Revision 3906810 of "NEXTA" on bewiki

'''NEXTA''' — дэцэнтралізаваны беларускі сродак масавай інфармацыі. Агульная лічба падпісантаў ва ўсіх сацсетках — каля двух мільёнаў, з якіх 587 тыс. на [[YouTube]] і 1542 тыс. у [[Telegram]]-каналах. Заснавальнік — [[Сцяпан Аляксандравіч Пуціла|Сцяпан Пуціла]]. Telegram-канал NEXTA з’яўляецца найбольш папулярным у [[Беларусь|Беларусі]]<ref>[https://by.tgstat.com/ Telegram-каналы Беларусь]</ref>.

== Гісторыя ==
У кастрычніку [[2015]] года сямнаццацігадовы Сцяпан Пуціла стварыў канал NEXTA на [[YouTube]]. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»<ref>[https://www.youtube.com/channel/UCY_q9S5SOsIRZNUVrmHB1JQ/about Пра канал NEXTA на YouTube]</ref>. Найбольш папулярнае відэа — «''Их ждёт смертная казнь''» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаў<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=Vr7cGVAF0bc Их ждёт смертная казнь]</ref>. Першае відэа — песня «''Выбора нет''», прымеркаваная да [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015)|прэзідэнцкіх выбараў]] з заклікам да іх байкоту<ref>[https://www.svaboda.org/a/27290764.html Нам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту]</ref>. [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Спецслужбы]] амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся<ref name="tut">[https://42.tut.by/638658 «Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019]</ref>.

З восені [[2018]] года актыўна вядзецца канал у [[Telegram]]<ref name="kyky">[https://kyky.org/hero/90-lyudey-hotyat-ostatsya-anonimami-vse-boyatsya-no-mnogie-dazhe-ne-znayut-chego-bolshoe-intervyu-s-sozdatelem-telegram-kanala-nexta «90 % людей хотят остаться анонимами. Все боятся, но многие даже не знают, чего». Большое интервью с создателем Telegram-канала NEXTA. 22 мая 2019]</ref>. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіны<ref>[https://t.me/nexta_lite NEXTA Lite]</ref>. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з [[МУС Беларусі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29832102.html Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі]</ref>. Былы міністр унутраных спраў [[Ігар Шуневіч]] перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTA<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=231928 На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі]</ref>, аднак блогер гэтую заяву абвергнуў<ref>[https://belsat.eu/news/shunevich-skazau-shto-vylichyu-krynitsy-utsechki-sluzhbovaj-infarmatsyi-mus-nexta-geta-znyapraudzhvae/ Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае]</ref>.

На Telegram-канале амаль адсутнічая якая-колечы рэклама. У ліпені [[2019]] NEXTA ўпершыню апублікаваў рэкламны пост, аднак ужо праз некалькі хвілін выдаліў «па патрабаванні заказчыка». Блогер мяркуе, што беларускi офiс букмекерскай канторы зняў рэкламу пад ціскам [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|спецслужбаў]], каб прадухіліць любыя спробы далейшага фінансавання ягонага праекту з боку беларускіх кампаній<ref>[https://euroradio.fm/nexta-upershynyu-apublikavau-reklamu-praz-5-hvilin-vydaliu-shto-zdarylasya Nexta ўпершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?]</ref>.

Увосень [[2018]] канал NEXTA на YouTube апынуўся пад пагрозаю закрыцця з-за скаргаў з боку [[Белтэлерадыёкампанія|Белтэлерадыёкампаніі]] на парушэнне аўтарскіх правоў. Паводле блогера, спачатку яго хацелі забаніць за таварны знак, а пасля тэлеканалы БТ, ОНТ, СТВ «ад імя фэйкавай асобы пачалі дасылаць скаргі за нібыта незаконна выкарыстаны кантэнт і парушэнне аўтарскіх правоў»<ref>[https://belsat.eu/news/bt-hocha-znishchyts-nexta-paslya-strajkau-suprats-belsatu-dzyarzhkanal-damagaetstsa-vydalennya-youtube-kanalu-blogera/ БТ хоча знішчыць NEXTA. Пасля страйкаў супраць «Белсату» дзяржканал дамагаецца выдалення youtube-каналу блогера]</ref>. Пасля гэтага Сцяпан Пуціла вырашыў выдаляць лагатыпы дзяржаўных тэлеканалаў са сваіх відэа<ref>[https://euroradio.fm/prosta-vydalyu-lagatypy-youtube-kanal-nexta-blakuyuc-z-za-autarskih-pravou «Проста выдалю лагатыпы». Youtube-канал NEXTA блакуюць з-за скаргаў БТ]</ref>.

Аўдыторыя Telegram-канала NEXTA значна ўзрасла таго, як ён першым апублікаваў навіну пра [[Гібель Яўгена Патаповіча|інспектара ДАІ, якога знайшлі застрэленым]] пад Магілёвам [[16 мая]] [[2019]] года. Акрамя «злітай» інфармацыі з праваахоўных органаў, блогер апублікаў таксама фота загінулага супрацоўніка. Літаральна за тыдзень аўдыторыя канала павялічылася з 49 тысяч да больш як 86 тысяч падпісантаў<ref name="tut"/>. Фільм блогера і журналіста «[[Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы|Лукашенко. Уголовные материалы]]», які выйшаў у кастрычніку 2019 года, за 5 дзён набраў 1 млн праглядаў на YouTube<ref>[https://belsat.eu/programs/nexta-razzlavau-lukashenku-nexta-na-belsatse/ belsat.eu]</ref>, затым колькасць дасягнула 3,4 млн праглядаў.

З 9 па 16 жніўня 2020 года Telegram-канал NEXTA Live павялічыў сваю аўдыторыю з 427 тыс. чалавек да 2 млн 165 тыс. чалавек, тым самым стаўшы адным з самых папулярных Telegram-каналаў у свеце<ref>https://by.tgstat.com/en/channel/@nexta_live</ref>.

20 кастрычніка 2020 па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска інфармацыйны канал інтэрнэт-месенджара Telegram — NEXTA-Live і лагатып (лічбавы вадзяны знак) NEXTA прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

8 сакавіка 2021 года адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Залатое дно» пра Аляксандра Лукашэнку і яго багацці. Фільм папулярнага блогера і яго каманды сабраў больш за 6 млн праглядаў да 21 сакавіка<ref>[https://svabod1.azureedge.net/a/31162121.html Радыё Свабода]</ref>.

{{Зноскі}}

[[Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі]]