Revision 4002035 of "Naviband" on bewiki{{Музычны калектыў
| Назва = NAVIBAND
| Подпіс =
| Ключ =
| Лога =
| Шырыня_лога =
| Фота = Eurovision Song Contest 2017, Semi Final 2 Rehearsals. Photo 252.jpg
| Апісанне_фота =
| Шырыня_фота =
| Гады = 2013 - сённяшні дзень
| Краіна = Беларусь
| Горад = [[Мінск]]
| Мова = [[беларуская мова|беларуская]], [[руская мова|руская]]
| Жанр =
| Жанры = [[інды-поп]], [[фолк-рок]]
| Псеўданім = NAVIBAND
| Псеўданімы =
| Лэйбл =
| Лэйблы =
| Тэматыка =
| Склад = [[Ксенія Жук]],
[[Арцём Лук'яненка]],
Аляксандр Табольскі,
Уладзіслаў Чашчавік,
Уладзімір Бегер
| Былыя ўдзельнікі =
| Сайт = [https://www.naviband.by Афіцыйная сайт]
}}
'''NAVIBAND''', або '''NAVI''' ({{lang-be|Наві́}}) — беларускі гурт, які спявае ў жанры [[інды-поп]], [[фолк-рок]]. Прадстаўнік [[Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне|Беларусі]] на конкурсе песні «[[Конкурс песні Еўрабачанне 2017|Еўрабачанне 2017]]» з песняй на беларускай мове «[[Гісторыя майго жыцця]]».
== Гісторыя гурта ==
=== 2013—2014 ===
Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013 — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук'яненка. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакаліста ўжо даўно збіраліся змяніць стылістыку, у якой яны гралі да таго часу. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучанню і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і спець адну песню дуэтам.<ref>[http://bel.sputnik.by/culture/20151228/1019288423.html#ixzz3ydi58fWu «Navi: як адчуваеш, так і рабі» — крыніца: Sputnik Беларусь]</ref>
Першапачатковая назва гурта NAVI, як кажуць самі музыкі, не мае ніякага значэння. Але з англійскай мовы сугучнае «navy» перакладаецца як «флот», у грузінскай мове сугучнае «navi» — «лодка», у італьянскай «nave» — таксама «лодка». Таксама NAVI гэта назва ўкраінскай кіберспартыўнай каманды
У 2013 годзе музыку гурта NAVI ацаніла [[Дыяна Сяргееўна Арбеніна|Дыяна Арбеніна]], разам з ёй музыканты выступілі ў двух юбілейных канцэртах [[Начныя Снайперы|Начных Снайпераў]]. Таксама станоўча музыку NAVI ацаніў Сяргей Бабкін, на адным з яго сольных канцэртаў NAVI выступілі на разагрэве.
У студзені 2014 адбылася прэзентацыя першага альбома гурта пад назвай «Лаві». Улетку 2014 група ўзяла ўдзел у буйным польскім фестывалі Halfway festival, дзе выступіла на адной сцэне з Lisa Hannigan. У снежні 2014 года выйшаў акустычны альбом гурта на беларускай мове «Сонцам сагрэтыя»!
Летам 2015 года музыканты перамаглі ў намінацыі «Адкрыццё года», а таксама ўзялі «Лепшую песню на роднай мове» у Нацыянальнай музычнай прэміі Ліра. Былі ўдзельнікамі галоўнай сцэны фестывалю «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу звяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», неаднаразовыя госці фестываля «Басовішча-2015». Зімой 2015 года NAVI выступілі на калядных канцэртах у Маскве на пляцоўках ля Вялікага тэатра, дзе былі цёпла прынятыя публікай.<ref>[http://musicmama.ru/musician/NAVI/ Афіцыйная старонка] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20150729151624/http://musicmama.ru/musician/NAVI |date=29 ліпеня 2015 }}</ref>
=== 2015 — 2016 ===
У чэрвені 2015 група выступіла на буйным расійскім фестывалі «Дзікае мята» разам з такімі мэтрамі як: «Акварыум», «Tequilla Jazz», Ніно Катамадзэ, «Млын», Zdobshizdub.
Намінанты беларускай музычнай прэміі «Героі года-2015» ад [[Тузін Гітоў]], узялі Гран-пры конкурсу «Засьпявай 2.0», пераможцы конкурснай праграмы «[[Басовішча]]-2015».
=== 2017 ===
Фіналісты беларускага нацыянальнага адбору на «[[Конкурс песні Еўрабачанне|Еўрабачанне]]-2016» (з песняй «Гэта зямля»), «Еўрабачанне-2017» (песня «[[Гісторыя майго жыцця]]»). 20 студзеня 2017 перамаглі ў нацыянальным адборы з песняй «Гісторыя майго жыцця». Такім чынам песня на [[беларуская мова|беларускай мове]] ўпершыню трапіла на міжнародны конкурс «Еўрабачанне».
У студзені 2017 года выпусцілі новы альбом «Иллюминация» (Ілюмінацыя), у склад якога ўвайшлі 8 песень (4 на беларускай мове, 4 на рускай). У склад альбома ўвайшоў дуэт, запісаны з Я. Грышкаўцом.
14 лютага (традыцыйна для гурта) адбыўся вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новага альбома ў мінскім клубе «RE:PUBLIC».
Па выніках галасавання ў паўфінале [[Конкурс песні Еўрабачанне 2017|«Еўрабачання»]] 11 сакавіка 2017 трапілі ў лік фіналістаў конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца.
=== 2018 ===
22.2.2018, у Дзень роднай мовы, гурт NaviBand сумесна з беларускай гімнасткай [[Меліціна Станюта|Меліцінай Станютай]] прэзентавалі відэа народнай песні "Рэчанька".
=== 2020 ===
Улетку [[2020]] года гурт запісаў песню «Іншымі», у якой ''«кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер наўкол»'', і асудзіў гвалт сілавых структур Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|пратэстаў у Беларусі]].
=== 2021 ===
У студзені [[2021]] года гурт падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў т.зв. «бан» («чорны спіс») арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў.
== Склад ==
* [[Ксенія Жук]] — [[вакал]], [[клавішы]]
* [[Арцём Лук'яненка]] — [[вакал]], [[гітара]]
* Уладзіслаў Чашчавік — бас
* Аляксандр Табольскі — электроніка
* Уладзімір Бегер — ударныя
== Дыскаграфія ==
[[Файл:Naviband_Adnoj_Darohaj_Album_Cover.jpg|thumb|вокладка альбома "Адной дарогай"]]
{| class="wikitable"
|-
! Год !! Арыгінальная назва !! Па-беларуску
|-
| [[2014]] || ''Лови'' || Лаві
|-
| [[2014]] || ''Сонцам сагрэтыя'' || Сонцам сагрэтыя
|-
| [[2016]] || ''Live in Minsk'' || У прамым эфіры з Мінску
|-
| [[2016]] || ''Мы Просыпаемся'' || Мы Прачынаемся
|-
| [[2017]] || ''Иллюминация'' || Ілюмінацыя
|-
| [[2017]] || ''Адной дарогай'' || Адной дарогай
|}
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
{{Вікіцытатнік}}
* [https://www.naviband.by Афіцыйная сайт]
* [https://www.facebook.com/naviband.minsk/ Афіцыйная старонка ў Facebook.com]
* [https://vk.com/navi_band Афіцыйная старонка ў VK.COM]
* [http://www.racyja.com/kultura/basovishcha-2015-drugi-dzen-2/ "Басовішча-2015″. Другі дзень] // racyja.com — Беларускае Радыё Рацыя
[https://vk.com/naviband_fanclub Фан-старонка ў Укантакце]
{{паслядоўнасць людзей|спіс=[[Выява:EuroBielorrusia.svg|25px]]<br />[[Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне]]|гады=[[Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне 2017|2017]]|папярэднік=[[IVAN]]|пераемнік=[[Alekseev]]}}
{{Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:NAVI}}
[[Катэгорыя:Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне]]
[[Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2017]]
[[Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=4002035.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|