Revision 4002511 of "«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў" on bewiki'''«Спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў»''' з’явіўся ў [[байнэт|байнэце]] [[2 сакавіка]] [[2011]] года. Дадзены дакумент суправаджаўся каментаром ад асобы, якая яго апублікавала: папера адпраўлена ў офісы ўсіх найбуйнейшых [[сродкі масавай інфармацыі|СМІ]] і усе, хто ў ёй згаданы, павінны быць «неафіцыйна забаронены». [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства інфармацыі Беларусі]] катэгарычна адмаўляла існаванне «чорнага спіса». Аднак канцэрты менавіта фігурантаў спіса пачалі адмяняцца, стала немагчыма замовіць ці пачуць песні згаданых музыкаў на [[Радыёстанцыі Беларусі|радыёстанцыях Беларусі]]. Прадстаўнікі шэрагу СМІ неафіцыйна пацвердзілі існаванне спісу.
У спісе апынуліся вядомыя музыкі, літаратары, акцёры, прычым як [[Беларусь|беларускія]], так і [[Расія|расійскія]], [[Еўрапейскі Саюз|еўрапейскія]] і [[Злучаныя Штаты Амерыкі|галівудскія]]. Асобы са спісу так ці інакш выказалі пратэст супраць [[плошча 2010|рэпрэсіяў з боку беларускіх уладаў, накіраваных на прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці]] пасля [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)|прэзідэнцкіх выбараў 2010 года]], што па меркаванню журналістаў і стала прычынай стварэння дакумента. Падобны неафіцыйны «чорны спіс» музыкаў існаваў з 2004 па 2007 гады, аднак тады невялікія канцэрты не забараняліся.
== Падзеі ==
13 сакавіка 2011 года ў [[Гомель|Гомелі]] «па тэхнічных прычынах» не адбыўся канцэрт гурта «[[Ляпіс Трубяцкі]]», быў скасаваны выступ гурта ў адным з клубаў [[Магілёў|Магілёва]] 20 сакавіка 2011 года. Адміністрацыя [[Брэсцкі абласны тэатр лялек|брэсцкага Тэатра лялек]] без тлумачэння прычын адмяніла канцэрт [[зміцер Вайцюшкевіч|Змітра Вайцюшкевіча]] 18 сакавіка 2011 года. У мінскім клубе «[[Рэактар (клуб)|Рэактар]]» быў адменены канцэрт-прысвячэнне гурту «[[Neuro Dubel]]» 24 сакавіка 2011 года. Як адзначыў лідар рок-калектыва [[Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч|Аляксандр Кулінковіч]], іх выступ быў забаронены: «''Кіраўніцтва клуба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арандатара, альбо страта клуба''». 17 сакавіка 2011 года адменены канцэрт гурта «[[Крамбамбуля (гурт)|Крамбамбуля]]» ў [[мінск]]ім рэстаране «Госці». [[Лявон Вольскі]] прыпусціў, што са з’яўленнем «чорнага спісу» адмена канцэртаў ажыццяўляецца праз мясцовыя выканкамы: «''Туды запрашаюць альбо мэнэджэраў, альбо прадстаўнікоў гаспадарчых суб’ектаў, якія прадстаўляюць пляцоўку для канцэрта, пасля чаго мерапрыемствы адмяняюць''».<ref>{{cite news |first= |last= |authorlink= |author= Кастусь ЛАШКЕВІЧ|coauthors= |title= Як адмяняюць канцэрты музыкаў з «чорнага спісу»|url= https://news.tut.by/society/218914.html|format= |work= |publisher= [[TUT.BY]]|location= |id= |pages= |page= |date= 18 сакавiка 2011 у 16:19|accessdate=2019-01-15 |language= |quote= |archiveurl= |archivedate= }}</ref>
== Фігуранты спіса ==
* музыкант [[Зміцер Вайцюшкевіч]]
* музыкант [[Лявон Вольскі]]
* гурт «[[Крама (гурт)|Крама]]»
* гурт «[[Крамбамбуля (гурт)|Крамбамбуля]]»
* рэжысёр [[Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык|Андрэй Курэйчык]]
* гурт «[[Ляпіс Трубяцкі]]»
* гурт «[[N.R.M.]]»
* гурт «[[Naka]]»<ref>{{Cite web|date=2021-05-14|title=«Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі|url=https://budzma.by/news/zorki-pra-emigrats%D1%96ju.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210529201229/https://budzma.by/news/zorki-pra-emigrats%D1%96ju.html|archivedate=29 мая 2021|accessdate=2021-05-29|work=[[TUT.BY]]|publisher=[[Будзьма беларусамі!]]|language=be|deadurl=no}}</ref>
* гурт «[[Neuro Dubel]]»
* гурт «[[Палац (гурт)|Палац]]»
* «[[Свабодны тэатр]]»
{{Зноскі}}
== Спасылкі ==
{{commons}}
* [http://www.statkevich.esy.es/video/video.php?v=115 Відэа — Музыка — Салідарныя музыкі] на сайце [[Мікалай Віктаравіч Статкевіч|Мікалая Статкевіча]]
* [http://newsvideo.su/video/382172 «Чорны спіс» — працяг гісторыі (12.03.2011)] на сайце тэлеканала «[[БелСат]]»
{{вонкавыя спасылкі}}
[[Катэгорыя:2011 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Музыка Беларусі]]
[[Катэгорыя:2011 год у музыцы]]
[[Катэгорыя:«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=4002511.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|