Revision 3947368 of "NEXTA" on bewiki

{{Сайт
|імя            = «Нехта»
|лагатып        = 
|здымак экрана  = 
|подпіс         = 
|url            = [https://nexta.news/ nexta.news]
|слоган         = [[Жыве Беларусь!]]
|alexa          = {{Падзенне}}[https://www.alexa.com/siteinfo/nexta.news 3 729 389]
|камерцыйны     = не
|тып            = [[СМІ]]
|рэгістрацыя    = няма
|мовы           = [[Руская мова|руская]]
|уладальнік     = [[Сцяпан Аляксандравіч Пуціла|Сцяпан Пуціла]]
|аўтар          = Сцяпан Пуціла
|пачатак працы  = {{Дата пачатку|4|10|2015|1}}<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Інфармацыя пра канал «Нехта»|спасылка=https://www.youtube.com/c/nexta_tv/about|выдавец=«[[Youtube]]»|мова=ru|дата публікацыі=4 кастрычніка 2015|дата доступу=29 мая 2021}}</ref>
|прыбытак       = няма
|бягучы стан    = дзеючы
}}
'''NEXTA''' — дэцэнтралізаваны беларускі сродак масавай інфармацыі. Агульная лічба падпісантаў ва ўсіх сацсетках — каля двух мільёнаў, з якіх 587 тыс. на [[YouTube]] і 1542 тыс. у [[Telegram]]-каналах. Заснавальнік — [[Сцяпан Аляксандравіч Пуціла|Сцяпан Пуціла]]. Telegram-канал NEXTA з’яўляецца найбольш папулярным у [[Беларусь|Беларусі]]<ref>[https://by.tgstat.com/ Telegram-каналы Беларусь]</ref>.

== Гісторыя ==
У кастрычніку [[2015]] года сямнаццацігадовы Сцяпан Пуціла стварыў канал NEXTA на [[YouTube]]. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»<ref>[https://www.youtube.com/channel/UCY_q9S5SOsIRZNUVrmHB1JQ/about Пра канал NEXTA на YouTube]</ref>. Найбольш папулярнае відэа — «''Их ждёт смертная казнь''» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаў<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=Vr7cGVAF0bc Их ждёт смертная казнь]</ref>. Першае відэа — песня «''Выбора нет''», прымеркаваная да [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015)|прэзідэнцкіх выбараў]] з заклікам да іх байкоту<ref>[https://www.svaboda.org/a/27290764.html Нам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту]</ref>. [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Спецслужбы]] амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся<ref name="tut">[https://42.tut.by/638658 «Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019]</ref>.

З восені [[2018]] года актыўна вядзецца канал у [[Telegram]]<ref name="kyky">[https://kyky.org/hero/90-lyudey-hotyat-ostatsya-anonimami-vse-boyatsya-no-mnogie-dazhe-ne-znayut-chego-bolshoe-intervyu-s-sozdatelem-telegram-kanala-nexta «90 % людей хотят остаться анонимами. Все боятся, но многие даже не знают, чего». Большое интервью с создателем Telegram-канала NEXTA. 22 мая 2019]</ref>. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіны<ref>[https://t.me/nexta_lite NEXTA Lite]</ref>. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з [[МУС Беларусі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29832102.html Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі]</ref>. Былы міністр унутраных спраў [[Ігар Шуневіч]] перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTA<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=231928 На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі]</ref>, аднак блогер гэтую заяву абвергнуў<ref>[https://belsat.eu/news/shunevich-skazau-shto-vylichyu-krynitsy-utsechki-sluzhbovaj-infarmatsyi-mus-nexta-geta-znyapraudzhvae/ Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае]</ref>.

На Telegram-канале амаль адсутнічая якая-колечы рэклама. У ліпені [[2019]] NEXTA ўпершыню апублікаваў рэкламны пост, аднак ужо праз некалькі хвілін выдаліў «па патрабаванні заказчыка». Блогер мяркуе, што беларускi офiс букмекерскай канторы зняў рэкламу пад ціскам [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|спецслужбаў]], каб прадухіліць любыя спробы далейшага фінансавання ягонага праекту з боку беларускіх кампаній<ref>[https://euroradio.fm/nexta-upershynyu-apublikavau-reklamu-praz-5-hvilin-vydaliu-shto-zdarylasya Nexta ўпершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?]</ref>.

Увосень [[2018]] канал NEXTA на YouTube апынуўся пад пагрозаю закрыцця з-за скаргаў з боку [[Белтэлерадыёкампанія|Белтэлерадыёкампаніі]] на парушэнне аўтарскіх правоў. Паводле блогера, спачатку яго хацелі забаніць за таварны знак, а пасля тэлеканалы [[Беларусь 1|Беларусь-1]], [[Агульнанацыянальнае тэлебачанне|АНТ]], [[СТБ]] «ад імя фэйкавай асобы пачалі дасылаць скаргі за нібыта незаконна выкарыстаны кантэнт і парушэнне аўтарскіх правоў»<ref>[https://belsat.eu/news/bt-hocha-znishchyts-nexta-paslya-strajkau-suprats-belsatu-dzyarzhkanal-damagaetstsa-vydalennya-youtube-kanalu-blogera/ БТ хоча знішчыць NEXTA. Пасля страйкаў супраць «Белсату» дзяржканал дамагаецца выдалення youtube-каналу блогера]</ref>. Пасля гэтага Сцяпан Пуціла вырашыў выдаляць лагатыпы дзяржаўных тэлеканалаў са сваіх відэа<ref>[https://euroradio.fm/prosta-vydalyu-lagatypy-youtube-kanal-nexta-blakuyuc-z-za-autarskih-pravou «Проста выдалю лагатыпы». Youtube-канал NEXTA блакуюць з-за скаргаў БТ]</ref>.

Аўдыторыя Telegram-канала NEXTA значна ўзрасла таго, як ён першым апублікаваў навіну пра [[Гібель Яўгена Патаповіча|інспектара ДАІ, якога знайшлі застрэленым]] пад Магілёвам [[16 мая]] [[2019]] года. Акрамя «злітай» інфармацыі з праваахоўных органаў, блогер апублікаў таксама фота загінулага супрацоўніка. Літаральна за тыдзень аўдыторыя канала павялічылася з 49 тысяч да больш як 86 тысяч падпісантаў<ref name="tut"/>. Фільм блогера і журналіста «[[Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы|Лукашенко. Уголовные материалы]]», які выйшаў у кастрычніку 2019 года, за 5 дзён набраў 1 млн праглядаў на YouTube<ref>[https://belsat.eu/programs/nexta-razzlavau-lukashenku-nexta-na-belsatse/ belsat.eu]</ref>, затым колькасць дасягнула 3,4 млн праглядаў.

З 9 па 16 жніўня 2020 года Telegram-канал NEXTA Live павялічыў сваю аўдыторыю з 427 тыс. чалавек да 2 млн 165 тыс. чалавек, тым самым стаўшы адным з самых папулярных Telegram-каналаў у свеце<ref>https://by.tgstat.com/en/channel/@nexta_live</ref>.

8 сакавіка 2021 года адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Залатое дно» пра Аляксандра Лукашэнку і яго багацці. Фільм папулярнага блогера і яго каманды сабраў больш за 6 млн праглядаў да 21 сакавіка<ref>[https://svabod1.azureedge.net/a/31162121.html Радыё Свабода]</ref>.

== Цэнзура ==
20 кастрычніка 2020 года {{нп5|Суд Цэнтральнага раёна Мінска|суд Цэнтральнага раёна Мінска|be-tarask|Суд Цэнтральнага раёну Мінску}} ўхваліў Рашэнне аб прызнанні [[Экстрэмізм|экстрэмісцкімі]] тэлеграм-канала «NEXTA-Live» і лагатыпа (лічбавага вадзянога знаку) «NEXTA»<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Коратка|спасылка=|выданне=[[Звязда (газета)|Звязда]]|тып=газета|год=21 кастрычніка 2020|нумар=[https://zviazda.by/be/number/205-29319 205 (29319)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/21kas-1_optim_0.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>. Справу разгледзелі па заяве [[Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй|Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй]] МУС Беларусі. Рэспубліканская экспертная камісія ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў праявы экстрэмізму (РЭКАІППНППЭ) выдала заключэнне аб размяшчэнні 9—11 жніўня 2020 года ў [[тэлеграм]]-канале «NEXTA-Live» відэаролікаў з заклікамі да «[[Пратэсты ў Беларусі (2020)|масавых беспарадкаў]]». [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]] атрымала даручэнне ўключыць гэты тэлеграм-канал у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Канал «Нехта Лайв» і лагатып «Нехта» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20201020/1603195997-kanal-nexta-live-i-lagatyp-nexta-pryznanyya-ekstremisckimi-materyyalami|выдавец=Газета «[[Звязда (газета)|Звязда]]»|дата публікацыі=20 кастрычніка 2020|дата доступу=29 мая 2021}}</ref>. 16 лістапада 2020 года ў [[Міністэрства замежных спраў Беларусі|Міністэрстве замежных спраў Беларусі]] часоваму [[Павераны ў справах|паверанаму ў справах]] Польшчы Марціну Вайцяхоўскаму перадалі ноту з копіяй запытаў [[Генеральная пракуратура Беларусі|Генеральнай пракуратуры Беларусі]] аб выдачы [[Сцяпан Пуціла|Сцяпана Пуцілы]] і [[Раман Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]]. У гэтых нотах да [[Генеральная пракуратура Польшчы|Генеральнай пракуратуры]] і [[Міністэрства юстыцыі Польшчы]] іх вінавацілі ў стварэнні тэлеграм-каналаў «NEXTA» і «NEXTA-Live»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Аб сустрэчы з Часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі|спасылка=https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/aa8a6db88bc9b955.html|выдавец=[[Міністэрства замежных спраў Беларусі]]|дата публікацыі=16 лістапада 2020|дата доступу=29 мая 2021}}</ref>.

19 лістапада 2020 года [[КДБ Беларусі]] уключыў заснавальніка праекта «NEXTA» Сцяпана Пуцілу і былога галоўнага рэдактара тэлеграм-каналаў Рамана Пратасевіча ў спіс асоб, датычных да [[тэрарызм]]у<ref>{{Cite web|title=КДБ Беларусі ўключыў заснавальнікаў тэлеграм-канала НЕХТА у спіс тэрарыстаў|url=https://www.ukrinform.ua/rubric-world/3139269-kdb-bilorusi-vnis-zasnovnikiv-telegramkanalu-nexta-do-pereliku-teroristiv.html|website=www.ukrinform.ua|accessdate=2021-03-09|language=uk}}</ref>. 23 мая 2021 года ў [[Нацыянальны аэрапорт Мінск|Нацыянальным аэрапорце «Мінск»]] [[Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978|незапланавана прызямліўся самалёт]] польскай кампаніі «[[Buzz (Ryanair)|Buzz]]» (даччыная кампанія «[[Ryanair]]»), які ішоў па маршруце [[Афіны]] — [[Вільнюс]] і на борце якога быў [[Раман Пратасевіч]]. Пасадка адбылася з-за таго, што [[самалёт]] атрымаў паведамленне пра міну, якая аказалася ілжывай. Для суправаджэння і пасадкі самалёта па ўказе прэзідэнта [[Беларусь|Беларусі]]<ref>{{Cite web|title=Германія прапанавала ўключыць Лукашэнку ў санкцыйны спіс ЕС|url=http://www.pravda.com.ua/news/2020/10/12/7269626/|website=Украінская праўда|accessdate=2020-10-17|language=uk}}</ref>[[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка| А. Лукашэнкі]] ў неба быў узняты знішчальнік [[Міг-29]]. Пасля пасадкі самалёта «Ryanair» [[сілавікі]] {{нп5|Рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі|be-tarask|Рэжым Лукашэнкі}} затрымалі і арыштавалі [[Раман Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]], якому ў Беларусі можа пагражаць смяротнае пакаранне<ref>[https://www.pravda.com.ua/news/2021/05/23/7294543/ Сілы бяспекі знялі заснавальніка NEXTA з самалёта, які прызямліўся ў Мінску, і затрымалі яго] 23.05.2021</ref><ref>[https://ua.interfax.com.ua/news/general/745853.html Улады Беларусі пагражаюць збіць самалёт Ryanair, паведамляе прадстаўнік апазіцыі] 23.05.2021</ref><ref>[https://ua.interfax.com.ua/news/general/745858.html Беларускія службы дазволілі самалёту ляцець у Вільнюс з пасажырамі пасля пяці гадзін знаходжання ў Мінску] 23.05.2021</ref>.

{{Зноскі|2}}

== Спасылкі ==
{{вонкавыя спасылкі}}
{{Палітычны крызіс у Беларусі}}

[[Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі]]