню Беларусі як дэмакратычнай дзяржавы.
* У маі 2019 года TUT.BY апынуўся на першым месцы ў вясновым [https://tutby.com/news/5348.html рэйтынгу Media IQ], які прысвечаны захаванню журналісцкіх стандартаў сярод беларускіх медыя.
== Бізнес ==
У студзені 2002 года з’явілася камерцыйная служба TUT.BY. Яе мэта — аказанне платных і бясплатных паслуг для беларускіх арганізацый: распрацоўка і прасоўванне сайтаў, кансалтынг, хостынг і г.д. Камерцыйная служба забяспечвае прыбытковую частку TUT.BY.
== TUT.BY і грамадства ==
5-6 кастрычніка 2006 года TUT.BY правёў першую канферэнцыю «[https://di.by/ Дзелавы Інтэрнэт]».
У чэрвені на партале адкрылася [https://news.tut.by/society/640236.html летняя школа журналістыкі] для падлеткаў ад 14 да 20 гадоў.
== Статыстыка ==
* TUT.BY змяшчае 12 рубрык навін і 10 карысных сэрвісаў.
* Кожны дзень на сайце выходзіць больш за 200 навін.
* Партал ахоплівае 69 % беларускай аўдыторыі ({{num|3681243}} чытача ў месяц).<ref name=tut>{{Cite web|ref=tut|url=https://news.tut.by/society/702489.html|title=Сегодня TUT.BY — 20 лет. Интересные факты о нас и истории сотрудников|last=Беницевич|first=Наталья.|language=ru|publisher=TUT.BY|date=5 кастрычнiка 2020 у 11:15|accessdate=2021-02-04}}</ref>
* TUT.BY запускае 43 рэкламныя кампаніі кожны дзень.<ref name=tut/>
* Колькасць праглядаў — 10 мільёнаў кожны дзень.
* На партал заходзяць 16,5 мільёна ўнікальных карыстальнікаў у месяц.
* TUT.BY прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці і празрыстасці. Статыстыка па аўдыторыі і наведвальнасці партала змяшчаецца ў [https://img.tyt.by/tutbycom/n/08/e/mediakit_tut.by_22.04.2019.pdf адкрытым доступе].
* Самы папулярны артыкул на TUT.BY быў прачытаны больш за 1 млн 800 тысяч разоў. Гэта навіна аб тым, як 16 жніўня 2020 года людзі па ўсёй краіне выхадзілі на мітынгі пасля выбараў прэзідэнта: «За Лукашенко — один, против — все остальные. Как по всей стране в воскресенье выходили на митинги. Онлайн».
* Першая навіна, якую апублікавалі на TUT.BY, не захавалася. Але другая навіна была пра тое, што Цэнтральнае канструктарскае бюро марскіх тэхналогій «Рубін» і нарвежскае аддзяленне карпарацыі «Halliburton» падпісалі кантракт аб правядзенні аперацыі па ўздыме целаў маракоў з «Курска». Яе прачыталі 3939 разоў, яна была апублікавана 3 кастрычніка 2000 года.
* Самы доўгі артыкул за ўсю гісторыю працы партала апублікаваны 20 красавіка 2010 года. У ім {{num|26255}} слоў. Гэта матэрыял прэс-службы прэзідэнта з пасланнем Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнага сходу.
* У кампаніі станам на 5 кастрычніка 2020 года працуюць 265 чалавек.
* На YouTube ёсць канал TUT.BY, які першым з беларускіх медыя перасягнуў адзнаку ў мільён падпісчыкаў.
* У запуск партала ў 2000 годзе было інвесціравана ўсяго $ 10 тыс.
* За 20 гадоў працы форумаў пад артыкуламі TUT.BY самы актыўны ўдзельнік пакінуў {{num|55463}} каментары (першы быў 7 жніўня 2015 года ў 18.26)
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
* [https://savetutby.info savetutby.info]
* [http://www.tut.by/ TUT.BY] — беларускі інфармацыйны партал.
* TUT.BY у [https://www.facebook.com/tut.by/ Facebook]
* TUT.BY у [https://vk.com/tutby VK]
* TUT.BY у [https://twitter.com/tutby Twitter]
* TUT.BY у [https://www.instagram.com/tutbylive/ Instagram]
* TUT.BY у [https://www.youtube.com/user/TUTBYtv Youtube]
* TUT.BY у [https://chats.viber.com/tut.by/en Viber]
* TUT.BY у [https://t.me/tutby_official Telegram]
{{Вонкавыя спасылкі}}
{{Беларускія інтэрнэт-парталы}}
[[Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ]]
[[Катэгорыя:Сэрвісы электроннай пошты]]
[[Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце]]
[[Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2000 годзе]]
[[Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі]]
{{Палітычны крызіс у Беларусі}}All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=3878745.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|