Revision 4002122 of "Onliner.by" on bewiki

{{картка сайта
|websitename = Onliner.by
|logo =Onliner (лагатып).png
|url = <span class="plainlinks">[http://www.onliner.by/ www.onliner.by]</span>
|screenshot =
|commercial = Так
|type = Інфармацыйны, каталог прадуктаў 
|owner = ПУП «Онлайнер»
|date_of_launch = [[14 лютага]] [[2001]] 
|current_status = Актыўны
|rev =
|net_in =
|phone =
}}
'''Onliner.by''' — рускамоўны [[Беларусь|беларускі]] [[Сайт|вэб-сайт]] пра лічбавую тэхніку, які змяшчае тэматычныя публікацыі, а таксама каталог лічбавай і побытавай электроннай тэхнікі. Паводле рэйтынгу кампаніі [[Alexa Internet|Alexa]], Onliner.by уваходзіць у лік найбольш наведвальных сайтаў у [[Беларусь|Беларусі]].<ref>{{cite web|url=http://www.alexa.com/siteinfo/onliner.by|title=onliner.by - Site Info from Alexa|lang=en|accessdate=2009-11-20}}</ref>

На Onliner.by таксама размешчаны найбольш папулярны беларускі форум.<ref name="bigboards">[http://www.big-boards.com Рэйтынг рускамоўных форумаў] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20090806062513/http://www.big-boards.com/ |date=6 жніўня 2009 }}{{ref-en}} — Big-Boards</ref>

== Гісторыя ==
Сайт адкрыўся [[14 лютага]] [[2001]] года. 

[[20 снежня]] [[2014]] года сайт быў выключаны з рэестра [[.by|нацыянальнай даменнай зоны]] Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Беларусі за парушэнне заканадаўства аб гандлю<ref>[http://oac.gov.by/news/301.html Аб прыняцці мер па выкананні заканадаўства аб гандлі]</ref>. Увечары таго ж дня сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=140949 Onliner.by выключаны паводле рашэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце; сайт запрацаваў на onliner.ru]</ref>.

Паводле слоў намесніка міністра гандлю Беларусі [[Ірына Наркевіч|Ірыны Наркевіч]], міністэрства на працягу года неаднаразова выносіла папярэджанні сайту, падкрэcліўшы, што падобныя інтэрнэт-пляцоўкі спрыяюць таму, каб сегмент рынку захліснуў галапуючы скачок цэн. Галоўны рэдактар сайта [[Дзяніс Блішч]] у афіцыйнай заяве адказаў, што выступае за цывілізаванае развіццё інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў, а таксама робіць усё, каб адпавядаць міністэрскім патрабаванням, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=140976 Байнэт збірае подпісы за вяртанне Onliner.by]</ref>.

Кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем, у сувязі з чым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць дамен Onliner.by у рэестр нацыянальнай даменнай зоны, што і было зроблена [[6 студзеня]] [[2015]] года<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=141773 Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны, доступ да сайта адкрыты]</ref>.

=== Палітычны крызіс 2020-х гадоў ===
{{асноўны артыкул|Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)}}
У час асвятлення [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў у Беларусі]] 17 кастрычніка 2020 года была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 года {{нп3|Суд Кастрычніцкага раёна (Мінск)|суд Кастрычніцкага раёна Мінска|be-x-old|Суд Кастрычніцкага раёну (Менск)}} (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі<ref>{{cite web|url = https://novychas.by/palityka/fotakor-jana-trusila-atrymala-13-sutak-za-svaju-pr|title = Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць|author = |date = 2020-11-02|publisher = [[Новы Час (газета)|Новы Час]]|language = be|accessdate = 2021-01-25}}</ref>.

12 ліпеня 2021 года партал паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце, бо рэдакцыя асцерагалася за сваю бяспеку і больш не магла гарантаваць бяспекі тым, хто выказваецца пад навінамі<ref name="baitstsa">{{cite web|author = |last = |first = |authorlink = |coauthors = |date = 2021-07-12|url = https://belsat.eu/news/12-07-2021-onliner-by-adklyuchyu-kamentary-na-sajtse-bo-baitstsa-za-chytachou-i-za-syabe/|title = Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе |format = |work = |publisher =  [[Белсат]]|accessdate = 2021-07-13|language = be|postscript = }}</ref>.

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
* [http://www.onliner.by/ Onliner.by]
* [http://catalog.onliner.by/ Каталог лічбавай тэхнікі]
* [http://forum.onliner.by/ Форум Onliner.by]
{{Вонкавыя спасылкі}}
{{Беларускія інтэрнэт-парталы}}

[[Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ]]
[[Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце]]