Revision 4002800 of "Ігар Пятровіч Тур" on bewiki

{{цёзкі2|Тур}}
{{Асоба}}
'''І́гар Пятро́віч Ту́р''' — [[Беларусь|беларускі]] журналіст, прапагандыст [[рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі]].

== Біяграфія ==
Вырас у пасёлку [[Першамайскі (Лідскі раён)|Першамайскі]] [[Лідскі раён|Лідскага раёна]]. Скончыў [[Інстытут журналістыкі БДУ]]. Працаваў на [[Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё|Беларускім радыё]] і [[Бі-Эй (радыё)|радыё «Бі-Эй»]]<ref name="ont">[https://web.archive.org/web/20210113190426/https://ont.by/company/commands/igor-tur Біяграфія на сайце АНТ]{{ref-ru}}</ref>. З 2014 года працуе на тэлеканале «[[Агульнанацыянальнае тэлебачанне|АНТ]]». Асвятляў падзеі з удзелам [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]].

== Прапагандысцкая дзейнасць ==
Здымаў сюжэты з ачарненнем [[Беларуская дэмакратычная апазіцыя|дэмакратычнай апазіцыі]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=241303 Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта?] — [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]], 18.11.2019</ref><ref>[https://ont.by/news/lozh-beglyh-kogo-finansiroval-andrej-strizhak-sebya-ili-belorusskie-protesty-rubrika-budet-dopolneno «Ложь беглых»: Кого финансировал Андрей Стрижак — себя или белорусские протесты? Рубрика «Будет дополнено»] [«Хлусня збеглых»: Каго фінансаваў [[Андрэй Стрыжак]] — сябе ці беларускія пратэсты? Рубрыка «Будзе дапоўнена»] — [[АНТ]], афіцыйны сайт{{ref-ru}}</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=255929 Вядучы АНТ Тур: Жэст Ціханоўскай і яе сябровак — кахаць, біць, рэзаць] — [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]. 25.07.2020</ref><ref name=mediaiq>[https://mediaiq.by/article/nacistskiy-myatezh-v-belarusi-yarkie-citaty-gossmi «Нацистский мятеж в Беларуси». Яркие цитаты госСМИ] [«Нацысцкі мяцеж у Беларусі». Яскравыя цытаты дзяржаўных СМІ] — MediaIQ, 18.12.2020{{ref-ru}}</ref>. Пасля [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|масавых пратэстаў]] у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваннямі і [[Спіс загінулых падчас акцый пратэсту ў Беларусі (з 2020)|забойствамі]] пратэстоўцаў, а таксама звальнення шматлікіх супрацоўнікаў тэлебачання, нязгодных з інфармацыйнай палітыкай [[рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі]], стаў адной з цэнтральных фігур [[Прапаганда ў Беларусі|прапаганды ў Беларусі]]<ref name="mediaiq" /><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=261802 Як пасля выбараў змянілася рэдакцыйная палітыка дзяржаўных СМІ і кім замянілі звольненых журналістаў] — [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]], 04.11.2020</ref>. Дэманстраваў у перадачах матэрыялы тэлефоннай праслушкі незразумелага паходжання<ref>[https://people.onliner.by/2021/01/11/11-yanvarya-ponedelnik-glavnoe На гостелеканале показали первый эпизод «расследования ОНТ» о «создателях „Страны для жизни“»] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210111213144/https://people.onliner.by/2021/01/11/11-yanvarya-ponedelnik-glavnoe |date=11 студзеня 2021 }} [На дзяржаўным тэлеканале паказалі першы эпізод «расследавання АНТ» пра «стваральнікаў „Краіны для жыцця“»] — [[Onliner]], 11.01.2021{{ref-ru}}</ref>.

== Сям’я ==
Бацька — інжынер-энергетык, маці — дырэктар [[Палац культуры (Ліда)|Палаца культуры]] [[Ліда|Ліды]]<ref>[http://lidanews.by/news/25-voprosov-o-lichnom/19947news.html Игорь Тур, политический обозреватель ОНТ: «Первую свою практику я проходил в „Лідскай газеце“»] [Ігар Тур, палітычны аглядальнік АНТ: «Першую сваю практыку я праходзіў у „Лідскай газеце“»] — [[Лідская газета]], 28.05.2020</ref>.

== Узнагароды ==
Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «[[Тэлевяршыня]]» ў намінацыі «Найлепшы рэпарцёр» (2017)<ref name=ont/>.

11 студзеня 2021 года [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]] ўзнагародзіў Тура [[Медаль Францыска Скарыны|Медалём Францыска Скарыны]] «''за прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі''». Разам з ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты [[Рыгор Юр’евіч Азаронак|Рыгор Азаронак]], [[Андрэй Мукавозчык]] і іншыя<ref>[https://belsat.eu/news/kago-lukashenka-uznagarodzhvae-ordenami-i-medalyami-top-7-nedarechnyh-vypadkau/ Каго Лукашэнка ўзнагароджвае ордэнамі і медалямі? Топ-7 недарэчных выпадкаў] — [[Белсат]], 12.01.2021</ref>.

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
{{Вонкавыя спасылкі}}

{{DEFAULTSORT:Тур, Ігар}}
[[Катэгорыя:Агульнанацыянальнае тэлебачанне]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны]]
[[Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці Лідскага раёна]]