Revision 4002749 of "Ігар Іванавіч Бузоўскі" on bewiki

{{Дзяржаўны дзеяч
 | беларускае імя            = 
 | арыгінальнае імя          = 
 | партрэт                   = 
 | шырыня партрэта           = 
 | подпіс                    = 
 | герб                      = 
 | подпіс герба              = 

 | тытул                     = Кіраўнік адміністрацыі [[Цэнтральны раён (Мінск)|Цэнтральнага раёна]] г. [[Мінск]]а
 | парадак                   = 
 | парадак-жан               = 
 | пад імем                  = 
 | сцяг                      = 
 | перыядпачатак             = [[14 сакавіка]] [[2017]]
 | перыядканец               = [[26 чэрвеня]] [[2018]]
 | перыяд праўлення          = 
 | папярэднік                = [[Ганна Мар’янаўна Мацельская]]
 | пераемнік                 = [[Дзмітрый Віктаравіч Пятруша]]
 | прэм'ер                   = 
 | прэзідэнт                 = 
 | каментар                  = 

 | дата нараджэння           = 
 | месца нараджэння          = 
 | дата смерці               = 
 | месца смерці              = 
 | пахаваны                  = 
 | дынастыя                  = 
 | бацька                    = 
 | маці                      = 
 | муж                       = 
 | жонка                     = 
 | у шлюбе                   = 
 | дзеці                     = 

 | гады службы               = 
 | прыналежнасць             = 
 | род войскаў               = 
 | званне                    = 
 | камандаваў                = 
 | бітвы                     = 

 | навуковая сфера           = 
 | месца працы               = 
 | вядомы як                 = 

 | партыя                    = 
 | дзейнасць                 = 
 | прафесія                  = 
 | адукацыя                  = 
 | навуковая ступень         = 
 | манаграма                 = 
 | рэлігія                   = 
 | узнагароды                = 
 | аўтограф                  = 
 | Commons                   = 
 | сайт                      =
}}
'''Ігар Іванавіч Бузоўскі''' (нар. [[10 ліпеня]] [[1972]], в. [[Кашалёва (Навагрудскі раён)|Кашалёва]], [[Навагрудскі раён]], [[Гродзенская вобласць]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік кіраўніка [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] у 2014—2016 гадах, намеснік [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь|міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь]] з 2018 года. Фігурант [[Чорны спіс Еўрасаюза|Чорнага спісу Еўрасаюза]], санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

== Біяграфія ==
У 1993 годзе скончыў [[Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча]] па спецыяльнасці «Сацыяльны педагог — псіхолаг».

У 1993—1994 гадах праходзіў службу ў афіцэрскім складзе арміі. У 1994—1998 гадах працаваў у Цэнтры пазашкольнай працы ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама (педагог-псіхолаг, загадчык аддзела сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай працы). У 1998—2002 гадах працаваў на кіруючых пасадах у маладзёжных грамадскіх арганізацыях і аб’яднаннях. У 2002—2003 гадах намеснік генеральнага дырэктара Дырэкцыі прамаціравання [[Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь]].

У 2003—2005 гадах другі сакратар Цэнтральнага камітэта [[Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі|Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі]]. У 2005 годзе скончыў [[Расійская акадэмія дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі|Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі]] па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

У 2005—2010 гадах саветнік-кансультант, галоўны саветнік [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]]. У 2010—2014 гадах першы сакратар Цэнтральнага камітэта [[Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі|Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі]]. Са снежня 2014 года намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У снежні 2016 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Член саветаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.

У 2012 годзе абраны [[Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання|членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га склікання]].

У сакавіку 2017 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі [[Цэнтральны раён (Мінск)|Цэнтральнага раёна Мінска]]. З чэрвеня 2018 года намеснік [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь|міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь]].

== Узнагароды ==
* [[Ордэн Пашаны (Беларусь)|ордэн Пашаны]] ([[2016]]),
* [[ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]],
* ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
* ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
* ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
* ганаровая грамата Камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
* ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
* [[ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь]] (2020),
* [[ордэн святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра]] ІІ ступені,
* падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
* падзяка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы,
* юбілейныя медалі.
== Міжнародныя санкцыі ==
6 лістапада 2020 года ўнесены ў [[чорны спіс Еўрасаюза]]<ref>{{Cite web|language=ru|url=https://naviny.online/new/20201106/1604675539-evrosoyuz-vvel-sankcii-protiv-lukashenko-i-ryada-belorusskih-chinovnikov|title=Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников|publisher=[[naviny.by]]|date=2020-11-06|access-date=2021-09-09}}</ref><ref>{{cite web|url=https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/?uri=CELEX%3A02012D0642-20210621|title=Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus|publisher={{нп3|EUR-Lex|EUR-Lex|pl|EUR-Lex}}|language=en}}</ref>, санкцыйныя спісы [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]<ref>{{cite web|title=Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/1010452/Belarus.pdf|publisher={{нп3|Урад Вялікабрытаніі|Урад Вялікабрытаніі|sr|Vlada Ujedinjenog Kraljevstva}}|accessdate=2021-09-08|language=en}}</ref> і [[Канада|Канады]]<ref>{{cite web|title=Belarus sanctions|url=https://www.canada.ca/en/global-affairs/news/2020/11/belarus-sanctions.html|publisher={{нп3|Урад Канады|Урад Канады|pl|Rząd Federalny Kanady}}|date=2020-11-06|accessdate=2021-09-08|language=en}}</ref>. Пры ўвядзенні санкцый [[Савет Еўрапейскага саюза]] адзначыў, што Бузоўскі як намеснік міністра інфармацыі адказваў за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці за рашэнне Міністэрства інфармацыі аб спыненні доступу да незалежных вэб-сайтаў і абмежаванні доступу ў [[Інтэрнэт у Беларусі]] пасля [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 2020 года]] ў якасці інструмента рэпрэсій супраць [[Грамадзянская супольнасць|грамадзянскай супольнасці]], мірных дэманстрантаў і журналістаў<ref>[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/?uri=CELEX%3A02012D0642-20210621 Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus] {{ref-en}}</ref>.

24 лістапада 2020 года да санкцый [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] далучыліся [[Албанія]], [[Ісландыя]], [[Ліхтэнштэйн]], [[Нарвегія]], [[Паўночная Македонія]], [[Чарнагорыя]]<ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus|url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2020/11/24/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-eu-on-the-alignment-of-certain-countries-concerning-restrictive-measures-against-belarus/|publisher=[[Савет Еўрапейскага саюза]]|date=2020-11-24|accessdate=2021-09-08|language=en}}</ref>, а 11 снежня — і [[Швейцарыя]]<ref>{{cite web|title=Belarus: Federal Council extends scope of sanctions|url=https://www.admin.ch/gov/en/start/documentation/media-releases.msg-id-81590.html|publisher={{нп3|Федэральны савет Швейцарыі|Федэральны савет Швейцарыі|uk|Федеральна рада Швейцарії}}|date=2020-12-11|accessdate=2021-09-06|language=en}}</ref>.

== Сям’я ==
Жанаты, мае сына.

* Бацька — Іван Іванавіч Бузоўскі, палкоўнік [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь]]<ref name="fam">[https://naviny.media/rubrics/society/2015/01/15/ic_articles_116_187994 Как сын полковника КГБ стал главным белорусским идеологом]{{Недаступная спасылка}}</ref>.
* Маці — Вера Бузоўская, бухгалтар<ref name="fam"/>.
* Сястра — Вольга Іванаўна Бузоўская, эканаміст<ref name="fam"/>.

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
* [https://www.belta.by/personi/view/buzovskij-igor-144 Бузоўскі Ігар Іванавіч. Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь]
* [http://www.sovrep.gov.by/pda/by/senators-by/view/buzouski-igar-by-352/ Члены Савета Рэспублікі. Бузоўскі Ігар Іванавіч]

{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Бузоўскі Ігар Іванавіч}}
[[Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска]]
[[Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі]]
[[Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС]]