Revision 4002683 of "Іван Міхайлавіч Эйсмант" on bewiki{{асоба}}
{{цёзкі2|Эйсмант}}
'''Іван Міхайлавіч Э́йсмант''', творчы псеўданім '''Іван Міха́йлаў''' (нар. {{ДН|20|1|1977}}, в. [[Луцкаўляны]], [[Гродзенскі раён]], [[Гродзенская вобласць]], [[БССР]]) — беларускі [[тэлевядучы]], старшыня [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі|Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі]].
== Біяграфія ==
Нарадзіўся {{ДН|20|1|1977}} года ў в. [[Луцкаўляны]] [[Гродзенскі раён|Гродзенскага раёна]]<ref name="issuu">[https://issuu.com/mvdbelarus/docs/mb_5_2013/40 Милиция Беларуси № 5, 2013]</ref> ў сям’і Міхаіла Андрэевіча і Ганны Канстаўцінаўны Эйсмантаў<ref name="rgazeta">[http://rgazeta.by/rubriki/obschestvo/lyudi-i-sudby/item/4237-zhizn-v-pryamom-efire-ili-eti-nezvezdnye-ejsmonty.html Жизнь в прямом эфире, или эти незвездные Эйсмонты] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20180704204007/http://rgazeta.by/rubriki/obschestvo/lyudi-i-sudby/item/4237-zhizn-v-pryamom-efire-ili-eti-nezvezdnye-ejsmonty.html |date=4 ліпеня 2018 }}</ref>. У [[1998]] годзе<ref name="tvr">[http://www.tvr.by/leaders/ivan-eysmont/ Иван Эйсмонт. Ведущие Белтелерадиокомпании]</ref> з адзнакай скончыў [[Акадэмія МУС РБ|Акадэмію МУС РБ]]<ref name="nn">[http://nn.by/?c=ar&i=138393&lang=be Пяць фактаў пра новую прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант]</ref> па спецыяльнасці юрыст<ref name="tvr"/><ref name="issuu"/>. Восем гадоў працаваў па спецыяльнасці ў [[Гродна|Гродне]], меў званне [[капітан]]а<ref name="rgazeta"/>. У гэты час працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «[[Прессбол]]»<ref name="nn"/>.
На тэлебачанне прыйшоў вядучым праграмы «Дзелавое жыццё». У далейшым вёў праграмы «[[Сфера інтарэсаў]]», «[[Зона Х]]», «Навіны», «[[Панарама, тэлепраграма|Панарама]]». Вёў праграмы «[[Галоўны эфір]]»<ref name="tvr"/>, у якой з’яўляўся разам з жонкай [[Наталля Мікалаеўна Эйсмант|Наталляй]], і «Спорт-кадр»<ref name="nn"/>.
Вучыўся ў [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]]<ref name="rgazeta"/>. Займаў пасаду галоўнага дырэктара Галоўнай дырэкцыі {{нп3|Агенцтва тэлевізійных навін|Агенцтва тэлевізійных навін|ru|Агентство Телевизионных Новостей}} [[Першы нацыянальны тэлеканал|Першага нацыянальнага тэлеканала]].
[[12 мая]] [[2017]] г. прызначаны намеснікам старшыні [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі|Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі]]<ref name="sputnik">[https://sputnik.by/society/20170512/1028736973/zamestitelem-predsedatelya-ngtrk-naznachen-ivan-ehjsmont.html Заместителем председателя НГТРК назначен Иван Эйсмонт]</ref>.
[[6 лютага]] [[2018]] г. прызначаны на пасаду кіраўніка НДТРК РБ<ref>[http://www.belta.by/president/view/lukashenko-obnovil-rukovodstvo-tsentralnyh-smi-288140-2018/ Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА {{ref-ru}}]</ref>.
У лютым 2020 года заявіў, што на базе {{нп3|Агенцтва тэлевізійных навін|Агенцтва тэлевізійных навін|ru|Агентство Телевизионных Новостей}} будзе створаны новы навіновы канал, які можна будзе параўнаць з «[[Euronews]]» і «[[BBC]]»<ref>[https://www.the-village.me/village/culture/culture-news/280221-news-channel В Беларуси появится еще один госканал: Глава БТ назвал его конкурентом Euronews и BBC]</ref><ref>[https://belsat.eu/ru/news/v-belarusi-sozdadut-novyj-gosudarstvennyj-telekanal-obeshhayut-chto-on-budet-kak-euronews-i-bbc/ В Беларуси создадут новый государственный телеканал. Обещают, что он будет как Euronews и BBC]</ref>. У лютым 2020 года грэбліва выказаўся пра [[Тарашкевіца|тарашкевіцу]]<ref>[https://belsat.eu/ru/news/eto-ne-belorusskij-yazyk-glava-belteleradiokompanii-vysmeyal-tarashkevitsu/ «Это не белорусский язык». Глава Белтелерадиокомпании высмеял тарашкевицу]</ref>. У чэрвені 2020 года, каментуючы [[Справа менеджараў Белгазпрамбанка|справу]] «[[Белгазпрамбанк]]а» і [[Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка|Віктара Бабарыкі]], заявіў, што ''«ва ўнутраныя беларускія справы ўмешваецца іншая дзяржава»''<ref>[https://www.kp.by/online/news/3908343/ Иван Эйсмонт: «Во внутренние дела страны вмешивается другое государство»]{{Недаступная спасылка}}</ref>. У ліпені 2020 года выказаў упэўненасць у тым, што значная частка беларускага сегмента Інтэрнэту ''«выкарыстоўваецца на разгойдванне сітуацыі»''<ref>[https://grodnonews.by/news/bezopasnost/ivan_eysmont_sushchestvennyy_segment_belorusskogo_interneta_ispolzuetsya_dlya_raskachivaniya_situatsii_v_strane.html Иван Эйсмонт: существенный сегмент белорусского интернета используется для раскачивания ситуации в стране]</ref>.
У жніўні 2020 года частка супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі паспрабавала арганізаваць забастоўку. Эйсмант адмовіўся выходзіць да пратэстоўцаў на вуліцу і заявіў, па словах перамоўшчыкаў, што ''«ўсе, каму штосьці не падабаецца, могуць звольніцца на працягу гадзіны»''<ref>{{Cite web|url=https://news.tut.by/economics/696928.html|title=«То, что сделала власть с моими друзьями, простить не могу». Сотрудники госТВ бастуют, но далеко не все|access-date=2020-08-29|archive-date=2020-08-17|archive-url=https://web.archive.org/web/20200817074329/https://news.tut.by/economics/696928.html|deadlink=yes|accessdate=5 жніўня 2021|archiveurl=https://web.archive.org/web/20200817074329/https://news.tut.by/economics/696928.html|archivedate=17 жніўня 2020|deadurl=yes}}</ref><ref>[https://www.rbc.ru/politics/17/08/2020/5f3a538f9a794739c7eed162 Сотрудники гостелерадиокомпании Белоруссии объявили о забастовке]</ref>. Праз некалькі дзён Эйсмант адказаў на афіцыйныя паведамленні пра пачатак забастоўкі, заявіўшы, што яна супярэчыць заканадаўству. Частка звольненых і супрацоўнікаў, якія звольніліся, была заменена расійскімі грамадзянамі, у тым ліку з «[[RT]]»<ref>{{cite web|publisher={{нп3|tagesschau.de|tagesschau.de|de|tagesschau.de}}|first=Silvia|last=Stöber|url=https://www.tagesschau.de/ausland/belarus-machtwechsel-101.html|title=Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus?|date=2020-09-06|accessdate=2021-03-25|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210121123417/https://www.tagesschau.de/ausland/belarus-machtwechsel-101.html|archivedate=2021-01-21|dead-url=no|language=de}}</ref><ref name="З АНТ">{{Cite web|date=2020-11-20|title=З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер|url=https://www.svaboda.org/a/30960306.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210607150401/https://www.svaboda.org/a/30960306.html|archivedate=2021-06-07|accessdate=2021-06-20|website=|publisher=[[Радыё Свабода]]|language=be}}</ref><ref name="Fuels">{{Cite web|date=2021-06-28|title=Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV|url=https://euvsdisinfo.eu/disinformation-fuels-hate-on-belarusian-tv/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210708123626/https://euvsdisinfo.eu/disinformation-fuels-hate-on-belarusian-tv/|archivedate=2021-07-08|accessdate=2021-07-08|website=|publisher=[[Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях]]|language=en}}</ref>. Таксама Эйсмант адмовіўся асвятляць масавыя [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэсты]] ў рэспубліцы, што было адным з патрабаванняў некалькіх сотняў супрацоўнікаў [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь|Белтэлерадыёкампаніі]]<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/509904/ Что Эйсмонт предложил бастующим? Забастовка на БТ: «россияне сидят, сами не рады, что в это вляпались»?] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20201006091051/https://belaruspartisan.by/politic/509904/ |date=6 кастрычніка 2020 }}</ref><ref>[https://mediazona.by/article/2020/08/21/len-vytereblen Хватит теребить долгунец. Сотрудники гостелевидения объясняют, почему они уходят с работы]</ref>.
== Санкцыі ЕС, іншых краін ==
Іван Эйсмант станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскім Саюзам]] як частка [[Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС|спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС]]<ref>{{Cite web|last=Jozwiak|first=Rikard|date=2020-12-17|title=EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown|url=https://www.rferl.org/a/eu-sanctions-belarus/31006041.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210721170020/https://www.rferl.org/a/eu-sanctions-belarus/31006041.html|archivedate=2021-07-21|accessdate=2021-07-21|publisher=[[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода]]|language=en}}</ref>. Пасля [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў]] 17 снежня 2020 года Эйсмант быў уключаны ў «чорны спіс» Еўрасаюза за парушэнні [[Правы чалавека|правоў чалавека]]<ref name=":0" />. [[Савет Еўрапейскага саюза|Савет Еўрапейскага Саюза]] адзначыў, што Эйсмант як кіраўнік [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь|Белтэлерадыёкампаніі]] адказвае за распаўсюджванне [[Прапаганда ў Беларусі|прапаганды]] ў дзяржаўных СМІ і падтрымлівае {{нп3|Рэжым Лукашэнкі|рэжым Лукашэнкі|be-x-old|Рэжым Лукашэнкі}}<ref name=":0" />. Таксама Эйсмант выступіў з публічнымі заявамі з крытыкай мірных пратэстоўцаў, адмовіўся асвятляць [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэсты]] ды звольніў страйкуючых супрацоўнікаў [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь|Белтэлерадыёкампаніі]]<ref name=":0">[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/en/TXT/PDF/?uri=OJ:L:2020:319I:FULL&from=EN Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I]</ref>. Акрамя таго, Эйсманта ў свае санкцыйныя спісы ўключылі [[Вялікабрытанія]]<ref>{{Cite web|language=en|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/946102/Belarus.pdf|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|first=|last=|date=|publisher={{нп3|gov.uk|gov.uk|en|gov.uk}}|archiveurl=|archivedate=|accessdate=2020-12-25}}</ref>, [[Швейцарыя]]<ref>{{Cite web|last=Shields|first=Michael|coauthors=Liffey, Kevin|date=2021-07-07|editor-last=Liffey|editor-first=Kevin|title=Swiss widen sanctions list against Belarus|url=https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707215407/https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|аўтар=Michael Shields|суаўтары=Kevin Liffey.|publisher=[[Reuters]]|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2021-07-07|title=Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)|url=https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707175409/https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|language=en}}</ref>. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus|url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2021/01/26/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-european-union-on-the-alignment-of-certain-countries-concerning-restrictive-measures-against-belarus/|publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2021-01-26|accessdate=2021-09-09|lang=en}}</ref>.
== Узнагароды ==
Узнагароджаны [[Медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]]<ref name="tvr"/>.
== Сям’я ==
Мае сястру [[Ганна Міхайлаўна Эйсмант|Ганну Эйсмант]], тэлевядучую [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь|Белтэлерадыёкампаніі]]<ref name="nn"/>. З [[2010]] года ў шлюбе з тэлевядучай [[Наталля Мікалаеўна Эйсмант|Наталляй Кірсанавай]]<ref name="kp">[http://www.kp.by/daily/24561/735933/ На свадьбе ведущих Первого канала хозяйничала милиция]{{Недаступная спасылка}}</ref>.
{{зноскі}}
{{DEFAULTSORT:Эйсмант Іван Міхайлавіч}}
[[Катэгорыя:Тэлевядучыя XXI стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Тэлевядучыя паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?oldid=4002683.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|