Revision 3887247 of "Press Club Belarus" on bewiki{{Арганізацыя
|сайт={{url|press-club.by}}|дата_заснавання1={{Дата пачатку|29|7|2011|1}}
}}
«'''Press Club Belarus'''» («Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб») — культурна-асветніцкая ўстанова, галоўнай мэтай якой з’яўляецца развіццё медыясупольнасці, першапачаткова створаная ў [[Варшава|Варшаве]] вядомымі беларускімі журналістамі<ref name="FOJO">{{Cite web|date=2021-04-20|title=Press Club Belarus: from Media Hub to Political Prisoners and Propaganda Busters|url=https://fojo.se/ourstory/2020/attack-on-democracy/press-club-belarus-from-media-hub-to-political-prisoners-and-propaganda-busters/|url-status=live|work=Інстытут дадатковай адукацыі журналістаў (FOJO)|accessdate=2021-04-28|website=fojo.se|publisher={{нп3|Універсітэт Лінея|Універсітэт Лінея|sv|Linnéuniversitetet}}|language=en|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210428175140/https://fojo.se/ourstory/2020/attack-on-democracy/press-club-belarus-from-media-hub-to-political-prisoners-and-propaganda-busters/|archivedate=2021-04-28}}</ref>.
== Гісторыя ==
Працуе на платформе і пры падтрымцы «{{нп3|Press Club Polska|Press Club Polska|pl|Press Club Polska}}». Паводле правілаў сеткі міжнародных клубаў, ён можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода слова<ref>[https://web.archive.org/web/20160305011224/http://www.belaruspartisan.org/politic/185637/ В Варшаве официально начал работу Пресс-Клуб Беларусь]</ref>. З кастрычніка 2014 года рэгулярна праводзіць сустрэчы ў [[Мінск|Мінску]]<ref>https://web.archive.org/web/20150401222327/http://press-club.by/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d1%81/</ref>. З’яўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпламатамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі<ref>[http://solidarityby.eu/by/p/pres-klubu_belarus_adzin_god_chargovaya_sustrecha_belaruskih_jurnalis Прэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве]{{Недаступная спасылка|date=January 2021|bot=InternetArchiveBot|fix-attempted=yes}}</ref>.
Сярод заснавальнікаў клубу [[Юлія Вітальеўна Слуцкая|Юлія Слуцкая]], Зміцер Новікаў, Аляксандр Старыкевіч, [[Алесь Ліпай]], [[Аляксандр Леанідавіч Уліцёнак|Аляксандр Уліцёнак]], [[Аляксей Дзікавіцкі]], [[Пётр Паўлавіч Марцаў|Пётр Марцаў]]. Мэта праекту — дапамагчы беларускім журналістам і іншым медыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і [[Свабода слова ў Беларусі|свабоды слова]] ў [[Сродкі масавай інфармацыі|СМІ]]<ref>[http://naviny.by/rubrics/politic/2011/06/30/ic_news_112_371208/ В Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь»] [[naviny.by]]</ref>. Падчас Генеральнай асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 году, «Press Club Belarus» быў прыняты ў {{нп3|Міжнародная асацыяцыя прэсавых клубаў|Міжнародную асацыяцыю прэсавых клубаў|en|International Association of Press Clubs}}, дзе атрымаў статус назіральніка<ref>[http://belarusinfocus.info/by/p/5918pres-klub_belarus_prynyaty_y_mijnarodnuyu_asatsyyatsyyu_pres-klubay Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў] belarusinfocus.info</ref>.
У канцы 2015 года культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» афіцыйна запрацавала ў Мінску. З лекцыямі і трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, даследчыкі медыя. «Press Club Belarus» таксама запусціў праекты: «MediaIQ» для фіксавання выканання беларускімі медыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клуба» – нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты і медыяменеджары могуць атрымаць новыя веды і кампетэнцыі<ref name="FOJO" />.
== Рэпрэсіі 2020–2021 ==
Напрыканцы 2020 года мінская сядзіба «Press Club Belarus» была абшукана, а шэраг актывістаў клуба былі затрыманы па абвінавачваннях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік [[Юлія Вітальеўна Слуцкая|Юлія Слуцкая]], праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар [[Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі|Сяргей Альшэўскі]] і аператар Пётр Слуцкі<ref>[https://news.tut.by/society/713401.html Основательнице Пресс-клуба и трем сотрудникам предъявили обвинение. Они остаются под стражей] [[TUT.BY]]</ref>. Па словах следчага, справа аб нясплаце падаткаў датычыцца «праекта грамадскага тэлебачання», якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных медыя. Юлія Слуцкая ўпэўнена, што прычынай затрымання і крымінальнай справы стала прафесійная дзейнасць<ref>«[https://news.tut.by/society/713944.html?utm_source=news.tut.by&utm_medium=news-bottom-block&utm_campaign=relevant_news От следователя узнала, что дела касается проекта общественного ТВ. Юлия Слуцкая остается в СИЗО»]. [[TUT.BY]]</ref>. 13 студзеня 2021 года сумеснай заяваю адзінадцацці арганізацыяў ([[праваабарончы цэнтр «Вясна»]], [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]], [[Беларускі ПЭН-цэнтр]] ды інш.) арыштаваныя супрацоўнікі «Press Club Belarus», а таксама Ксенія Луцкіна, экс-супрацоўніца [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь|Белтэлерадыёкампаніі]], звязаная з медыяпраектам, былі прызнаны [[Палітычныя зняволеныя|палітычнымі зняволенымі]]<ref>{{Cite web|date=2021-01-14|title=Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі|url=http://spring96.org/be/news/101297|url-status=live|archiveurl=https://archive.ph/KWOJ0|archivedate=2021-04-10|accessdate=2021-04-10|website=|publisher=[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]|language=be}}</ref>.
Нягледзячы на рэпрэсіі, «Press Club Belarus» прадоўжыў працу<ref>{{Cite journal|last=Пульша|first=Сяргей|date=2021-07-23|title=З рагаткі па хмарачосе|journal=[[Новы Час (газета)|Новы Час]]|language=be|issue=28 (736)|pages=4|quote=... усе “разгромленыя” СМІ ў цэлым перабудаваліся і працуюць як раней. Працуе TUT.BY, працуе “Еўрарадыё”, працуе “Наша Ніва”. Якасць кантэнту не змянілася ў цэлым, рэгулярнасць выхаду – таксама. “Разгромлены” Прэс-клуб праводзіць анлайн-канферэнцыю, дзе прадстаўнікі ўсіх вышэйпералічаных “разгромленых” медыя абмяркоўваюць тое, што адбываецца.}}</ref>.
22 ліпеня 2021 года ў рамках [[Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (ліпень 2021)|пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі]] стала вядома, што [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства юстыцыі]] ліквідавала «Press Club Belarus»<ref>{{Cite web|title=У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня|url=http://spring96.org/be/news/104416|url-status=live|accessdate=2021-07-23|website=|publisher=[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»]]|language=be}}</ref>.
== Місія ==
* Захаваць прафесію журналіста ва ўмовах падзення яе аўтарытэта і эканамічнай прывабнасці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі.
* Стымуляваць фармаванне канкурэнтнага медыярынка.
* Насычаць даверам дыскусію розных актараў на рынку напярэдадні і падчас пераўтварэнняў.<ref>https://web.archive.org/web/20200702180718/https://press-club.by/about</ref>
== Гл. таксама ==
* [[Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі|Сяргей Альшэўскі]]
* [[Юлія Вітальеўна Слуцкая|Юлія Слуцкая]]
== Зноскі ==
{{заўвагі|2}}
{{вонкавыя спасылкі}}
[[Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Журналісцкія арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2011 годзе]]
[[Катэгорыя:Свабода слова]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021)]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=3887247.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|