Revision 3985135 of "Святлана Георгіеўна Ціханоўская" on bewiki{{Палітык
| Дзеці = Агнія, Карней
| Бацька = Георгій Піліпчук
| Маці = Валянціна Піліпчук
| Партыя = Беспартыйная
| Узнагароды = [[Файл:POL Order Orła Białego BAR.svg|60px|link=Крыж «За заслугі» (МЗС Эстоніі)|Крыж «За заслугі» Міністэрства замежных спраў Эстонская Рэспубліцы]]<br>Спецыяльны прыз Міжнароднага эканамічнага форума (2020)<ref name="автоссылка1">[https://ria.ru/20200909/tikhanovskaya-1577012261.html Тихановскую наградили на Международном экономическом форуме в Польше]</ref><br>Прэмія Globsec (2020)<ref name="автоссылка4">[https://112ua.tv/mir/tihanovskaya-poluchila-nagradu-globsec-2020-za-rol-lidera-i-samopozhertvovanie-552948.html Тихановская получила награду GLOBSEC-2020 за роль лидера и самопожертвование]</ref><br>{{iw|Прэмія Свабоды імя Джона Макейна|Прэмія Свабоды імя Джона Макейна|en|IRI Freedom Award}} (2020)<ref name="автоссылка3">[https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/9709919 Тихановская получила премию имени Маккейна Международного республиканского института]</ref><br>[[Прэмія імя Сахарава]] (сумесна з іншымі<ref name="автоссылка5">[https://www.fontanka.ru/2020/10/22/69513669/ «На их стороне правда». Премию Сахарова за 2020 год получила белорусская оппозиция]</ref>; 2020)<br>Прэмія Свабоды выдання [[Politiken]] (2020)<ref name="автоссылка2">[https://belnovosti-by.turbopages.org/belnovosti.by/s/obshchestvo/freedom-award-tihanovskoy-vruchili-prestizhnuyu-nagradu Freedom Award. Тихановской вручили престижную награду]</ref><br>Прэмія Свабоды [[Сейм Літвы|Сейма Літвы]] (2020)<br>{{iw|Прэмія імя Льва Копелева||de|Lew-Kopelew-Preis}} (сумесна з іншымі; 2021)
| Сайт = https://tsikhanouskaya.org
| Род дзейнасці =
| Грамадзянства = {{Сцягафікацыя|Беларусь}}
}}
{{цёзкі2|Піліпчук}}
'''Святла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская''' (у дзявоцтве '''Піліпчук'''; нар. {{ДН|11|9|1982}}, [[Мікашэвічы]], [[Брэсцкая вобласць]]) — [[Беларусы|беларуская]] [[Палітык|палітычная дзяячка]], кандыдат у [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь]] [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|на выбарах 2020 года]]; [[Перакладчык|перакладчыца]].
Згодна з афіцыйна абвешчанымі вынікамі выбараў, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года, Ціханоўская набрала крыху больш за 10 % галасоў выбаршчыкаў, заняўшы другое месца. На думку яе прыхільнікаў і шэрагу аналітыкаў, вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя: на самай справе, Святлана Ціханоўская набрала значна больш галасоў, чым пра гэта заяўлена рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, і павінна лічыцца абраным прэзідэнтам краіны (або праходзіць у другі тур разам з [[Аляксандр Лукашэнка|А. Лукашэнкам]]).
Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў у Беларусі пачаліся [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|акцыі пратэсту]]. Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзейным прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года выехала з Беларусі ў [[Літва|Літву]]<ref>{{Cite news|url=https://lenta.ru/news/2020/08/11/pokinula/|title=Тихановская покинула Белоруссию|website=lenta.ru|accessdate=2020-12-09}}</ref>; пасля чаго яна здзейсніла шэраг паездак па іншых краінах.
10 верасня 2020 года [[Сейм Літвы]] прызнаў Святлану Ціханоўскую законным прэзідэнтам Беларусі<ref>[https://lenta.ru/news/2020/09/10/lv/ Литва признала Тихановскую законным президентом Белоруссии]</ref>, аднак сама Ціханоўская сябе не пазіцыянуе як [[кіраўнік дзяржавы]], выбраны прэзідэнт ці [[прэзідэнт Беларусі]]<ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4500366 Тихановская не видит себя президентом Белоруссии] // [[Коммерсантъ]], 20.09.2020</ref><ref>[https://lenta.ru/news/2020/10/12/tikhanovskaya/ Тихановская отказалась называть себя президентом] // [[Lenta.ru]], 12.10.2020</ref>. У [[Польшча|Польшчы]] і [[Германія|Германіі]] яе прымалі па дзяржаўным пратаколе як найвышэйшую службовую асобу дзяржавы<ref>{{Cite news|url=https://www.dw.com/ru/tihanovskaja-v-berline-nam-nuzhna-podderzhka-ne-na-slovah-a-na-dele/a-55940094|title=Тихановская в Берлине: Нам нужна поддержка не на словах, а на деле {{!}} DW {{!}} 14.12.2020|author=Deutsche Welle (www.dw.com)|website=DW.COM|accessdate=2020-12-31}}</ref><ref>{{Cite news|lang=ru-RU|url=https://www.dw.com/ru/tihanovskaja-vstretilas-s-merkel/a-55174652|title=Тихановская встретилась с Меркель {{!}} DW {{!}} 06.10.2020|author=Deutsche Welle (www.dw.com)|website=DW.COM|accessdate=2020-12-31}}</ref>.
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзілася 11 верасня 1982 года ў пасёлку [[Мікашэвічы]] [[Лунінецкі раён|Лунінецкага раёна]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]. Бацька працаваў кіроўцам, маці — поварам<ref>{{Cite news|lang=ru |url=https://media-polesye.by/news/uchitel-tihanovskoj-eto-ona-za-muzhem-kak-za-dekabristom-poshla-ne-tolko-harakter-no-i-lyubov-svoyu-proyavila/|title=Учитель Тихановской: «Это она за мужем, как за декабристом пошла. Не только характер, но и любовь свою проявила»|author=Анатолий Крейдич|website=media-polesye.by|date=2020-07-19 |accessdate=2020-10-23}}</ref>.
Ва ўзросце 12 гадоў Святлана Піліпчук упершыню па праграме «[[Чарнобыльская катастрофа|Дзеці Чарнобыля]]» трапіла ў [[Ірландыя|Ірландыю]], дзе жыла ў пасёлку {{нп3|Роскрэй|Роскрэй|en|Roscrea}} у сям’і Генры Дзіна<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://sobesednik.ru/politika/20200817-mogla-stat-gospozhoj-prezident |title=Жена, мать, почти президент: кто такая Светлана Тихановская и почему ей верят белорусы |author=Ахмирова Римма |website=Собеседник.ру |date=2020-08-18 |accessdate=2020-09-11}}</ref>. Пасля яна шмат гадоў прыязджала сюды ўлетку<ref>{{Cite web|url=http://www.rte.ie/news/player/2020/0810/21816147-belarus-leader-of-the-opposition-svetlana-tikhanovskayas-ties-to-roscrea-county-tipperary/|title=News At One: Belarus leader of the opposition Svetlana Tikhanovskaya's ties to Roscrea, County Tipperary|publisher=www.rte.ie|accessdate=2020-08-15|archivedate=16 August 2020|archiveurl=https://web.archive.org/web/20200816015604/https://www.rte.ie/news/player/2020/0810/21816147-belarus-leader-of-the-opposition-svetlana-tikhanovskayas-ties-to-roscrea-county-tipperary/|url-status=live}}</ref>.
У 2000 годзе скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 2 пасёлка Мікашэвічы. Затым скончыла філалагічны факультэт [[Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна|Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]] па спецыяльнасці «Замежныя мовы (англійская, нямецкая)».
Жыла ў [[Гомель|Гомелі]], працавала перакладчыцай з [[Англійская мова|англійскай мовы]] ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірландыя). У 2005 годзе выйшла замуж за прадпрымальніка [[Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі|Сяргея Ціханоўскага]], з якім мае дваіх дзяцей. Пазней сям’я пераехала ў [[Мінск]].
Валодае сумесна з мужам кампаніямі [[Таварыства з дадатковай адказнасцю|ТДА]] «Компас» і [[Таварыства з абмежаванай адказнасцю|ТАА]] «Вясёлка забаў» (51 % — Сяргей Ціханоўскі, 49 % — Святлана Ціханоўская).
== Палітычная кар’ера ==
{{гл. таксама|Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)}}
=== Рэгістрацыя на выбарах ===
15 мая 2020 года, пасля адмовы [[Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў|Цэнтральнай камісіі па выбарах]] у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы яе мужа, [[Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі|Сяргея Ціханоўскага]], за гадзіну да заканчэння вызначанага тэрміну Святлана Ціханоўская падала дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, якую 20 мая зарэгістравалі<ref>{{Cite news|url=https://news.tut.by/elections/685295.html|title=Ермошина — Тихановской: У вас есть намерение выдвигаться в президенты или вы просто спарринг-партнер?|access-date=2020-07-18|archivedate=2020-07-28|archiveurl=https://web.archive.org/web/20200728115318/https://news.tut.by/elections/685295.html|deadlink=yes}}</ref>. Кіраўніком штаба стаў муж. 29 мая ў час пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у [[Гродна|Гродне]] ён быў затрыманы, як і каардынатар ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў<ref>[https://www.naviny.media/new/20200701/1593634045-zaderzhannogo-po-delu-tihanovskogo-dmitriya-furmanova-nakazali-desyatyu Задержанного по «делу Тихановского» Дмитрия Фурманова наказали десятью сутками ареста]</ref> ды іншыя — усяго 10 чалавек<ref>{{Cite news|lang=ru|url=https://news.tut.by/elections/686665.html|title=В Гродно задержали Сергея Тихановского|website=TUT.BY|date=2020-05-29|accessdate=2020-07-29|archive-date=2020-05-30|archive-url=https://web.archive.org/web/20200530150449/https://news.tut.by/elections/686665.html|deadlink=yes}}</ref>.
Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую, людзі стаялі ў гіганцкіх чэргах у [[Мінск]]у і іншых гарадах<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://news.tut.by/elections/686740.html |title=В Минске, у Комаровки, очереди к пикетам Тихановской и Цепкало растянулись на километр |website=TUT.BY |date=2020-05-31 |accessdate=2020-07-29 |archive-date=2020-06-30 |archive-url=https://web.archive.org/web/20200630142300/https://news.tut.by/elections/686740.html |deadlink=yes }}</ref>. На членаў ініцыятыўнай групы здзяйсняўся ціск, каардынатараў і актывістаў затрымлівалі<ref>{{Cite news |lang=ru |url=http://spring96.org/ru/news/97257 |title=Задержания активистов и сборщиков подписей продолжаются 31 мая. Список обновляется |website=spring96.org |accessdate=2020-07-29}}</ref>, 15 мая быў затрыманы прэс-сакратар ініцыятыўнай групы [[Аляксандр Кабанаў]]<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://news.tut.by/elections/688874.html |title=В Бресте задержали пресс-секретаря инициативной группы Светланы Тихановской |website=TUT.BY |date=2020-06-15 |accessdate=2020-07-29 |archive-date=2020-07-01 |archive-url=https://web.archive.org/web/20200701170826/https://news.tut.by/elections/688874.html |deadlink=yes |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200701170826/https://news.tut.by/elections/688874.html |archivedate=1 Ліпень 2020 |deadurl=yes }}</ref>. Разам з сябрамі ініцыятыўнай групы арыштоўваліся і сабраныя подпісы<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://news.tut.by/elections/688176.html |title=Вместе с членами инициативной группы Тихановской «арестовали» 3,5 тысячи собранных подписей |website=TUT.BY |date=2020-06-10 |accessdate=2020-07-29 |archive-date=2020-07-18 |archive-url=https://web.archive.org/web/20200718125215/https://news.tut.by/elections/688176.html |deadlink=yes }}</ref>. 11 чэрвеня Святлана Ціханоўская апублікавала зварот, дзе паведаміла, што здымае пікеты па зборы подпісаў у Мінску і абласных гарадах праз небяспеку правакацый у дачыненні да сябраў ініцыятыўнай групы<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://news.tut.by/elections/688289.html |title=«Я опасаюсь провокаций». Тихановская снимает пикеты в Минске и областных городах |website=TUT.BY |date=2020-06-11 |accessdate=2020-07-29 |archive-date=2020-08-03 |archive-url=https://web.archive.org/web/20200803163929/https://news.tut.by/elections/688289.html |deadlink=yes }}</ref>. Але яна абвясціла, што мае намер працягваць удзел у выбарах<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://news.tut.by/elections/689009.html |title=Светлана Тихановская: Я продолжаю свое участие в выборах |website=TUT.BY |date=2020-06-16 |accessdate=2020-07-29 |archive-date=2020-08-14 |archive-url=https://web.archive.org/web/20200814202153/https://news.tut.by/elections/689009.html |deadlink=yes }}</ref>.
Святлана Ціханоўская сабрала каля 105 тысяч подпісаў. 30 чэрвеня ў ЦВК былі адпраўлены дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты<ref>{{Cite news |url=https://news.tut.by/economics/691041.html |title=Тихановская подала документы в ЦИК на регистрацию кандидатом в президенты |website=TUT.BY |date=2020-06-30 |accessdate=2020-07-29 |archive-date=2020-07-31 |archive-url=https://web.archive.org/web/20200731111534/https://news.tut.by/economics/691041.html |deadlink=yes }}</ref>. 14 ліпеня на пасяджэнні ЦВК Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты. Нягледзячы на недахоп у падатковай дэкларацыі (не паказала, што ва ўласнасці яе мужа ёсць дом у Гомельскай вобласці), члены ЦВК аднагалосна падтрымалі гэтую прапанову<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://news.tut.by/economics/692651.html |title=Бабарико и Цепкало не зарегистрированы кандидатами в президенты. Тихановскую зарегистрировали |website=TUT.BY |date=2020-07-14 |accessdate=2020-07-29 |archive-date=2020-07-26 |archive-url=https://web.archive.org/web/20200726124821/https://news.tut.by/economics/692651.html |deadlink=yes }}</ref>.
=== Перадвыбарная кампанія ===
[[Файл:Rally in support of Tsikhanouskaya in Minsk (30 July 2020) - 51.jpg|міні|250пкс|Святлана Ціханоўская (злева) на шляху да свайго мітынгу (Мінск, 30 ліпеня 2020 года)|злева]]
16 ліпеня прадстаўнікі штабоў Святланы Ціханоўскай, а таксама [[Віктар Бабарыка|Віктара Бабарыкі]] і [[Валерый Цапкала|Валерыя Цапкалы]], якім ЦВК было адмоўлена ў рэгістрацыі, аб’ядналіся і прадставілі агульныя мэты, сярод якіх заклік да галасавання 9 жніўня, удзел у назіранні за выбарамі, вызваленне палітычных і эканамічных зняволеных<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://news.tut.by/economics/693057.html |title=Светлана Тихановская объединилась со штабами Бабарико и Цепкало |website=TUT.BY |date=2020-07-16 |accessdate=2020-07-18 |archive-date=2020-07-18 |archive-url=https://web.archive.org/web/20200718012054/https://news.tut.by/economics/693057.html |deadlink=yes }}</ref><ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://www.rbc.ru/politics/17/07/2020/5f10bd1b9a7947fde169a3a0 |title=Главным противником Лукашенко на выборах стала Светлана Тихановская |website=РБК |accessdate=2020-07-18}}</ref><ref>[https://t.me/viktarbabarykaofficial/545 t.me/viktarbabarykaofficial]</ref>. Святлана Ціханоўская пазіцыянавала сябе як пераходны кандыдат<ref>[https://belsat.eu/news/svyatlana-tsihanouskaya-ya-perahodny-kandydat-my-pryznachym-novyya-vybary/ belsat.eu]</ref>.
[[File:Rally in support of Tsikhanouskaya in Minsk (30 July 2020) - 41.jpg|thumb|left|250px|Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Мінску 30 ліпеня 2020 г.]]
19 ліпеня адбылася першая сустрэча з выбаршчыкамі ў [[Мінск]]у на [[Плошча Бангалор (Мінск)|плошчы Бангалор]], дзе сабралася каля 7-10 тысяч чалавек. На яе перадвыбарчыя мітынгі збіраліся тысячы людзей у [[Барысаў|Барысаве]], [[Бабруйск]]у, [[Магілёў|Магілёве]], [[Гомель|Гомелі]], [[Баранавічы|Баранавічах]], [[Гродна|Гродне]], [[Брэст|Брэсце]] і іншых гарадах. У шэрагу гарадоў ([[Пінск]], [[Стоўбцы]], [[Слуцк]], [[Салігорск]] і інш.) улады арганізаваць сустрэчы з выбарцамі Святлане Ціханоўскай не дазволілі.
20 ліпеня Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіла ў эфіры дзяржаўнага радыё, заявіўшы, што адным з матываў удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах стала затрыманне яе мужа Сяргея Ціханоўскага<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://sputnik.by/elections2020/20200720/1045208473/Tikhanovskaya-i-Dmitriev-vpervye-vystupili-v-efire-gosudarstvennogo-radio.html |title=Тихановская и Дмитриев впервые выступили в эфире государственного радио |website=Sputnik Беларусь |accessdate=2020-07-22}}</ref>. 21 і 28 ліпеня выступіла па нацыянальным тэлеканале «[[Беларусь 1]]»<ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://nn.by/?c=ar&i=255688&lang=ru |title=«Сначала мне было страшно. Но сейчас я не боюсь». Тихановская выступила на БТ |website=Наша Ніва |accessdate=2020-07-22}}</ref>.
20 ліпеня стала вядома, што Святлана Ціханоўская дзеля бяспекі вывезла сваіх дзяцей з Беларусі<ref>[https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/9005933 tass.ru]</ref>.
27 ліпеня была апублікаваная перадвыбарная праграма. У ёй кандыдат паабяцала ў выпадку свайго абрання правесці новыя дэмакратычныя выбары ўжо праз паўгады, зладзіць рэферэндум аб вяртанні [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Беларусі]] 1994 года, скараціць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, усталяваць абмежаванне па колькасці тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта і забяспечыць [[падзел улад]]. Таксама яна абяцала правесці новыя парламенцкія выбары, пашырыць паўнамоцтвы органаў [[Мясцовае самакіраванне|мясцовага самакіравання]] і кіравання, зняць бар’еры для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, даць яму безадсоткавыя пазыкі, падтрымаць стратныя дзяржпрадпрыемствы<ref>{{Cite web |url=https://news.tut.by/economics/694254.html |title=TUT.BY, 27 июля 2020. Тихановская опубликовала свою программу. Главное — вернуть выборы |accessdate=2020-08-12 |archivedate=2020-08-19 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200819145019/https://news.tut.by/economics/694254.html |deadlink=yes }}</ref>. Ад пытання, ці патрэбна Беларусі паглыбленая інтэграцыя з Расіяй, Ціханоўская ўхілілася, спаслаўшыся на тое, што не плануе быць сталым прэзідэнтам<ref>[https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5f3532579a794760f4700bec?from=from_main_14 РБК, 13 августа 2020 года. Светлана Тихановская. Нужна ли Белоруссии углубленная интеграция с Россией?]</ref>.
30 ліпеня ў [[Парк Дружбы народаў (Мінск)|парку Дружбы народаў]] у Мінску прайшоў афіцыйны пікет кандыдата Ціханоўскай, на якім, паводле ацэнак, сабралося да 70 тысяч чалавек<ref>{{Cite news|lang=ru |url=https://42.tut.by/694888 |title=Говорят, на пикет Тихановской в Минске пришло 63 тысячи человек. Как это подсчитали? |website=42.tut.by |date=2020-07-31 |accessdate=2020-08-01 |archivedate=2020-08-01 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200801194608/https://42.tut.by/694888 |deadlink=yes }}</ref><ref>{{Cite web |url=https://mogilev.online/rus/news/belarus-16233/ |title=МВД рассказало, сколько людей было на митинге Тихановской в Минске |accessdate=2020-08-07 |archivedate=2020-09-17 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200917001230/https://mogilev.online/rus/news/belarus-16233/ |deadlink=yes }}</ref><ref>[https://www.pressball.by/news/other/363505 Разное. Светлана Тихановская на многотысячном митинге в Минске: власти тратят бюджетные деньги на ледовые дворцы, а на больных детей у них средств не хватает]</ref>, што стала самым масавым мітынгам у Беларусі з 1991 года<ref>{{Cite news|url=https://news.tut.by/society/694815.html |title=Десятки тысяч человек, слёзы, песни, мечты о переменах: как в Минске прошёл большой митинг Тихановской. Кратко |website=TUT.BY |date=2020-07-30 |accessdate=2020-07-30 |archivedate=2020-08-01 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200801060546/https://news.tut.by/society/694815.html |deadlink=yes }}</ref>.
6 жніўня ўлады Мінска сарвалі правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор<ref>[https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/9136703 Тихановская отменила предвыборный митинг в Минске], 6.08.2020</ref>. Прадстаўнікі штаба Святланы Ціханоўскай у той жа дзень заявілі, што сустрэча з ёй адбудзецца ўвечары ў [[Кіеўскі сквер (Мінск)|Кіеўскім скверы]], але тысячы людзей, якія сабраліся, не дачакаліся кандыдата ў прэзідэнты. Пасля затрымання двух асноўных памочнікаў Святлана Ціханоўская вырашыла 8 жніўня пакінуць кватэру і не начаваць дома перад выбарамі, каб не заставацца адной<ref>[https://theins.ru/news/nakanune-vyborov-tihanovskaya-pokinula-svou-kvartiru-v-minske-radi-bezopasnosti Накануне выборов Тихановская покинула свою квартиру в Минске ради безопасности], 8 августа 2020</ref>.
=== Пасля выбараў ===
10 жніўня ЦВК Беларусі заявіў аб перамозе Аляксандра Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская, якая набрала, паводле папярэдніх звестак ЦВК, 10,09 %<ref>[https://www.rbc.ru/politics/13/08/2020/5f3509119a79474bcade818a РБК, 13 августа 2020. ЦИК отчиталась о почти 15 % голосов за Тихановскую в Минске]</ref>, з гэтым не пагадзілася і запатрабавала пераліку галасоў, падаўшы скаргу ў [[Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі|Цэнтрвыбаркам]]. Тут у Святланы Ціханоўскай адбылася размова з двума прадстаўнікамі сілавых органаў<ref>[https://www.kp.by/daily/217169.5/4270420/ Лидия Ермошина: Если люди думают, что мы пересмотрим и присудим победу Тихановской, так не бывает], kp.by, 14.08.2020.</ref>, пасля чаго яе вывелі з будынка і адвезлі дадому, каб сабраць некаторыя рэчы. Да яе далучылася [[Марыя Мароз]], кіраўніца выбарчага штабу, на чыім аўтамабілі ў суправаджэнні міліцэйскіх машын паехалі да мяжы з Літвой. Як згадвала Святлана Ціханоўская, пасажырскае месца заняў кіраўнік [[Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Апэратыўна-аналітычнага цэнтра]] [[Андрэй Паўлючэнка]], наперадзе і ззаду ішлі міліцэйскія машыны. Уначы ла мяжы, куды ўжо былі дастаўленыя двое дзяцей Марыі Мароз, Андрэй Паўлючэнка выйшаў з машыны і сказаў рухацца праз памежны пост<ref>[https://www.newyorker.com/magazine/2021/12/13/the-accidental-revolutionary-leading-belaruss-uprising newyorker.com]</ref><ref>[https://svb1234.azureedge.net/a/31597910.html Радыё Свабода]</ref>.
11 жніўня літоўскі [[Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі|міністр замежных спраў]] [[Лінас Антанас Лінкявічус|Лінас Лінкявічус]] абвясціў, што Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў [[Літва|Літве]]. У той жа дзень быў апублікаваны відэазварот, дзе яна заявіла, што «народ Беларусі зрабіў свой выбар», падзякавала ўсім суграмадзянам, што падтрымлівалі яе, папрасіла суайчыннікаў у Беларусі не выходзіць на вуліцу і «не супрацьстаяць міліцыі, не падвяргаць свае жыцці небяспецы», а таксама паведаміла, што выехала ў Літву «абсалютна самастойна»<ref name="Обращение">[https://www.rbc.ru/politics/11/08/2020/5f2da0ba9a794785a5e94016 ЦИК Белоруссии огласила предварительные итоги выборов], РБК, 11.08.2020.</ref><ref>[https://news.tut.by/economics/696656.html news.tut.by]</ref>. Пазней яна патлумачыла гэты зварот пагрозамі з боку беларускіх уладаў у дачыненні да яе і дзяцей<ref>[https://www.buzzfeednews.com/article/christopherm51/tikhanovskaya-belarus-opposition-washington-us buzzfeednews.com]</ref>.
У [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|КДБ РБ]] заявілі, што на Святлану Ціханаўскую рыхтаваўся замах прыхільнікамі апазіцыі — пратэстоўцам патрэбна была «сакральная ахвяра»<ref>[https://ria.ru/20200811/1575649850.html Тихановская в видеообращении объяснила отъезд из Белоруссии]</ref>. [[Аляксандр Лукашэнка]] загадаў выкарыстаць у гэты час супрацоўнікаў спецпадраздзялення [[КДБ]] [[Альфа (спецпадраздзяленне КДБ)|«Альфа»]]<ref>[https://www.belta.by/president/view/lukashenko-rasskazal-podrobnosti-ob-otjezde-tihanovskoj-v-litvu-453045-2021/ belta.by]</ref>. Паводле яго версіі, Ціханоўскай перад ад’ездам было перададзена з бюджэту 15 тысяч долараў<ref name="president">{{cite web
|datepublished = 2020-10-09
|url = http://president.gov.by/ru/news_ru/view/soveschanie-po-aktualnym-voprosam-24683/
|title = Совещание по актуальным вопросам
|publisher = [http://president.gov.by Сайт президента]
|accessdate = 2020-10-11
}}</ref>.
=== Дзейнасць за мяжой ===
[[Файл:2020 Sviatlana Tsikhanouskaya, Alexander Schallenberg (50437384937).jpg|міні|250пкс|Святлана Ціханоўская з [[Міністр замежных спраў Аўстрыі|міністрам замежных спраў Аўстрыі]] [[Аляксандр Шаленберг|Аляксандрам Шаленбергам]]. [[Вена]], 8.10.2020]]
[[Файл:Sanna Marin and Sviatlana Tsikhanouskaya in Helsinki 3.3.2021 03.jpg|thumb|250px|З прэм’ер-міністрам Фінляндыі [[Сана Марын|Санай Марын]], [[Хельсінкі]], 3.3.2021]]
14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне [[Каардынацыйная рада (Беларусь)|Каардынацыйнай рады]] для трансфера ўлады ў Беларусі<ref>[https://t.me/pulpervoi/76 t.me/pulpervoi]</ref><ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4457413 Штаб Тихановской создает координационный совет для трансфера власти // Коммерсантъ, 15.08.2020]</ref>, аднак [[Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь]] прызнаў яго незаконным<ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4566318 Тихановская заявила о желании пообщаться с российскими властями // Коммерсантъ, 11.11.2020]</ref>. 19 жніўня Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнай рады. Яе членаў абвінавачвалі у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады і здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. З цягам часу шэраг сябраў КС былі затрыманы альбо вымушаны пакінуць краіну.
17 жніўня 2020 года Святлана Ціханоўская заявіла аб гатоўнасці стаць «нацыянальным лідарам Беларусі»<ref>{{Cite news |url=https://lenta.ru/news/2020/08/17/leader_bel/ |title=Тихановская объявила о готовности стать национальным лидером |website=[[Лента.ру]] |date=2020-08-17 |accessdate=2020-08-18}}</ref><ref>[https://www.svoboda.org/amp/30787594.html Тихановская заявила, что готова стать национальным лидером]</ref>. 19 жніўня яна звярнулася да [[Еўрапейскі савет|Еўрапейскага савета]], кіраўнікоў дзяржаў, лідараў [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]], заклікаўшы іх не прызнаваць афіцыйныя вынікі выбараў<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=M-SWGYQZN1g Address to European Council | Обращение к Европейскому совету // Страна для жизни. 19 августа 2020]</ref>. 21 жніўня Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да працаўнікоў буйных беларускіх прадпрыемстваў заклікала іх да пашырэння страйкавага руху па ўсёй краіне, патрабуючы ад улад спыніць гвалт, вызваліць палітычных зняволеных, правесці празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбары<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=_RKyRtD5Npk Победим режим вместе. Забастовка продолжается | Светлана Тихановская // Страна для жизни. 21 августа 2020.]</ref>.
У верасні-кастрычніку адбыўся шэраг сустрэч з лідарамі еўрапейскіх дзяржаў (у тым ліку з [[Эманюэль Макрон|Эманюэлем Макронам]] і [[Ангела Меркель|Ангелай Меркель]]), еўрапейскімі дэпутатамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. 4 верасня Святлана Ціханоўская выступіла на нефармальных слуханнях у [[Савет Бяспекі ААН|Савеце бяспекі ААН]] і прапанавала абмеркаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі на спецыяльным пасяджэнні Савета бяспекі<ref name=":0">[https://belisrael.info/?p=25432 belisrael.info]</ref>.
З 6 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўключана ў базу асоб, якія адшукваюцца [[Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі|МУС Расіі]]<ref>{{Cite news|lang=ru|url=https://ria.ru/20201007/tikhanovskaya-1578663362.html|title=Тихановскую включили в базу разыскиваемых МВД лиц|website=РИА «Новости»|date=20201007T1647|accessdate=2020-10-07}}</ref><ref>{{Cite news|lang=ru|url=https://www.interfax.ru/russia/730429=desktop|title=Светлана Тихановская объявлена в розыск на территории РФ|website=Интерфакс|date=20201007|accessdate=2020-10-07}}</ref>. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка раскрыў падрабязнасці крымінальнай справы Ціханоўскай па артыкуле аб закліках да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы<ref name="СК">{{cite web
|datepublished = 2020-10-16
|url = https://ria.ru/20201016/tikhanovskaya-1580095992.html?in=t
|title = СК Белоруссии раскрыл подробности уголовного дела Тихановской
|publisher = [[РІА Навіны|РИА Новости]]
|accessdate = 2020-10-20
}}</ref>, а 19 кастрычніка паведаміў аб зафіксаваных выпадках вымагальніцтва грошай для «палітвязняў і страйкоўцаў»<ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4548577 Дожили до понедельника. Что изменилось в Белоруссии за три месяца после выборов // Журнал «Огонёк» № 43 от 02.11.2020]</ref><ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4549598 Белорусская забастовка покатилась по рельсам. Её масштабы пока невелики, но уже заметны // Газета «Коммерсантъ» № 198 от 28.10.2020]</ref>.
13 кастрычніка Святлана Ціханоўская прад’явіла «Народны ўльтыматум»: калі на працягу двух тыдняў не будуць выкананыя тры галоўныя патрабаванні (адстаўка А. Лукашэнкі, спыненне гвалту супраць пратэстоўцаў, вызваленне ўсіх палітвязняў), то з 26 кастрычніка ў краіне пачнецца забастоўка. Кіраўніцтва Беларусі праігнаравала патрабаванні, а спробы арганізаваць агульнанацыянальную забастоўку ў цэлым не дасягнулі поспеху. Да заклікаў С. Ціханоўскай прыслухаліся толькі нешматлікія групы працаўнікоў буйных прадпрыемстваў, малога бізнесу ў сферы паслуг і [[Інфармацыйныя тэхналогіі|ІТ-галіны]], студэнты і выкладчыкі ў шэрагу ВНУ. Улады ў адказ прыступілі да звальненняў страйкоўцаў і адлічэння студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах<ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4548577 Дожили до понедельника. Что изменилось в Белоруссии за три месяца после выборов // Журнал «Огонёк» № 43 от 02.11.2020]</ref><ref>[https://www.kommersant.ru/doc/4549598 Белорусская забастовка покатилась по рельсам. Её масштабы пока невелики, но уже заметны // Газета «Коммерсантъ» № 198 от 28.10.2020]</ref>.
13 лістапада, пасля забойства ў Мінску [[Раман Бандарэнка|Рамана Бандарэнкі]], абвясціла аб стварэнні «народнага трыбунала», які будзе займацца зборам доказаў злачынстваў беларускіх улад: «я, Святлана Ціханоўская, разам з Народным антыкрызісным кіраваннем абвяшчаю Народны трыбунал і амністыю за захоп Лукашэнкі і членаў яго тэрарыстычнай групоўкі. Калі дзяржаўная судовая сістэма не працуе, мы здолеем без яе». Яна заявіла, што «міжнародная група ўжо вядзе працу па прызнанні Лукашэнкі і яго памагатых — тэрарыстычнай арганізацыяй». На яе думку, у першую чаргу трэба «нейтралізаваць ідэолагаў і памагатых рэжыму, якія ладзяць рэпрэсіі на месцах, пагражаюць звальненнямі, адлічэннямі і вязніцай». Святлана Ціханоўская заклікала супрацоўнікаў сілавых структур прадастаўляць відэа і іншыя сведчанні «выканання злачынных загадаў» — тыя, хто гэта зробіць, змогуць «разлічваць на амністыю альбо змякчэнне крымінальнай адказнасці»<ref>[https://www.rbc.ru/politics/13/11/2020/5faeadd19a794731d995fe92 Тихановская объявила о создании Народного трибунала в Белоруссии // РБК, 13.11.2020]</ref>.
[[Файл:Svetlana Tikhanovskaya (51147227129).jpg|міні|Святлана Ціханоўская пад час сустрэчы з [[Міністр замежных спраў Аўстрыі|міністрам замежных спраў Аўстрыі]] [[Аляксандр Шаленберг|Аляксандрам Шаленбергам]]. [[Вена]], 28 красавіка 2021 года|left]]
14 лістапада Святлана Ціханоўская заклікала [[Еўрасаюз]] пашырыць санкцыі супраць Беларусі. Падчас візіту ў [[Рыга|Рыгу]] яна сустрэлася з [[Эгілс Левіц|прэзідэнтам]], [[Прэм’ер-міністр Латвіі|прэм’ер-міністрам]] і [[Эдгар Рынкевіч|кіраўніком МЗС]] Латвіі і падтрымала ідэю накласці эканамічныя санкцыі «на бізнесы, звязаныя з Лукашэнкам і набліжанымі да яго алігархамі». Ціханоўская заклікала Нацыянальны банк Латвіі спыніць супрацоўніцтва з [[Беларусбанк]]ам і [[Белаграпрамбанк]]ам, а таксама пераглядзець кантракты аб закупках прадукцыі з Беларусі. Акрамя гэтага прапанавала ўвесці абмежаванні супраць прадпрыемстваў, якія звальняюць працаўнікоў-страйкоўцаў<ref>[https://www.rbc.ru/politics/15/11/2020/5fb07eea9a7947c49e916c67 Тихановская попросила ЕС расширить антибелорусские санкции // РБК, 15.11.2020]</ref>. У сваіх наступных выступах С. Ціханоўская працягвала заклікаць ЕС да ўзмацнення эканамічнага ціску на ўлады Беларусі<ref>[https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/10186859 Тихановская заявила о необходимости усиления давления на власти Белоруссии со стороны ЕС // ТАСС, 07.12.2020]</ref>.
1 снежня Святлана Ціханоўская абвясціла аб запуску платформы «[[Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў]]»<ref>{{YouTube|id=ubJqfl64TP0|logo=1|title=Беларусь: книга преступлений режима / ВЕЧЕР / 01.12.20}} // [[Настоящее время (телеканал)|Настоящее Время]]. 1 декабря 2020.</ref>, дзе будуць збірацца сведчанні затрыманняў, катаванняў і забойстваў, а таксама імёны тых, хто іх здзяйсняў<ref>{{YouTube|id=3sT7J8Q3kLg|logo=1|title=Единая Книга Регистрации Преступлений — Павел Латушко о новом проекте}} // [[Павел Латушко]]. 1 декабря 2020.</ref>.
4 снежня апублікавала рэфлексійны ліст да папы [[Францыск (Папа Рымскі)|Францыска]], «натхнёны ягонай новай [[Энцыкліка|энцыклікай]] ''Fratelli tutti''», у якім разважае аб працэсах, што прывялі да мабілізацыі грамадства напярэдадні выбараў і масавых пратэстаў — пасля іх. У гэтых падзеях Ціханоўская бачыць жаданне адзінства і салідарнасці, і асэнсаванне сябе народам з агульнымі мэтамі і памкненнямі. Яна падрабязна апісвае прыклады мужнасці і клопату [[духавенства]] і свецкіх вернікаў, якія пратэставалі супраць гвалту, клапаціліся пра ахвяр і маліліся аб спыненні кровапраліцця. Ціханоўская ўпэўнена, што ў 2020 годзе беларускі народ пакаштаваў сваёй мары і гэта мара становіцца рэчаіснасцю: «Мы ведаем, чаго хочам і да чаго імкнемся – да новай братэрскай, салідарнай, інклюзіўнай Беларусі, якая ўжо існуе».<ref>{{Cite web|загаловак=Братэрскае грамадства: бачанне для новай Беларусі: Ліст Святланы Ціханоўскай Святому Айцу Францішку|url=https://belarus2020.churchby.info/list-svyatlany-cixanoўskaj-svyatomu-ajcu-francishku/|аўтар=Ціханоўская, Святлана|дата публікацыі=2020-12-04|назва праекта=Царква і палітычны крызіс у Беларусі|выдавец=Група “Хрысціянская візія” Каардынацыйнай рады Беларусі}}</ref>
7 снежня партал «[[TUT.BY|Tut.by]]» апублікаваў інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, яе дарадцамі [[Аляксандр Дабравольскі|Аляксандрам Дабравольскім]] і [[Франак Вячорка|Франакам Вячоркам]], якія паведамілі, што распрацоўваецца праект Канстытуцыі, які яна мае зацвердзіць у выпадку прыходу да ўлады. Па словах Дабравольскага, гаворка ідзе аб парламенцка-прэзідэнцкай рэспубліцы: «праект канстытуцыі распрацаваны на падставе Канстытуцыі 1994 года, будуць заменены раздзелы, якія тычацца паўнамоцтваў дзяржаўнай улады і ўзаемадзеяння паміж галінамі ўлад». Распрацоўка праекта асноўнага закона вядзецца сумесна з грамадскай Канстытуцыйнай камісіяй, якой кіруе [[Мечыслаў Грыб]]. Святлана Ціханоўская заявіла, што стварае каманду, з якой яна спадзяецца сфармаваць урад у выпадку прыходу да ўлады, «каб ахапіць кожную сферу дзейнасці, каб пасля перамоў была мяккая арганізацыя новых выбараў, без павальных люстрацый»<ref>[https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/10186859 Белорусская оппозиция разрабатывает проект конституции на случай прихода к власти // ТАСС, 07.12.2020]</ref>.
19 студзеня 2021 года адбылася анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі ЕС у [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|АБСЕ]], падчас якой Святлана Ціханоўская заявіла пра гатоўнасць правесці новыя выбары ў Беларусі цягам 45 дзён пры актыўнай міжнароднай падтрымцы і магчымасці ўласнага бяспечнага вяртання ў Беларусь<ref>{{Cite news|lang=ru|url=https://interfax.by/|title=Тихановская призвала ОБСЕ помочь в организации её безопасного возвращения в Минск|website=interfax.by|accessdate=2021-01-19}}</ref>.
У маі 2021 года з [[Нацыянальны фонд дэмакратыі|Нацыянальнага фонду дэмакратыі]] паведамілі, што фонд цесна супрацоўнічае са Святланай Ціханоўскай і фінансуе яе дзейнасць<ref>{{cite web|url=https://www.thetimes.co.uk/article/russian-pranksters-trick-us-officials-into-boasting-about-funding-protests-hbtwtvg6n|title=Russian pranksters trick US officials into boasting about funding opposition groups|publisher=The Times|date=2021-05-18}}</ref>. Па словах [[Раман Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]], атрыманых падчас допыту беларускімі сілавікамі (верагодна хлуслівых), Святлана Ціханоўская фінансуецца таксама за кошт літоўскіх падаткаплацельшчыкаў<ref>{{cite web|url=https://www.belta.by/society/view/protasevich-tihanovskuju-soderzhat-litovskie-nalogoplatelschiki-biznes-elita-i-diaspory-444426-2021/
|title=Протасевич: Тихановскую содержат литовские налогоплательщики, бизнес-элита и диаспоры|publisher=Belta.by|date=2021-06-03}}</ref>.
[[File:President Joe Biden and Sviatlana Tsikhanouskaya.jpg|thumb|250px|Святлана Ціханоўская з [[Джо Байдэн]]ам у Белым Доме ў ліпені 2021]]
У ліпені Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у [[ЗША]]. Сярод іншага яна 19 ліпеня правяла перамовы з дзяржаўным сакратаром ЗША [[Энтані Блінкен]]ам. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, [[Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (ліпень 2021)|напад на грамадзянскую супольнасць]] і незалежныя медыі ў Беларусі, арганізаваную {{нп3|Рэжым Лукашэнкі|рэжымам|be-x-old|Рэжым Лукашэнкі}} міграцыю ў Літву як спробу помсціць ЕС. Беларуская лідэрка высока адзначыла дапамогу амерыканскай амбасадаркі ў Беларусі [[Джулі Фішэр]]<ref>[https://svaboda.azureedge.net/a/31367188.html Радыё Свабода]</ref>. 28 ліпеня сустрэлася ў [[Белы дом|Белым доме]] з [[Прэзідэнт ЗША|Прэзідэнтам ЗША]] [[Джо Байдэн]]ам<ref>[https://twitter.com/POTUS/status/1420422355109748743 twitter.com/POTUS]</ref>.
На сустрэчы палітыкі абмяркоўвалі становішча ў Беларусі і далейшыя шляхі дапамогі дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў змаганні з дыктатурай<ref>[https://svaboda.azureedge.net/a/31385517.html?fbclid=IwAR3AfzvxexUai3iCrqPAeo4CZRom8dP6VAj9pEPJyhq0_ItXHBObaY7VH-U Радыё Свабода]</ref>.
24 лістапада Святлана Ціханоўская ў якасці прадстаўніка Беларусі выступіла на пленарным пасяджэнні [[Еўрапарламент]]а<ref>[https://nashaniva.com/?c=ar&i=280931 nashaniva.com]</ref>.
== Крымінальныя справы ==
У снежні 2020 года на сябраў Каардынацыйнай рады апазіцыі на чале са Святланай Ціханоўскай [[Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь|Генеральнай пракуратурай Беларусі]] была ўзбуджаная крымінальная справа аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Пракуратура патрабавала прыцягнуць Ціханоўскую да адказнасці па артыкулах 361 і 357 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|КК Беларусі]]<ref>{{Cite news|lang=ru|url=https://ria.ru/20201221/dela-1590275383.html|title=Против Тихановской возбудили дело о создании экстремистского формирования|website=РИА Новости|date=20201221T1837|accessdate=2021-01-19}}</ref>.
2 сакавіка 2021 года СК Беларусі перадаў дакументы ў Генпракуратуру на экстрадыцыю Святланы Ціханоўскай, якая з «асобамі з яе найбліжэйшага атачэння» абвінавачваецца ў «падрыхтоўцы» на пасяджэнні Гомельскага штаба 5 жніўня 2020 года «да масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293) і «да захопу будынкаў і збудаванняў» (ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 292)<ref name="добивается">{{cite web|datepublished=2021-03-02|url=https://euroradio.fm/ru/sledstvennyy-komitet-dobivaetsya-ekstradicii-svetlany-tihanovskoy|title=Следственный комитет добивается экстрадиции Светланы Тихановской|publisher=«[[Еўрапейскае радыё для Беларусі|Еврорадио]]»|accessdate=2021-03-06}}</ref><ref name="экстрадиция">{{cite web|datepublished=2021-03-02|url=https://www.kommersant.ru/doc/4711766|title=СК Белоруссии подал документы на экстрадицию Тихановской|publisher=[[Коммерсантъ]]|accessdate=2021-03-06}}</ref><ref name="захват">{{cite web|datepublished=2021-03-02|url=https://www.rbc.ru/politics/02/03/2021/603df6979a79473840586fb2|title=СК Белоруссии обвинил соратников Тихановской в подготовке захвата Гомеля|publisher=[[РБК]]|accessdate=2021-03-06}}</ref><ref name="прокуратура">{{cite web|author=|datepublished=2021-03-05|url=http://www.prokuratura.gov.by/ru/info/novosti/nadzor-za-resheniyami-po-ugolovnym-i-grazhdanskim-delam/gotovilis-k-zakhvatu-zdaniy-ispolkomov-i-administratsiy-v-gomele-genprokuratura-napravila-ugolovnoe-/|title=Готовились к захвату зданий исполкомов и администраций в Гомеле|publisher=[[Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь|Генпрокуратура]]|accessdate=2021-03-06}}</ref>.
5 сакавіка 2021 года Генпракуратура Беларусі звярнулася да Генпракуратуры Літвы з просьбай аб выдачы Святланы Ціханоўскай<ref>{{Cite news|lang=ru|url=https://www.kommersant.ru/doc/4713763|title=Генпрокуратура Белоруссии попросила Литву выдать Тихановскую|website=www.kommersant.ru|date=2021-03-05|accessdate=2021-03-05}}</ref>. Пазней у той жа дзень улады Літвы паведамілі, што не маюць намеру выдаваць палітычных уцекачоў аўтарытарным рэжымам<ref>{{Cite news|lang=ru|url=https://www.kommersant.ru/doc/4720327|title=МИД Литвы не намерен выдавать Тихановскую Белоруссии|website=www.kommersant.ru|date=2021-03-05|accessdate=2021-03-05}}</ref>.
29 сакавіка генпракурор [[Андрэй Іванавіч Швед|Андрэй Швед]] паведаміў журналістам, што Святлана Ціханоўская фігуруе ва ўзбуджанай крымінальнай справе аб падрыхтоўцы тэракту групай асоб<ref>{{cite web
|author=
|authorlink=
|datepublished=2021-03-29
|url=https://regnum.ru/news/polit/3228326.html
|title=Тихановская попала в дело о теракте
|publisher=[[Regnum]]
|accessdate=2021-04-08
}}</ref><ref>{{cite web
|datepublished=2021-04-02
|url=https://regnum.ru/news/polit/3233072.html
|title=Власти Белоруссии включили Тихановскую в список причастных к терроризму
|publisher=[[Regnum]]|accessdate=2021-04-08
}}</ref>.
== Прыватнае жыццё ==
Замужам за Сяргеем Ціханоўскім. У іх двое дзяцей: дачка Агнія (нар. [[2016]]), сын Карней (нар. [[2010]])<ref name="mk">{{Cite web |url=https://www.mk.ru/politics/2020/08/11/svetlana-tikhanovskaya-nameknula-na-otezd-iz-belorussii.html |title=Светлана Тихановская намекнула на отъезд из Белоруссии |author=Ирина Ринаева |date=11 августа 2020 |publisher=[[Московский комсомолец]] |accessdate=2020-08-11}}</ref><ref>{{Cite news |lang=ru |url=https://nn.by/?c=ar&i=255575&lang=ru |title=Тихановская на период до выборов вывезла детей в Евросоюз |website=Наша Ніва |accessdate=2020-08-01}}</ref>. Улетку 2020 года з-за паступаючых, па словах Святланы Ціханоўскай, пагроз падчас перадвыбарнай кампаніі, дзяцей вывезлі з Беларусі ў Літву<ref>{{Cite news |url=https://belaruspartisan.by/politic/506661/ |title=Светлана Тихановская вывезла детей из страны: Они в безопасном месте |website=belaruspartisan.by |accessdate=2020-08-01}}</ref>. Сяргей быў супраць гэтага<ref>{{Cite news |url=https://euroradio.fm/ru/syn-napisal-tihanovskoy-mne-zhal-tebya-i-strashno-za-tebya |title=Сын написал Тихановской: "Мне жаль тебя и страшно за тебя!" |website=Новости Беларуси {{!}} euroradio.fm |accessdate=2020-08-06}}</ref>. Вывезці дзяцей і іх бабулю Святлане дапамагла галоўны рэдактар «Хартыі '97» [[Наталля Радзіна]]<ref name="mk" />.
Па свайму веравызнанню Святлана прыналежна да [[РПЦ]], аднак яна не з’яўляецца практыкуючай верніцай<ref>[https://belsat.eu/ru/news/o-seme-vere-i-politike-svetlana-tihanovskaya-dala-eksklyuzivnoe-intervyu-belsatu/ О семье, вере и политике. Светлана Тихановская дала эксклюзивное интервью «Белсату»]</ref>.
Валодае [[Руская мова|рускай]], [[Беларуская мова|беларускай]] і [[Англійская мова|англійскай]] мовамі.
== Узнагароды і прэміі ==
9 верасня 2020 года Святлана Ціханоўская была ўдастоена спецыяльнага прыза міжнароднага эканамічнага форуму у [[Карпач (горад)|Карпачы]], арганізатарам якога штогод выступае польскі фонд «Інстытут усходнееўрапейскіх даследаванняў»<ref>[https://regnum.ru/news/economy/3056775.html В Польше открывается юбилейный экономический форум]</ref><ref>[https://regnum.ru/news/polit/3060611.html В польском Карпаче завершился международный Экономический форум]</ref>. У той жа дзень польскі палітык [[Дональд Туск]], у сваім [[Twitter|Твітары]] прапанаваў Еўрасаюзу вылучыць Ціханоўскую і яе мужа на [[Нобелеўская прэмія міру|Нобелеўскую прэмію міру]]<ref>{{cite news |author= |url=https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/9411253 |title=Туск предложил выдвинуть семью Тихановских на Нобелевскую премию мира |website=[[ТАСС]] |date=2020-09-09 |accessdate=2020-10-09 |ref= }}</ref><ref>{{Cite news |url=https://www.znak.com/2020-09-17/s_kem_alekseyu_navalnomu_pridetsya_sopernichat_za_nobelevskuyu_premiyu_mira_spisok |title=С кем Алексею Навальному придется соперничать за Нобелевскую премию мира. Список |website=[[Znak.com]]|date=2020-09-17 |accessdate=2020-09-17}}</ref>. Пазней дэпутат [[Стортынг|нарвежскага парламента]] ад [[Хрысціянская народная партыя (Нарвегия)|Хрысціянскай народнай партыі]] Гейр Тоскедал заявіў, што Ціханоўская будзе намінавана на Нобелеўскую прэмію міру ў 2021 годзе<ref>[https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5f8c7ce69a794730feb42d2b Тихановскую и Колесникову выдвинули на Нобелевскую премию мира]</ref>.
7 кастрычніка 2020 года ў [[Браціслава|Браціславе]] Святлане Ціханоўскай была ўручана прэмія [[Globsec]]<ref>{{youtube|GxCgIyjmqcw}}</ref> — пазапартыйнай міжнароднай [[Некамерцыйная арганізацыя|НКА]], якая штогод арганізуе Браціслаўскі форум глабальнай бяспекі.
14 кастрычніка 2020 года Святлана Ціханоўская стала лаўрэатам [[Прэмія Свабоды імя Джона Макейна|прэміі Свабоды імя Джона Макейна]], якая штогод прысуджаецца міжнародным Рэспубліканскім інстытутам.
У кастрычніку 2020 года Ціханоўская атрымала прэмію свабоды, якая прысуджаецца дацкім выданнем [[Politiken]]<ref>[https://belaruspartisan-by.turbopages.org/belaruspartisan.by/s/politic/515964/ Издание Politiken вручило Тихановской награду «Премию свободы»]</ref>.
У ліку іншых лідараў беларускай апазіцыі, 22 кастрычніка 2020 года аб’яўлена лаўрэатам [[Прэмія імя Сахарава|прэміі імя Сахарава]], якая штогод прысуджаецца [[Еўрапейскі парламент|Еўрапарламентам]]. Узнагароджанне было раскрытыкавана ў [[Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўнай думе Расіі]]<ref>[https://lenta.ru/news/2020/10/22/premium/ В Госдуме отреагировали на вручение Тихановской премии Сахарова]</ref>. Уручэнне прэміі прайшло на сесіі Еўрапарламента [[16 снежня]]<ref>[https://www.rfi.fr/ru/европа/20201216-светлана-тихановская-приняла-участие-в-церемонии-вручения-премии-европарламента-оппозиции-беларуси Светлана Тихановская приняла участие в церемонии вручения премии европарламента оппозиции Беларуси] // [[Международное французское радио|RFI]] на русском, 16.12.2020</ref>.
18 снежня 2020 года [[Сейм Літвы]] прысудзіў штогадовую [[Прэмія свабоды беларускай апазіцыі|прэмію Свабоды беларускай апазіцыі]]. Цырымонія ўручэння адбылася 13 студзеня 2021 года, грашовы прыз у памеры 5000 [[еўра]] Ціханоўская вырашыла накіраваць сем’ям загінулых удзельнікаў пратэстаў у Беларусь<ref>{{Cite news|lang=ru|url=https://www.kommersant.ru/doc/4641317|title=Тихановская получила литовскую Премию свободы|website=www.kommersant.ru|date=2021-01-13|accessdate=2021-01-13}}</ref>.
25 снежня 2020 года Расійская газета «[[Ведомости]]» назвала Святлану Ціханоўскую «чалавекам года» ў намінацыі «прыватная асоба»<ref>[https://news.tut.by/society/712763.html Лукашенко в «инфекционке», клип в костеле, продление срока Северинцу. Что происходит в Рождество] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20201225213820/https://news.tut.by/society/712763.html |date=25 Снежань 2020 }} // [[TUT.BY]], 25.12.2020</ref><ref>[https://persona2020.vedomosti.ru/ Спецпроект «Персона года 2020»] // [[Ведомости]], 25.12.2020</ref>.
21 студзеня 2021 года [[Міністэрства замежных спраў Эстоніі|міністр замежных спраў Эстоніі]] [[Урмас Рэйнсалу]] ўручыў Святлане Ціханоўскай крыж «за заслугі»<ref>[https://rus.err.ee/1608080893/mid-jestonii-vruchil-kresty-za-zaslugi-v-chisle-nagrazhdennyh-ratas-lutsar-samost-i-tihanovskaja МИД Эстонии вручил кресты за заслуги, в числе награждённых Ратас, Лутсар, Самост и Тихановская]</ref>.
У красавіку 2021 года Святлана Ціханоўская была ўзнагароджана {{нп3|Прэмія імя Льва Копелева|прэміяй імя Льва Копелева|de|Lew-Kopelew-Preis}} «за актыўны ўдзел у барацьбе за дэмакратычныя свабоды і правы чалавека на тэрыторыі Беларусі»<ref>{{Cite web|url=https://naviny.online/new/20210415/1618485675-tihanovskoy-kolesnikovoy-i-cepkalo-prisuzhdena-premiya-im-lva-kopeleva-za|title=Тихановской, Колесниковой и Цепкало присуждена Премия им. Льва Копелева за мир и права человека|publisher=[[naviny.by]]|date=2021-04-15|accessdate=2021-04-15}}</ref>.
== Ацэнкі ==
Паэтэса і публіцыстка [[Валянціна Аксак]] назвала Святлану Ціханоўскую «[[Рагнеда]]й ХХІ стагоддзя»<ref>[https://svabod1.azureedge.net/a/30845939.html Радыё Свабода 2020]</ref>.
Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс 100 найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету 2020 года паводле [[Бі-бі-сі]]<ref>[https://www.bbc.com/news/world-55042935 bbc.com]</ref>. Трапіла ў топ-50 людзей 2020 года па версіі ''[[Bloomberg]]''; было адзначана, што «яе неспадзяваная кампанія ператварылася ў самы вялікі выклік за ўсю гісторыю Аляксандра Лукашэнкі»<ref>[https://www.bloomberg.com/features/2020-bloomberg-50/ bloomberg.com]</ref>.
{{нп3|Чалавек года паводле «Gazeta Wyborcza»|Чалавек года паводле «Gazeta Wyborcza»|pl|Człowiek Roku „Gazety Wyborczej”}} 2021. На думку рэдакцыі, яна за некалькі тыдняў стала лідарам нацыі, а затым адзіным надзейным прадстаўніком Беларусі на міжнароднай арэне<ref>{{Cite web|title=Człowiek Roku „Gazety Wyborczej”|url=https://extra.wyborcza.pl/czlowiekrokuwyborczej/czlowiekrokuwyborczej|website=Człowiek Roku „Gazety Wyborczej”|accessdate=2021-09-20|language=pl}}</ref><ref>{{Cite web|title=Газета «Wyborcza» назвала Святлану Ціханоўскую Чалавекам 2021 года|url=https://nashaniva.com/?c=ar&i=273694|website=|accessdate=2021-09-20|language=be|publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]}}</ref>.
30 студзеня 2021 года прэзідэнт Літвы [[Гітанас Наўседа]] вылучыў Святлану Ціханоўскую на прысуджэнне [[Нобелеўская прэмія міру|Нобелеўскай прэміі міру]]<ref>[https://www.bns.lt/topic/1911/news/63083671/ BNS: Naujiena]</ref>.
{{зноскі|2}}
== Спасылкі ==
{{навігацыя}}
[https://www.b-g.by/politika-i-ekonomika/ya-nadeyus-chto-vstrecha-skoro-sostoitsya-svetlana-tihanovskaya-rasskazala-bg-o-perspektivah-vstrechi-s-dzho-baydenom/ Інтэрв’ю [[Брестская газета|Брестской газете]] (19 лютага 2021)] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210219164157/https://www.b-g.by/politika-i-ekonomika/ya-nadeyus-chto-vstrecha-skoro-sostoitsya-svetlana-tihanovskaya-rasskazala-bg-o-perspektivah-vstrechi-s-dzho-baydenom/ |date=19 Люты 2021 }}
{{Палітычны крызіс у Беларусі}}{{бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Ціханоўская Святлана Георгіеўна}}
[[Катэгорыя:Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2020)]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=3985135.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|